• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    . Схема будовы каўчуку.
    
    краінай, таму што гевея ў нас не
    
    расце і мы вымушаны былі ўвозіць каўчук зза мяжы.
       У выніку шматгадовай напружанай работы ленінградскаму вучонаму С. В. Лебедзеву ўдалося распрацаваць сінтэтычны спосаб атрымання каўчуку, і з 1932 г. такі каўчук вырабляецца ў нашай краіне. Савецкі Саюз быў першай краінай у свеце, якая арганізавала буйную вытворчасць сінтэтычнага каўчуку.
       У распрацоўцы сінтэзу каўчуку С. В. Лебедзеў пайшоў па шляху пераймання ў прыроды. Паколькі натуральны каўчук — палімер дыенавага вуглевадароду, ён выкарыстаў таксама дыенавы вуглевадарод, толькі больш просты і даступны — бутадыен СН₂ = СН — — СН = СН₂. Бутадыен атрымліваўся для гэтай мэты з этылавага спірту.
       Полімерызацыя бутадыену па метаду С. В. Лебедзева праводзіцца ў прысутнасці каталізатара — металічнага натрыю. Па аналогіі з полімерызацыяй ізапрэну яе можна паказаць так:
    
    СН₂=СНСН=СН₂+СН₂=СН—СН=СН₂ +
    + СН₂=СН—СН=СН₂ + ... >
    
    _ сн₃—сн—сн—сн₂ — +
    
            II                 II
    
    ₊ _сн₂—сн—сн—сн₂— + —СН₂—СН—СН—СН₂— + .. >
    —сн₂сн=сн—сн₂—сн₂—сн=сн—сн₂—cн₂—
    —сн=сн—сн₂—...
      Скарочана будову бутадыенавага (полібутадыенавага) каўчуку можна паказаць тады формулай (—СН₂—CH = СН—СН₂—)„.
      Сінтбтычны бутадыенавы каўчук, як і прыродны, з’яўляецца негранічным злучэннем. Малекулы яго маюць лінейную структуру.
    
    39
    
    Сяргей Васільевіч Лебедзеў (1874—1934).
    
       Бутадыенавы каўчук мае добрую вода і газанепранікальнасць. Аднак ён уступае натуральнаму каўчуку па эластычнасці і зносаўстойлівасці. Бутадыенавы каўчук ідзе на вытворчасць разнастайных рызінатэхнічных вырабаў, рызінавага абутку, знадворнай абалонкі кабеляў, дзіцячых цацак і г. д.
       Цяпер, апрача бутадыенавага каўчуку, прамысловасцю выпускаюцца і іншыя сінтэтычныя каўчукі, якія пераўзыходзяць яго па ўласцівасцях. Адны з іх характарызуюцца вялікай механічнай трываласцю, другія — высокай хімічнай стойкасцю, трэція асабліва ўстойлівыя да дзеяння раствараль
    
    нікаў і г. д. Кожны з іх ужываецца ў адпаведнасці са сваімі ўласцівасцямі.
       Для вытворчасці бутадыенавага і некаторых іншых каўчукаў патрэбна велізарная колькасць бутадыену. 3 часоў С. В. Лебедзева бутадыен атрымлівалі з этылавага спірту, а для атрымання спірту патрэбны зерне і бульба. Перад вучонымі была пастаўлена задача перавесці вытворчасць каўчуку на новыя крыніцы сыравіны з тым, каб харчовыя прадукты маглі быць выкарыстаны па іх прамому прызначэнню. Адным з сучасных спосабаў атрымання бутадыену з’яўляецца дэгідраванне бутану. У малекулах бутану ўжо ёсць ланцужок з чатырох атамаў вугляроду. Неабходна толькі адняць ад такой малекулы адпаведную колькасць атамаў вадароду, каб у ёй маглі ўтварыцца дзве двайныя сувязі:
    
    
    СН₃—СН₂—CHS—СН₃ > СН₂=СН—СН=СН₂+2Н₂
    
    
       Гэта рэакцыя ідзе пры награванні ў прысутнасці каталізатара.
       Вулканізацыя каўчуку. Прыродны і сінтэтьічны каўчукі пераважна выкарыстоўваюцца ў выглядзе рызіны, таму што яна мае больш высокія фізікамеханічныя ўласцівасці. 3 гэтай мэтай каўчук вулканізуюць. Гэты працэс заключаецца ў наступным. 3 сумесі каўчуку з серай, напаўняльнікамі (асабліва важным напаўняльнікам з’яўляецца сажа), пластыфікатарамі і іншымі рэчывамі фармуюць патрэбныя вырабы. Затым іх награваюць. Пры гэтых умовах атамы серы ўступаюць у хімічнае ўзаемадзеянне з лінейнымі малекуламі каўчуку і сабой як бы «сшываюць» іх адну з адной.
    
    
    40
    
      На прыкладзе бутадыенавага каўчуку гэты працэс вулканізацыі можна паказаць наступнай схемай:
    —СНа—СН=СН—СН₂—СН₂—сн=сн—сн₂—.. .
               S
         —СН₂—СН=СН—СН₂—СН₂СН=СН—сн₂—. ..
    
        —СН₂СН—СН—СН₂—СН₂—СН=СН—СН₂— ...
    
    
    
    
       —СН₂—СН—СН—СН₂—СН₂—сн=сн—сн₂...
    
    
    Рыс. 10. Схема будовы вулканізаванага каўчуку (рызіны): звілістыя ланцуговыя малекулы каўчуку «сшыты» атамамі серы.
    
       Такім чынам устанаўліваюцца сувязі і з многімі іншымі ма= лекуламі.
       Відаць, структуру вулканізаванага каўчуку ўжо нельга назваць лінейнай, таму што лінейныя малекулы тут хімічна злучаны паміж сабой у самых разнастайных напрамках (рыс. 10). Утварыліся гіганцкія малекулы больш складанай структуры, якія маюць тры вымярэнні ў прасторы — як бы даўжыню, шырыню і таўшчыню. Такая структура палімераў называецца прасторавай або трохмернай.
       Каўчук з прасторавай структурай (рызіна) будзе, вядома, мацнейшы за невулканізаваны, таму што тут паміж лінейнымі малекуламі, акрамя звычайных міжмалекулярных сіл, дзейнічаюць у радзе месц яшчэ і хімічныя сілы. Натуральна, што аддзяліць такія малекулы адну ад адной цяжэй.
    
       Наладжваннем хімічных сувязей паміж малекуламі тлумачыцца і адрозненне ў растваральнасці каўчуку і рызіны. Калі ў прабіркі з бензінам змясціць асобна кавалачкі невулканізаванага (сырога) каўчуку і рызіны, то праз некалькі дзён можна знайсці, што каўчук раствараецца ў бензіне, а рызіна толькі набракае ў ім. Вывад можа быць толькі адзін: малекулы растваральніка змаглі раз’яднаць і перавесці ў раствор малекулы ў невулканізаваным каўчуку, але не змаглі раз’яднаць іх у рызіне.
    
    Пытанні і практыкаванні
        31.     Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці. в) народнагаспадарчае значэнне каўчуку.
        32.     У чым адрозненне паміж уласцівасцю эластычнасці і ўласцівасцю пластычнасці? Якімі асаблівасцямі будовы тлумачыцца эластычнасць каўчуку?
    
    
    41
    
        33.     Якія довады можна прывесці ў пацвярджэнне таго, што натуральны каўчук з’яўляецца палімерам ізапрэну? Пакажыце хімічную будову ізапрэнавага каўчуку.
        34.     Як доследным шляхам даказаць, што бутадыенавы каўчук з’яўляецца негранічным вуглевадародам?
        35.     Пры раскладанні бутадыенавага каўчуку ўтвараецца вуглевадарод саставу С₄Нв. На падставе чаго можна дапусціць, што ён належыць да дыенавых вуглевадародаў? Які колькасны дослед вы прапанавалі б для праверкі гэтага дапушчэння?
        36.     Складзіце скарочанае ўраўненне полімерызацыі: а) бутадыену, б) ізапрэну, падобна да таго як мы пісалі скарочаныя ўраўненні полімерызацыі для іншых палімераў.
        37.        Полімерызацыяй хларапрэну Н.>С = С — СН = СН₂ атрымліваюць хла
    
    С1
    рапрэнавы каўчук, які характарызуецца высокай устойлівасцю да дзеяння святла, цяпла і растваральнікаў. Складзіце ўраўненне полімерызацыі хларапрэну і напішыце структурную формулу палімеру.
        38.        Што такое вулканізацыя? Як называецца прадукт вулканізацыі каўчуку?
        39.     Чаму рызіна мацнейшая за каўчук і нерастваральная ў арганічных растваральніках?
        40.        Ахарактарызуйце: а) лінейную, б) прасторавую структуру палімераў.
    
    
    
    Практычнае заданне
    
        Пастаўце дома наступныя доследы з рызінай і каўчукам: а) параўнанне эластычнасці і трываласці, б) адносіны да награвання, в) адносіны да бензіну, г) дзеянне раствору марганцавакіслага калію на каўчук.
    
    
    
    
    § 13. АЦЭТЫЛЕН
    
       Фізічныя ўласцівасці і будова. Апрача этыленавых і дыенавых вуглевадародаў, ёсць і іншыя негранічныя вуглевадароды. Азнаёмімся з прасцейшым і вельмі важным з іх — ацэтыленам.
       Ацэтылен — бясколерны газ, лягчэйшы за паветра, крыху растваральны ў вадзе.
       Дослед паказвае, што малекулярная вага ацэтылену роўна 26. Паколькі гэта вуглевадарод, то, відаць, у малекуле яго можа змяшчацца толькі два атамы вугляроду (12 • 2 = 24) і два атамы вадароду (26 — 24 = 2), г. зн. малекулярная формула ацэтылену С₂Н₂.
       У малекуле ацэтылену, значыць, яшчэ на 2 атамы вадароду менш, чым у малекуле этылену. Паколькі вуглярод у арганічных злучэннях нязменна застаецца чатырохвалентным, відаць, за кошт не хапаючых да этылену двух атамаў вадароду ў малекуле этылену ўтвараецца трэцяя сувязь паміж атамамі вугляроду. Структурная формула ацэтылену ў такім выпадку будзе:
    
    Н—С=С—Н або СН=СН
    
    
    42
    
       Трэцяя сувязь у малекуле ацэтылену — гэта не што іншае, як трэцяя электронная пара паміж атамамі вугляроду
    Н:С:С:Н або Н:С:::С:Н
    
       Ведаючы электронную будову ацэтылену, па аналогіі з этыленам можна дапусціць, што дзве электронныя пары тут уступаюць па трываласці трэцяй, асноўнай, і што па месцы разрыву гэтых дзвюх сувязей могуць адбываіда рэакцыі далучэння. Мы, такім чынам, можам выказаць меркаванне аб высокай хімічнай актыўнасці ацэтылену.
       Хімічныя ўласцівасці. Як і іншыя вуглевадароды, ацэтылен можа гарэць. У адрозненне ад метану і этылену ён гарыць куродымным полымем. Дайце тлумачэнне гэтай з’яве, параўнаўшы працэнтны састаў вуглевадародаў.
       Вы, вядома, назіралі яркае полымя ацэтылену, які гарыць, пры зварачных работах на будоўлях, у майстэрнях, на заводзе. Там не відаць утварэння сажы. Можам і мы куродымнае полымя ацэтылену ператварыць у асляпляльна яркае, калі будзем удзімаць у полымя праз трубку дадатковую колькасць паветра. Часцінкі вугляроду будуць вельмі распальвацца ў сярэдняй частцы полымя і надаваць яму яркасць, а затым зусім згараць, не ўтвараючы сажы. Пры зварачных работах замест паветра ўжываюць кісларод; дзякуючы гэтаму ацэтылен не толькі зусім згарае, але і пры гэтым тэмпература полымя дасягае да 3 000°С. Сумесі ацэтылену з паветрам і кіслародам выбухованебяспечныя.
       Каб праверыць негранічны характар ацэтылену, запоўнім газам два цыліндры. У адзін з іх прыльём раствор марганцавакіслага калію, а ў другі — бромную ваду. Пры ўстрэсванні цыліндраў убачым абясколерванне раствораў. Раствор марганцавакіслага калію абясколерыўся таму, што ён акісліў ацэтылен. У другім выпадку адбылося далучэнне брому да ацэтылену. Гэту рэакцыю можна паказаць як двухстадыйную.
       Спачатку бром далучаецца па месцы разрыву адной з сувязей: НС=С—НДВг₂ > Н—С=С—Н
    
                                        Вг Вг
       Затым далучаецца другая малекула брому:
                                        Вг Вг
    
    Н—С=С—Н+Вг„ > Н—С—С—Н II                   II
    Вг Вг             Вг Вг
                                       Тэтрабромэтан
       Сумарнае ўраўненне можа быць запісана так:
    
    С₂Н₂+2Вг₂^С₂Н₂Вг₄
    
    43
    
       У прысутнасці нікелевага каталізатара пры награванні да ацэтылену можа далучыцца вадарод. Пры гэтым ацэтылен спачатку ператвараецца ў этылен і далей у этан:
    С₂н₂+н₂ > С₂Н₄ С₂Н₄+Н₂ > С₂Н₆
       Гэта рэакцыя цікавая тым, што паказвае ператварэнне адных вуглевадародаў