• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

    Археолагі дапаўняюць летапісцаў

    Георгій Штыхаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 149с.
    Мінск 2009
    34.71 МБ
    Жалезныя нарогі для рала VI—VIII стст. з паселішча ля вёскі Хотамель (Столінскі раён)
    Адбывалася выдзяленне абшчыннай знаці. Са старэйшых і самых паважаных членаў абшчыны выбіраўся яе галава — старэйшына. Звычайна ён выконваў ролю жраца — служыцеля бажаства — і рабіў ахвярапрынашэнні. Гарадзішча магло быць месцам сходаў старэйшын і дружыннікаў.
    Простае насельніцтва знаходзілася побач на неўмацаваным даволі вялікім паселішчы, цесна забудаваным паўзямлянкамі — тыповым славянскім жыллём тых часоў. У балтаў быў распаўсюджаны іншы тып жылля — наземныя пабудовы слупавой канструкцыі.
    Паўзямлянка — заглыбленая ў грунт жылая пабудова з аднасхільным або двухсхільным дахам, зробленым з жэрдак ці бярвёнаў, засыпаных зямлёй. Сцсны рабілі з бярвёнаў ці плялі з галля і абмазвалі глінай.
    Знаходкі, характэрныя для звычайнага вясковага паселішча, жыхары якога займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй — два жалезныя наральнікі для рала, з дапамогай якога аралі поле.
    Паселішчы каля Хотамеля — сведкі распаду патрыярхальна-родавага ладу. Невялікае гарадзішча родавага калектыву паступова ператваралася ў добра ўмацаваны пасёлак, дзе жылі прадстаўнікі знаці і ўзброеныя дружыннікі. Побач на паселішчы знаходзіліся тыя, хто араў, сеяў і збіраў збожжа, гадаваў жывёлу.
    Славянскія паселішчы V—VII стст. з паўзямлянкамі і печамі, складзенымі з камянёў, выяўлены на ўскраіне горада Петрыкава і ў іншых месцах. Асабліва многа іх на правабярэжжы сярэдняга Дняпра ва Украіне.
    Іншаму насельніцтву належала гарадзішча каля былой вёскі Банцараўшчына пад Мінскам (цяпер знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды). Яно размяшчалася на гары вышынёй 20 метраў на беразе Свіслачы. Гарадзішча існавала ў V—VIII стст. і было ўмацавана валамі і равамі. На гэта гарадзішча-сховішча збіраліся людзі адной абшчыны з навакольных неўмацаваных паселішчаў на час ваеннай небяспекі. Насельніцтва, якое прыходзіла сюды з бліжэйшых паселішчаў, было змешаным з славян і балтаў.
    Знойдзена 20 гліняных пасудзін, вылепленых ад рукі, без прымянення ганчарнага круга, у якіх было абугленае зерне пшаніцы, гароху і проса. Сярод гаршкоў ёсць такія, якія маюць пашырэнне ў верхняй частцы, што характэрна для вырабаў славян, але большасць мелі форму слоіка і належалі балтам.
    У Барысаўскім раёне пасслішча каля вёскі Дзядзілавічы размяшчалася побач з гарадзішчам на пакатых схілах узгорка, які быў забудаваны шматлікімі паўзямлянкамі плошчай 10—16 квадратных метраў. Жытлы былі заглыблены на 0,4—0,5 метра ў зямлю. Унутры іх у адным з кутоў размяшчаліся печы круглай формы, складзеныя з камянёў. Знойдзены слоікападобныя міскі, гліняныя гаршкі і патэльні. Паўзямлянкавыя жытлы будавалі славяне, але гліняныя пасудзіны падобнай формы характэрны для балтаў. Растлумачыць гэту незвычайную з’яву можна тым, што насельніцтва, якое тут знаходзілася, было змешаным і складалася з балтаў і славян. У адным памяшканні выяўлены жорны. Такім прыстасаваннем для ручнога памолу зерня тады карысталіся славяне. Балты расціралі зерне на зерняцёрках.
    Гарадзішчы і селішчы з матэрыяльнай культурай, як у Банцараўшчыне, знойдзены ў многіх месцах цэнтральнай і паўночнай Беларусі. Яны сведчаць аб тым, што ў V—VIII стст. славяне рассяляліся ў гэтых мясцінах і змешваліся з балтамі, што спрыяла фарміраванню новых прабеларускіх плямёнаў.
    Выдатнае гарадзішча VI—VIII стст. знойдзена археолагамі каля вёскі Нікадзімава Горацкага раёна на Магілёўшчыне. Нікадзімаўскае гарадзішча месціцца на беразе ракі Быстрая, якая ўпадае ў Пронго. Яно мае дзве пляцоўкі, добра ўмацавана валамі. Пры раскопках выяўлены рэшткі доўгай пабудовы слупавой канструкныі. Яна была падзелена на жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Знойдзены ў значнай колькасці прадметы ўзбраення воінаў і рыштунку конніка: шпоры, цуглі і іншыя дэталі конскай збруі. Своеасаблівымі славянскімі ўпрыгожаннямі з’яўляюцца бронзавыя шпількі (фібулы), якіх выяўлена 6 экземпляраў.
    Падобнае гарадзішча вывучана каля вёскі Вежкі Дубровенскага раёна на Віцебшчыне. На гарадзішчы захоўвалася найбольш каштоўная маёмасць абшчыны (запасы харчавання, гаспадарча-бытавы інвентар і інш.). Радавыя члены абшчыны жылі на адкрытым неўмацаваным селішчы, размешчаным побач з гарадзішчам.
    Выяўленыя пры раскопках багаты і прэстыжны набор ювелірных упрыгожанняў, зброя сведчаць аб тым, што паселішчы Нікадзімава і Вежкі з’яўляліся важнымі абшчыннымі цэнтрамі, якія кантралявалі значную тэрыторыю.
    ПРА ЧАС ДАЛЁКІ, ЛЕТАПІСНЫ
    Усходнія славяне сяліліся на прасторах той часткі Еўропы, дзе працякалі рэкі Днепр (з прытокамі Прыпяць, Дзясна, Сож), Днестр, Прут, Паўднёвы Буг, а таксама дзе знаходзіліся вярхоўі Заходняй Дзвіны, Волгі, Акі. Яны занялі вслізарную тэрыторыю ад Ладажскага возера на поўначы да берагоў Чорнага мора на поўдні. Іх суседзямі былі шматлікія неславянскія плямёны. Дакладна вызначаных граніц паміж плямёнамі не існавала. Былі цэлыя тэрыторыі, дзе жыло змешанае насельніцтва. Славяне, якія жылі ва Усходняй Еўропе, падзяліліся ў IX—X стст. прыкладна на 15 асобных аб’яднанняў — саюзаў плямёнаў. Яны псралічаны ў старажытных летапісах: паляне, ільменскія славяне, драўляне, севяране, крывічы і інш.
    Кожны жыў са сваім родам
    Гісторыка-геаграфічныя звесткі пра жыццё ўсходніх славян і ўтварэнне Кіеўскай Русі змешчаны ў старажытным творы «Аповесць мінулых часоў» (яго яшчэ называюць пачатковым летапісам). Гэты твор закончыў пісаць каля 1113 г. кіеўскі манах Нестар.
    Першы запіс у летапісе датаваны 852 годам. Далей падзеі апісаны паслядоўна, год за годам.
    У самым пачатку летапісу даецца гісторыка-геаграфічнае апавяданне, якое склаў, як мяркуюць, сам Нестар, калі ён заканчваў «Аповесць». Тут гаворыцца аб рассяленні славян ва Усходняй Еўропе. Летапісец расказвае, дзе, у якіх месцах «кожны жыў са сваім родам».
    Перш за ўсё ён гаворыць пра «мудрых і смысленых палян». Яны жылі на берагах Дняпра, непадалёку ад зліц-
    ця яго з Дзясной. 1х цэнтрам быў горад Кіеў. Летапісец з вялікай пахвалой гаворыць пра палян. Яны лагодныя, спакойнага нораву, паважаюць старых і жанчын.
    Інакш піша ён пра жыццё і побыт прадстаўнікоў іншых груповак усходніх славян. Да іх летапісец ставіцца больш крытычна. Як-ніяк сам ён быў кіяўлянінам і хацеў паказаць палян у больш прыгожым святле.
    У гаспадарчым і культурным развіцці паляне сапраўды былі крыху наперадзе. Нездарма іх горад Кіеў называўся «маці гарадоў рускіх» і хутка зрабіўся сталіцай старажытнай Русі.
    Палянскае княства, на чале якога стаяў, паводле легендаў, князь Кій, зрабілася ядром дзяржавы — Кіеўскай Русі.
    Апошні раз імя палян у летапісах сустракасцца ў 944 г. Пасля яго змяніла племянная назва «Русь». Гэтая назва, дакладнае паходжанне якой не высветлена, пастулова замацавалася за часткай усходніх славян, якія жылі вакол
    Наканечнікі дзідаў (коп’яў) з гарадзішча Нікадзімава
    Кіева, Чарнігава і Пераяслаўля. Пачаткова толькі дадзеная тэрыторыя называлася «Рускай зямлёй». У XII—XIII стст. назва «Русь» распаўсюдзілася на ўсіх славян Усходняй Еўропы і іх землі.
    На захад ад палян знаходзіліся драўляне. Старажытная назва «дрэўлі» паходзіць ад мясцовасці, дзе яны жылі — у лясах на правабярэжжы Прыпяці, па цячэнні рэк Цецераў, Убарць, Ствіга. Гэта прамыя нашчадкі славянскіх плямёнаў, якія ў VI—VIII стст. займалі правабярэжную частку Сярэдняга Падняпроўя і басейна Прыпяці.
    Князі збіралі даніну з падуладнага насельніцтва. 3 восені ішлі яны ў «палюддзе», а вясной, калі на рэках сыходзіў лёд, вярталіся ў Кіеў, каб везпі на продаж у Царград (Канстанцінопаль) тое, што яны сабралі зімой.
    У 883 г. кіеўскі князь Алег, родзіч Рурыка, прымусіў драўлян плаціць яму даніну, але пасля яго смерці драўляне хацелі адасобіцца ад Кіева. Новы князь Ігар, сын ворага Рурыка, наважваўся зноў падпарадкаваць іх, аднак быў забіты ў час збору празмернай даніны ў 945 г. па загадзе драўлянскага князя Мала. Ігарава жонка княгіня Вольга жорстка адпомсціла драўлянам. Іх гарады былі спалены, мясцовая знаць вынішчана.
    Што ж адбывалася ў тыя далёкія часы на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Якія ўсходнеславянскія аб’яднанні плямёнаў склаліся і існавалі тут? Іх было тры: крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы.
    Слова «крывічы», як мяркуюць, паходзіць ад мянушкі першапачынальніка роду Крыва ці Крыў. Напачатку назва магла належаць дынастычнаму роду, а затым распаўсюдзілася на племянныя групы і землі, што яны займалі.
    Уласныя імёны з’явіліся ў глыбокай старажытнасці, каб адрозніваць людзей у родзе, племені, сям’і. Прозвішчаў у старажытных славян не існавала. Людзей называлі па імю: Радзімір, ці Радзім, Дабрыня, Пуцята, Святаслаў. Часта да чалавека звярталіся па мянушцы: Воўчы Хвост, Крыва і інш.
    Крывічы — вялікае аб’яднанне плямёнаў ва Усходняй Еўропе апошняй чвэрці I тыс. н. э. Яны займалі частку
    Верхняга Падняпроўя, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны, вярхоўі Волгі і Пскоўшчыну.
    У 862 г. крывічы ўдзельнічалі ў выгнанні варагаў «прэч за мора». Але потьш, як гаворыцца ў летапісе, крывічы разам з чуддзю і наўгародскімі славенамі зноў паклікалі варагаў. Крывічы ўдзельнічалі ў паходзе Алега ў 907 і Ігара ў 944 г. супраць грэкаў на Царград.
    3 тэрыторыяй сучаснай Беларусі звязана гісторыя палачан — так называлі крывічоў, якія жылі ля ракі Палаты. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю сучаснай Віцебскай вобласці, а таксама некаторыя іншыя суседнія раёны.
    Назва «крывічы» ў адносінах да насельніцтва старажытных зямель паўночнай Беларусі неаднаразова сустракаецца ў крыніцах XII ст. Полацкія князі ў летапісных паведамленнях 1128, 1140 і 1162 г. названы крывіцкімі. Ад этнічнай назвы «крывічы» ўтварыліся геаграфічныя назвы многіх населеных пунктаў Беларусі.
    Галоўным цэнтрам крывіцка-палачанскага саюзу быў Полацк. Гэты горад заснавалі крывічы. У летапісе так і адзначана: яны «першыя жыхары ў Полацку». Тут збіралася племянное веча, абмяркоўваліся племянныя і судовыя справы, спраўляліся культавыя абрады, наладжваліся таргі. У племянным цэнтры знаходзіўся князь, які збіраў даніну з навакольнага насельніцтва.
    Княжанне палачан існавала ў IX ст. і названа ў летапісе. Гэта было першапачатковае дзяржаўнае ўтварэнне ў Беларускім Падзвінні. Апрача Полацка рэшткі старажытных паселішчаў крывічоў IX ст. археолагі знайшлі ў Віцебску і Лукомлі.