• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    Новы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі састауленый з груп і фракцый Рады Рэспублікі падтрымліваючых дэклярацыю ад 12-га лістапада 1919 году і ярка атстаіваюшчых незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі, спаткау яуна варожыя адносіны акупацыйнай улады не толькі не даушы яму магчымасьці якой-бы то ні было работы, але нават арэштаваушы некаторых яго сяброу. Пасля гэтага сябры Ураду і Прэзыдыума Рады, астаушыяся на волі перанясьлі сваю чыннасьць за-граніцу, куды праз некаторы час прыбылі і бежаушыя з пад арэшту і другія сябры.
    Так называемыя беларускія актывісты г. зн. паасобныя палітычныя дзеячы, стаяушыя на тым пункце гледжэньня, што беларуская палітычная і культурна-нацыянальная работа не павінна заміраць ні пры якіх варунках, відзючы аканчальны разрыу беларускага ураду з польскай акупацыйнай уладай, прэдстауляюць габінэту міністрау вясьці загранічную беларускую палітыку, а самі арганізуюць для нацыянальнай работы на мейсцох і для палітычнага прэдстауніцтва перад польскай акупацыйнай уладай, асобны прэдстаунічы орган «Найвышэйшую Раду», складзеную з 5 чалавек.
    He гледзячы на спагад і матэрыяльнае падтрыманьне са стараны польскай улады «Найвышэйшая Рада» усе-ж не узяла на сябе функцый беларускага ураду і гэты функцыі надалей вядзе Габінэт гр. Ластоускага.
    Платформа Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі акрэсьлівалася і акрэсьліваецца такім чынам:
    1.	Абарона незалежнасьці і непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
    2.	Дасьціжэньня прызнаньня гэтай незалежнасьці другімі дзержавамі.
    3.	Палітычная, эканамічная і абарончая умовы з нова створанымі дзержавамі, і у першы чарод, будучы па геаграфічных і эканамічных варунках старонкай Балтыцкай, да саюзу з Балтыкай.
    4.	Асвабаджэньня Беларусі ад акупантау.
    Адносіны Беларусі да усіх маладых дзержавау каторыя змагаюцца за сваю незалежнасьць — самае лепшае.
    Непаразуменьня з Польшчай вызваныя барадзьбой з цяжкім рэжымам польскай акупацыі, не акрэсьліваюць нашых варожых адносін да польскага народу і польскай рэспублікі, як такой у яе этнаграфічных гра-
    ніцах, наадварот, беларускі народ спадзеваецца на спагаднае аднашэньне польскага народу да Беларусі, каторая вядзе барадзьбу за сваю незалежнасьць.
    У адносінах да Літвы, не гледзючы на некаторыя спрэчныя тэрытарыяльныя пытаньня, нема падставы відзець асобыя непаразуменьня, каторых нельга было бы вырашыць дарогай узаемных уступак, тым больш што есьць даунія і глыбокія сымпатыі, каторыя істнуюць паміж беларускім і літоускім народам.
    У сваіх адносінах да Расеі Беларускі Урад, з мэтай дабіцца незалежнасьці Беларусі і атвода савецкіх войскау за межы яе тэрыторыі, прымау крокі і паслау дэлегацыю у Маскву.
    Калі расейскі урад будзе, як і перш, ігнараваць правы беларускага народу на яго самаазначэньне і нарушаць яго сувэрэнныя правы, то беларускі урад як і беларускі народ будзе і надалей змагацца з усімі відамі расейскага імпэрыялізму.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, зарганізаваны пад клічам незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі, аб’еднуе каля сябе усе адцені беларускай палітычнай думкі, дзеля таго што у цяперашні момэнт не істнуе ні аднэй беларускай палітычнай партыі ні групы, каторая бы не уставіла гэтага клічу у сваю палітычную праграму. Адносіны палітычных партый, нацыянальных груп і грамадзкіх арганізацый да Ураду асобенна ясна акрэсьліліся на канфэрэнцыі партыйных і грамадзкіх беларускіх дзеячоу 31 травеня 1920 году, на каторай былі вынесены рэзалюцыі, якія выражаюць даверья і падтрымку ураду.
    У склад Габінэту Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі уваходзяць:
    Старшыня Рады Міністрау — В.Ластоускі.
    Міністр Міжнарадовых Спрау — Е.Ладноу.
    Міністр Юстыцыі — А.Цьвікевіч.
    Міністр Фінансау — Белевіч.
    Дзержауны Кантралер — Л.Заяц.
    Другімі Міністэрствамі кіруюць упрауляюшчыя.
    Старшыней Рады Беларускай Народнай Рэспублікі есьць грамадзянін П.Крэчэускі, сябрамі Прэзыдыума — П.Бадунова, В.Захарка, Козіч і Я.Мамонька.
    Як Габінэт Міністрау, так і Прэзыдыум Рады знаходзяцца у сучасны момэнт за-граніцай.
    Думаючы, што моц і устойчывасьць новаствораных на тэрыторыі быушай Расейскай Імпэрыі маладых дзержавау залежыць ад цеснага аб’еднаньня у барадзьбе з імпэрыялізмам, Беларусь, як важнейшае звяно, злучаючая палудзеныя маладыя дзержавы з Заходнімі і пауночнымі, спадзяецца на дружаскія адносіны да яе са стараны конфэрыруюшчых дзержавау і разлічае прыняць учасьцьце у работах канфэрэнцыі.
    Арыгінал падпісалі:
    Ластоускі, Старшыня Рады Міністрау.
    Вальковіч, Кіраунік Канцэлярыі.
    3 арыгіналам згодна: М.Севасьцьянюк
    За Кірауніка Канцэлярыі Рады Народных Міністрау.
    582.1.	07:038-041 — шкбел
    582.1.	07:054-057 — шк бел
    582.2.51:	037-040 — шк фра
    582.2.51:	100-103 — шкфра
    582.2.51:143-146 — шк фра
    582.2.53:061-064 — шк фра
    582.2.53:	165-168 — шкфра
    582.2.54:	309&г-312&г — мк рас
    2324. Ліст Кастуся Езавітава (Більдэрлінгсгоф1) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 13.08.1920
    Сэкрэтна.
    Пане Старшыня,
    сенека ў цягніку спаткаўся з Задарожным (украінск. місыі) і даведаўся аб прыездзе ў Рыгу іх Делегацыі: 1) Селікоўскі — Мін. Унутр. Спраў, 2) Франкфурт — фінансіст, 3) Селінецкі.
    Тое, што я казаў аб мандатах Задарожны ад мяне скрыў і, навэт, ўскользь неяк у гутарцы кінуў, што яны ні быто — «есьць».
    Зараз жа я сабраўся да прыехаўшых, каб пагутарыць з імі і Кедроўскім2, але Кедроўскі прымчаўся да мяне і паведаміў, што делегаты пакуль што «неафіцыяльна» знайходзяцца ў Рызе і што ні с кім не бачыліся, навэт з Васількоўскім, які зьяўляецца асабістым таварышом Селнкоўскаго.
    Я зразумеў, што Кедроўскі не хоча, каб я бачыўся з его дэлегатамі і мне здаецца, што прычыны гэткія:
    1)	Гісторыя з мандатамі, якую ён скрывае,
    2)	рэвізыя его самаго і таму баязнь майго аб ім адзыва,
    3)	небезпека непасрэдных якіх небудь паміж делегацыяй і мной гутарак, напр. аб беларуска-украінскім хаўрусе, аб якім я падаваў Кедроўскому ноту, але ен да гэтага часу на яе неадказаў
    Я пасылаю да делегацыі Чэрэпука, каб зрабіць разведку.
    Ад Кедроўскага даведаўся, што наша справа на Канфэрэнцыі стаіць вельмі востра: «Без беларусоў — не магчыма, а з імі — страшна». Украінская справа (бачу па Кедроўскаму), стаіць больш непэўней.
    У зьвязку з гэтым трэба, каб Пігулеўскі і Галавінскі наседалі на «Більдерлінгсгоф»3 і тармашылі усіх.
    Трэба, так сама, і мемарандум уручыць як найхудчэй.
    Кедроўскі у справе меморандума (чытайце «Сегодня» №171 сегодняшній — «Балт. Конф.») сказаў, што ен меморандум піша, але не ведае ці «стоіць» падаваць ці не і «думае» падаць лішь тады, калі будзе «раней» добры адказ і прымуць іх дэлегацыю ў склад Канфэрэнцыі.
    Гэта, пэўне, таксама — брэхня.
    Мы, бачу зусім ясна, не павінны чэкаць, што зможэм абаперецца на украінцаў і трэба як хутчэй, як мацней і штодзень наседаць на Більдерлінгсгоф, бо толькі ад іх настроеў залежыць наша праца і, навэт, доля.
    Я тутака займусь некоторымі, Вы ведаеце, справамі датычачымі Латгаліі.
    Яны вельмі начасе і паважны.
    Ліст прачытайце і разтлумачце Галавінскаму і Пігулеўскаму, каб яны зразумелі што «або сенека, або — ніколі», бо сенека Конфэрэнцыя чэшэ затылок і не ведае што скажэ заўтра, а заўтра яна ужо што-то скажэ і тады будзе поздна.
    Костусь.
    13.VIII.20.
    [Дапісана В.Ластоўскім:]
    Гэто ўсё добра, але чаму п. Шэф на час самай гарачай працы у справе Конфэрэнцыі выехаў сабе у дамскі пансыон на атпачынак? Хадзіць па розных прэдстаўніцтвах і рэкомэндаваць дэлегацыю, гэто павіннасць не каго іншаго, як толькі прэдстаўніка і то акурат, як у гэтым здарэньні, дыплёматычнаго прэдстаўніка.
    ВЛ.
    15.VIII.20.
    582.2.54:306&г -308&Г— ра
    1	Цяпер Булдуры, курорт на Рыскім узмор’і. 2 Уладзімер Кедроўскі — віцэстаршыня дыпляматычнай місіі УНР у Рызе. 3 Маецца на ўвазе канфэрэнцыя балтыйскіх краінаў, якая адбывалася ў Більдэрлінгсгофе.
    2325. Мэмарандум і заклік дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Парыжы да Грамадзянаў і Паслоў Саюзных Дзяржаваў за 14.08.1920
    Мэмарандум і заклік дэлегацыі Беларускай Народнай Рэспублікі у Парыжы
    да Грамадзян і Паслоу Саюзных Дзержау.
    Савецкі Урад апублікавау варункі міру с Польшчай, згодна зместу ноты, гранічная лінія паміж Польшчай і Савецкай Расеяй павінна праходзіць па тэрыторыі Беларусі і жалезная дарога Граево—Беласток павінна быць аткрытай Савецкаму Правіцельству дзеля яго будучых тарговых зносін з Нямеччынай.
    Савецкае Правіцельство заключыло з Літвой мір, згодна катораму яно дае Літве Беларускіе землі Вільні і Горадні. Гэта апошняя угода павінна аткрываць Нямеччыне дарогу з Усходней Прусіі, праз Літву, у Савецкую Расею (Коуна, Вільня, Крэслаука, Двінск).
    Цяпер жэ прыгатауляюць да прыняцьця і ратыфікацыі новы раздзел Беларусі, патураючы прыкладам Берасцейскаго міру.
    Гэткім парадкам пытаньне аб падзеле на часці Беларусі аткрыта абмярковываецца, не глядзя на гістарычные факты значнай вагі, якіе ня лішне прыпомніць.
    1	.Усебеларускі Кангрэс у Менску 18-31 сьнежня 1917 году апавесціу Народную Беларускую Рэспубліку у фэдэрацыі з другімі народамі Расеі.
    2,Нацыанальнае Сабраньне усей Расеі ад імені народау жывучых на тэрыторыі быушай Расейскай Імпэрыі, на заседаньні 5-го студзеня 1918 году, пастанавіло: «Расейская Дзержава апавешчаецца Дэмакратычнай Фэдэратыунай Рэспублікай».
    3	.25 марца 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пастанавіла апавесціць незалежнасць Беларусі і апратэставаць Берасцейскі мір, які санкцыанавау яе раздзел.
    4	,Урад Савецкай Расеі, скінуушый Часовы Урад, апублікавау у кастрычніку 1917 году дэкрэт аб правох народау, знаходзячыхся на тэрыторыі Расейскай Дзержавы, на самаазначэньне.
    5	.Аснауны прынцып Мірнай Канфэрэнцыі заключаецца у сьледуючай дэклярацыі: «Кожны народ мае права свабодна распараджацца сабой».
    6	.Пасьля окупацыі часьці Беларусі польскімі войскамі у чэрвені 1919 г. Начальнік Польскай Дзержавы, Язэп Пілсуцкі, афіцыальна апавесціу у Менску, сталіцы Беларусі, што Беларусь павінна быць незалежнай Дзержавай і адносіны паміж народам польскім і беларускім павінны быць як роунае з роунымі.
    7	.На усерасейскім сабраньні земляробоу у Маскве Ленін сказау прамову, трываушую дзьве гадзіны. Ен апавесціу, што Савецкая Расея вядзе вайну с Польшчай з мэтай асвабоджэньня Літвы і Беларусі окупаваных палякамі («Таймс», 17.VIL1920).