Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
Віцебск узнік ля зліцця ракі Віцьбы з Заходняй Дзвіной. Ён сфарміраваўся як горад з асобных паселішчаў крывічоў IX — пачатку X ст., якія папярэднічалі яму на ўзвышшах у даліне ракі Віцьбы. 3 канца X ст. пачало засяляцца Узгор’е, дзе пазней узнік значны пасад Віцебска на правым беразе Віцьбы. Пачатковыя ўмацаванні на Замкавай гары неаднаразова перабудоўваліся.
На працягу XII—XIП стст. адбывалася паступовае зліццё асобных пасадскіх паселішчаў у адзіную ганд-
лёва-рамесную частку горада. У сталым сярэднявеччы Віцебск з’яўляўся значным беларускім горадам у Верхнім Падзвінні.
У басейне Заходняй Дзвіны, на беразе Лукомкі, узнік Лукомль. У IX—X стст. гэта быў умацаваны пункт крывічоў. У яго дзядзінцы маглі жыць некалькі дзесяткаў чалавек. Магчыма, гэта быў родавы старэйшына са сваёй раднёй ці княжы муж з чэляддзю.
Старажытным паселішчам крывічоў з’яўляецца Браслаў. У канцы X — пачатку XI ст. узніклі і іншыя гарады Полацкага княства: Ізяслаўль (Заслаўе), Друцк, Лагойск, Усвяты. Пазней былі пабудаваны Менск на Свіслачы, Орша і Копысь на Дняпры, Барысаў на Бярэзіне.
Дрыгавічы — паўднёвыя суседзі полацкіх крывічоў. Паводле летапісных звестак, дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Мы ўжо ведаем, што басейн Заходняй Дзвіны і вярхоўі Бярэзіны заселены крывічамі. Паўночная граніца рассялення дрыгавічоў праходзіла ў сярэдняй частцы Беларусі, прыкладна на лініі Мінск — Заслаўе — Барысаў. Тут знаходзілася паласа змяшання дрыгавічоў з палачанамі.
Дрыгавічы, як і полацкія крывічы, мелі асобны племянны саюз, сваё «княжанне». Дзе размяшчаўся пачатковы цэнтр дрыгавічоў, дакладна невядома. Летапісы ў XII ст. называюць дрыгавіцкімі гарады Слуцк і Клецк. Археалагічныя раскопкі паказалі, што раней XI ст. славянскіх паселішчаў на месцы гэтых гарадоў не было.
Звычайна дрыгавіцкім горадам лічаць Тураў. Ён знаходзіўся на правым, паўднёвым беразе Прыпяці, у паласе змяшання дрыгавічоў і драўлян.
Першая летапісная звестка пра Тураў адносіцца да 980 г. Паходжанне яго назвы летапісец звязваў з уласным імем Туры. Вельмі цікава і не выпадкова, што князь Туры з’явіўся на Палессі ў той час, калі і Рагвалод у Полацку. Старажытны летапісец піша: «Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора і меў уладу сваю ў Полацку, а Туры меў уладу ў Тураве, таму і назваліся тураўцы». 980 год — важная дата ў палітычным жыцці двух старажытных княстваў на тэрыторыі Беларусі — Полацкага і Тураўскага.
Асноўным насельніцтвам Тураўскага княства былі дрыгавічы. Рака Прыпяць звязвала Тураў з Кіевам, а яе прытокі адкрывалі шлях у межы Полацкай зямлі, на Валынь і ў Полыпчу.
Тураў — найбольш старажытны горад паўднёвых зямель Беларусі. Зараз ён з’яўляецца горадам Жыткавіцкага раёна на Гомельшчыне. У Тураве захаваліся рэшткі сярэднявечнага гарадзішча — Замкавая гара. Археолагі знайшлі тут шмат каштоўных старажытных рэчаў.
3 канца XI ст. у летапісах упамінаецца вядомы горад Пінск. Па сваім гаспадарчым развіцці ён хутка выйшаў на першае месца сярод іншых гарадоў Тураўскай зямлі, пераўзышоўшы нават Тураў. Новыя археалагічныя матэрыялы дапамаглі больш поўна раскрыць жыццё старажытнага горада на рацэ Піне. Яны ў поўнай адпаведнасці з пісьмовымі крыніцамі пацвердзілі, што Пінск быў буйным цэнтрам Тураўскага княства.
Старажытныя гарады Тураўскай зямлі Слуцк, Клецк, Давыд-Гарадок, Капыль, Мазыр і Брагін, што ўзніклі на тэрыторыі рассялення дрыгавічоў у XII ст., адыходзілі да Кіеўскага, а Рагачоў і Рэчыца на Дняпры — да Чарнігаўскага княстваў.
У сярэдзіне XII ст. Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя і страціла сваё былое значэнне.
Летапіснае паданне расказвае, што радзімічы атрымалі сваю назву ад імя іх родавага павадыра Радзіма, які пасяліўся са сваякамі на рацэ Сож. Братам Радзіма быў Вятка — пачынальнік роду вяцічаў, з якімі Вятка прыйшоў да ракі Акі.
Радзімічам, таксама як вяцічам і севяранам, летапісец дае адмоўную характарыстыку з пункту гледжання хрысціянскай маралі. Жылі яны ў лясах як дзікуны, елі брудную ежу, на язычніцкіх «бесаўскіх ігрышчах» танцавалі і спявалі, выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры. Тут летапісен, відаць, згусціўфарбы, супрацьпастаўляючы «дзікунскі» быт радзімічаў і іншых жыхароў лясной паласы Усходняй Еўропы быту кіеўскіх палян.
Амаль да X ст. радзімічы жылі самастойна і выплачвалі даніну спачатку хазарам, а потым Кіеву. У 984 г. самастойнасці радзімічаў прыйшоў канец. У летапісах апавядаецца пра паход вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча на радзімічаў. Перадавы атрад княжацкага войска ўзначальваў ваявода Воўчы Хвост. Радзімічы былі разбіты на рацэ Пяшчань у Пасожжы.
У X—XI стст. у радзімічаў меліся невялікія гарады: Прапошаск (цяпер Слаўгарад), Чачэрск, на памежжы радзімічаў і крывічоў быў Крычаў. Больш значным з’яўляўся Гомій, але радзімічы своечасова не аб’ядналіся вакол яго. Іх тэрыторыя пазней была падзелена паміж княствамі Смаленскім, Чарнігаўскім і інш.
Горад Мсціслаў у XIII ст. адносіўся да Смалснскай зямлі, а Гомель — да Чарнігаўскай. Гэтыя гарады былі цэнтрамі невялікіх удзельных княстваў.
Летапісцы не гавораць, якія групы ўсходніх славян жылі на Брэстчыне і Гродзеншчыне. Дрыгавічы і крывічы рана з’явіліся ў Панямонні, дзе знаходзілася граніца паміж літоўскімі і ўсходнеславянскімі плямёнамі. 3 поўдня сюды праніклі валыняне.
3	канца X ст. у беларускім Панямонні ўзніклі гарады Навагрудак, Ваўкавыск, Гродна, а прыкладна на стагоддзе пазней — Слонім. Археалагічныя даследаванні пака-
Наваградак у 70-я гады XIII ст. (мастацкая рэканструкцыя В. Сташчанюка)
залі, што яны былі ў XI—XIII стст. квітнеючымі гарадамі з тыповай усходнеславянскай культурай.
У першай палове XII ст. Гродна стаў цэнтрам асобнага княства. Гродзенскі князь Усеваладка ўдзельнічаў у 1127 г. у паходзе на Полацк. 3 XV ст. беларускае Панямонне вядома пад назвай «Чорная Русь».
Пэўнае дачыненне да гісторыі Гродзеншчыны мелі плямёны яцвягаў, асноўныя землі якіх былі размешчаны на паўночны захад ад Гродна, у Сувалках, на тэрыторыі сучаснай Польшчы.
У цеснай сувязі з Тураўскім княствам у XI ст. быў горад Берасце, сучасны Брэст. 3 пачатку свайго ўзнікнення ён з’яўляўся цэнтрам Берасцейскай зямлі. Да гэтай зямлі належалі гарады Кобрын, Камянец і інш. У другой палове XII, а таксама ў XIII ст. Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства, але адначасова карысталася самастойнасцю. Фактычна ўлада ў Берасці належала мясцоваму вечу.
Дрэмле памятка дзён...
Курганы... Колькі іх на беларускай зямлі! Вучоныя называюць прыкладную лічбу — больш за сорак тысяч. Яшчэ ніхто не падлічыў легендаў, якія расказваюць аб гэтых незвычайных пагорках. 111 мат таямніц далёкага мінулага хаваюць задзірванелыя «маўчуны».
I як тут не прыгадаць цудоўныя радкі з паэмы Янкі Купалы:
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —
Ўдзірванелы курган векавечны.
Вось на курган прыйшоў археолаг. 3 ім шумлівы гурт вясковых школьнікаў. Вучоны ўважліва аглядае насыпы, падлічвае іх, наносіць на плане.
Напэўна, адзін курган яго асабліва зацікавіў. 3 дапамогай памочнікаў ён вымярае дыяметр і вышыню. Мяркуе ў апошні раз, як лепш раскапаць курган.
Затым праз цэнтр насыпу па компасе праводзіць дзве лініі: поўнач — поўдзень і ўсход — захад. Яны перасяка-
юцца пад прамым вуглом. Тут будуць пакінуты перакрыжаваныя палоскі зямлі. Іх археолагі называюць броўкамі. Броўкі раскапаюць у апошнюю чаргу, каб захаваць разрэзы — лрофілі кургана ў натуральную велічыню — для будучых прамераў, здымкаў, чарцяжоў. Па броўках лёгка прасачыць будову кургана, якія слаі і праслойкі ў ім сустракаюцца.
Надыходзіць час капаць курган. Усе бяруцца за рыдлёўкі. На кожную чвэрць насыпу становяцца па два чалавекі. Курган капаюць адразу з чатырох бакоў, застаюцца толькі намечаныя броўкі. Насып паступова змяншаецца. Хутка ён раскрые таямніцы, якія хаваў многія стагоддзі.
Важнае значэнне для навуковых даследаванняў маюць пахаванні ўсходніх славян. 3 VI ст. памерлых пачалі хаваць у курганах (невялікіх пагорках, насыпаных з пяску над магілай). Дзе-нідзе сустракаюцца курганы, абкладзеныя камянямі. 1х вышыня бывае ад 20—30 сантыметраў да 3—4 метраў. Часцей за ўсё сустракаюцца курганы вышынёй 1—1,5 метра.
Размяшчаюцца курганы па адным, па два, але большасць іх знаходзіцца на могільніках, часам дзесяткамі, a то і сотнямі ў адным месцы. Насыпы трапляюцца доўгія, падоўжаныя, авальныя, чатырохвугольныя, але часцей за ўсё — круглыя.
Па-рознаму называе насельніцтва курганныя могільнікі. На Віцебшчыне да сучаснага моманту можна пачуць мясцовую назву курганоў — «валатоўкі». Яна звязана са старадаўнім уяўленнем аб тым, што быпцам бы ў курганах пахаваны людзі вялікага росту і сілы — волаты.
На Гомельшчыне курганы называюць «капцамі». Але самая распаўсюджаная іх назва на Беларусі — французскія ці шведскія магілы. Звязана гэта з тым, што сярод насельніцтва сустракаюцца людзі, асабліва старэйшага ўзросту, якія сцвярджаюць, нібыта ў курганах пахаваны французы ці шведы.
На самай справе пахавальныя курганы не маюць ніякага дачынення да шведаў, французаў ці іншых чужынцаў. Гэта пахаванні нашых далёкіх продкаў — славян. На невялікай тэрыторыі на Гродзеншчыне (Астравецкі, Смаргон-
скі, Ашмянскі і іншыя раёны) ёспь старажытныя курганы, якія належалі балцкім усходнелітоўскім плямёнам.
Згодна з уяўленнем людзей часоў рода-племяннога ладу душа нябожчыка працягвае сваё існаванне і пасля смерці чалавека. Яны верылі, быццам бы памерламу «на тым свеце» неабходна ўсё тое, чым ён карыстаўся пры жыцці.
3	аднаго боку, памсрлага баяліся, ён выклікаў страх, з другога — яго імкнуліся задобрыць, улагодзіць, упрасіць не пакідаць родзічаў, дапамагаць ім.
Таму ў магілу нябожчыка клалі розныя рэчы, якія нібыта маглі спатрэбіцца ў «загробным жыцці». Гэта былі ўпрыгожанні, зброя, прылады працы і хатняга ўжытку, нават ежа ў гаршках.
Памерлага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку «дзядоў», продкаў. Іх ушаноўвалі многія народы, у тым лік.у ўсходнія славяне.
Паводле вельмі даўніх язычніцкіх вераванняў, агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з яго рэчамі, спальваючы ўсё на вогнішчы.