Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
м, што паказвае, як шляхам сінтэзу атрымаць прасцейшае арганічнае рэчыва — вуглевадарод з элементаў. Але прамысловага значэння яна не мае, таму што для выкарыстання ў якасці паліва і хімічнай сыравіны прырода дае нам метан у невычэрпных колькасцях у выглядзе прыроднага газу.
Пытанні і практыкаванні
1. Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) скарыстанне метану. Напішыце ўраўненні рэакцый.
2. Вылічыце шчыльнасць метану: а) па вадароду, б) па паветру.
3. Ведаючы колькасць кіслароду ў паветры, зрабіце разлік, які пацвярджае, што аптымальныя адносіны аб’ёмаў газаў пры выбуху метану з паветрам будуць 1 : 10.
4. Як доследным шляхам можна адрозніць метан ад вадароду?
5. Бром дзейнічае на метан таксама, як хлор. Складзіце ўраўненні рэакцый паслядоўнага браміравання метану.
6. Колькі.літраў двухвокісу вугляроду (вымеранага пры н. у.) утвараецца пры згаранні 5 гмоль метану?
7. Ёдаформ — крышталічнае рэчыва жоўтага колеру, якое ўжываецца ў медыцыне ў якасці антысептыка,— мйе састаў такі ж, як і хлараформ. Складзіце формулу ёдаформу.
Практычнае заданне
Збярыце ў забалочаным вадаёме метан для школьнай лабараторыі спосабам, паказаным на рысунку 1 (не дапускаць сумесі з паветрам).
8
§ 2. ВУГЛЕВАДАРОДЫ РАДА МЕТАНУ
Акрамя метану, у прыродзе ёсць іншыя вуглевадароды, падобныя да яго па саставу і ўласцівасцях. Гэта этан С₂Н₆, прапан С₃Н₈, бутан С₄Н₁₀ і г. д. (табл. 1). Разам з метанам яны знаходзяцца ў прыродным газе і нафце.
Разглядаючы састаў гэтых вуглевадародаў, мы заўважаем, што кожны наступны член рада адрозніваецца ад папярэдняга па саставу малекул на групу атамаў СН₂. Састаў усіх гэтых рэчываў можна паказаць адной агульнай формулай. Калі колькасць атамаў вугляроду ў малекуле прыняць за п, то колькасць атамаў вадароду ў такім выпадку будзе 2« + 2, а агульная формула СпНгпі2.
Прасачыце па табліцы, як змяняюцца фізічныя ўласцівасці рэчываў з павелічэннем колькасці атамаў у малекулах. Вы заўважыце паслядоўнае ўзрастанне іх тэмператур плаўлення і кіпення. Першыя чатыры члены рада (ад С₄ да С₅) пры звычайных умовах — газы; наступныя адзінаццаць рэчываў (С₅—С₁₅) — вадкасці; пачынаючы з вуглевадароду саставу С₁₆Н₃₄ — цвёрдыя рэчывы.
Т а б л і ц a 1
Вуглевадароды рада метану
Вуглевадароды Формула Тэмпература Тэмпература
плаўлення (у °C) кіпення (у °C)
Метан........... СН4 182 162
Этан ........... с2н„ 183 89
Прапан .......... с3н8 187 42
Бутан........... с4н10 138 0,5
Пентан .......... с6н12 130 + 36
Гексан............ свн14 95 + 69
Гептан ........... ^7^16 91 + 98
Актан........... CgHig 57 + 126
Нанан........... С9Н20 54 4 151
Дэкан........... ^10^22 30 + 174
і Г. д.
3 утварэннем новых рэчываў у выніку колькасных змяненняў мы сустракаемся ў хіміі заўсёды. Успомніце, напрыклад, адрозненні ў саставе малекул і ўласцівасцях кіслароду і азону, вокіслаў азоту, вокісу і двухвокісу вугляроду і г. д. Гэта з’ява асабліва ярка праяўляецца на прыкладзе вуглевадародаў. Ф. Энгельс даў азначэнне хіміі як навуцы «аб якасных змяненнях цел, якія адбываюцца пад уплывам змен колькаснага саставу».
9
Адрозніваючыся па фізічных уласцівасцях, этан, прапан, бутан і іншыя вуглевадароды падобны да метану па хімічных уласцівасцях. Як метан, яны пры звычайных умовах устойлівыя да дзеяння шчолачаў, кіслот, акісляльнікаў і не ўступаюць у рэакцыі злучэння з іншымі рэчывамі. Пры моцным награванні вуглевадароды раскладаюцца, напрыклад:
С₂Н₆ > 2С + ЗН₂
Пры падпальванні на паветры яны гараць:
С₃Н₈ + 5О₂ > ЗСО₂ | 4Н₂О
Хлор паслядоўна замяшчае ў іх атамы вадароду, напрыклад:
С₂Н₆ + С1₂ ^ С₂Н₅С1 + HC1 і г. д.
Хлорысты этыл
Вуглевадароды рада метану, як і сам метан, выкарыстоўваюцца ў якасці гаручых рэчываў і як хімічная сыравіна для атрымання многіх іншых арганічных злучэнняў.
Пытанні і практыкаванні
8. Складзіце формулы вуглевадародаў рада метану, у малекулах якіх заўсёды змяшчаецца: а) 18 атамаў вугляроду, б) 21 атам вугляроду, в) 28 атамаў вадароду.
9. Складзіце ўраўненні: а) раскладання прапану на элементы пры моцным награванні, б) дзвюхтрох стадый рэакцыі хларавання прапану.
10. Складзіце ўраўненне рэакцыі гарэння бутану і вылічыце: а) колькі літраў кіслароду расходуецца на спальванне 58 кг бутану. б) колькі літраў двухвокісу вугляроду пры гэтым утвараецца (пры н. ў.).
§ 3. ТЭОРЫЯ ХІМІЧНАЙ БУДОВЫ
АРГАНІЧНЫХ ЗЛУЧЭННЯУ A. М. БУТЛЕРАВА
Некаторыя арганічныя рэчывы былі вядомы чалавеку і выкарыстоўваліся яшчэ ў глыбокай старажытнасці (воцатная кіслата, вінны спірт, алей, крухмал, фарбуючыя рэчывы і некаторыя іншыя). Аднак хуткі рост арганічнай хіміі як навукі пачаўся толькі ў ХГХ ст., калі пад уплывам развіваўшайся вытворчасці было адкрыта і даследавана многа новых арганічных рэчываў.
У выніку гэтых адкрыццяў з’явіліся факты, якія нельга было растлумачыць на аснове вядомых у той час хімічных тэорый.
У 50х гадах мінулага стагоддзя ў навуку ўвайшло паняцце аб валентнасці хімічных элементаў. Нямецкім вучоным Кекуле была ўстаноўлена чатырохвалентнасць вугляроду. Але здавала
10
ся, валентнасць элементаў парушаецца ў многіх арганічных злучэннях. Паспрабуйце, напрыклад, вызначыць валентнасць вугляроду ў этане С₂Нв або прапане С₃Н₈ спосабам, вядомым вам з неарганічнай хіміі. У вас атрымаецца дзіўны вынік— вуглярод у этане будзе трохвалентным lyj, а ў прапане —будзе мець нават дробную валентнасць
Узнікалі і такія пытанні: чым тлумачыцца павелічэнне саставу малекул у радзе вуглевадародаў усякі раз толькі на адзін атам вугляроду і два атамы вадароду; якая прычына разнастайнасці арганічных злучэнняў; чаму іменна вуглярод, а ніякі іншы элемент, утварае столькі злучэнняў? З’явіліся і такія незразумелыя факты, як існаванне рэчываў зусім аднолькавага саставу, якія маюць, такім чынам, адну і тую ж малекулярную формулу, але вельмі адрозніваюцца па ўласцівасцях.
Усе гэтыя і многія іншыя пытанні растлумачыла тэорыя, створаная ў 60х гадах мінулага стагоддзя вялікім рускім хімікам Аляксандрам Міхайлавічам Б у т л е р а в ы м.
Прааналізаваўшы шматлікія навуковыя даныя, A. М. Бутлераў прыйшоў да вываду, што тлумачэнне многім фактам, якія накапіліся, трэба шукаць у будове малекул з атамаў. Насуперак думцы іншых вучоных, якія не надавалі значэння будове малекул і нават лічылі немагчымым для навукі вызначыць яе, A. М. Бутлераў даказваў поўную пазнавальнасць гэтай будовы і сцвярджаў, што толькі ўяўленні аб унутранай будове малекул могуць вывесці навуку з тупіка і ўзброіць яе тэорыяй для далейшага паспяховага развіцця.
Вучэнне аб будове малекул з атамаў, развітае A. М. Бутлеравым, атрымала назву тэорыі хімічнай будовы.
Асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай будовы можна сфармуляваць так:
1. У малекулах атамы размяшчаюцца не беспарадкава, яны злучаны адзін з адным у пэўнай паслядоўнасці згодна з іх валентнасцю.
2. Уласцівасці рэчываў залежаць не толькі ад таго, якія атамы і ў якой колькасці ўваходзяць у састаў малекул, але і ад таго, у якім парадку злучаны гэтыя атамы.
Разгледзім на прыкладзе вуглевадародаў першае з гэтых палажэнняў.
У якой паслядоўнасці злучаны атамы ў малекуле прасцейшага вуглевадароду — метану? Мы ўжо ведаем з неарганічнай хіміі, што кожны атам вадароду ў ім злучан з атамам вугляроду. Лёгка зразумець, што інакш і быць не можа. Калі, напрыклад, дапусціць, што якіянебудзь два атамы вадароду злучаны адзін з адным непасрэдна, то, вычарпаўшы пры гэтым сваю валентнасць, яны ўжо не змогуць злучыцца з іншымі атамамі. Чатыры атамы вадароду
11
Аляксандр Міхайлавіч Бутлераў (1828—1886).
могуць злучыцца ў малекулу СН₄ толькі пры дапамозе чатырохвалентнага атама вугляроду.
Абазначаючы валентнасць элементаў умоўна рысачкамі, мы павінны будзем так паказаць парадак сувязі атамаў у малекуле метану:
Н
НСН
н
Каб у малекуле этану ўсе атамы вугляроду і вадароду былі злучаны ў адну часцінку, відаць, атамы вугляроду павінны быць звязаны паміж сабой:
Вугляродныя атамы ў такой малекуле, затраціўшы на ўзаемнае злучэнне па адной адзінцы валентнасці (з чатырох адзінак, якія ёсць у кожнага атама), маюць яшчэ па тры свабодныя адзінкі валентнасці, за кошт якіх яны і ўтрымліваюць 6 атамаў вадароду:
Н Н
Н—с—с—н
н н
У малекулах прапану С₃Н₈ відаць, у такой паслядоўнасці:
Н Н Н
I I I
Н—С—С—сн
н н н
бутану С₄Н₁₀ атамы злучаны,
Н Н Н Н
III! НССС—СН
I I I I
н н н н
Аналагічна пабудаваны і малекулы іншых вуглевадародаў, з якімі мы знаёміліся.
12
Ведаючы будову вуглевадародаў, вы цяпер і самі можаце адказаць на некаторыя з тых пытанняў, якія хвалявалі ў свой час вучоных.
Ці парушаецца валентнасць элементаў у разгледжаных злучэннях? He, вуглярод усюды застаецца чатырохвалентным. Чым тлумачыцца пастаянная рознасць у саставе малекул вуглевадародаў? Тым, што пры пераходзе ад аднаго члена рада да другога ланцуг атамаў усякі раз падоўжваецца на звяно СН₂. У чым можна бачыць прычыну разнастайнасці арганічных злучэнняў? Відаць, у асобай уласцівасці атамаў вугляроду злучацца адзін з адным у ланцугу.
Ведаючы будову вуглевадародаў, лёгка зразумець і падабенства іх хімічных уласцівасцей, у прыватнасці прычыну таго, чаму ім не ўласцівы рэакцыі далучэння іншых рэчываў. У малекулах гэтых рэчываў усе адзінкі валентнасці вугляродных атамаў выкарыстаны цалкам: яны гранічна насычаны атамамі вадароду. У сувязі з гэтым дадатковае далучэнне атамаў да вугляроду ўжо немагчыма, магчыма толькі замяшчэнне ' атамаў вадароду, напрыклад атамамі хлору, або разбурэнне малекулы. Вось чаму разгледжаныя намі вуглевадароды называюцца гранічнымі або насычанымі вуглевадародамі. Іх называюць яшчэ парафінамі (parum affinis — мала роднасці).
Рэчывы, якія падобны па будове і хімічных уласцівасцях і адрозніваюцца адзін ад аднаго па саставу