Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Тэрыторія Беларускай Народнай Рэспублікі уліваючая буйнейшыя рэкі Балтыцкага мора, зьвязаная з Прыбалтыкай радам жалезнадарожных лініяу, вытвараючая, апрацовываючая і экспартуючая, у вельмі значным ліку, тое-ж самае сырье, што і Прыбалтыка глауным чынам лес і лен, — безварункова павінна лічыцца дзержавай Балтыцкай і уходзіць у склад паняцьця 829
Балтыкі, як адна з буйнейшых яе адзінак. I праудзіва, гісторыя экономічнага і палітычнага жыцьця Беларусі перэканае лічнымі статыстычнымі творамі і гістарычнымі помнікамі даводзіць праудзівасьць гэтага становішча.
Геаграфічнае становішча Беларусі, яе вадзяныя, грунтавыя і жалезнадарожныя шляхі ня толькі звязываюць Беларусь з Прыбалтыкай, але побоч з гэтым сама Беларусь з’яуляецца звязываючым звяном між групай Балтыцкіх і Чорнаморска-Кауказкіх маладых рэспублік з аднаго боку, і між трох Прыбалтыцкіх рэспублік і Полыпчай, з другога. Выхад, па тым ці іншым варункам, Беларусі з радоу маладых рэспублік бурыць ня толькі безпасярэднуюзвязьіх доугага ланцуга, але падрываеэканамічную і вайсковую іх моц.
Вышэйпрыведзеныя довады прымушаюць Урад Беларусі цікавіцца працай Канфэрэнцыі Балтыцкіх Рэспублік у Рызе і паслаць туды дзеля учасьцьця у гэтай працы асобную дэлегацыю. На жаль, на адбыушайся у Гэльсінгфорсе аналегічнай канфэрэнцыі Беларусь прэдстаулена не была і дзеля гэтага на канфэрэнцыі можа падняцца пытаньне як аб самым дапушчэньні ці недапушчэньні Беларускай дэлегацыі да працы канфэрэнцыі, дык і аб тым у якой форме гэтае учасьцьце можа выявіцца.
Зварочываючы увагу на магчымасьць таго, што пры абгаворах пытаньня аб Беларускай дэлегацыі, дэлегацыі участвуючых у канфэрэнцыі рэспублік ня будуць мець прызначаных па гэтаму пытаньню інструкцыяу сваіх Урадоу, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зварачываецца да Урадоу усіх участвуючых у канфэрэнцыі Рэспублік, з прозьбай даць сваім дэлегацыям указаньня у тым сэнсі, што учасьцьце Беларусі, як роунапраунаго сябра пажадана на гэтай канфэрэнцыі.
Выкладаючы выжэйзложанае Ураду Польскай Рэчыпоспалітой, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі просіць зрабіць ад’езджаючай у Рыгу на канфэрэнцыю Польскай Дэлегацыі указаньня да падтрыманьня жаданьня Беларускаго Народу мець на канфэрэнцыі Балтыцкіх Рэспублік свае роунапраунае прэдстауніцтво і роунапрауны голас.
Прыміце, Паважаны Пане Міністру, запэуненьня у глыбокай да Вас пашане.
Старшыня Рады Народных Міністроу і
заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.
582.1. 07:036-037 — шк бел
582.1. 07:051 — шкбел (сі)
582.1. 07:052-053 — шк бел
582.2.51:141-142 — шкбел
582.2.54:315&г — мкбел
2315. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Лявону Зайцу (Бэрлін) за 2.08.1920
Высокапаважаны Грамадзянін Л.Заяц!
Бягучы політычны момэнт, калі беларускае пытаньне становіцца папраўдзі актуальным, вымагае з нашай стараны ня толькі найбольшых высілкоў, але також і арганізованнасці. 3 гэтай мэтай мной учынены некаторые крокі да таго, каб 1) сабраць Урад і Прэзыдыум Рады у адно мейсцо 830
і 2) каб няты выступленьня насілі арганізаваны характар. Праўда першае і другое цесна звязана з нашым матэрьяльным становішчам. Думаю, што яно паправіцца. У адношэньні да працы нашай на нямецкай тэрыторыі, на нарадзе, з маючыміся тут сябрамі, мы пастанавілі замяніць Бэрлінскае дыплёматычнае прэдстаўніцтво на Місыю і абсадзіць яе грамадзянінам Язэпам Варонкай. Матывы скланіўшые да гэтаго маюцца даволі важкіе. Між іншымі матывамі не малаважны і той, што Вас, як дзержаўнаго Кантралера трэба злучыць з Урадам, а такжэ што Кантралерскі Урад ня можэ злучацца з выпаўняньнем звыклых Урадовых чыннасцей.
Пішу гэты ліст з мэтай паінфармаваць Вас аб кіраваўшай мысьлі пры назначэньні, веру, што Вы зразумееце важнасць бягучаго момэнту і чым дужы дапаможэце 1) каб ніхто не арганізавана не выступаў (маю на думцы апошняе выступленьне у Вене1) 2) каб навязаць найлепшую інформацыю, 3) каб сабраць Урад у адно мейсцо.
Затым бывайце здаровенькі
цісну руку Вашу і палецаюся Вашай памяці
Ваш ВЛаст...
2.VIII.20
582.1.45:063&г — рк
1 Абставіны невядомыя. У тым часе ў Вену ў справе фінансаў выяжджаў А.Цьвікевіч.
2316. Ліст Пятра Крэчэўскага (Бэрлін) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 2.08.1920
Старшыня Рады
Беларускай Народнай
Рэспублікі.
2 жніўня 1920 №....
Старшыні Рады Народных Міністраў
Б.Н.Р. Ластоўскаму
Шкада, што Вы праз Вэнта нічога апроч драбязгаў не прыслалі. На словах Вэнт казаў, што Вы хутка выезджаеце з Рыгі, а у лісце вызываеце Цвікевіча у Рыгу і мы ня ведаем як быць, но Цвікевіч каб і хацеў зараз выехаць, не можэ, бо німа зусім грошэй.
Тут знаходжусь я, Лявон і Цвік, Галавінскі выехаў у Коўну для інфармацыі. Чэкалі да гэтай пары Ладнова, а яго ні слуху, ні духу, і цяперь знаходзімся у надта дрэнных варунках, а што было у Рыдзе не ведаем і да гэтай пары.
3 чэкамі нічога да гэтай пары зрабіць не удалося, бо ніхто нічога даваць не хоча і яшчэ тое-сёе круцім, але надзеі німа.
Аб незалежнасьці тым часам німа чаго і гаварыць у Няметчыне, бо мусі Вам вядома, што бэз Антанты — немцы не могуць і не маюць права нікого ні прызнаваць, чы не прызнаваць.
Прыймаючы усе гэта пад увагу, мы тут і у Коўні прыйшлі да перэконаньня, што трэба ехаць на Бацькаўшчыну і працаваць з бальшевікамі, 831
выгаварыўшы ад іх сабе як можна больш тых правоў, пры якіх такая праца была бы магчымай.
Трэба хучэй даведацца дзе і што зрабіў Базыль, чэкаць далей німа магчымасьці, бо у касі німа ні фэніга.
Катастрофа можэ прыйсьці хучэй, ніж мы думаем.
3 погляду палітычнаго і фінансаваго мы да гэтаго часу Баркова лічым афіцыальна прэдстаўніком, хаця усе справы, як былі зданы ім перад адьездам у Рыгу, так і цяперь знаходзяцца у Лявона, з якім Баркоў разам працуе у Місыі.
Адказывайце хучэй, калі маеце, што цікаваго, а калі німа, то трэба падсовывацца бліжэй да сваей граніцы Вільні, чы Горадні.
3 шчырай пашанай ПКрэчэўскі
582.2.54:314&г — ра
2317. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Аўгену Ладнову (Парыж) за 3.08.1920
Высокапаважаны
Еўгеній Федаравіч!
Лісты Вашы мы атрымалі. Што да сеці інтрыг апутываючых нас, то саўсім згодзен з Вамі, бо сам чую і бачу што кругом нас дзеецца. Але нават веручы у правату і сьвятасць справы становіцца немагчымым дыхаць ня толькі праз ворагаў але і праз нашэ труднае матэрьяльнае становішчэ. Як сабраць людзей у адно, калі ні яны да нас ні мы да іх перэбрацца не можэм? Патрэбна скорая помач каб мы не завялі ад недастатку сокоў. Гэто апошняе нам гразіць не на жарты. Калі можэце станьце у прыгодзе!
Базыль1 ешчэ не вярнуўся ад Усходнікаў2, але пісаў, што нічога ня выйшло. Ліст ад яго быў 18.VII. у якім ён пішэ, што збіраецца за некалькі дзён назад.
Па поваду варункоў Большэвіцка-Літоўскай згоды мы ўручылі пратэст абодвым Урадам. А з бацькаўшчыны прыходзяць весткі, што там апавешэна Сав. Беларусь. Называюць імёны увайшоўшых у урад: Русецкі, Шыло, Дыло. Гэто ўсё беларусы. Разгром палякоў вялікі. За8дзён войско адступіло 250 вёрст па ваздушнай лініі. Беглі бяз ботаў і нават верхняй адзежы. Усе паны змяліся з Беларусі. Уцекачоў у Варшаву не пускаюць.
Нашы enfant terible — Найвышэйшые змяліся так сама усе с краю. 3 дарогі Цярэшчэнка прыслаў ліст у якім прапануе нам адзіны нацыональнадзержаўны фронт і якіе патрэба мандаты. Яны саўсім здэзарганізаваны. Луцкевіч астаўся у Вільні ёсць чуткі, што мяркуе увайсці у усходніцкі урад. Яго былі арэштаваўшы, але на другі дзень выпусцілі і цяпер з ім гавораць. Кляўдуш Душ<эўскі> таксама астаўся на мейсцы.
Мамонько палякі арэштавалі у Менску і, здаецца, вывезьлі.
Каб сабраць усіх і арганізаваць дзело патрэбны жывучы матэрьял, так сказаць, сокі, а гэтаго апошняго у нас і німа. Калі Вы ня прыйдзеце на ратунак ня ведаю як будзе.
Я паступаю, як вы жадаеце і радзіце, ці гэто добра ня ведаю. Нам тут былі конкрэтные прапазыцыі са стараны А<нгліі> і другіх, каб пайшлі на 832
іх, то маглібы ужо развярнуць работу ва усю шыр. Гэто заўважце. Прыяцелі-ж нашы3 кормяць нас дагэтуль абецанкамі. Чаму?
Мы тут не сядзім са зложэнымі рукамі, робім шмат. Дадзены мной поўнамочы генералу Васількоўскаму на Фінляндію. Гэто вядомы антаншчык і чэлавек салідны. Меўся даць я поўнамочча Язэпу Вар[онку] на Нямеч. але пасьля Вашаго апошняго ліста стрымаўся. Да нас цяпер прыбывае многа маладых інтэлігентных і здаўна нам вядомых сіл. Трэба былобы іх скарыстаць. А такіх як Язэп В. і подаўна трэба скарыстаць.
Цвіка я паведаміў, каб быў на гатове.
У трэцьця паўтараю, што справу сарганізаваць бяз сокоў немагчыма.
Асоб Вамі намечэных вышлю да Вас. Загадаў ужо ім ладзіцца у дарогу. Я хацеўбы далучыць да іх і Васількоўскаго. Вэнд выехаў. У яго ніякіх поўнамочый німа.
Рэасумуючы вышэйшае есць:
1) Найвышэйшые разбіты і любога з іх можна браць да працы.
2) Цяпер усе группы ад права да крайніх левых стаяць за наш Урад.
3) Калі Вы ня прыйдзеце са скорай падмогай мы прымушэны будзем браць сокі стуль адкуль іх прапануюць.
4) Раней чым мы не узмацуемся жывучым матэрьялам сабраць і сарганізаваць справу нельга.
5) Людзі будуць гатовы да выезду к Вам.
6) Усе вашы жаданьня па магчымасці праводжу.
Каб сарганізаваць справу патрэбна такжэ і з Вашай стараны пісаць непасрэдна мне а не праз трэціі асобы. Адрэсаваць можна таксама а толькі дадаць каб перэдалі Власту. Аб гэта апошняе я Вас вельмі прасіў, бо для мяне гэто вельмі важна. Як і чаму важна зразумець лёгка.
У канцы павінен Вам зазначыць, што я і ўсе нашы прыслухаемся да Вас і паступаем згодна нашым пастановам вынесеным у Вашу бытнасць пры нас. Гэто, каб Вы былі спакойны.
Пакуль не перэбярэмся у Прагу мы не сарганізуемся. Гэто майце на відоку.
Затым прыміце словы найвышэйшай пашаны і запэўненьне у найшчырэйшых пачуваньнях.
ВЛаст...
Паклоны ад жонкі і ад усіх.
3.VIIL 20
Пісаў да Вас 24. VII.
582.1.45:059&г-059а&г — рк
На лісьце пазначана Ластоўскім: «Чэрнавік пазьней перэпраўлены». 1 Захарка. 2 Бальшавікоў. 3 Французы.
2318. Расьпіска начальніка Канцылярыі Кабінэту Міністраў Літоўскай Рэспублікі Стасіса Лазарайціса за 3.08.1920 аб атрыманьні дыпляматычнага пакета №357 Ўраду БНР на імя Ўраду Літоўскай Рэспублікі
582.2.54:313 — ра
2319. Тэлеграма Аляксандра Галавінскага (Коўна) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 4.08.1920