Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
най на рысунку 5.
§ 6. ВУГЛЕВАДАРОДНЫЯ РАДЫКАЛЫ
Згодна са структурнай тэорыяй не могуць існаваць вуглевадароды . саставу СН₂, СН₃, С₂Н₃, таму што ў малекулах такіх рэчываў не была б поўнасцю выкарыстана валентнасць вугляроду. Сапраўды, у прыродзе не знойдзены рэчывы такога саставу.
Аднак падобныя часцінкі з’яўляюцца ў працэсе некаторых рэакцый. Будучы хімічна вельмі актыўнымі, яны існуюць толькі долі секунды, пасля чаго ўтвараюць новыя рэчывы.
Часцінкі са свабоднымі валентнасцямі, якія ўтвараюцца з малекул вуглевадародаў, • называюцца вуглевадароднымі радыкаламі.
Калі адняць адзін атам вадароду ад малекулы гранічнага вуглевадароду, утвараюцца аднавалентныя радыкалы. Назвы іх утвараюцца ад назваў адпаведных вуглевадародаў шляхам замены канчатка ан на іл (ыл), напрыклад¹:
Т а б л і ц a 2
Вуглевадароды Аднавалентныя радыкалы
Метан СН4 Метыл СН3
Этан С2Н6 Этыл СН3СН2
Прапан С3Н8 Прапіл СН3СН2СН2
Бутан С4Н10 Бутыл С4Н9
Пентан С5Н12 Аміл С5НП
Гексан С6Н14 Гексіл С6Н13
3 аднавалентнымі вуглевадароднымі радыкаламі мы ўжо сустракаліся, калі знаёміліся з рэакцыяй хларавання. Малекула хлорыстага метылу СНаС1 — гэта злучэнне атама хлору з аднавалентным радыкалам метылам, аб чым гаворыць і назва рэчыва. Малекула хлорыстага этылу С₂Н₅С1 — злучэнне атама хлору з аднавалентным радыкалам этылам.
¹ Выключэнне складае назва радыкала з пяццю вугляроднымі атамамі (аміл).
19
Пры адняцці ад малекул вуглевадароду двух атамаў вадароду ўтвараюцца двухвалентныя радыкалы. Назва іх прымае канчатак ілен (ылен). Двухвалентным радыкалам метану будзе метылен Н.,с/. Ён уваходзіць у малекулу хлоравытворнага метану — хлорыстага метылену СН₂С1₂. Двухвалентны радыкал этану этылен С₂Н₄\ і г. д.
Разгледзім цяпер электронную будову вуглевадародных радыкалаў.
Калі з малекулы вуглевадароду ўтвараецца радыкал — дзеліцца электронная пара, якая ажыццяўляе хімічную сувязь атамаў: адзін электрон застаецца ў атаме вадароду, які адшчапляецца, другі — у радыкале, напрыклад:
Н
Н:С
Н
Наяўнасцю свабоднага, няпарнага электрона і тлумачыцца няўстойлівасць, высокая рэакцыйная здольнасць радыкала. За кошт гэтага электрона ён хутка наладжвае новую кавалентную сувязь з электронам другога атама або радыкала, напрыклад:
Н Н
Н:С + СІ: — Н:С:СІ: н " Н ’
Атам хлору, як вядома, з’яўляецца акісляльнікам, ён моцна прыцягвае да сябе электроны ад іншых атамаў. Таму электронная пара, якая ажыццяўляе сувязь атамаў вугляроду і хлору, не будзе размешчана сіметрычна паміж імі, а змесціцца да атама хлору. Гэты апошні набудзе, такім чынам, некаторы лішкавы адмоўны зарад, а атам вугляроду, наадварот, „крыху зарадзіцца дадатна, таму што зарад яго ядра не будзе поўнасцю ўраўнаважаны электронамі. Кавалентная сувязь С:С1 будзе палярнай. Гэта можна паказаць і ў формуле, абазначыўшы кропкамі электроны бліжэй да хлору, чым да вугляроду.
Пытанні і практыкаванні
24. Якія часцінкі называюцца радыкаламі? Чаму яны звычайна няздольныя да працяглага існавання?
25. Напішыце разгорнутыя структурныя формулы радыкалау: а) метылу, б) этылу, в) прапілу, г) бутылу.
26. Данце назвы наступным радыкалам: а) СвН₁₃—, б) С₇Н₁₆—.
27. Складзіце ўраўненні паслядоўнага хларавання метану, карыстаючыся пры гэтым структурнымі формуламі. Пакажыце ў формулах атрыманых рэчываў аднавалентны, двухвалентны і трохвалентны вуглевадародныя радыкалы.
20
28. Напішыце электронныя формулы: а) радыкала этылу, б) хлорыстага этылу, в) радыкала метылену, г) усіх хлоравытворных метану.
29. У якасці холадаагента ў халадзільных устаноўках шырока выкарыстоўваецца дыфтордыхлорметан (фрэон — 12) CF₂CI₂ — газ, які лёгка пераходзіць у вадкі стан. Напішыце структурную і электронную формулы дыфтордыхлорметану.
Практычнае заданне
Падрыхтуйце дома мадэлі малекул: а) хлорыстага этылу, б) дыфтордыхлорметану (гл. папярэдняе практыкаванне), карыстаючыся пластылінам рознай афарбоўкі для абазначэння розных атамаў. Рашыце з дапамогай мадэліравання, адно або два рэчывы паказаны наступнымі формуламі:
F
С1—С—С1
F
F
Cl—CF
Cl
§ 7. ЦЫКЛАПАРАФІНЫ
Н„С сн2 сн2
Н2С сн2
Н2С сн2
Цыклаоутан Цыклапентан
Апрача разгледжаных намі гранічных вуглевадародаў з адкрытым (прамым або разгалінаваным) ланцугом атамаў, існуюць вуглевадароды замкнёнай, цыклічнай будовы. Іх называюць цыклапарафінамі, напрыклад:
СН₂
Н₂С Л СН₂
н₂с ₇сн₂
СН₂
Цыклагексан
Цыклапарафіны адрозніваюцца па саставу ад адпавядаючых ім гранічных вуглевадародаў тым, што ў іх малекулах на два атамы вадароду менш. За кошт гэтых атамаў замыкаецца вугляроднае кольца. Схематычна гэта можна паказаць так:
Н Н
Н₂ССН₂
Н₂С—сн₂
Н₂
Таму агульная формула цыклапарафінаў не С„Н₂пЧ ₂, як у парафінаў з адкрытым ланцугом, а СлН₂л.
21
Малекулы цыклапарафінаў часта маюць бакавыя вуглевадародныя ланцугі, напрыклад:
СН₂ СН₂
Н₂С /Х СНСН₂СН₃ Н₂С А СНСН₂СН₂—СН₂ сн₃
Н₂С СН₂ Н₂с — сн₂
Этылцыклапентан Бутылцыклапентан
Цыклапарафіны паказанай будовы маюць многа агульнага з гранічнымі вуглевадародамі: хімічна яны мала актыўныя, гаручыя, атамы вадароду ў іх могуць замяшчацца галагенамі.
Цыклапарафіны былі ўпершыню адкрыты ў нафце вучнем A. М. Бутлерава прафесарам Маскоўскага універсітэта В. В. Маркоўнікавым. Як рэчывы, якія ўваходзяць у састаў нафты і нафтапрадуктаў, яны маюць вялікае практычнае значэнне.
Практыкаванні
30. Складзіце ўраўненні рэакцый: а) поўнага згарання цыклапентану, СН₂
Н.,С A CHC1
б) атрымання хлорцыклагексану | з цыклагексану. Складзіце
сн₂
электронную формулу хлорцыклагексану.
Практычнае заданне
Зрабіце з пластыліну мадэлі малекул: а) цыклагексану, б) метылцыклапентану.
НЕГРАНІЧНЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ
Сярод вуглевадародаў вялікую групу складаюць негранічныя вуглевадароды. Пазнаёмімся з імі на прыкладзе важнейшых прадстаўнікоў.
§ 8. ЭТЫЛЕН
Фізічныя ўласцівасці і будова. Па знешніх адзнаках этылен нельга адрозніць ад метану.
Этылен — бясколерны газ, амаль не мае паху, крыху лягчэйшы за паветра, дрэнна растваральны ў вадзе.
Прыналежнасць этылену да вуглевадародаў можна пацвердзіць даследаваннем прадуктаў гарэння рэчыва. Успомніце, як доследным шляхам мы пераканаліся, што ў састаў метану ўваходзяць вуглярод і вадарод. Такім жа спосабам можна вызначыць якасны састаў этылену.
22
Каб вывесці малекулярную формулу этылену, знойдзем спачатку малекулярную вагу газу. Дослед паказвае, што 1 л этылену (пры нармальных умовах) важыць 1,25 г. Граммалекулярная вага этылену, такім чынам, будзе 1,25 г ■ 22,4 = 28 г, а малекулярная вага — 28.
Колькі ж атамаў вугляроду і вадароду можа змяшчацца ў такой малекуле? Відаць, малекулярная вага 28 не можа быць атрымана, калі ў малекуле будзе знаходзіцца адзін атам вугляроду (атамная вага 12), таму што тады з ім павінна быць злучана 16 вадародных атамаў, што немагчыма. Але ў малекуле не можа быць і больш двух атамаў вугляроду, таму што іх агульная вага ўжо роўна 24. Застаецца згадзіцца з тым, што вагу (28 — 24), якой не хапае ў гэтым выпадку, уносяць 4 атамы вадароду, г. зн. малекулярная формула этылену С₂Н₄.
Але тады мы зноў сустракаемся з супярэчнасцю. У малекуле этану С₂Н₆, нам здавалася, парушаецца валентнасць вугляроду, і толькі згадзіўшыся, што атамы вугляроду ў малекуле злучаны адзін з адным, мы пераканаліся, што вуглярод застаецца чатырохвалентным. У малекуле этылену атамы вугляроду злучаны з меншай колькасцю атамаў вадароду, чым у малекуле этану. Як жа тут можа захавацца чатырохвалентнасць вугляроду? Паспрабуем адказаць на гэта пытанне, звярнуўшыся да будовы малекулы этылену.
Распрацоўваючы тэорыю хімічнай будовы, A. М. Бутлераў вырашыў праверыць, ці можа існаваць у свабодным стане вуглевадарод СН₂ з двухвалентным атамам вугляроду. 3 гэтай мэтай ён награваў ёдзісты метылен CH₂J₂ з меддзю. У выніку рэакцыі сапраўды атрымаліся ёдзістая медзь CuJ (у гэтым злучэнні медзь аднавалентная) і газападобны вуглевадарод. Аднак апошні аказаўся ўдвая цяжэйшы, чым можна было меркаваць па формуле СН₂. Відаць, часцінкі СН₂, якія ўтварыліся, не засталіся свабоднымі, а злучыліся папарна і ўтварылі ў два разы больш цяжкія малекулы С₂Н₄. Гэта быў газ этылен.
Так было даказана, што радыкал метылен у свабодным стане доўга існаваць не можа. Але з гэтага ж доследу мы можам зрабіць вывад аб хімічнай будове этылену, калі разгледзім, як ішоў працэс ператварэння:
Н\ /Н
>С = С< +4CuJ
Этылен
23
Адзінкі валентнасці, якія вызваліліся ў атама вугляроду пасля таго як былі адняты атамы ёду, не засталіся свабоднымі, яны злучыліся з адзінкамі валентнасці другога вугляроднага атама. У малекуле этылену, якая ўтварылася, устанавілася, такім чынам, двайная сувязь; вуглярод і тут застаўся чатырохвалентным. Двайная сувязь азначае, што атамы вугляроду звязаны адзін з адным у малекуле дзвюма парамі электронаў:
н н н н
Н:С: С:Н або Н:С: :С:Н
Ва ўтварэнні такой сувязі ад кожнага атама вугляроду ўдзельнічае па два электроны; вакол кожнага вугляроднага атама зноў ствараецца закончаная абалонка з васьмі электронаў. Такім чынам, і пры наяўнасці двайной сувязі валентная рысачка ў структурнай формуле СН₂ = СН₂ паранейшаму абазначае электронную пару. Дзве рысачкі паміж атамамі абазначаюць дзве пары электронаў, якія ажыццяўляюць хімічную сувязь.
Хімічныя ўласцівасці. Этылен адрозніваецца па будове ад гранічных вуглевадародаў наяўнасцю двайной сувязі ў малекулах. Ці адбіваецца гэта на яго хімічных уласцівасцях?
Этылен, як мы ўжо адзначалі, гарыць у паветры, утвараючы пры гэтым двухвокіс вугляроду і ваду:
С₂Н₄ + 30, > 2СО, + 2Н,0
У адрозненне ад метану ён гарыць полымем, якое свеціцца. Але гэта адрозненне тлумачыцца перш за