Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Сталяры ведалі такарны станок і выточвалі з дрэва большую частку гаспадарчых рэчаў: прыгожыя міскі, дзежкі, вёдры, кадушкі, лыжкі, чарпакі, лапаты, граблі,
Гліняны посуд XI—ХПІ стст., зроблены на ганчарным крузе (з раскопак старажытных гарадоў Беларусі)
калёсы, лодкі. Некаторыя драўляныя прадметы пакрывалі мастацкай разьбой.
У старажытных гарадах вельмі распаўсюджаным было гарбарна-шавецкае рамяство. «Кажамякі» займаліся вырабам скуры. Тады яе называлі «усміяй». У якасці сыравіны выкарыстоўваліся шкуры буйной і дробнай para­Taft жывёлы. Для вырабу скур ужываліся вапна або попел, а таксама кара вярбы, елкі, дубу. Скура была высокага гатунку, добра насілася, не прапускага вады. Яе змазвалі дзёгцем, які гналі з бярозы.
3 мяккай, добра вырабленай трывалай усміі рамеснікі шылі абутак. Яго шмат знайшлі ў Полацку, Мінску, Віцебску, Пінску, Слуцку, Брэсце — у пластах XII—XIII стст.
Па знешнім выглядзе старажытныя чаравікі і боты падобныя на сучасныя. Але старажытны абутак быў мяккі: ён меў толькі верхнюю загатоўку і прышытую да яе ніткамі тонкую падэшву. Абутак шылі без выкарыстання капылоў. Пры гэтым верхнюю вывернутую частку абутку і падэшву шавец трымаў на левым калене з дапамогай звязанага рэменя. Гатовы абутак, каб быў прыгажэйшы, выпроствалі на драўляных капылах — правідлах.
Жаночыя і дзіцячыя чаравікі вышывалі каляровымі шарсцянымі ніткамі. Простым швом рабілі па контуры кружкі, завіткі і пляцёнкі.
Самым простым відам абутку былі так званыя поршні, вельмі падобныя на лапці. Іх не шылі, а выгіналі з «порхлых», не надта добра вырабленых кавалкаў скуры.
Старажытныя чаравікі і боты не мелі абцасаў. Таму ў коннікаў, каб падганяць каня, на нагах абавязкова былі жалезныя шпоры з вострым, як шыла, шыпам.
Шчыты, якімі карысталіся воіны, былі абцягнуты скурай чырвонага колеру.
Аб высокім майстэрстве касцярэзаў гавораць многія знаходкі, якія часта сустракаюцца ў час археалагічных раскопак: розныя касцяныя накладкі на калчаны і іншыя рэчы, тронкі нажоў, праколкі. Распаўсюджаным відам прадукцыі касцярэзаў з’яўляліся звычайныя грабяні з рога лася. Асобныя косці жывёл прыстасоўвалі да вырабу дзіцячых канькоў для язды.
Гарадскія рамеснікі апрацоўвалі камень. Блокі і пліты выкарыстоўваліся для ўзвядзення манументальных збудаванняў. 3 валуноў высякалі мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу — тачыльныя брускі.
Пэўнае месца ў гаспадарчым жыцці горада займалі прадзіва і ткацтва. Яны былі добра знаёмы кожнай жанчыне-гараджанцы. Валакно пралі пры дапамозе всрацяна. Тканіны выраблялі на простых ткацкіх станках. 3 XIII ст. распаўсюджваюцца болыл удасканаленыя станкі — кросны. Асноўная сыравіна — лён, пянька, воўна.
Каменная форма для адліўкі жаночых упрыгожанняў — падвесак з Полацка
Ткалі ў гарадах і рагожу.
Адзенне шылі тонкімі жалезнымі іголкамі, якія нагадваюць сучасныя. 3 воўны валялі лямец. Ён выкарыстоўваў-
ся як матэрыял для шатроў, папон, шапак.
У рамеснай вытворчасці і хатніх промыслах панавала выключна ручная тэхніка. Інструменты, якімі карысталіся сярэднявечныя рамеснікі, даволі простыя, нават грубыя. Недасканаласць ручнога інструменту кампенсавалася добрай вывучкай, умелымі прыёмамі работы майстра. Рэчы старажытных рамеснікаў былі на дзіва дабротныя, моцныя, па-майстэрску апрацаваныя. Толькі вузкая спецыялізацыя дазваляла сярэднявечным рамеснікам ствараць такія добрыя вырабы.
Рамеснік-адзіночка спецыялізаваўся на асобным тыпе вырабаў, якія ён павінен быў рабіць сам ад пачатку да канца самадзельнымі прыладамі працы і ўласнымі рукамі. У гэтым — адметная рыса ўсякага сярэднявечнага рамяства. Збройнік, які вырабляў наканечнікі стрэл і коп’яў, не мог заставаццатолькі кавалём. Яму даводзілася
быць металургам, бо каб мець патрэбны метал, неабходна было ведаць сакрэты яго атрымання.
Рымар ведаў гарбарную справу і павінен быў умець каваць страмёны. Спецыялізацыя рамеснікаў адбывалася не на матэрыяле, з якога выраблялі рэчы, а на гатовых вырабах.
Існавалі рамесныя спецыяльнасці: ганчары, кавалі срэбра, кавалі мсдзі, лучнікі, мостнікі, рымары, шчытнікі і многія іншыя. Рамеснікам, каб дасягнуць поспехаў, неабходна было ведаць важныя сакрэты цяжкага рамяства, валодаць непрыкметнымі навыкамі майстэрства, мець умелых памочнікаў.
У гарадах разводзілі жывёлу: коней, кароў, свіней, авечак, коз. Гараджане займаліся таксама вырошчваннем культурных раслін: жыта, ячменю, проса. Аднак асноўным заняткам было рамяство.
Развіццё рамяства цесна звязана з гандлем. Гарадскія рамеснікі рабілі розныя рэчы на заказ і на рынак. Горад меў сувязі з акругай. 3 сёл сюды прывозіліся сельскагаспадарчыя прадукты і сыравіна для рамеснікаў. Зробленыя ў горадзе рэчы знаходзілі збыт сярод насельніцтва вёсак. Для гандлю выкарыстоўваліся рачныя шляхі. Калі паміж вярхоўямі рэк была невялікая адлегласць, яе пераадольвалі, цягнучы лодкі «волакам». У IX—XIII стст. волакамі злучалі прытокі Заходняй Дзвіны і Дняпра, Дняпра і Нёмана.
Паміж гарадамі, размешчанымі на буйных водных магістралях, вёўся знешні гандаль. 3 старажытных беларускіх зямель у далёкія краіны вывозілі воск, мёд, футра. Яны ішлі на рынкі Заходняй Еўропы і краін Усходу. 3 Візантыі і Блізкага Усходу паступалі дарагія квяцістыя тканіны («павалокі»), валоскія арэхі, вострыя прыправы, шкляны посуд тонкай мастацкай работы, распісаны эмаллю і золатам. 3 далёкага поўдня прывозілі соль.
Ва Усходняй Еўропе тады не здабывалі каляровых і высакародных металаў, вельмі патрэбных для ювелірнага рамяства. Серабро паступала пераважна ў выглядзе манет, у асноўным арабскіх дырхемаў. Нярэдка яны ўключаліся ў грашовае абарачэнне.
Дырхем — сярэбраная арабская манета ранняга сярэднявечча
Прыток арабскіх манет вельмі скараціўся ў пачатку XI ст. Асноўным пастаўшчыком манетнага серабра — дынарыяў — сталі Германія і Англія. Манеты паступалі таксама з Венгрыі, Чэхіі, Даніі. Аднак у пачатку XII ст. прыток .манет ва Усходнюю Еўропу спыніўся зусім. Наступіў безманетны перыяд, распаўсюджваліся сярэбраныя зліткі вагой у 100, 160, 200 грамаў.
Старажытныя гарады Беларусі ў сваім развіцці не адставалі ад развіцця гарадоў як у Заходняй, так і ва Усходняй Еўропе. Яны былі цэнтрамі рамёстваў і гандлю, абарончымі крэпасцямі, адміністрацыйнымі цэнтрамі. Гарады з’яўляліся выдатнымі цэнтрамі развіцця культуры і асветы.
Старадаўнія кніжнікі
Звыш тысячы гадоў назад, амаль адначасова з прыняццем хрысціянства, якое прыйшло да нас з Візантыі, на беларускіх землях пачала распаўсюджвацца пісьменнасць. У летапісе, які называецца Ніканаўскім, пра князя Ізяслава, сына Рагнеды, сказана, што ён «прнлежаше прочмтанне божественных пнсаннй», іншымі словамі, сам князь старанна чытаў боскія, царкоўныя кнігі.
Тое, што Ізяслаў быў князем пісьменным, пацвярджае пячатка, знойдзеная ў Вялікім Ноўгарадзе пры археалагічных раскопках. Свінцовая пячатка («була») прывешвалася на раменьчыку да пісьмовага дакумента, напісанага на пергаменце. Малады полацкі князь Ізяслаў накіраваў у Ноўгарад нейкую грамату, змацаваную гэтай пячаткай. На вонкавым яе баку змешчана выява знака трызубца і навокал надпіс кірылічнымі літарамі «йзас/лав/ос» — грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. Памёр Ізяслаў у 1001 г.
Цікава ведаць, па якіх кнігах вучыўся грамаце, пісьменнасці княжыч, што прыняў хрысціянства? Каб адказаць на гэта пытанне трэба нагадаць, як з’явілася пісьменнасць у славянскім свеце дзякуючы дзейнасці знакамітых асветнікаў Кірылы і Мяфодзія, якія нарадзіліся ў Салуні (Грэцыя). Іх дзейнасць прыпадае на другую палову IX ст.
Славяне па паходжанні, яны з'яўляліся візантыйскімі царкоўнымі і палітычнымі дзеячамі. Кірыла стварыў славянскую азбуку і разам з Мяфодзіем пераклаў важнейшыя рэлігійныя кнігі з грэчаскай на стараславянскую мову. Стараславянская, ці царкоўнаславянская мова, — самая старажытная пісьмовая мова славян. Як лічаць вучоныя, у асновс яс ляжыць дыялскт старажытнай балгарскай мовы. Яна была зразумела кожнаму славяніну і таму стала літаратурнай мовай усіх славян. Ёю былі напісаны царкоўныя кнігі, якія ў значнай колькасці траплялі з Балгарыі і Візантыі да ўсходніх славян і на Русь.
Узаемасувязі ўсходніх славян з Візантыяй і Балгарыяй спачатку праходзілі праз Кіеў. Гэты горад забяспечваў усходнеславянскія землі царкоўнай літаратурай. Галоўнае месца ў ёй займалі Евангелле, Апостал і Псалтыр.
Адной з рэдкіх славянскіх кніг з’яўляецца Тураўскае евангелле, створанае ў XI ст., відаць, у Тураве — сталіцы Тураўскага княства. Твор напісаны царкоўнаславянскай мовай. Гэта зборнік евангельскіх чытанняў.
Да нас дайшлі тры старажытныя рукапісы Евангелляў з сярэднявечнага Полацка. Яны напісаны на пергаменце. Адзін рукапіс створаны ў канцы XII ст. і належаў Траецкаму манастыру.
У Полацку пры Сафійскім саборы ў сярэднявечныя часы існавала бібліятэка. У ёй захоўваліся кнігі на царкоўнаславянскай мове, на якую іх перакладалі з грэчаскай мовы Кірыла і Мяфодзій. Па царкоўных кнігах, напісаных кірыліцай, вучыліся грамаце ў старажытных гарадах Беларусі.
У XII ст. жылі і плённа працавалі выдатныя царкоўныя дзеячы, пісьменнікі, асветнікі, якія стаялі ля вытокаў духоўнасці беларусаў.
Кірыла Тураўскі па жаданні князя і гараджан быў пастаўлены епіскапам у сваім горадзе. Гэта выдатны пісьменнік і прамоўца, аўтар шэрага «слоў», малітваў-споведзяў, аповесцей-прытчаў. Цікавым з’яўляецца твор Кірылы, які называецца «Прнтча о слепце н хромце».
Аўтар расказвае, як гаспадар пасадзіў вінаграднік і абгарадзіў яго высокай сцяной, а ў варотах паставіў вартаваць сляпога і бязногага. Гаспадар спадзяваўся, што яны не змогуць дабрацца да смачнага вінаграда. Але такі разлік не апраўдаўся. Сляпы пасадзіў на свае плечы бязногага, а той указваў яму дарогу. Аўтар у канцы твора тлумачыць, што гаспадар — гэта Бог, вінаграднік — рай, бязногі — цела чалавека, а сляпы — яго душа, сцяна — Закон Божы. А цела і душа, гаворыць Кірыла Тураўскі, робяць грэх разам. Такім незвычайным мастацкім прыёмам Кірыла Тураўскі асуджаў задуму старажытнарускага князя Андрэя Багалюбскага заснаваць ва Уладзіміры на Клязьме асобны царкоўны цэнтр (мітраполію) і назначыць епіскапа Фёдара мітрапалітам Уладзімірскім.
Многае ў старажытных рукапісных працах было рэлігійным. Апрача царкоўных былі і свецкія творы, пісаліся летапісы. У творах тых далёкіх часоў кнігі называліся крыніцай мудрасці, іх параўноўвалі з глыбінёй марской, адкуль выносіцца найкаштоўнейшы жэмчуг. Розум без кніг параўноўваўся з птушкай без крылаў.