Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
1068 год. На Русь усё часцей нападаюць полаўцы. Яны пагражаюць Кіеву. Кіяўляне звяртаюцца да вялікага князя Ізяслава: «Выдай, князь, зброю і конец, мы яшчэ паб’ёмся з імі». Ізяслаў не згаджаецца. Ён баіцца, што гэту зброю народ паверне супраць яго і баяр. Раз’юшаны натоўп ірвануўся да княжацкага двара. Людзі кідаюцца да цямніцы, дзе сядзіць Усяслаў, каб вызваліць яго. Баяры раяць Ізяславу, каб ён загадаў вартаўніку паклікаць полацкага князя да акна і раптоўна пракалоў яго мячом. Ізяслаў вагаецца, мабыць, сумняваецца ў поспеху. А людзі ўжо ля цямніцы. Сякерамі сякуць яе суцэльныя сцены. Яшчэ хвіліна — і Усяслаў на свабодзе. Натоўп кіяўлян вядзе яго на княжацкі двор і абвяшчае вялікім князем. Так з цямніцы Усяслаў Брачыславіч трапляе на кіеўскі вялікакняжацкі трон.
«Усяслаў князь людзям суд судзіў, князям гарады дзяліў, а сам уначы воўкам блукаў. 3 Кіева да пеўняў дасягаў Тмутаракані, вялікаму Хорсу ваўком шлях перабягаў», — чытаем у «Слове аб палку Ігаравым».
Аўтар паэмы імкнуўся не столькі перадаць падзеі з жыцця Усяслава, колькі стварыць яго вобраз. Раней мастацкі вобраз Усяслава з’яўляўся ў выключна захапляльных па сваім змесце народных паданнях.
Хорс — бог Сонца язычніцкай Русі. Слава Усяслава Брачыславіча сапернічала з славай самога бога Сонца. Усяслаў меў нейкае дачыненне да гісторыі Тмутаракані — далёкага горада на Таманскім паўвостраве. Мяркуюць, што быў ён некаторы час тмутараканскім князем.
Усяслаў быў на кіеўскім троне сем месяцаў, а потым вярнуўся на радзіму ў Полацк.
Ізяслаў з’явіўся ў Кіеве. Жорстка расправіўся ён з тымі, хто падтрымліваў Усяслава, затым з войскам рушыў на Полацк. Узяўшы горад у 1069 г., Ізяслаў абвясціў полацкім князем свайго сына Мсціслава. Той хутка памёр, і яго месца заняў Святаполк — другі сын Ізяслава.
Усяслаў Брачыславіч знайшоў прытулак сярод фінскага племені водзі, якое жыло ў паўночна-заходняй частцы Наўгародскай зямлі. Тут ён набраў войска і з’явіўся пад сценамі Ноўгарада. У крывавай бітве наўгародцы нанеслі Усяславу паражэнне і захапілі яго ў палон, але хутка выпусцілі, відаць, дамовіўшыся аб міры.
Усяслаў зноў сабраў у 1071 г. войска. Выгнаў з Полацка Святаполка і вярнуў сабе полацкі прастол. Тады Ізяслаў накіраваў супраць нсўтаймоўнага Усяслава Полацкага свайго трэцяга сына, Яраполка, які разбіў палачан каля горада Галацічаска. Але Усяслаў утрымаўся ў Полацку.
Пачынаюіша зноў сутычкі Усяслава з паўднёварускімі князямі. Уладзімір Манамах разам з сваім бацькам хадзіў на Полацк вайной у 1077 г., аднак пацярпеў няўдачу. Праз год паход быў паўтораны. На гэты раз саюзнікамі Манамаха былі полаўцы.
Усяслаў не застаўся ў даўгу. Ён напаў на Смаленск і спаліў яго. Тады Уладзімір Манамах яшчэ раз жорстка спустошыў Полацкую зямлю «ад Лукомля да Лагожска» і разграбіў Друцк. А ў 1084 г. ён захапіў і разбурыў Менск.
У апошнія гады свайго жыцця Усяслаў больш не нападаў на суседнія землі. Іншыя князі таксама не трывожылі яго.
Пры Усяславе Брачыславічу Полацкае княства дасягнула сваёй найбольшай магутнасці. Памёр Усяслаў у красавіку 1101 г.
Мы, мужы палачане...
...Гудуць званы на Сафійскім саборы. Пакідаючы межы дзядзінца, іх гул коціцца па пасадах старажытнага Полацка. Ганчар спыняе хуткі бег ганчарнага круга. Каваль не падымае боль>ш мяхоў горна, і згасае ў ім бярозавае вуголле. Здымае з сябе кажамяка пахнучы усміяй
(скурай) фартух. Усе спяшаюцца на галоўную плошчу горада. Звон заклікае іх на веча...
Усяслаў Брачыславіч меў шэсць сыноў: Барыса (Рагвалода), Рамана, Давыда, Глеба, Расціслава, Святаслава (Георгія). Магчыма, яшчэ пры жыцці раздаў ён у кіраванне сынам асобныя гарады Полацкага княства. Адразу пасля яго смерці гэтае княства распалася на дробныя княствы-ўдзелы.
Пачаўся новы, вельмі складаны перыяд у сярэднявечнай гісторыі Полацкай зямлі, перыяд «удзельнай» раздробленасці, адасаблення самастойных княстваў, які ў XII— ХШ стст. быў характэрны для ўсёй Усходняй Еўропы.
У першай палове XII ст. утвараюцца Полацкае, Менскае, Ізяслаўскае ўдзельныя княствы. У другой палове гэтага стагоддзя ўзнікаюць Віцебскае, Друцкае, Лагойскае, Стрэжаўскае княствы. Усё ж трон у Полацку лічыўся галоўным, і гэты горад працягваў заставацца найбуйнейшым палітычным цэнтрам усяго краю.
Паміж нашчадкамі Усяслава адбывалася вострая міжусобная барацьба. Гэта выкарыстоўвалі кіеўскія князі, якія яшчэ спадзяваліся падпарадкаваць сабе Полацкую зямлю. Між тым улада князёў у Полацку значна аслабла. 1х выбранне і выгнанне залежалі цяпер ад веча — агульнага сходу гараджан, які збіраўся для абмеркавання і вырашэння грахмадскіх і дзяржаўных спраў.
У летапісах гаворыцца аб існаванні веча ў буйных старажытных гарадах і падабенстве вечавой арганізацыі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Смаленску, Полацку. У вырашэнні спраў на вечы ўдзельнічалі ўсе самастойныя гаспадары — жыхары горада, якія звычайна склікаліся вечавым звонам на галоўную плошчу горада. Падліку галасоў не было, болыпасць вызначалася па актыўнасці ўдзельнікаў сходу.
На вечы вырашаліся пытанні вайны і міру, кантралявалася дзейнасць князя, ажыццяўляўся вышэйшы суд. Абмяркоўваліся на вечы і справы гандлю. Ад імя полацкага веча заключаліся дагаворы з Рыгай і іншымі гарадамі. Нярэдка гэтыя гандлёвыя граматы пачыналіся словамі: «Мы, мужы палачане, даём ведаці».
Калі веча не падтрымлівала князя, яму нічога не заставалася, як пакінуць горад. За спіной веча заўсёды стаяла ўзброеная сіла — апалчэнне гараджан. Выступіць супраць яго не мог князь са сваёй невялікай дружынай. Полацк стаяў на шляху ўтварэння сярэднявечнай рэспублікі накшталт той, якая існавала ў Ноўгарадзе Вялікім.
Неабходна адзначыць, што ў Полацку веча абмяжоўвала ўладу князя, але не скасоўвала яе. На месца выгнанага князя веча выбірала іншага прадстаўніка толькі полацкай княжацкай дынастыі. На полацкім прастоле былі сыны Усяслава і ўнукі. Полацкія князі па-ранейшаму не хацелі падпарадкоўвацца ні адзін аднаму, ні князю кіеўскаму, які лічыў сябе старэйшым паміж усіх князёў. He змянілася становішча і пасля шырокага задуманага вялікім кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам паходу 1127 г. на Полацкую зямлю.
Тады Мсціслаў вырашыў пакараць полацкіх князёў паіншаму. Ён захапіў іх усіх разам з жонкамі і дзецьмі ў палон у 1129 г. і выслаў у далёкую Візантыю. Усё ж гэта мера не магла істотна змяніць ход падзей. Выкарыстоўваючы веча, мясцовая вярхушка працягвала барацьбу за поўнае адасабленне Полацка ад Кіева, што хутка здзейснілася. Полацкія князі вярталіся з ссылкі. У 1132 г. веча выбрала полацкім князем унука Усяслава Брачыславіча Васілька.
У 1139 г. з ссылкі вярнуліся два другія полацкія князі. Уся Полацкая зямля, за выключэннем горада Копыся, які адышоў да Смаленскага княства ў 1116 г., зноў апынулася пад уладай мясцовай дынастыі — патомкаў Усяслава. У гэты час улада вялікага князя кіеўскага прыходзіла да заняпаду на тэрыторыі ўсёй Русі. Кіеўскія князі ўжо не маглі спрабаваць падпарадкаваць сабе Полацк. Полацкая зямля з’яўлялася асобнай дзяржавай.
Палітычнае жыццё Полацкай зямлі ў другой палове XII ст. напоўнена барацьбой варагуючых баярскіх груповак, зменай князёў, выступленнямі гараджан.
У Полацку існавала самастойная епіскапская кафедра. Галоўным кафедральным саборам быў Сафійскі. Пры Сафіі жыў епіскап. У яго распараджэнні знаходзіўся дзяцінец горада.
Насельніцтву Полацкай дзяржавы і іншых суседніх зямель даводзілася весці ўпартую барацьбу са знешнімі ворагамі, са спробамі заваёўнікаў пазбавіць іх самастойнасці, захапіць і падпарадкаваць сваёй уладзе.
На пачатку XIII ст. палачане разам з лівамі, латгаламі, эстамі і іншымі плямёнамі, продкамі латышоў і эстонцаў, гераічна змагаліся з нямецкімі рыцарамі, якія ўварваліся ў Прыбалтыку. Рыцарам дапамагала каталіцкая царква. Быў створаны царкоўна-рыцарскі ордэн Мечаносцаў. Члены гэтай ваенна-палітычнай арганізацыі насілі белыя плашчы з выявай чырвонага мяча і крыжа.
Нямецкія рыцары разбілі атрады ліваў. У 1201 г. пабудавалі крэпасць Рыгу. Гэты горад хутка стаў цэнтрам нямецкага гандлю і дзейнасці манахаў-католікаў ва ўсёй Усходняй Прыбалтыцы. Будуючы невялікія мураваныя крэпасці і апіраючыся на іх, рыцары-крыжакі прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне, пагражаючы Полацку.
Лівы і латгалы з даўніх часоў плацілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім дапаможныя войскі. Задоўга да з’яўлення тут немцаў у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны (па-латышску Даўгавы) знаходзіліся гарады-крэпасці Кукенойс (цяпер Кокнесе) і Герцыке (Ерсіка). У гэтых гарадах кіравалі васалы гюлацкага князя, якія карысталіся значнай самастойнасцю.
З’яўленне нямецкіх крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы пагражала Полацку стратай падуладных яму зямель. Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву Латвіі і Эстоніі адбіваць напады рыцараў. Летам 1203 г. дружыны полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці. У 1206 г. палачане зноў прыйшлі на дапамогу лівам.
Рыцары наблізіліся да горада Кукенойса. Тут княжыў Вячка (Вячаслаў), які паходзіў з дынастыі полацкіх князёў і падпарадкоўваўся полацкаму князю Уладзіміру. Вячка быў мужны і адважны военачальнік. 3 невялікай дружынай ён аказаў супраціўленне захопнікам, але не атрымаў своечасова дапамогі ад полацкага князя. Між тым вялікае войска крыжаносцаў набліжалася да Кукенойса. У 1208 г. Вячка спаліў Кукенойскі замак і з сваёй дру-
жынай у 200 чалавек перайшоў у суседнія землі. Пазней ён узначальваў ваенныя сілы ў крэпасці на землях эстаў — Юр’еве (цяпер Тарту) і загінуў у жорсткім баі з крыжаносцамі. Вячка быў сапраўдным героем барацьбы з нямецкімі рыцарамі.
Другім старажытным фарпостам Полацкага княства ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны быў горад Герцыке. Цяпер яго рэшткі знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі. Герцыке з’яўляўся багатай рэзідэнцыяй князя, дзе была яго дружына і існавалі дзве праваслаўныя царквы. У 1209 г. нямецкія рыцары напалі на горад, абрабавалі і спалілі яго.
Калі крыжаносцы ўварваліся на землі эстаў, то апошнія звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У 1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да новага паходу супраць мечаносцаў. Аднак у дзень выступлення з Полацка Уладзімір нечакана памёр і паход не адбыўся.