• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    
    Л. А. ЦВЯТКОЎ
    
    
    
    
    
    
                    АРГАНІЧНАЯ ХІМІЯ
    
    
    
    
    ПАДРУЧНІД для СДРЭДНЯЙ ШДОЛЫ
    
    
    
    Зацверджан
    Міністэрствам асветы РСФСР
    
    
    
    ВЫДАННЕ ТРЭЦЯЕ 3 ДРУГОГА РУСКАГА
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ВЫДАВЕЦТВА «НАРОДНАЯ АСВЕТА» МІНСК 1965
    
    УВОДЗІНЫ
    
    
       Арганічная хімія вывучае рэчывы, у састаў якіх уваходзіць вуглярод. Рэчываў, што змяшчаюць вуглярод, якія інакш называюць арганічнымі, вядома звыш двух мільёнаў, тады як неарганічных рэчываў налічваецца толькі каля 50 тысяч. Вуглярод, такім чынам, вылучаецца сярод усіх хімічных элементаў надзвычайнай разнастайнасцю сваіх злучэнняў.
       Арганічныя рэчывы маюць выключна вялікае значэнне ў жыцці. Яны ёсць у саставе раслінных і жывёльных арганізмаў, у нашай ежы (хлебе, мясе, масле, алеі, агародніне), даюць матэрыялы для вырабу адзення (тканіны, скуры і да т. п.), утвараюць розныя віды паліва, выкарыстоўваюцца намі ў якасці лякарстваў, фарбавальнікаў і г. д.
       Арганічныя рэчывы маюць некаторыя асаблівасці. Яны параўнальна лёгка раскладаюцца пры награванні, у большасці выпадкаў гаручыя, хімічныя рэакцыі ў іх адбываюцца звычайна больш павольна, чым у неарганічных рэчываў.
        Аднак не існуе рэзкай грані паміж рэчывамі арганічнымі і неарганічнымі. Вокіслы вугляроду, вугальная кіслата, яе солі па наяўнасці вугляроду ў іх павінны лічыцца арганічнымі рэчывамі, але па ўласцівасцях яны бліжэй да неарганічных.
        У састаў арганічных рэчываў, акрамя вугляроду, часцей за ўсё ўваходзяць вадарод, кісларод, азот; некалькі радзей — сера, фосфар, галагены, некаторыя металы.
       Прыналежнасць рэчыва да арганічных лёгка вызначыць: пры награванні такое рэчыва апальваецца або згарае з утварэннем двухвокісу вугляроду.
       Назва «арганічныя рэчывы» ўзнікла ў пачатку мінулага стагоддзя, калі многія вучоныя лічылі, што гэтыя рэчывы ствараюцца толькі жывымі арганізмамі пад дзеяннем асобай «жыццёвай сілы» і не могуць быць атрыманы штучным шляхам з неарганічных рэчываў. Гэта вучэнне аб «жыццёвай сіле», якое інакш называюць віталістычным (vita — жыццё), было ненавуковым, таму што грунтавалася на веры ў нейкія звышнатуральныя сілы.
    
    3
    
    Сваім сцверджаннем аб немагчымасці стварыць арганічныя рэчывы з неарганічных віталістычнае вучэнне тармазіла развіццё навукі. Але яно, вядома, не магло спыніць паступальнага працэсу пазнання прыроды.
       У 1828 г. нямецкі вучоны Вёлер упершыню атрымаў з неарганічнага рэчыва арганічнае — мачавіну. У 1854 г. французскі хімік Бертэла штучным шляхам атрымаў тлушчы. У 1861 г. рускі вучоны A. М. Бутлераў упершыню сінтэзаваў цукрыстае рэчыва. Сінтэзаваць рэчывы, якія раней выпрацоўваліся толькі жывымі арганізмамі, пачалі хутка адно за адным. Рэакцыйнае, ідэалістычнае вучэнне аб «жыццёвай сіле» пацярпела паражэнне і было выгнана з навукі.
       Цяпер сінтэзаваны не толькі многія арганічныя рэчывы, якія сустракаюцца ў прыродзе, але атрыманы і такія, якія ў прыродзе не сустракаюцца, як напрыклад пластмасы, розныя віды каўчуку, разнастайныя фарбавальнікі, выбуховыя рэчывы, лекавыя прэпараты і г. д. Хімія цяпер знаходзіцца на шляху да штучнага атрымання самых складаных рэчываў — бялкоў, і няма сумнення, што гэта будзе ажыццёўлена вучонымі.
       Вывучэнне хіміі арганічных рэчываў пашырае нашы веды аб прыродзе, дае магчымасць глыбей зразумець законы яе развіцця і больш поўна выкарыстаць іх у інтарэсах чалавека. Складаючы аснову многіх вытворчасцей, арганічная хімія ў нашай краіне садзейнічае задавальненню патрэб насельніцтва, тэхнічнаму прагрэсу, стварэнню матэрыяльнатэхнічнай базы камунізма.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ I
    
    
    ВУГЛЕВАДАРОДЫ. ТЭОРЫЯ ХІМІЧНАЙ БУДОВЫ АРГАНІЧНЫХ ЗЛУЧЭННЯУ A. М. БУТЛЕРАВА
    
    
    ГРАНІЧНЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ
    
      Вывучэнне арганічных злучэнняў мы пачынаем з класа вуглевадародаў. Як паказвае назва, вуглевадароды складаюцца з двух хімічных элементаў — вугляроду і вадароду. Існуе некалькі груп (радоў) вуглевадародаў. Азнаёмімся спачатку з гранічнымі вуглевадародамі. Прасцейшым прадстаўніком іх з’яўляецца метан.
    
    
    § 1. МЕТАН
    
       Фізічныя ўласцівасці і знаходжанне ў прыродзе. Хто не ведае цяпер аб прыродным газе, які выкарыстоўваецца ў якасці газападобнага паліва ў многіх гарадах і населеных пунктах нашай Радзімы? Асноўную састаўную частку прыроднага газу складае метан СН₄.
       Метан — газ без колеру і паху, вельмі мала растваральны ў вадзе. Па граммалекулярнай вазе газу (16 г) можна меркаваць, што метан амаль у 2 разы лягчэйшы за паветра.
       Метан сустракаецца ў прыродзе не толькі ў выглядзе газавых залежаў. Напэўна, вы назіралі з’яўленне пузыркоў на паверхні забалочанага вадаёма, асабліва, калі дно балота паварушыць палкай (рыс. 1). Гэта — газ метан, які ўтварыўся пры раскладанні на дне вадаёма рэшткаў адміраючых раслін. Метан вылучаецца таксама ў працэсе ўтварэння каменнага вугалю і таму можа быць выяўлены ў каменнавугальных шахтах.
       Хімічныя ўласцівасці. Метан гарыць на паветры бясколерным полымем з вылучэннем вялікай колькасці цеплыні.
    
    
    5
    
    Рыс. 1. Вылучэнне метану з дна балота.
    
       Даследуючы прадукты гарэння, можна пераканацца ў наяўнасці вугляроду і вадароду ў метане. Падпалім газ, сабраны ў шкляным цыліндры. Пасля таго як гарэнне спыніцца, мы заўважым, што сценкі цыліндра ўнутры сталі вільготнымі. Прыльём затым у цыліндр крыху вапнавай вады — яна памутнее. 3 гэтых назіранняў вынікае, што пры гарэнні метану ўтвараюцца вада і двухвокіс вугляроду. Відаць, што вадарод і вуглярод, неабходныя для ўтварэння гэтых рэчываў, уваходзілі ў састаў метану:
         СН₄+ 2О₂ > СО₂ + 2Н.Р¹
         Сумесь метану з кіслародам або паветрам пры падпальванні можа ўзрывацца. Найбольшмоцны выбух атрымліваецца, калі
    
    змяшаць метан і кісларод у аб’ёмных суадносінах 1 : 2, таму што ў гэтым выпадку і метан і кісларод уступаюць у рэакцыю поўнасцю (гл. ураўненне). Аптымальныя адносіны аб’ёмаў пры выбуху метану з паветрам будуць 1 : 10. Выбух меншай сілы можа адбывацца і пры іншых аб’ёмных суадносінах газаў. Вось чаму небяспечны сумесі метану з паветрам у каменнавугальных шахтах, у заводскіх кацельнях, у лабараторыях, у кватэрах.
       Пры моцным награванні (вышэй 1000° С) метан раскладаецца на элементы — вуглярод і вадарод:
    
    СН₄ ^ С + 2Н₂
    
       Гэта рэакцыя можа пацвердзіць малекулярную формулу рэчыва, таму што пры поўным раскладанні ўзятай колькасці метану ўтвараецца двайны аб’ём вадароду, што адпавядае вышэйпрыведзенаму ўраўненню (аб’ём вугляроду як цвёрдага рэчыва ў разлік не прымаецца).
       Пры характарыстыцы хімічных уласцівасцей рэчыва заўсёды цікавяцца адносінамі яго да кіслот, шчолачаў, акісляльнікаў. На метан пры звычайных умовах гэтыя рэагенты не дзейнічаюць. Калі, напрыклад, прапускаць яго праз раствор марганцавакіслага калію КМпО₄, які з’яўляецца акісляльнікам, то фіялетавая афарбоўка раствору не знікае. Гэта паказвае на тое, што з мар
    
        ¹ Пры складанні ўраўненняў рэакцый у арганічнай хіміі знак роўнасці звычайна замяняюць стрэлкай. Прычына гэтага будзе зразумета далей.
    
    6
    
    ганцавакіслым каліем не адбываецца змен, г. зн. ён не акісляе метану. Таксама не адбудзецца хімічнай рэакцыі, калі метан прапускаць праз канцэнтраваную серную кіслату або канцэнтраваны раствор шчолачы.
       He ўступае метан і ў звычайныя рэакцыі злучэння.
       Для метану тыповая рэакцыя з хлорам. Калі сумесь гэтых газаў у закрытым шкляным цыліндры выставіць на рассеянае сонечнае святло (пры прамым сонечным асвятленні можа адбыцца выбух), то можна заўважыць паступовае аслабленне жоўтазялёнай афарбоўкі хлору з прычыны ўзаемадзеяння яго з метанам. Рэакцыя ідзе ў некалькі стадый і можа быць паказана наступнымі ўраўненнямі:
    
    
    сн₄ + C1, > СН₃С1 + HC1
    Хлорысты метыл
    
    СН₃С1 + С1₂ > СН₂С1₂ + HC1
    Хлорысты метылен
    
    СН₂С1₂ + С1₂ > СНС1₃ + HC1
                                         Хлараформ
    
    СНСІз + сі₂ ^ СС1₄ + HC1
                                        Чатыроххлорысты вуглярод
    
    
       Тут, як бачым, адбываецца рэакцыя паслядоўнага замяшчэння ў метане атамаў вадароду атамамі хлору. Аднак такая рэакцыя некалькі адрозніваецца ад рэакцый замяшчэння ў неарганічнай хіміі. У чым, павашаму, заключаецца гэта адрозненне?
       Працэс замяшчэння атамаў вадароду хлорам называецца рэакцыяй хларавання. У выніку рэакцыі хларавання ўтвараецца сумесь хлоравытворных метану. 3 гэтай сумесі могуць быць вылучаны асобныя рэчывы.
       Прымяненне і атрыманне. Скарыстанне метану (прыроднага газу) у якасці паліва ў быце і на вытворчасці добра вядома. 3 гэтай мэтай ад месцанараджэнняў яго перадаюць па газаправодах да месц ужывання.
       Рэакцыі гарэння метану і раскладання яго на элементы выкарыстоўваюцца ў вытворчасці сажы, неабходнай для вырабу друкарскай фарбы і рызінавых вырабаў з каўчуку. У спецыяльныя печы разам з метанам паступае паветра ў такой колькасці, каб магла згарэць толькі частка газу. Пад дзеяннем высокай тэмпературы, якая атрымліваецца пры гарэнні, другая частка газу раскладаецца, утвараючы сажу.
       Рэакцыя хларавання выкарыстоўваецца для атрымання хлоравытворных метану — хлорыстага метылу, хлараформу і інш.
    
    7
    
        Хлорысты метыл СН₃С1 — газ. Як рэчыва, якое лёгка пераходзіць у вадкі, а з вадкага — зноў у газападобны стан, ён скарыстоўваецца ў якасці холадаагента ў халадзільных устаноўках.
        Хлараформ СНС1₃ — вадкасць з прытарнасалодкім пахам. 3за наркатычнага дзеяння (часовая страта прытомнасці пры ўдыханні пары) скарыстоўваўся пры хірургічных аперацыях; цяпер ён замяняецца іншымі, больш бясшкоднымі рэчывамі.
        Чатыроххлорысты вуглярод СС1₄ — негаручая вадкасць, цяжэйшая за ваду. Часта выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка тлушчаў, смол і да т. п. Скарыстоўваецца для тушэння агню, таму што цяжкая негаручая пара гэтага рэчыва хутка ізалюе прадмет, які гарыць, ад кіслароду паветра.
        У якасці пабочнага прадукту рэакцыі хларавання метану ўтвараецца многа хлорыстага вадароду (гл. ураўненні). Раствараючы яго ў вадзе, атрымліваюць саляную кіслату.
        Метан можна атрымаць хімічным спосабам шляхам награвання вугляроду з вадародам да 500° С у прысутнасці парашкападобнага нікелю ў якасці каталізатара:
    
    С + 2Н₂ СН₄
    
        Гэта рэакцыя цікавая ты