Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 1
Памер: 850с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
kryczewskomu motzstrasse 2 Iberlin
554/4 kowno 508 14 4/8 18,25
= 28 praudiwo naczele kalmanowicz padrobnostej czekajem patreben kowno cwikewicz = holowinski +
582.2.47:031 — a
2320. Ліст «Іскры» [Антона Аўсяніка] (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 5.08.1920
Даражэнькія сябры!
Аб нашай тутака працы Вас паінформуе Г<алавінскі?>. Я скажу адно толькі, што пакуль мы не вызнаем умоў міра Л<ітвы> з Р<асеяй> якімі Л<ітоўцы> усе яшчэ опьянены. Напэўне супольнай працы, асабліва з сучасным Урадам не знайдецца. Але тут ёсьць і шмат нашых прыхільнікоў, якія глядяць на рэчы далей свайго носа і пры іх дапамозе можа у будучыне што нібудзь і наладіцца. Мне ж тут працаваць аднаму сярод такой запутанай справы надта цяжка і я лічу што мае прэбываньне тутака а ніякой корысьці не дасьць і лепей было б даць мне іншае заданьне. Зараз я вельмі шкадую, што я згадіуся узяць на себя такі абовязок. Я лічіў, што праз 5-6 дзен я буду вольным. Але здарылось інакш. I цяперыка я ужо ня ведаю як і быць. Грошы нема і праца на месьце запаздае.
Сюды прыехаў бежаушы ад прыяцелеу з Вільны Міша, але я яго яшчэ не бачыў.
3 Менску пэуных вестак німашіка.
По апошнім весткам там абвешчана Беларусь з Кальмановічэм на чале — Чэкаю дальнейшых інформацыяў.
Вілінчане моўчаць, ніхто не паказываецца.
Я вельмі прошу Вас дядка Вацлаў, як небудь аслабаніць мяне ад працы тутака. Яжду Вашыхуказаньняўдаўторка1. Затым проста ня ведаю што робіць бяз грошы. Але усе ж гэта пустое. Рэчы на плечы ды і шагом марш.
Много пісаць ня буду або усім раскажэ Г<алавінскі?>.
Вельмі цікаўлюсь ці уехала ужо П<алута?>.
Палякі бегуць і як я сегоньня чуў, ужо большавікі у 80 в. ад Варшавы.
Прывет усім
Іскра[?].
5/VIII 20 г.
582.1.45:057&г-057а
1 10.08.1920.
2321. Выцінка з газэты «Народное Діло» (Рэвэль). №11. 7.08.1920 з паведамленьнем аб пратэсьце Рады БНР супраць літоўска-расейскай мірнай дамовы
582.1.45:109
Дакладная дата невядомая. Паведамленьне Польскага прэс-бюро з Рыгі за 7.08.1920.
2322. Ліст Антона Аўсяніка (Коўна) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 9.08.1920
Даражэнькія товарышы Вацлаў і інш!
Думаў я доўга. Шмат чаго перадумаў. А усе ж варочуюсь да старого пераконаньня. He магу працаваць без народа. Праўда народ нас не понімае, доўго будзе гнаць, але на рэшці ен нас падтрымае. Працаваўшы увесь час сярод нашаго гаротнаго люду, я страшэна цягочуся сідячы тут. Дыплемат я яшчэ слабы. На сучаснай ж арэне Еуропы не зручны. Дык лепей вертацца да хаты. Тым паче як не кажыце, а усе ж новы мір там.
Ведаю добра, што много клопот будзе яшчэ, але мы пабедім.
Тут пакуль што нічого не будзе. Первое трэба вызнаць іх мір целіком. А чы можам мы гэтае зрабіць? He. — Але з часам яны поймуць, што без нас няма і ім жыцьця. Левейшыя групы і цяпэр з намі. Усе ж паговорыць можно. Але не чапаць гэтай проклятай Вільны.
Больш увагі на дзядзькоў, калі яны дапамогуць, дык і астатнія падтрымаюць.
Больш пісаць не могу.
Прывет — Змаганік
9/VIII 20.
Коўна
PS. Адчот і паспорта передаў Язэпу1-
582.1.45:071&г
1 Варонку.
2323. Мэмарандум Ураду БНР за 12.08.1920 (вых. №400) Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыркіх Дзяржаваў у Рызе зь інфармацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку
Беларуская
Народная Рэспубліка
Міністэрства
Міжнарадовых Спрау.
12 Жніуня 1920 году.
№400.
Прэзыдыуму Канфэрэнцыі Прыбалтыцкіх Дзержау у Рызе.
У дадатак да нашага мэморандума ад 29 ліпеня з №377 маем гонар паведаміць:
Беларуская Народная Рэспубліка абымае этнаграфічныя беларускія землі г.зн. быушыя губэрніі: Вітэбскую, Смаленскую, Менскую, Магілеускую, Віленскую, Горадзенскую і некаторыя тэрыторыі сумежных губэрніяу дзе пераважае этнаграфічна беларускае населеньня, што разам узятае састауляе 280.000 кв. км і мае 16.000.000 населеньня з якіх 12.000.000 беларусоу, рэшта 4.000.000 есьць жыды, палякі, вялікарусы, татары, украінцы, літвіны і латышы.
Вялікі лік водных шляхоу каторыя праходзюць удоужкі і у поперак беларускую тэрыторыю і злучаюць чатырьмя штучнымі воднымі сістэ835
мамі Балтыцкае мора з Чорным, у тым ліку і знамяніты «Вялікі водны шлях з Варагау у Грэкі», а так сама дастатачна разьвітая сетка чугунак злучаючы Заходнюю Эуропу з Усходней Эуропай і Азіей — даюць магчымасьць думаць, што Беларусь, як і другія Балтыцкія старонкі зможэ разьвіць самы інтэнсыуны тавараабмен.
У таргова-эканамічным сэнсе Беларусь састауляе адно цэлае з новаутварыушыміся Прыбалтыцкімі дзержавамі, як у гістарычным прошлым так і цяпер.
Прыродныя багацьця Беларусі, якія знаходзяцца у агромных хвойных і лісьцьвеных лесах цаннейшых гатункау, у каласальных залежах торфа, усякіх глін, фасфарытау, а так сама вытворчасьць у вялікім ліку такіх рэчау першай патрэбы, як лен, крахмаль, сьпірт, серчыкі, шкло, шпігунар і іншыя — сьведчыць аб тым, што Беларусь маючая такі аграмадны лік неабходнага сырцу, можэ разьвіць багатую прамысловасьць.
У старадауны пэрыод сваей гісторыі Беларусь прэдстауляе з сябе злучэньня незалежных княжствау пад главенствам Полацкага Вялікага Княжэньня, гэта злучэньне мела усе адзнакі дзержаунага сувэрэнітэта.
У другі пэрыод — пэрыод злучэньня Беларусі і Літвы — беларускія землі з літоускімі састаулялі форму фэдэрацыі.
Актам 1569 году Беларусь разам з Літвою заключаюць парламэнтарную унію з Польшчай, прычым сувэрэнныя правы злучаных дзержавау Літвы і Беларусі былі срога агавораны і праводзіліся у жыцьце да прылучэньня Беларусі да Расеі (1791, 1793 і 1815 г.г.).
У канцы 18-га сталецьця Беларусь аказалася прылучана да Расейскай Імпэрыі з утратай сувэрэнных правоу, але захаваушы да 1840 году некаторыя асаблівасьці права, згодна яе гістарычнаму прошламу.
Фэдэрацыя з Літвой і унія з Польшчай непазбауляе Беларусь права на вазстанауленьне незалежнай дзержавы дзеля таго што есьць не толькі правы, якія мае кожны асобны народ, але і правы гісторыко-юрыдычныя.
За сваю культурную і дзержауную незалежнасьць беларускі народ змагауся не толькі у пэрыод літоуска-польскі, але і увесь час расейскага панаваньня і выносіу на сабе увесь ціжар нацыянальнага парабашчэньня.
Адраджэньне беларускай дзержаунасьці пачынаецца зараз-жа пасьля успышкі рэвалюцыі 1917 году: ужо у сакавіку 1917 году у горадзе Менску быу сазван з’езд беларускіх дзеячоу, на каторым быу утвораны «Беларускі Нацыянальны Камітэт» скора уступіушый мейсца «Цэнтральнай Радзе Беларускіх арганізацый», каторая вела нацыянальна-асьведаміцельную і арганізацыйную работу; у кастрычніку 1917 году пачалі сазывацца многія з’езды: армейскія, вучыцельскія, уселякіх культурных нацыянальных арганізацый і адначасна было прыступлена да фармаваньня беларускіх нацыянальных ваенных часьцей.
У рэзультаце усей чыннасьці было аснаваньне «Вялікай Беларускай Рады» і «Цэнтральнай вайсковай Рады», якія у сьнежні 1917 году сазываюць Усебеларускі, з устаноучымі функцыямі Кангрэс у м. Менску.
Гэты Кангрэс быу поуным выяуленьнем волі усяго беларускага народу, дзеля таго што тут былі прэдстаулена як селянскія самаупрауленьня,
так і гарадзкія, земскія, рабочыя арганізацыі, ваенныя арганізацыі, бежанскія камітэты і усе палітычныя партыі.
На Кангрэсе было 1167 дэпутатау з мейсцовасьцяу неакупаваных немцамі — з правамі пастанауляючага голасу і — 705 дэпутатау із акупаваных мейсцовасьцеу з правамі дарадчага голасу.
Кангрэс гэты 18-га сьнежня 1917 году праклямавау Беларускую Народную Рэспубліку і выбрау Раду Рэспублікі, каторая перадала выканаучыя функцыі Габінэту Міністрау.
Праклямаваньне Беларускай Народнай Рэспублікі спаткала непрыязныя адносіны са стараны Савецкай улады, каторая рэагавала на рэзалюцыю Кангрэсу цэлым радам насільляу над ім і над асобнымі яго учасьнікамі.
Атрымаушы юрыдычныя поунамоцтва малоды Беларускі Урад прымушаны быу з прычыны гэтых варункау вясьці сваю работу нелегальна, прабуючы несколькі разоу узяць уладу у свае рукі у Менску і на усей Беларусі.
Спробы гэты 19-га лютага 1918 году прывялі да умацаваньня улады Беларускага Ураду у Менску і усей обласьці.
9-га сакавіка 1918 году, выбраная Усебеларускім Кангрэсам, Рада была папоунена прэдстаунікамі земствау, гарадоу, нацыянальных меныпасьцяу і прафэсыянальных арганізацый і прыняла функцыі Перадпарлямэнту пад назвайРады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адначасна з гэтым нацыянальныя меньшасьці атрымалі нацыянальнапэрсанальную аутаномію і два партфэлі у складзе Беларускага Ураду.
Наступіушая за гэтым нямецкая акупацыя настолькі сьцясьніла чыннасьць Беларускага Ураду, што да момэнту нямецкай рэвалюцыі і вызванай ею эвакуацыі беларускіх зямель, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі не усьпеушы стварыць аружнай сілы дастатачнай для таго каб змагацца з наступаючымі арміямі Савецкай Расеі і прымушаны быу эвакуіравацца для работы за-граніцу. У краі асталіся сябры Рады Рэспублікі, культурнанацыянальныя арганізацыі і некаторыя палітычныя дзеячы.
Акупаваушы Менск у пачатку 1919 году Урад Расейскіх Саветау учытываючы імкненьня беларускага народу да незалежнасьці, абвесьціу Беларускую незалежную Савецкую Рэспубліку і арганізавау Беларускі Савецкі Урад, у склад каторага ні члены Рады Рэспублікі ні відныя беларускія дзеячы не толькі не былі дапушчэны, але наадварот, некаторыя з іх былі арэштаваны і вывезены з Беларусі.
У сярэдзіне сакавіка 1919 году азначаная рэспубліка была зліквідавана расейскай савецкай уладай, дзеля таго што не магла праводзіць у жыцьце дыктатуру пралетарыяту, састауляушага на Беларусі меньш палавіны процэнту (на 16 мільенау люднасьці — 66 тысяч фабрычна-заводзкіх рабочых), але у замену яе, г. зн. незалежнай Беларускай Савецкай Рэспублікі, была зарганізавана Літоуска-Беларуская Савецкая Рэспубліка; прычым у склад гэтага Ураду (так называемага «Літбела») ніхто з беларусоу увайсьці не захацеу.
Летам 1919 году пасьля акупаваньня Менска польскімі войскамі, дзеяльнасьць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пачалася узноу, і бела-
рускі урад вярнууся у Менск. Аднак атсутнасьць акрэсленага погляду і праграмы са стараны польскага ураду і кіраунічых грамадзкіх кругоу у адносінах да беларускага пытаньня прывялі да многіх, а часам острых непаразуменьняу паміж прэдстаунікамі беларускай дзержаунасьці і польскай акупацыйнай уладай. Вынікам гэтай неакрэсьленнасьці і непаразуменьняу было тое, што чародная сэсыя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі азнаменавалася радам опозыцыйных у адносінах да польскай акупацыйнай улады выступленьній, пачаушыхся дэклярацыей Рады Рэспублікі 12-га лістапада 1919 году аб негайным прызнаньні незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і перадачы грамадзкага упрауленьня краем Беларускаму Ураду, і закончыушыхся перавыбарам 13-га сьнежня 1919 году Прэзыдыума Рады і састауленьнем новага габінэту (п. Ластоускага).