Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
найце ўласцівасці прапілену і прапану. У чым яны падобныя 1 чым адрозніваюцца? Адказ ілюструйце ўраўненнямі рэакцый.
22. Прадукт узаемадзеяння негранічнага вуглевадароду з хлорам у 56,5 раза цяжэйшы за вадарод. Знайдзіце формулу гэтага вуглевадароду.
23. Вуглевадарод мае формулу С₅Н₁₀. Ці можна на гэтай падставе сказаць, што ён належыць да гамалагічнага рада этылену? Чаму?
24. Газ тэтрафторэтылен CF₃ = CF₃ утварае палімер, які вызначаецца выключна высокай хімічнай стойкасцю: на яго нават пры награванні не дзейнічаюць ні кіслоты, ні шчолачы, ні звычайныя акісляльнікі. Складзіце ўраўненне рэакцыі полімерызацыі тэтрафторэтылену і пакажыце будову палімеру кароткай структурнай формулай.
§ 11. ДЫЕНАВЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ
Вядомы вуглевадароды з дзвюма двайнымі сувязямі ў малекуле, г. зн. больш негранічныя, чым вуглевадароды рада этылену. Паколькі наяўнасць адной двайной сувязі ў малекуле адзначаецца ў назве рэчыва канчаткам ен, вуглевадароды з дзвюма двайнымі сувязямі называюцца дыенавымі («ды» — два). Напрыклад, прападыен СН₂ = С = СН₂> бутадыен СН₂ = СН — СН = СН₂ і г. д. Агульная формула дыенавых вуглевадародаў СлН₂п —2. Як можна вывесці такую формулу, не падлічваючы колькасць атамаў вугляроду і вадароду ў малекулах?
Узаемнае размяшчэнне двайных сувязей у такіх злучэннях можа быць розным. Напрыклад, пры аднолькавай будове вугляроднага ланцуга магчымы ізамеры наступнай будовы:
СН₂=С=СН—СН₂СН₃ СН₂=СН—сн=сн—сн₃
СН₂=СН—СН₂—сн=сн₂
34
Найбольшую практычную цікавасць маюць дыенавыя вуглевадароды, у малекулах якіх двайныя сувязі раздзелены адной простай сувяззю. 3 такіх вуглевадародаў найбольш важнымі з’яўляюцца бутадыен, або дывініл, СН₂ = СН — СН = СН₂ і метылбутадыен СН₂ = С — СН = СН₂, які інакш называюць іза
прэнам. СН₃
Бутадыен СН₂ = СН — СН = СН₂ — бясколерны газ, які лёгка робіцца вадкім (пераходзіць у вадкасць пры — 5°С). Ізапрэн — бясколерная, лёгка кіпячая вадкасць. Як рэчывы, якія маюць двайныя сувязі ў малекулах, яны ўступаюць у звычайныя рэакцыі негранічных злучэнняў, напрыклад абясколерваюць бромную ваду. Аднак рэакцыі далучэння тут маюць свае асаблівасці. Калі малекула бутадыену рэагуе з малекулай брому, далучэнне адбываецца пераважна не па месцы разрыву двайной сувязі, а па канцах малекулы. Схематычна гэта можна паказаць так. У малекуле вуглевадароду раскрываюцца двайныя сувязі:
СН₂=СН—СН=СН₂ > СН₂—СН—СН—сн₂ I I I
Атамы брому далучаюцца да крайніх атамаў вугляроду:
СН₂—сн—сн—сн₂
Вг Вг
Нявыкарыстаныя адзінкі валентнасці злучаюцца адна з адной, утвараючы двайную сувязь паміж сярэднімі атамамі вугляроду:
СН₂—СН=СН—сн₂
Вг Вг
Такім чынам, у выніку далучэння малекулы брому да малекулы бутадыену адбываецца перамяшчэнне двайной сувязі.
Пры наяўнасці дастатковай колькасці брому малекула дыенавага вуглевадароду можа далучыць дзве малекулы галагену, тады атрымаецца рэчыва наступнай будовы:
СН₂—СНСН—сн₂
Вг Вг Вг Вг
3 прычыны наяўнасці двайных сувязей дыенавыя вуглевадароды даволі лёгка полімерызуюцца. Рэакцыя полімерызацыі гэтых злучэнняў ляжыць у аснове сінтэзу каўчукаў.
2*
35
Пытанні і практыкаванні
25. Якія вуглевадароды называюцца дыенавымі? Прывядзіце структурныя формулы і назвы важнейшых прадстаўнікоў дыенавых вуглевадародаў.
26. Складзіце электронную формулу бутадыену.
27. Як атрымаць бутадыен: а) з бутылену, б) з бутану? Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
28. Бутадыен СН₂ = СН—СН = СН₂ называецца яшчэ дывінілам. Ці можна так назваць бутадыен СН₂ = С = СН — СН₃? Чаму?
29. Складзіце структурныя формулы магчымых ізамераў метылбутадыену (ізапрэну).
30. Якая максімальная колькасць брому можа ўступіць у рэакцыю злучэння з 1,12 л бутадыену (вымеранага пры н. у.)?
§ 12. КАУЧУК
3 гісторыі каўчуху. Каля 500 гадоў назад, калі спадарожнікі Калумба ўпершыню назіралі на востраве Гаіці гульні мясцовага насельніцтва ў мяч, ніхто не мог падумаць, што матэрыял, з якога зроблены мячы, набудзе ў будучым такое вялікае значэнне і зробіць цэлую рэвалюцыю ў тэхніцы. Мячы, якія мелі незвычайную ўласцівасць адскокваць ад цвёрдай паверхні, рабіліся з рэчыва, якое змяшчаецца ў млечным соку трапічнага дрэва гевеі. Гэты сок называўся као чоу («као» — дрэва, «чоу» —цячы, плакаць), што азначае «слёзы дрэва». Адсюль пасля і ўзнік тэрмін «каўчук».
I цяпер у трапічных краінах каўчук у вялікіх колькасцях атрымліваюць з гевеі. Для гэтага на дрэвах робяць надрэзы, млечны сок, які выцякае з надрэзаў і з’яўляецца калоідным растворам каўчуку, збіраюць. Затым яго каагулююць дзеяннем электраліту (раствору воцатнай кіслаты) або награваннем. У выніку каагуляцыі вылучаецца каўчук.
Важнейшая ўласцівасць каўчуку — яго эластычнасць, г. зн. уласцівасць змяняць сваю форму пад дзеяннем знешняй сілы, напрыклад расцягвацца, сціскацца, а затым аднаўляць ранейшую форму пасля спынення дзеяння сілы. Акрамя таго, каўчук непранікальны для газаў і вады.
Прайшло, аднак, многа часу, пакуль уласцівасці каўчуку былі ацэнены па вартасці. 3 яго пачалі вырабляць галёшы, непрамакальнае адзенне. Але неўзабаве высветлілася, што гэтыя вырабы добрыя і зручныя толькі пры сярэдніх тэмпературах, у гарачы ж час яны размякчаліся і станавіліся ліпкімі, а на марозе рабіліся цвёрдымі і крохкімі. Ліквідаваць гэты недахоп удалося ў сярэдзіне XIX ст., калі быў адкрыты спосаб вулканізацыі каўчуку, г. зн. ператварэння яго ў рызіну шляхам награвання з серай. Выявілася, што рызіна мае яшчэ лепшую эластычнасць, у гэтым з ёй не можа параўнацца ніякі іншы матэрыял. Яна да таго ж больш трывалая, чым каўчук, і больш устойлівая да змен тэмпературы.
Пасля адкрыцця працэсу вулканізацыі ўжыванне каўчуку (у выгляДзе рызіны) пачало хутка расці. Цяпер цяжка назваць такую галіну, дзе б ні ўжываліся вырабы з каўчуку. Асноўная
36
маса каўчуку расходуецца на выраб пакрышак і камер для аўтамабіляў, самалётаў, веласіпедаў. Каўчук ідзе таксама на вытворчасць прывадных рамянёў, транспарцёрных стужак, шлангаў, электраізаляцыі, абутку, непрамакальнага адзення, прадметаў догляду за хворымі і г. д. Па свайму значэнню каўчук стаіць цяпер у адным радзе са сталлю, нафтай, каменным вугалем.
Састаў і будова прыроднага каўчуку. Якасны аналіз паказвае, што каўчук складаецца з двух элементаў — вугляроду і вадароду, г. зн. належыць да класа вуглевадародаў. Але вуглевадароды мы ведаем гранічныя і негранічныя. Каб праверыць, да якіх з іх належыць каўчук, падзейнічаем на раствор яго ў бензіне (у вадзе каўчук не раствараецца) бромнай вадой або растворам марганцавакіслага калію. Мы ўбачым абясколерванне бромнай вады і раствору марганцавакіслага калію. Значыць, каўчук — негранічнае
злучэнне.
Высветлім цяпер малекулярную формулу каўчуку. Колькасны аналіз дае формулу С₅Н₈, яна пацвярджае негранічны характар каўчуку. Але яна выклікае і некаторае неўразуменне. Параўнанне формулы з іншымі вуглевадародамі паказвае, што рэчыва з такой
малон малекулярнан вагон павінна быць вельмі лятучай вадкасцю, між тым перад намі цвёрдае, эластычнае рэчыва. Вызначэнне малекулярнай вагі паказвае, што яна дасягае 170 000. Каўчук, такім чынам,— прыродны палімер. Формула С₅Н₈ з’яўляецца толькі прасцейшай формулай каўчуку. Малекулярная формула яго (С₅Н₈)Л. Тады ўзнікае пытанне, чым з’яўляюцца звенні С₅Н₈ і як яны злучаны паміж сабой у макрамалекуле каўчуку? Паспрабуем раскладаць гэтыя малекулы на больш дробныя. 3 гэтай мэтай будзем награваць каўчук у прабірцы з адводнай трубкай (рыс. 8). Мы заўважым, што палімер пачне раскладацца і вадкія
Рыс. 8. Раскладанне каўчуку пры награванні.
прадукты распаду будуць збірацца ў прыймальніку. Вядомым нам
прыёмам мы выявім, што яны таксама маюць негранічны характар. Устаноўлена, што асноўны прадукт распаду каўчуку — вуглевадарод, малекулярная формула якога С₅Н₈ такая ж, як прасцейшая формула каўчуку. Гэта знаёмы нам прадстаўнік дыенавых вуглева
37
даредаў — ізапрэн СН₂ = С — СН = СН₂. Значыць, звенні макра
сн₃
малекулы каўчуку ўтвораны малекуламі ізапрэну.
Каб зразумець будову каўчуку, разгледзім схему ўтварэння палімеру. Уявім сабе, што двайныя сувязі ў малекулах ізапрэну раскрываюцца:
I ! II
—СН₂—С—сн—сн₂— + —СН₂—С—СН—сн₂— +
сн₃ сн₃
I I
+ —СН₂—с—сн—сн₂— +...
СН₃
Затым малекулы злучаюцца адна з адной за кошт адзінак валентнасці, якія вызваліліся, крайніх вугляродных атамаў:
II II II
—СН₂—С—СН—СН₂—СН₂—С—СН—СН₂—СН„—С—СН—сн₂—...
сн₃ сн₃ сн₃
Свабодныя адзінкі валентнасці сярэдніх вугляродных атамаў змыкаюцца адна з адной і ўтвараюць двайную сувязь у сярэдзіне малекулы, якая стала цяпер ужо звяном макрамалекулы каўчуку:
—СН₂—С=СН—СНО—СНо—С=СН—СН₂—СН₂—С=СН—СН₂—...
сн₃ сн₃ сн₃
Больш кароткая будова такога каўчуку можа быць паказана формулай:
(—СН₂—С=СН—СН₂—)„
сн₃
Малекулы каўчуку пабудаваны, такім чынам, у выглядзе ланцужка, яны маюць лінейную структуру.
Мы сустракаліся ўжо з палімерамі лінейнай структуры. Аднак яны не праяўлялі такой эластычнасці, якую мае каўчук. Чым жа тлумачыцца гэта яго асаблівая ўласцівасць?
Справа ў тым, што малекулы каўчуку хоць і маюць лінейную структуру, але яны не выцягнуты ў лінію, не размешчаны радамі, а вельмі выгнуты, пераблытаны, нават скручаны ў клубкі (рыс. 9). Пры расцягванні каўчуку такія малекулы распрамляюцца, узор
38
каўчуку ад гэтага робіцца даўжэйшым. Пры зняцці нагрузкі, з прычыны ўнутранага цеплавога руху, малекулы вяртаюцца ў ранейшы стан, размеры каўчуку скарачаюцца. КалІ каўчук расцягваць з дастатковай сілай, малекулы не толькі распрамляюцца, але і зрушваюцца адна адносна адной — узор рвецца.
Сінтэтычны бутадыенады каучук. У многіх трапічных краінах вырошчваюцца плантацыі гевеі з мэтай атрымання з яе каўчуку. Аднак прыродных рэсурсаў каўчуку недастаткова для таго, каб поўнасцю задаволіць хутка растучы попыт на яго. Узнікла неабходнасць штучнага атрымання гэтага матэрыялу. 3 вялікай вастрынёй такая задача паўстала перад нашай
Рыс. 9