• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    згусае і без награвання.
        Кіслотнасць паказваюць ва ўмоўных градусах Тэрнера. Пад градусамі Тэрнера разумеюць колькасць мілілітраў 0,1 н. раствору шчолачы, неабходных для нейтралізацыі 100 мл малака.
        Свежае малако павінна мець кіслотнасць 16—19°Т. Згусанне пры награванні адбываецца вышэй 27°Т. Згусанне пры звычайнай тэмпературы назіраецца звыш 60°Т.
        Адмерайце ў канічную колбу піпеткай 10 мл малака, дабаўце 20 мл дыстыляванай вады, 3 кроплі спіртовага раствору фенолфталеіну і старанна ўзбоўтайце сумесь.
        Адзначце ўзровень 0,1 н. раствору шчолачы ў бюрэтцы. Паступова прылівайце раствор да малака пры ўзбоўтванні да з’яўлення слабаружован афарбоўкі, якая не знікае на працягу 1 мін.
        Падлічыце, колькі мілілітраў раствору шчолачы пайшло на нейтралізацыю ўзятай колькасці малака. Вызначце, колькі мілілітраў шчолачы патрэбна на нейтралізацыю 100 мл прадукту? Гэта і будзе кіслотнасць малака ў градусах Тэрнера.
        Растлумачце, з якой мэтай пры кіпячэнні нясвежага малака да яго дабаўляюць пітную соду.
    
    2. Вызначэнне кіслотнасці кефіру або сыраквашы
    
         Кефір і сыракваша належаць да ліку малочнакіслых прадуктаў. Кіслотнасць кефіру 80—120°Т. Прыкладна такая ж кіслотнасць сыраквашы.
         Адмерайце ў колбачку пры дапамозе піпеткі 10 мл старанна перамешанага кефіру або сыраквашы. Спаласніце піпетку, якой вы карысталіся, набярыце ёю 20 мл дыстыляванай вады і выліце гэту ваду ў тую ж колбачку. Добра перамяшайце сумесь, прыбаўце 3 кроплі спіртовага раствору фенолфталеіну і нейтралізуйце 0,1 н. растворам шчолачы да з’яўлення ружовай афарбоўкі, якая не знікае на працягу 1 мін.
         Колькасць мілілітраў 0,1 н. раствору шчолачы, якая пайшла на нейтралізацыю, памножаная на 10 (чаму?), дасць кіслотнасць прадукту ў градусах Тэрнера.
    
    3. Вылучэнне казеіну з малака
    
         Дзеяннем кіслот можна вылучыць бялок казеін са свежага малака.
         У хімічную шклянку наліце 5 мл малака, дабаўце 10 мл дыстыляванай вады і 1 мл 10працэнтнага раствору воцатнай кіслаты. Перамяшайце сумесь і назірайце ўтварэнне камякоў бялку.
         Праз некалькі мінут, калі асадак адстоіцца, прафільтруйце вадкасць. Казеін, які застаўся на фільтры, прамыйце дыстыляванай вадой і высушыце ў сушыльнай шафе пры тэмпературы 50—60°С. Фільтрат пакіньце для наступнага доследу.
    
    
    213
    
    4. Выяўленне малочнага цукру
         У малекуле малочнага цукру Сі₂Н₂₂Оп у адрозненне ад цукрозы знаходзіцца .альдэгідная група. Пры дапамозе гідрату вокісу медзі праверце, ці змяшчаецца малочны цукар у фільтраце малака, атрыманым у папярэднім доследзе.
    
    5. Выяўленне вільготнасці і кіслотнасці мукі
         Пры захоўванні якасць мукі змяняецца. Гэта асабліва назіраецца пры яе павышанай вільготнасці. Пад дзеяннем вільгаці (у прысутнасці ферментаў) арганічныя рэчывы мукі — вугляводы, тлушчы, бялкі — гідралізуюцца. У прадуктах гідролізу збіраюцца кіслоты.
         Таму для меркавання аб якасці мукі перш за ўсё вызначаюць яе вільготнасць і кіслотнасць.
         1.     Для вызначэння вільготнасці мукі падрыхтуйце бюкс або тыгель. Узважце яго, змясціце прыкладна 5 а мукі і зноў узважце. Змясціце бюкс (тыгель) у сушыльную шафу, тэмпература якой 130°С. Прыкладна праз 40 мін дастаньце яго, накрыйце накрыўкай і дайце астыць (лепш у эксікатары). Пасля ахаладжэння ўзважце і вылічыце вільготнасць у працэнтах (страту ў вазе ў адносінах да наважкі).
         2.     Для вызначэння кіслотнасці ў канічную колбу ёмістасцю 150—200 мл змясціце 5 г мукі, прыліце 50 мл дыстыляванай вады і 5 кропель фенолфталеіну. Старанна размяшайце змесціва колбы і нейтралізуйце 0,1 н. растворам едкага натру (з бюрэткі) да ўтварэння слабаружовай афарбоўкі, якая не знікае на працягу 1 мін. Вылічыце, колькі мілілітраў 1 н. раствору шчолачы пойдзе на .нейтралізацыю 100 г мукі. Гэта і будзе кіслотнасць дадзенага ўзору мукі.
    
    Работа 7. СІНТЭЗ ПАЛІМЕРАУ. РАСПАЗНАВАННЕ ПЛАСТМАС
    I ВАЛОКНАУ
    
    1. Атрыманне полістыролу
        Складзіце ўраўненне рэакцыі полімерызацыі стыролу.
        Наліце ў чыстую прабірку 2—3 мл стыролу, прыбаўце туды некалькі драбкоў перакісу бензаілу ў якасці ініцыятара рэакцыі (0,05 г) і збярыце прыладу, як паказана на рысунку 57. Награвайце прабірку праз азбеставаную сетку так,’ каб толькі падтрымлівалася вельмі слабае кіпенне вадкасці. Назірайце паступовае павышэнне вязкасці яе з прычыны полімерызацыі. Мінут праз 15, калі вадкасць прыме кансістэнцыю густога сіропу, награванне спыніце. Пры ахаладжэнні прабіркі ў вадзе палімер зацвердзявае. Пераканайцеся ў гэтым пры дапамозе шкляной палачкі.
    
    2. Атрыманне поліметылметакрылату
        У лабараторных умовах лёгка ажыццявіць полімерызацыю метылавага эфіру
                                                     ⁰
    метылакрылаван (метакрылавай) кіслаты СН₂=С—С^           У вытворча
    
    214
    
    сці так атрымліваюць поліметылметакрылат, вядомы пад назвай арганічнага шкла. Ураўненне рэакцыі полімерызацыі:
    
         СН₃
    
    пСН₂=С
    
         соосн₃
    
    
         снэ
    
    —сн₂—с—
    
         СООСНз
    
    
        Наліце ў чыстую прабірку 2—3 мл метылавага эфіру метакрылавай кіслаты, прыбаўце некалькі драбкоў перакісу бензаілу (0,05 а), заткніце прабірку коркам з доўгай вертыкальнай трубкай і награвайце на вадзяной лазні (рыс. 58) пры
    
    
    
    Рыс. 58. Полімерызацыя метылметакрылату
    
    
    
      тэмпературы 90—95°С (каля тэмпературы кіпення вады). Праз некаторы час вадкасць у прабірцы пачынае гусцець і мінут праз 15—20 зацвердзявае. Ахаладзіце крабірку, разбіце яе (загарнуўшы папярэдне тканінай або паперай) і выцягціце стрыжанёк палімеру.
          Выпрабуйце, ці мае поліметылметакрылат уласцівасці тэрмапластычнасці.
          Падпаліне палімер. Ці гарыць ён паза полымем, ці вылучаецца пры гарэнні сажа. якая афарбоўка полымя, які пах прадуктаў гарэння?
    
    
    215
    
    3. Атрыманне фенолфармальдэгіднай смалы
        Складзіце^ ўраўненне рэакцыі полікандэнсацыі фенолу з фармальдэгідам.
        Змясціце ў прабірку 2 г крышталічнага фенолу, 3 мл 40працэнтнага раствору фармаліну і каля 0,1 мл (некалькі кропель) канцэнтраванай салянай кіслаты ў якасці каталізатара.
        Заткніце прабірку коркам з доўгай вертыкальнай трубкай і нагрэйце асцярожна ў выцяжной шафе на невялікім полымі. Неўзабаве сумесь робіцца адчароднай, затым яна закіпае з прычыны рэакцыі, якая праходзіць у ёй, і робіцца мутнай.
        Спыніўшы награванне, дайце сумесі расслоіцца. Пасля гэтага зліце верхні водны слой, выліце смалу на ліст паперы або кардону. Пасля застывання смала цвярдзее.
    4. Распазнаванне пластмас
        У розных пакетах пад нумарамі знаходзяцца ўзоры пластмас: поліэтылену, полістыролу, поліхлорвінілу, капрону, поліметылметакрылату, фенолфармальдэгіднай пластмасы.
        Вызначце, пад якім нумарам знаходзіцца кожная з гэтых пластмас. Апішыце, па якіх адзнаках вы вызначылі кожную з пластмас.
    
    5. Распазнаванне валокнаў
     У ро     зных пакетах пад нумарамі знаходзяцца валокны: баваўнянае, шарсцяное, ацэтатнае, капронавае.
        Вызначце, пад якім нумарам знаходзіцца кожнае з гэтых валокнаў. Апішыце, па якіх адзнаках вызначылі вы кожнае з валокнаў.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ЗМЕСТ
    
    
    Уводзіны.............................................................. 3
    
          Раздзел I. Вуглевадароды. Тэорыя хімічнай будовы арганічных злучэнняў A. М. Бутлерава
    
    Гранічныя вуглевадароды .............................................. 5
    
    
     §      1.  Метан................................................... —
     §      2.  Вуглевадароды рада метану............................... 9
     §      3.  Тэорыя хімічнай будовы арганічных злучэнняў A. М. Бутлерава 10
     §      4.  Ізамерыя .................................................. 14
     §      5.  Прасторавая і электронная будова гранічных вуглевадародаў . 16
     § 6.        Вуглевадародныя радыкалы............................’   .   19
     § 7.        Цыклапарафіны ............................................ 21
    
    Негранічныя вуглевадароды ............................................ 22
    
    
     §      8.   Этылен...................................................  —
     §      9.   Поліэтылен   ............................................ 28
     §     10.   Гамалагічны рад этылену.................................  31
     §     11.   Дыенавыя вуглевадароды................................... 34
     §     12.   Каўчук................................................... 36
     §     13.   Ацэтылен................................................. 42
    
    Араматычныя вуглевадароды............................................ 47
    
    
     § 14.        Бензол ...................................................... —
     § 15.        Гексахларан і ДДТ — прадстаўнікі арганічных ядахімікатаў . .  53
     § 16.        Гамолагі бензолу ........................................... 57
     § 17.        Стырол. Палімеры на аснове стыролу ......................... 58
    
    Прыродныя крыніцы еуглевадародаў........................................ 65
    
    
     § 18.       Прыродны газ............................................. —
     § 19.       Нафта. Нафтапрадукты •.................................. 67
     § 20.       Перапрацоўка нафты ..................................... 72
     § 21.       Коксахімічная вытворчасць.........................'  . .  80
    
    
    217
    
    Раздзел II. Кіслародзмяшчаючыя арганічныя злучэнні Спірты і фенолы..................................................... 85
     § 22.       Этылавы спірт......................................... ......
     § 23.       Вытворчасць этылавага спірту............................ 90
     § 24.       Метылавы спірт. Гамалагічны рад спіртоў................. 93
     § 25.       Мнагаатамныя спірты ................................ ’     96
     § 26.       Фенолы.................................................. 99
    
    Альдэгіды ........................................................... юз
     § 27.       Мурашыны альдэгід..................................... ......
     § 28.       Фенолфармальдэгідныя пластмасы......................... 107
     § 29.       Гамалагічны рад альдэгідаў..................’ . . . .      113
    
    Карбонавыя кіслоты .................................................. Н6
     § 30.       Воцатная кіслата ........................................ _
     § 31.       Гамалагічны рад аднаасноўных карбонавых кіслот........... 123
     § 32.       Стэарынавая кіслата...................................... 125
     § 33.       Алеінавая кіслата ....................................... 126
     § 34.       Сувязь паміж вуглевадародамі, спіртамі, альдэгідамі і кіслотамі 127
    
    Складаныя эфіры. Тлушчы.......................................• _ _  129
     § 35.       Складаныя эфіры ...................................... ......
    \ § 36. Тлушчы................................................’      із2
     § 37.       Перапрацоўка тлушчаў.................................’     135
    
    Вугляводы ..............................................