• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    тэрыялу. Пры дапамозе звычайнай прылады для выпрабавання электраправоднасці рэчываў можна пераканацца, што поліэтылен не праводзіць электрычнага току.
       Калі нагрэць поліэтылен над полымем, можна вельмі хутка заўважыць, што ён пачне размякчацца і лёгка змяняць сваю форму. Калі аддаліць яго ад полымя, ён зноў зацвярдзее і захавае нада
    
    
    
    29
    
    дзеную форму. Пры наступным награванні поліэтылен зноў будзе размякчацца і г. д.
       Уласцівасць змяняць форму ў нагрэтым стане пад дзеяннем знешняй сілы і затым захоўваць гэту форму пры ахаладжэнні называецца тэрмапластычнасцю.
       Разгледзім хімічныя ўласцівасці поліэтылену. Калі падпаліць поліэтылен, ён гарыць блакітнаватым полымем, якое слаба свеціцца. Якія рэчывы ўтвараюцца пры гарэнні гэтага палімеру?
       Калі мы выпрабуем дзеянне на поліэтылен канцэнтраванай сернай кіслаты, шчолачы, бромнай вады, раствору марганцавакіслага калію КМпО₄, то пры звычайных умовах ні ў адным з гэтых выпадкаў не знойдзем якіхнебудзь хімічных змен.
       Чаму ж поліэтылен, які атрыманы з такога хімічна актыўнага рэчыва, як этылен, і мае вельмі падобную з ім малекулярнуюформулу (С₂Н₄)Л, з’яўляецца вельмі ўстойлівым да дзеяння кіслот, шчолачаў і акісляльнікаў? Вы знойдзеце адказ на гэта пытанне, калі падумаеце, ці захаваліся рэакцыйназдольныя двайныя сувязі малекул этылену ў выніку полімерызацыі і да якіх вуглевадародаў падобны поліэтылен па сваёй хімічнай будове і нават па вонкаваму выгляду.
       Вялікая трываласць поліэтылену звязана з высокай малекулярнай вагой яго і лінейнай структурай малекул. У нізкамалекулярных рэчываў з кавалентнымі міжатамнымі сувязямі сілы міжмалекулярнага прыцягнення вельмі невялікія. У высокамалекулярных рэчываў вялікія лінейныя малекулы ўзаемадзейнічаюць адна з адной велізарнай колькасцю звенняў, таму пры цягненне паміж імі вельмі ўзрастае і аддзяліць адну ад адной такія малекулы вельмі цяжка. Рэзкім узрастаннем сіл міжмалекулярнага прыцягнення і абумоўліваецца высокая трываласць палімераў.
       Прымяненне і атрыманне. Вам, несумненна, вядома, дзе ўжываецца поліэтылен. Сістэматызуем ужыванне поліэтылену на аснове тых уласцівасцей, якімі яны абумоўлены.
       Перш за ўсё ў практыцы былі выкарыстаны высокія электраізаляцыйныя ўласцівасці поліэтылену. Ён усё больш шырока ўжываецца для ізаляцыі высокачастотных кабеляў і правадоў, якія выкарыстоўваюцца ў радыёлакацыйных, радыётэхнічных і да таго падобных устаноўках. Унутраную ізаляцыю з поліэтылену мае і звычайны тэлевізійны кабель.
       Значная вода і газанепранікальнасць плёнак поліэтылену дае магчымасць выкарыстоўваць іх як упаковачны матэрыял для розных вырабаў, прадуктаў харчавання і нават машын. 3за добрай ізаляцыі паветра не пранікае ўнутр і прадукты ў іх доўга не псуюцца, металічныя вырабы не ржавеюць. У сельскай гаспадарцы плёнкі ўжываюцца для зашклення парнікоў і цяпліц, для захавання пладоваягадных культур і саджанцаў ад замаразкаў, для высці
    
    30
    
    лання ірыгацыйных каналаў з мэтай прадухілення ўцечкі вады
    
    У
    
    ГП VHT
    Хімічная стойкасць поліэтылену дае магчымасць вырабляць з яго дэталі ў хімічным апаратабудаванні,ёмістасці для захавання
    
    і перавозкі хімічна агрэсіўных вадкасцей.
       Гэта ж уласцівасць побач з іншымі з’яўляецца вельмі каштоунай для вырабу разнастайных труб, напрыклад водаправодных. Трубы з поліэтылену значна лягчэйшыя, чым металічныя, не лопаюцца пры замярзанні ў іх вады, не паддаюцца карозп, аказраюць меншае супраціўленне руху вады, дзякуючы гібкасці легка ўкладваюцца ў траншэі. . .
       Цяпер з поліэтылену вырабляюць у вялікіх колькасцях разнастайныя прадметы бытавога прызначэння (бутэлькі, шклянкі, шчоткі, коркі і г. д.). „
       Пры карыстанні вырабамі з поліэтылену неабходна улічваць, што пры тэмпературы каля 110° С матэрыял размякчаецца і траціць форму. Таму трэба пазбягаць колькінебудзь значнага награвання вырабаў з поліэтылену.
       Спачатку поліэтылен атрымліваўся ў прамысловасш пад ціскам звыш 1000 am і пры тэмпературы каля 200° С. Прымяненне такога высокага ціску стварае немалыя цяжкасці ў канструяванні апаратуры і кіраванні працэсам. У апошнія гады адкрыт спосаб полімерьізацыі этылену пад звычайным ціскам у прысутнасці каталізатарау. Такім спосабам удаецца атрымліваць поліэтылен нават з большай малекулярнай вагой, а значыць, яшчэ больш трывалы і больш цепластойкі, чым поліэтылен высокага ціску.
        Цяпер ужываюцца абодва спосабы вытворчасш поліэтылену.
    
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
        10.   Прывядзіце: а) падрабязнае, б) кароткае ўраўненне рэакцыі полімерысЦ 11. Ахарактарызуйце фізічныя і хімічныя ўласцівасці поліэтылену.
        12.    У чым падабенства.поліэтылену па будове і уласцівасцях з граніч = ф вуглевадародамі?                                .
    
      "' "S КІ“                                ™ 5»  .«»» ..», Выш
      чыце ступень полімерызацыі для гэтага палімеру.
    
    
    
    § 10. ГАМАЛАПЧНЫ РАД ЭТЫЛЕНУ
    
        Таксама як метан, этылен пачынае сабой гамалагічны рад вуглевадародаў. Гэта рад негранічных (ненасычаных) вуглевадародаў з адной двайной сувяззю ў малекуле (табл. 3).
    
    
    31
    
    T a б л і ц a 3
    
    Вуглевадароды рада этылену
    
      Гранічныя        Негранічныя вуглевадароды     
    вуглевадароды                                    
    Метан СН4     Этылен С2Н4 або СН2=СН2            
    Этан С2Н6     Прапілен С3Н8 або СН2=СНСН3     
    Прапан С3Н8   Бутылен C4HS або СН2=СНСН2СН3
    Бутан С4Н10   Амілен С5Н10 або                   
    Пентан С5Н12  СН2=СНСН2СН2сн3           
    Гексан С(НЦ   Гексілен СвН12 або                 
    1 Г. д.       сн2=снсн2сн2сн2сн3     
    
       Назвы вуглевадародаў рада этылену, як бачым, утвараюцца шляхам змянення канчатка ан адпаведнага гранічнага вуглевадароду на ілен (ылен).
       Нельга не заўважыць, што назвы і састаў негранічных вуглевадародаў тыя ж, што і двухвалентных вуглевадародных радыкалаў. Аднак адны з іх існуюць у свабодным стане, а другія вельмі недаўгавечныя. Тлумачэнне мы знаходзім у іх будове. У двухвалентных радыкалах змяшчаюцца дзве свабодныя адзінкі валентнасці (два няпарныя электроны), і таму такія часцінкі недаўгавечныя У малекулах жа негранічных вуглевадародаў няма свабодных адзінак валентнасці (няпарных электронаў), таму што яны ўтварылі другую валентную сувязь паміж атамамі вугляроду (другую электронную пару). Такія часцінкі здольны да працяглага існавання, хоць і з’яўляюцца хімічна актыўнымі.
       У негранічных вуглевадародаў могуць быць свае радыкалы. Напрыклад, аднавалентны радыкал этылену мае будову
    Н Н
    СН₂ = СН—або Н:С::С і называецца вінілам
       Вудучы падобнымі па будове, гамолагі адрозніваюцца адзін ад аднаго па саставу малекул на групу атамаў СН₂. Праверце, ці захоўваецца гэта ўмова ў дадзеным радзе.
       Вуглевадароды рада этылену падобны паміж сабой па хімічных уласцівасцях, што абумоўлена агульнасцю іх будовы (наяўнасць двайнай сувязі). Усе яны ўступаюць у рэакцыі далучэння і легка акісляюцца. Напрыклад, далучэнне брому да прапілену можна паказаць ураўненнем:
    СН₂= СН  СН₃ + Вг₂ > СНа—СН—СН₃ I I
                                       Вг Вг
                                      Дыбромпрапан
    
    32
    
    I. Мадэлі малекул арганічных рэчываў:
    / — хлорыстага этылу, 2 — этылавага спірту, 3 — воцатнай кіслаты, 4 — аніліну, 5 — фенолу, 6 — амінакапронавай кіслаты.
    
    II. Схема прамысловай устаноўкі для атрымання ацэтылену з метану.
    
    Таму рэактывамі на негранічныя вуглевадароды, як і на этылен, з’яўляюцца бромная вада і раствор марганцавакіслага калію: па змене іх афарбоўкі мяркуюць аб наяўнасці негранічнага вуглевадароду.
       Уступаюць негранічныя вуглевадароды і ў рэакцыі полімерызацыі, утвараючы пры гэтым высокамалекулярныя рэчывы. Напрыклад, полімерызацыяй прапілену атрымліваюць вельмі каштоўны палімер поліпрапілен, які па ўласцівасцях падобны да поліэтылену:
    сн₂=сн+сн₂=сн+сн₂=сн >
    
    сн₃ сн₃ сн₃
    
       > —СН₂—CH—СН₂—CH—СН₂—СН—
    
                       сн₃ сн₃ сн₃ або ў скарочаным выглядзе:
    пСН₂=СН > (—сн₂—СН—)„
    
    сн₃ сн₃
    
       Складаючы адзін гамалагічны рад, гэтыя вуглевадароды маюць і адну агульную формулу. Паколькі ў малекуле кожнага негранічнага вуглевадароду, з прычыны ўтварэння двайной сувязі, на два атамы вадароду менш, чым у малекуле адпаведнага гранічнага вуглевадароду, састаў вуглевадародаў рада этылену паказваецца формулай С„Н₂л.
       Успомніце, якія яшчэ вуглевадароды маюць такую ж формулу.
       Негранічным вуглевадародам уласціва з’ява ізамерыі. Як і ў радзе гранічных вуглевадародаў, тут могуць быць не толькі прамыя ланцугі вугляродных атамаў у малекулах, але і разгалінаваныя, напрыклад:
    СН₂=СН—СН₂СН₃      СН₂=С—СН₃
    Бутылен
                                         сн₃
    Ізабутылен
       Колькасць ізамераў у гэтым радзе ўзрастае нават хутчэй, таму што, акрамя ізамерыі вугляроднага шкілета, мае месца ізамерыя размяшчэння двайной сувязі. Напрыклад, ізамерамі з’яўляюцца наступныя бутылены:
    СН₂=СН—СН₂—СН₃ і СН₃—СН=СН—сн₃
    У іх розны парадак размяшчэння двайной сувязі: у адным выпадку — ля канца малекулы, у другім — у сярэдзіне, і гэта мае ўплыў
    
    2 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    33
    
    
    на ўласцівасці рэчыва. Першы бутылен мае тэмпературу кіпення ніжэй 0°, другі бутылен кіпіць пры тэмпературы вышэй 0°.
       Дзякуючы хімічнай актыўнасці вуглевадароды рада этылену выкарыстоўваюцца для сінтэзу многіх арганічных рэчываў.
       Крыніцай негранічных вуглевадародаў з’яўляюцца газы нафтаперапрацоўкі, у якіх яны змяшчаюцца ў значных колькасцях. Іх атрымліваюць таксама дэгідраваннем адпаведных гранічных вуглевадародаў, напрыклад:
    
    сн₃—сн₂—сн₃ > сн₂=сн—сн₃+н₂
    
    Пытанні і практыкаванні
    
       16.    Па якіх адзнаках этылен і бутылен належаць да аднаго гамалагічнага рада?
       17.    Як практычна даведацца, ці ёсць негранічныя вуглевадароды ў газе, які выкарыстоўваецца ў якасці гаручага ў лабараторыі, на вытворчасці, у быце?
       18.    Сумесь метану з прапіленам гарыць полымем, якое свеціцца. Пасля прапускання сумесі праз бромную ваду свяцімасць полымя памяншаецца. Растлумачце гэту з’яву.
       19.    Складзіце структурныя формулы ізамерных вуглевадародаў, якія маюць шчыльнасць па вадароду 28.
       20.       Напішыце электронную формулу прапілену.
       21.    Параў