• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Будьте здоровы н благополучны!
    Ваш Эугені.
    27/VII 20
    Парнж. Адрес прежній.
    Як жнве , т. Полута? Тут ее чекают Дамы, да якнх она напнсала ляст! Абецалн ёй полную паддержку.
    Прнвіт н пашана т. ПалутЬ.
    Прявіт от Друзей
    Поклон Гладкому, Вальковнчу н всЬм нашнм.
    Найлучшія пожеланія Панн Старшнновой н всЬм нашнм Дамам!
    О полученін монх шісем от 12/VII н 27/VII прошу телеграфнровать. 582.1.45:058&г-058а
    1 Ладноў падазраваў Крэчэўскага ў супрацоўніцтве зь немцамі. Загадкавыя намёкі на гэта раскіданыя па ўсім лісьце, для іх пракамэнтаваньня не стае матэрыялу. 2 Г. зн. зь немцамі. 3 Вэнта. 4 Езавітава. 5 Бадунову.
    2295.	Папраўкі й дапаўненьні да закону Літоўскай Рэспублікі аб зямельнай арэндзе за 27.07.1920
    582.1.46:058 — д
    2296.	Расыііска Францішка Ўмястоўскага (Варшава) за 27.07.1920 аб атрыманьні ад Цэнтральнай Касы праз Вацлава Іваноўскага 1.500 польскіх марак у зварот коштаў эвакуацыі зь Вільні
    582.2.56:110
    2297.	Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 29.07.1920 (вых. №370) аб даручэньні Кастусю Езавітаву ўступіць у перамовы з Урадам Літвы аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністроу.
    29 Ліпня 1920 №370
    Грамата.
    Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу упоўнамочываем Старшыню нашай дэлегацыі ў Літву грамадзяніна Константына ЕЗОВІТОВА вайсьці ў перэгаворы з Урадам Літоўскай Рэспублікі аб прызнаньні Літвой Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і па ўсіх пытаньнях выцекаючых з факту прызнаньня.
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і
    заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.
    582.2.54:276 — ма бел
    582.2.54:277 — ма фра
    2298.	Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 29.07.1920 (вых. №371) аб даручэньні Аляксандру Галавінскаму ўступіць у перамовы з Урадам Літвы аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністроу.
    29 Ліпня 1920
    №371
    Грамата.
    Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу упоўнамачываем сябра нашай дэлегацыі ў Літву грамадзяніна А.ГОЛОВІНСКАГО вайсьці ў перэгаворы з Урадам Літоўскай Рэспублікі аб прызнаньні Літвой Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і па ўсіх пытаньнях выцекаючых з факту прызнаньня.
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і
    заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.
    582.2.54:274 — ма бел
    582.2.54:275 — ма фра
    2299. Грамата Рады Народных Міністраў БНР за 29.07.1920 (вых. №372) аб даручэньні Кастусю Езавітаву зрабіць і атрымаць ад Ураду Літвы пазыку для Ўраду БНР
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністроу.
    29 Ліпня 1920
    №372
    Грамата.
    Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу загадалі і даверылі Старшыне Нашай дэлегацыі у Літву грамадзяніну Константыну Барысовічу ЕЗОВІТОВУ, зрабіць ад імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі грашовую пазыку у Літоўскай Рэспубліцы на варунках і ў суме яму намі паказаных і азначаную пазыку атрымаць для перэдачы Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і
    заступаючы Міністра Фінансоу.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.
    582.2.54:272 — ма бел
    582.2.54:273 — ма фра
    2300. Ліст Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) міністру замежных справаў Літоўскай Рэспублікі (Коўна) за 29.07.1920 (вых. №373) з паведамленьнем аб пасылцы дэлегацыі дзеля вядзеньня перамоваў з Урадам Літвы аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі
    Беларуская Народная Рэспубліка Міністэрства Міжнародовых Спрау.
    29 Ліпня 1920 г.
    №373
    Грамадзяніну Міністру Міжнародовых Спрау
    Літоускай Рэспублікі
    Грамадзянін Міністэр,
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі маючы на мэце узмацаваньня добрасуседскіх адносін Беларускай Народнай Рэспублікі і Літоускай Рэспублікі пасылае у Літву дэлегацыю у складзе гр.гр. Езовітова, Трахімова і А.Головінскаго дзеля уступленьня у перэгаворы з Урадам Літоускай Рэспублікі аб прызнаньні Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і справах выцекаючых з факту прызнаньня.
    Прыміце, Грамадзянін Міністэр, запэуненьня у глыбокай да Вас пашане.
    Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і
    заступаючы Міністра міжнародовых Спрау.
    582.2.54:270 —мкбел
    582.2.54:271 — мк фра
    2301. Пасьведчаньне Рады Народных Міністраў БНР Янку Чарапуку за 29.07.1920 (вых. №374) аб тым, што ён сапраўды прадстаўляе Урад БНР на Канфэрэнцыі Балтыцкіх Дзяржаваў у Рызе Беларуская Народная Рэспубліка
    Рада Народных Міністроу.
    29 Ліпня 1920
    №374
    ПАСЬВЕДЧЭНЬНЕ.
    Гэтым сьведчыцца, што грамадзянін Янка Антоновіч ЧЭРЭПУК з’яуляецца прэдстауніком Беларускай Народнай Рэспублікі на маючуюся адбыцца у м. Рызе Канферэнцыю Прыбалтыцкіх Дзяржаў.
    В.Ластоўскі
    Старшыня Рады Народных Міністроу і заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.
    582.2.54:279 — ма бел
    582.2.54:278 — ма фра
    2302. Мэмарандум Ураду БНР за 29.07.1920 (вых. №377) Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыцкіх Дзяржаваў у Рызе з просьбаю ўключыць дэлегацыю БНР у склад канфэрэнцыі як раўнапраўнага ўдзельніка
    Беларуская Народная Рэспубліка
    Міністэрства Міжнародовых Спрау.
    29 Ліпня 1920 г.
    №377.
    У Прэзыдыум Канфэрэнцыі Балтыцкіх Дзержау у м. Рызе.
    На адбыушайся мінуушага году у Гэльсінгфорсе Канфэрэнцыі Прыбалтыцкіх дзержау на жаль Беларуская Народная Рэспубліка прэдстаулена не была.
    Каб папоуніць гэтае упушчэньне на бягучую Канфэрэнцыю у Рызе, участнікамі якой яуляецца Фінляндзія, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна і Польшча, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пасылае сваю дэлегацыю.
    Канфэрэнцыі прыдзецца закрануць, абсудзіць і развязаць рад пытаньняу політычнага і эконамічнага характэру, абнімаючага жыцьце усей Прыбалтыкі.
    Пад гэтым паняцьцем трэба разумець ня толькі тэрыторыі безпасярэдна прылегаючыя да Балтыцкага мора, але тэрыторыі арганічна з імі звязаныя і становячыя с прыбярэжнай паласой адно эканамічнае цэлае.
    Тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі уліваючая буйнейшыя рэкі Балтыцкага мора, звязаная с Прыбалтыкай радам жалезнадарожных ліній, вытвараючая і экспартуючая мільены пудоу штогодна сырья, зерна, лесу, лену безварункова павінна ухадзіць у склад паняція Балтыкі як адна з буйнейшых яе адзінак. Мала таго рэкі і дарогі ня толькі звязываюць Беларусь з Балтыкай, але побоч з гэтым сама Беларусь яуляецца звязываючым звяном між Балтыцкімі і Чорнаморска-Кауказкімі і заходнымі маладымі рэспублікамі.
    Вышэй прыведеныя даводы прымушаюць Урад Беларускай Народнай Рэспублікі цікавіцца работамі Канфэрэнцыі Балтыцкіх дзержау у Рызе і паслаць туды для учасьцьця у гэтых работах сваю дэлегацыю.
    Атсутнасьць па тэй ці іншай прычыне Беларусі у радах маладых рэспублік нарушае ня толькі прынцып самаазначэньня народау, але з гэтым бурыць звязь і руйнуе гармонійную эканамічную цэласьць і магчыма падрывае нават палітычную іх моц.
    Выкладаючы вышэйсказанае Урад Беларускай Народнай Рэспублікі просіць уключыць яго дэлегацыю у склад Канфэрэнцыі як раунапраунага участніка.-
    Арыгінал падпісалі:
    В.Ластоускі, Старшыня Рады Народных Міністрау і заступаючы Міністра Міжнарадовых Спрау.
    А.Вальковіч, Кфаунік Канцэлярыі.
    3 арыгіналам згодна: М.Севасьцьянюк
    За Кірауніка Канцэлярыі Рады Народных Міністрау.
    582.1.	07:035 — шкбел
    582.1.	07:050 — шк бел
    582.2.	51:140 — шкбел
    2303.	Ліст шэфа Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі й Эстоніі Кастуся Езавітава (Рыга) міністру замежных справаў Эстонскай Рэспублікі (Рэвэль) за 29.07.1920 (вых. №704) з просьбай даць
    указаньні эстонскай дэлегацыі на Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў у Рызе аб падтрымцы патрабаваньня беларускай дэлегацыі аб яе ўдзеле ў Канфэрэнцыі
    582.2.54:280&г — мк
    На лісьце рэзалюцыя В.Ластоўскага: «Разаслана усім дзержавам, прыймаючым учасцьце у Конфэрэнцыі. ВЛ.»
    2304.	Ліст генэрал-лейтэнанта Алега Корчак-Крыніцы-Васількоўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 30.07.1920 аб бягучых справах
    582.1.45:066-066а
    2305.	Ліст «Змаганіка» [Антона Аўсяніка] (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 31.07.1920
    Даражэнькія товарышы!
    1)	Наложанае на мяне даручэньне я ужо выпоўніў. Перадаў сваю верыцільную грамоту. Адтрымаў згоду на офіцыяльныя размовы. Казаў з Др Пурыцкім, Прэмьером Грынюс, Старшыней Уст. Сойму Стульгінскім, лідэрамі фракцыяў: хрысьціян-демакратоў Крупавнчннскім, с.д. проф. Чапінскім і Віце-прэзэсом Іностр. Комісіі — проф. Юргутісом. Ад усіх чуў толькі вельмі прыхільные думкі. Так, Др Пурыцкі кажа што іх ўласны інтэрэс прымушае нас падтрымліваць, што пытаньне аб вызнаньні незалежнасьці de-facto можліво і провесьці, але ён лічыць што гэтае нам мало паможа, трэба гаварыць з усходнікамі1. Арганізацыя прыстаўніцтва вельмі пажадана. Наагул быў вельмі любезен і адзыўчіу. Далей Прэмьер — доўга пытаўся як стаіць наша справа наагул, якія мы маем групы і затым заявіу, што яны заусегды, а зараз асабліво гатовы падтрымліваць нас. Толькі ня ведаюць што ж мы желалі б. Пытаньне аб вызнаньні незалежнасьці — вызвало заяву аналагічную заяве М.З.С., але на рэшці сказаў, што гэтае для яго ново, і што калі гэта будзе нам вельмі карыстно і не пашкодзіць ратыфікацыі мірнаго договора, то яны вельмі ахвотна вызнаюць. Арганізацыя прэдстаўніцтва мажліва, наконт пазыкі прынцыпіально згодзен, але зараз фінансоў мала. Мобілізацыя, адміністрацыя у новых тэрыторыях. Найболей адзыучывымі былі Крупавіцкі і Юргутіс. Оба яны заявілі, што іх партыя зауседы гатова нас падтрымаць і морально і матэрыяльна. Што яны вельмі рады, што маюць можлівосьць аснавацельно поговорыць, што політыка Вольдемаруса2 ім і тк немало клопот наробіла. Толькі зараз крута справа з грошьмі. Але усе ж паглядяць. Далей с.д. Чапінскі сказаў, што іх метай — самаадзначэньня народоу, у тым ліку і беларускаго і што яны лічуць подтрыманьня Беларусіі цяпер першай справай. У іх істнавала думка, што у Б-іі моцны російк. уплывы і што мы толькі аванпост російск. уплывоў і т.д. але яны бачуць, што сярод нас ёсьць і моцнае ядро шчырых нацыаналістоў і праз гэто вельмі жадалі б нам помагчы. Ен і член комісіі па іностр. делам. Усе нашы дамаганьня, у тым ліку і учасьце у Балтыйск. конф. готовы падтрымаць. A грашах тут не гаварыў.