• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    Рокае выкарыстанне труб з пластмас для арашэння палёў і забеспячэння ферм вадой, прымяненне палімерных плёнак (напрыклад, з поліэтылену) для захоўвання ўгнаенняў на месцы і пры перавозках на аўтамашынах, для захавання сіласу ў буртах, мульчыравання глебы, высцілання ірыгацыйных каналаў, у будаўніцтве парнікоў і г. д.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        }?' Ахарактарызуйце асноўныя напрамкі хімізацыі сельскай гаспадаркі.
       14. Якія вам вядомы арганічныя рэчывы, што прымяняюцца ў якасці' а) інсектыцыдаў, б) гербіцыдаў, в) пратравы для насення?
        ГІРЬ!Дядз'це *х структурныя формулы і дайце кароткую характарыстыку
       15.    Як растлумачыць паходжанне назваў:
            а)        гептахлор,
            б)        актаметыл?
       16.    Як хімія дапамагае павялічыць колькасць бялку ў корме жывёл?
        ^’ Чаму карбамід нельга дабаўляць у корм коням, свінням, птушкам?
    
    § 53. ВЫТВОРЧАСЦЬ ПАЛІМЕРНЫХ МАТЭРЫЯЛАУ
    
       Мы знаёміліся з трыма асноўнымі групамі палімерных сінтэтычных матэрыялаў — пластмасамі, каўчукамі і хімічнымі валокнамі. Неабходнасць шырокага развіцця вытворчасці гэтых матэрыялаў дыктуецца патрэбамі самых розных галін народнай гаспадаркі.
       Аўтамабіле і самалётабудаванне патрабуюць матэрыялаў з грывалзсцю сталі і нізкай удзельнай вагой, лёгкага і небіткога шкла. Электра і радыётэхнічнай прамысловасці патрэбны надзейныя электраізаляцыйныя матэрыялы. Машынабудаванню неабходны матэрыялы, якія маюць высокія механічныя ўласцівасці і лёгка апрацоўваюцца. Хімічная прамысловасць мае патрэбу ў матэрыялах> як*я вызначаюцца трываласцю і на якія не дзейнічаюць агрэсіўныя рэчывы. Жыллёвае будаўніцтва патрабуе лёгкіх, трывалых, цепла і гукаізаляцыйных матэрыялаў. Для вырабаў бытавога прызначэння патрэбны матэрыялы вонкава прыгожыя і г. д.
    
    
    190
    
       Усе гэтыя разнастайныя патрабаванні можна задаволіць пры дапамозе палімераў. Сярод разгледжаных палімераў мы сустракалі матэрыялы, якія сумяшчаюць трываласць з лёгкасцю, празрыстасць без крохкасці, высокія электраізаляцыйныя ўласцівасці з іншымі якасцямі. Нам вядомы матэрыялы хімічна больш устойлівыя, чым золата і плаціна; матэрыялы з вельмі нізкім або, наадварот, з вельмі высокім каэфіцыентам трэння; каўчукі больш бензаўстойлівыя, чым натуральныя; валокны, якія перавышаюць па трываласці прыродныя, і г. д.
       Сінтэтычныя матэрыялы набываюць усё большае значэнне ў нашым тэхнічным прагрэсе, паколькі прымяненне іх дае магчымасць ажыццявіць карэнныя якасныя пераўтварэнні ў розных галінах вытворчасці. 3 атрыманнем сінтэтычных матэрыялаў стала магчымым бурнае развіццё такіх галін тэхнікі, як атамная энергетыка, радыёэлектроніка, рэактыўная тэхніка і іншыя. Шырокае выкарыстанне палімерных матэрыялаў у лёгкай прамысловасці дае магчымасць паўней задавальняць патрэбы насельніцтва ў адзенні, абутку, прадметах хатняга ўжытку і г. д. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад праяўляюць велізарныя клопаты аб развіцці вытворчасці сінтэтычных матэрыялаў. К 1980 г. іх выпуск у нас узрасце да грандыёзных маштабаў: вытворчасць сінтэтычных смол і пластычных мас павялічыцца за дваццаць гадоў прыкладна ў 60 разоў, а штучных і сінтэтычных валокнаў — прыкладна ў 15 разоў. У гэта сямігоддзе выпуск пластычных мас і сінтэтычных смол дасягне 3,5—4 млн. т у год, а хіілічных валокнаў — 1 млн. 350 тыс. т.
       Асартымент палімерных матэрыялаў, якія прымяняюцца ў цяперашні час, вядома, значна багацейшы за той, што мы вывучьілі.
       Сярод сінтэтычных валокнаў сталі досыць вядомымі лаўсан і нітрон.
       Лаўсан атрымліваецца полікандэнсацыяй двухасноўнай тэ
    
    рэфталевай кіслаты
    
    Н⁰\ cZ
    
    сс
    
    сн сн
         с—с^
    СЕГСН
    
    о
    
    он
    
    і этыленгліколя НОСН₂—СН₂ОН. Паміж малекуламі гэтых рэчываў шматразова праходзіць рэакцыя этэрыфікацыі, у^ выніку якой атрымліваецца высокамалекулярнае рэчыва лінейнай структуры. Складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі полікандэнсацыі.
        Валакно лаўсан вельмі трывалае, хімічна стойкае, не пад* даецца атмасферным уздзеянням. Яно добра захоўвае нададзеную форму, што дазваляе выпускаць тканіны, якія не мнуцца, і вырабы з пастаяннай складкай (касцюмы, плісэ). 3 лаўсану атрымліваюць высакаякасныя тканіны для паліто і касцюмаў (у сумесі з шэрсцю), для лёгкага адзення, гардзіны, абівачныя матэрыялы, кіслотатрывалыя тэхнічныя тканіны.
    
    7»
    
    191
    
         Валакно нітрон вызначаецца мяккасцю, пушыстасцю і больш, чым іншыя валокны, падобна на натуральную шэрсць. Яно больш трывалае за шэрсць, вызначаецца цепластойкасцю, з’яўляецца ўстойлівым у адносінах да атмасферных уздзеянняў. 3 яго вырабляюць тканіны для касцюмаў, трыкатаж, штучныя футры і да т. п.
         Кожнае зхімічных валокнаў характарызуецца той ці іншай сукупнасцю ўласцівасцей. Аб асноўнай іх уласцівасці — трываласці можна меркаваць па даных табліцы 13.
    
    
    Т а б л і ц a 13
    
    Параўнальная трываласць валокнаў
    
                    Валокны                 Разрыўная даўжыня
                                                 (у Оі)1     
    Шэрсць..............                         1214     
    Натуральны шоўк ...........                  2732     
    Бавоўна ..............                       2736     
    Віскознае звычайнае ...........              1520     
    Віскознае высокатрывалае (корд)........      4050     
    Нітрон .............                         2540     
    Лаўсан ...............                       3550     
    Капронавае звычайнае............             4550     
    Капронавае звыштрывалае (корд)........       5570     
    
        Многа новых матэрыялаў, апрача тых, з якімі мы знаёміліся можна сустрэць і сярод пластмас.
        Выпускаюцца, напрыклад, звышлёгкія сінтэтычныя матэрыялы пенапласты. Іх атрымліваюць, награваючы сумесь пластмасы з рэчывамі, здольнымі даваць газападобныя прадукты. Газы успеньваюць размякчаную пластмасу, пасля застывання яна пранізана велізарнай колькасцю малюсенькіх пор. Такая пластмаса можа быць у сотні разоў лягчэйшая за сталь, у некалькі разоў лягчэншая, чым корак, і з’яўляецца вельмі добрым цепла і гукаізалюючым матэрыялам. Пенапласты прымяняюцца для вырабу выратавальных і пераправачных сродкаў на водным транспарце сядзенняў для мэблі, перагародак пры будаўніцтве жылых памяш’ канняу, у авіябудаванні, вагонабудаванні і г. д.
       Пластмасы з напаўняльнікам з тонкага шклянога валакна — шклапласты вызначыліся асаблівай трываласцю. У разліку на адзінку вагі па трываласці яны значна перавышаюць сталь і таму прымяняюцца для сілавых канструкцый, для вырабу лёгкіх трывалых аўтамабільных і аўтобусных кузаваў, дэталей самалё
    
    
        * Разрыўная даўжыня ў кіламетрах — гэта даўжыня валакна, пры якой адоываецца разрыу яго пад дзеяннем уласнай вагі.
    
    
    192
    
    таў (фюзеляж, канцы крылляў, хваставое апярэнне), у вытворчасці ракет далёкага дзеяння і г. д.
       Адкрываюцца самыя нечаканыя галіны прымянення палімераў. Напрыклад, выкарыстанне іх у медыцыне ўжо далёка не абмяжоўваецца вырабам зубных пратэзаў, пратэзаў частак твару і канечнасцей. Трубкі з палімераў пачынаюць прымяняць для замены пашкоджаных участкаў крывяносных сасудаў і стрававода, штучныя плёнкі — для замены пашкоджаных барабанных перапонак і г. д.
       Нягледзячы на наяўнасць значнай колькасці вельмі каштоўных сінтэтычных матэрыялаў, інтэнсіўна вядуцца пошукі новых палімераў.
       Полімерызацыяй фармальдэгіду, напрыклад, атрыманы высокамалекулярны прадукт — поліфармальдэгід:
    
    Н—С
    
    ,о
    + Н—с< н
    
    н    н     н
    
    > н—с—о—с—о—с—о...
    
    н    н     н
       Палімер мае вялікую механічную трываласць, высокую цвёрдасць і цеплаўстойлівасць. Таму ён набывае вялікае значэнне ў машынабудаванні.
       Пры сінтэзе новых палімераў цяпер усё больш імкнуцца атрымліваць рэчывы з рэгулярнай прасторавай будовай. Калі ў палімернай ланцуговай малекуле ёсць замяшчальныя групы, то выяўляецца, што далёка не ўсё роўна, як гэтыя групы размешчаны ў прасторы. Полімерызацыяй прапілену, як мы ведаем, атрымліваюць поліпрапілен:
    
    пСН₂=СН
    
    —сн₂—сн
    
    сн₃
    
    СН₈
    
    п
       Групы СН₃ у макрамалекуле поліпрапілену могуць размяшчацца або хаатычна і «глядзець» у розныя бакі — угору, уніз, наперад, назад і г. д., або размяшчаюцца ў адным напрамку, у адзін рад, напрыклад усе зверху, усе знізу і г. д. Пры такім упарадкаваным размяшчэнні ў прасторы макрамалекулы могуць цясней прымыкаць адна да адной, шчыльней упакоўвацца. Паміж імі ўзнікаюць у сувязі з гэтым асабліва вялікія сілы прыцяжэння, а адсюль павышэнне механічнай трываласці рэчыва, яго цеплаўстойлівасць і г. д.
       Рэгулярна пабудаваны поліпрапілен размякчаецца пры больш высокай тэмпературы, чым поліэтылен. Зусім гэтак жа рэгулярна
    
    193
    
    пабудаваны полістырол мае больш высокую цеплаўстойлівасць і робіцца не такім крохкім, як звычайны полістырол.
       Вялікім дасягненнем палімернай хіміі з’явіўся сінтэз ізапрэнавага каўчуку. Сінтэтычныя каўчукі перавышаюць па многіх паказчыках натуральны каўчук, за выключэннем толькі адной уласцівасці — эластычнасці. Між тым гэта ўласцівасць з’яўляецца самай важнай пры выпуску такіх вырабаў з каўчуку, як аўтамабільныя і авіяцыйныя шыны, якія ў час руху шматразова дэфармуюцца. Натуральны каўчук — гэта ізапрэнавы каўчук. Таму вучоныя доўга працавалі над тым, каб полімерызацыяй ізапрэну атрымаць каўчук, які не ўступае па ўласцівасцях натуральнаму.
       Гэта ўдалося ажыццявіць у апошнія гады, калі пры дапамозе асобых каталізатараў навучыліся атрымліваць макрамалекулы палімеру той жа рэгулярнай будовы, якую мае і натуральны каўчук:
    
          сн₃ н СН₃ Н СН₃ ' н
    /С = С< )С=С(                     >С=С<
    сн/         сн₂—сн/          сн₂сн/ хсн₂—...
    
       Структурная формула рэгулярна пабудаванага каўчуку паказвае, што метыльныя групы ў макрамалекуле займаюць аднолькавае становішча па адзін бок двайных сувязей, а метыленавыя групы размешчаны па другі бок.
       Атрыманы і бутадыенавы каўчук рэгулярнай прасторавай будовы. У адрозненне ад звычайнага бутадыенавага каўчуку, які не мае такой структуры, яго называюць дывінілавым
       Вытворчасць каўчукаў рэгулярнай будовы, з прычыны іх высокай якасці, у нашай краіне будзе хутка развівацца.
       Сыравінай для атрымання ізапрэнавага каўчуку з’яўляецца ізапентан, які ўтвараецца пры перапрацоўц