Археолагі дапаўняюць летапісцаў  Георгій Штыхаў

Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Георгій Штыхаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 149с.
Мінск 2009
34.71 МБ
У 1965 г. група вучняў старэйшых класаў школ горада Полацка пажадала ўдзельнічаць у архсалагічных раскопках гэтых курганоў. Збіраліся яны, як у турысцкі паход. Рыхтавалі рукзакі, палаткі, посуд і правіянт. Рыбаловы ў першую чаргу прыгатавалі вуды. Вырашылі спалучыць прыемнае з карысным. Днём удзельнічаць у раскопках курганоў, а вечарам — рыбачыць. Хто не жадае паесці свежай юшкі каля агню на беразе цудоўнага возера з чыстай празрыстай вадой!
Раніцай наша экспедыцыйная машына з гуртам школьнікаў пад’ехала да курганнага могільніка. Палова дня была патрачана на абсталяванне лагера. Вызначалі распарадак работы і адпачынку, размяркоўвалі абавязкі.
Некалькі аматараў археалогіі адразу выказалі жаданне прыняць удзел у непасрэднай падрыхтоўйы да раскопак. Спачатку трэба было скласці дакладны план курганнай групы, адзначыць на ім кожны курган, падлічыць помнікі. Усяго тут было 36 насыпаў. Усе яны круглыя ў плане, калі на іх глядзець зверху. Да вечара паспелі падрыхтаваць для раскопак першы курган, разбілі яго на чвэрці. Назаўтра пачалі працу. Курган быў насыпаны з пяску і лёгка раскопваўся, цяжэй было спачатку здымаць дзірван.
У насыпе пачалі сустракацца кавалкі ад вылепленых гліняных гаршкоў VI—VII стст. Яны былі вельмі падобныя на гаршчок, знойдзены ў доўгім кургане Атокі ля вёскі Янкавічы.
Такая з’ява сустракаецца пры раскопках больш позніх курганоў. Справа ў тым, што яны нярэдка насыпаліся на месцы паселішчаў V—VII стст. ранейшага культурнага пласта. Разам з зямлёй у насып кургана траплялі абломкі старажытных гаршкоў. Яны не мелі дачынення да пахаванняў.
Пад курганом знаходзіўся чорны культурны пласт паселішча. У самым цэнтры плошчы кургана выдзялялася прамавугольная пляма. Яе даўжыня каля 2 метраў, шырыня — 1 метр. Мы пачалі расчышчаць гэту яму шуфлікамі і нажамі.
Яма праразала культурны пласт і паглыблялася ў жоўты. пясчанага колеру грунт. На глыбіні ў 30 сантыметраў паказаліся косці шкілета чалавска. Захаваліся яны вельмі дрэнна. Але можна было вызначыць, што памерлая ляжала па славянскім звычаі галавою на захад, тварам да ўзыходзячага сонца.
Аб тым, што была пахавана жанчына, сведчылі пакладзеныя ў магілу рэчы. Ля шкілета знойдзены бронзавыя жаночыя ўпрыгожанні: бранзалет, пярсцёнак. Вызначыць дату пахавання асабліва дапамагла бронзавая бразготка. Старажытныя бразготкі — пустыя невялікія шарыкі з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія звіняць, калі іх трэсці. Бразготкі насілі на шыі разам з каралямі. Такія рэчы мелі шырокае распаўсюджанне ў XI ст. Да гэтага часу адносійца і арнаментаваны трыма хвалістымі лініямі гаршчок, які ляжаў каля пахавання.
Мы даследавалі некалькі курганоў. У адных пахаваннях мелася шмат рэчаў, а ў другіх каля памерлага не было амаль нічога. Гэта адлюстроўвала маёмасную няроўнасць людзей.
Самы вялікі курган вышынёй ў 2 метры аказаўся пустым. Толькі ўдалося вызначыць, што насыпаўся ён двойчы. У другі раз курган быў значна павялічаны. Мяркуюць, што пустыя курганы ўзводзіліся на ўспамін аб людзях, якія загінулі недзе на чужыне ці ўтапіліся.
У адным кургане пад насыпам было трупаспаленне (крэмацыя). На грунце ляжаў патрушчаны гліняны гаршчок. У ім знаходзіліся моцна перапаленыя косці, што высыпаліся. Курган быў насыпаны ў X ст.
Такім чынам, курганны могільнік адносіцца да таго часу, калі крывічы перайшлі ад абраду спалення памерлых на агні да трупапакладання пад курганамі, у магілах. Найбольш старажытныя пахаванні датуюыца X ст., а ўсе астатнія курганы насыпаны на працягу XI ст., ужо пасля прыняцця хрысціянства.
Цэлы тыдзень мы жылі ў палатках на бсразе возера. Хлапчукі ўжо паспелі «вывучыць» возера і яго берагі — ведалі, у якіх месцах добра ловіцца рыба, дзе расце чарот і, вядома, месцы, дзе лепш за ўсё купацца.
У апошні дзень нашай экспедыцыі ўсе яе ўдзельнікі сабраліся ля крайняга кургана. Я паведаміў ход далейшых работ. Нам патрэбна было абследаваць берагі возера і знайсці тое месца, дзе існавала паселішча людзей, пахаванні якіх мы раскапалі.
— Мы былі тут усюды, нічога старажытнага апрача курганоў не бачылі, — гаварылі вучні.
Я растлумачыў, што ў старажытныя часы вёскі размяшчаліся не на высокіх узвышшах, а на нізкіх берагах рэк і азёр. Гэта было зручна для жыхароў, якія займаліся сельскай гаспадаркай, жывёлагадоўляй. Знайсці рэшткі такіх паселішчаў — справа нялёгкая. Трэба ўважліва агледзець кожны метр паверхні зямлі.
Mae памочнікі зразумелі, што цяпер патрэбна ісці па беразе возера і шукаць чарапкі ад гаршкоў. Колькасць знойдзеных фрагментаў павялічвалася з кожнай хвілінай. Хутка іх сабралі цэлае вядро. Кавалкі належалі гаршкам, зробленым на ганчарным крузе, і паводле сваёй формы датаваліся XII—XIII стст.
Да мяне падбеглі двое вучняў. У аднаго ў руках было бронзавае кольца, якое ў старажытнасці насілі на пальцы, як пярсцёнак. Яно было сагнута з пласцінкі, арнаментаванай рысачкамі, размешчанымі ў «елачку». Дакладна такія самыя рэчы мы знайшлі ў двух курганах разам з пахаваннямі.
Другому хлапчуку трапіўся крыжык. Ён быў адліты з бронзы, меў патоўшчаныя канцы і рамбічны цэнтр. Такія крыжыкі вядомы на старажытных помніках XI—XII стст. Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі.
Зроблены на ганчарным крузе гаршчок XI ст. (Плусы, Полацкі раён)
Сярод знаходак былі і жалезныя рэчы — тры кручкі для лоўлі рыбы. Яны нагадвалі сучасныя рыбалоўныя кручкі, толькі ў іх не было адцягнутага зуба.
Трапілася яшчэ адна цікавая знаходка — тонкі бронзавы злітак у выглядзе палачкі. Такія зліткі служылі запасам сыравіны для бронзаліцейнай справы.
Прыкметы іншых паселішчаў XII—XIII стст. ёсць і на тэрыторыі сучаснай вёскі Плусы.
Так мы даведаліся пра старадаўнюю гісторыю насельніцтва, якое жыло на берагах возера Суя. У V—VII стст. тут існавала невялікае паселішча. Потым яно было пакінута. 3 XI ст. побач узнікла другое славянскае паселішчавёска. Насельніцтва хавала памерлых у курганах, якія на-
сыпаліся на месцы першага, больш ранняга пасялення.
Археалагічныя помнікі намнога перажылі сваіхбылых гаспадароў і праз стагоддзі расказалі тое, аб чым не паведамляюць летапісцы, пра што мы ніколі б не даведаліся
без раскопак.
За драўлянымі сценамі гарадоў
Пры рода-племянным ладзе не было вёсак і гарадоў як асобных тыпаў паселішчаў. У грамадстве яшчэ адсутнічалі прычыны для з’яўлення адасобленых груп — гарадскога і сельскага насельніцтва. Далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі падрыхтавала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Выдзяленне рамеснікаў з асноўнай масы насельніцтва спрыяла ўзнікненню гарадоў. Разам з тым у грамадстве паглыблялася маёмасная няроўнасць. З’яўляліся ўладальнікі зямлі — феадалы.
Калі ў выніку ўсяго гэтага склалася ўяўленне пра горад як пра асобны тып пасялення, то ўзнікла паняцце «негарадскія паселішчы». У пісьмовых крыніцах выкарыстоўваецца некалькі назваў, якія абазначаюць сельскія паселішчы: «сяло», «весь», «пагост». Ад старажытнага слова «весь» паходзіць беларускае «вёска». Горад летапісцы часта супрацьпастаўлялі «весі». «Гарады» і «весі» — пісалі яны.
Князі і іх родзічы, феадалы знаходзіліся ў гарадах пад аховай моцных сцен. Тут была княжацкая дружына і духавенства, рамеснікі, купцы.
Насельніцтва на Усходне-Еўрапейскай раўніне размяшчалася асобнымі скапленнямі сярод неабсяжных бязлюдных прастораў лясных масіваў і балот. Большасць яго жыла ў вёсках.
Колькасць вёсак на тэрыторыі Беларусі ў раннефеадальны перыяд вызначаецца прыкладна некалькімі тысячамі. Гарады ж былі рэдкай з’явай — іх налічвалася каля 35.
Узнікненне гарадоў уздзейнічала на развіццё грамадскага жыцця, яны былі цэнтрамі дзяржаўнай улады. З’яўленне гарадоў і фарміраванне дзяржавы адбывалася ва ўсходніх славян, як і ў іншых славянскіх народаў, адначасова. Зародкі найбольш старажытных гарадоў Беларусі з’яўляюцца ў IX ст.
Горад IX—X стст. адрозніваўся ад сяла галоўным чынам сваімі ўмацаваннямі і тым, што ён быў адміністрацыйным цэнтрам, рэзідэнцыяй князя і іншай знаці. 3 далейшым развіццём гаспадаркі гарады сталі ператварацца ў цэнтры рамяства і гандлю. 3 XI—XII стст. каля такіх цэнтраў усё больш сяліліся рамеснікі і купцы.
Для росту гарадоў важнае значэнне мела іх геаграфічнае становішча. Заснаванне горада на перасячэнні гандлёвых шляхоў, каля пераправы або ў зручным для прыстані вусці ракі стварала для яго развіцця спрыяльныя ўмовы. Як і ў Заходняй Еўропе, наяўнасць пастаяннага рынку, дзе збіралася навакольнае сельскае насельніцтва і куды прыязджалі замежныя купцы, магла прадвызначыць узнікненне горада менавіта на гэтым месцы.
Некаторыя гарады выраслі вакол сядзіб знаці, іх умацаванага жылля (замка). Абрастаючы сяленнямі, такая
сядзіба ператваралася ва ўмацаваны пункт горада. Памеры сядзіб былі невялікія. Калі населены пункт разрастаўся, узнікала неабходнасць павялічыць дзядзінец або нават перанесці яго ў больш зручнае месца. Асобныя гарады засноўвалі князі для больш надзейнай аховы межаў княстваў.
Звычайна гарады будавалі на высокіх, стромкіх берагах рэк, на вяршынях узгоркаў — у зручных для іх абароны месцах, абкружаных вадой. Дадаткова іх умацоўвалі равамі, высокімі валамі. Валы насыпалі з зямлі. Іх вышыня дасягала 8 метраў.
3 верху валоў рабілі драўляныя сцены. Яны ахоўвалі гараджан і воінаў ад варожых стрэлаў. Калі набліжаўся вораг, жыхары зачынялі гарадскія вароты і хаваліся за сценамі. Адтуль яны стралялі з лукаў, кідалі камяні,
Вывучэнне насыпу вала Лукомскага гарадзішча
скідвалі штурмавыя лесвіцы, па якіх варожыя воіны спрабавалі ўзлезці на сцены.
Узяць з бою такое ўмацаванне ў часы, калі асноўнай зброяй былі мячы, стрэлы, коп’і ды сякеры, — справа даволі цяжкая. Браць яго даводзілася аблогай. Войскі абкружалі паселішча і стаялі тут лагерам, каб прымусіць жыхароў здацца з-за голаду і смагі.
Умацаваным цэнтрам горада з’яўлялася ўнутраная крэпасць. У беларускай мове аж да нашых дзён захавалася назва «дзядзінец». Як мяркуюць, яна ўтворана ад слова «дзед». Напэўна, дзядзінцы найбольш старажытных гарадоў былі месцамі збору старэйшын — дзядоў.
Побач з вакольным горадам раслі паселішчы гараджан — «пасады». Часта яны абносіліся «астрогам», гэта значыць драўляным частаколам з бярвенняў, якія вертыкальна ўкопваліся ў зямлю і мелі завостраны верх.