Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
малекул на адну або некалькі груп атамаў СН₂, называюцца гамолагамі і ўтвараюць гамалагічны рад. Разгледжаныя намі вуглевадароды — метан, этан, прапан, бутан і г. д.— гамолагі; яны ўтвараюць гамалагічны pad гранічных вуглевадародаў, або парафінаў. Група атамаў СН₂ называецца гамалагічнай рознасцю.
Хімічныя формулы, у якіх паказан парадак злучэння атамаў у малекулах, называюцца структурнымі формуламі, або формуламі будовы.
Трэба мець на ўвазе, што структурныя формулы паказваюць толькі паслядоўнасць злучэння атамаў, але не паказваюць, як атамы размешчаны ў прасторы. Таму, як бы мы ні паказалі формулу прапану:
н н н
Н—С—С—С—Н або
I I I н н н
гэта будзе адно і тое ж рэчыва, таму злучэння атамаў тут не змяняецца.
н н
Н—Сс—н
Н Н—С—н
н
што парадак, паслядоўнасць
13
Структурныя формулы рэчываў часта паказваюць у скарочаным выглядзе, напрыклад СН₃—СН₂—СН₃. У такіх формулах рысачкі абазначаюць сувязь атамаў вугляроду паміж сабой, але не паказваюць сувязі паміж атамамі вугляроду і вадароду.
Пытанні і практыкаванні
11. Раскажыце аб асноўных палажэннях тэорыі хімічнай будовы; растлумачце на прыкладах першае з гэтых палажэнняў.
12. Якія рэчывы называюцца гамолагамі? Прывядзіце агульную формулу вуглевадародаў гамалагічнага рада метану. Чаму метан і яго гамолагі называюцца гранічнымі вуглевадародамі?
13. Пакажыце на прыкладах, як змяняюцца фізічныя ўласцівасці рэчывау ў гамалагічным радзе гранічных вуглевадародаў.
14. Які гамолаг метану мае шчыльнасць, прыкладна роўную шчыльнасці паветра?
15. Складзіце структурныя формулы гранічных вуглевадародаў, у малекулах якіх змяшчаецца: а) 5 атамаў вугляроду, б) 16 атамаў вадароду. Назавіце гэтыя вуглевадароды.
16. Якія з рэчываў, формулы якіх тут прыведзены, з’яўляюцца гамолагамі метану: С₂Н₄; C₃Hg; СюН₂₂; CgH₆; СрдН^?
§ 4. ІЗАМЕРЫЯ
Разгледзім цяпер другое палажэнне тэорыі хімічнай будовы: як парадак злучэння атамаў робіць уплыў на ўласцівасці рэчываў.
Вывучаючы будову малекул вуглевадародаў, A. М. Бутлераў прыйшоў да вываду, што ў гамолагаў метану, пачынаючы з бутану, магчымы розны парадак злучэння атамаў пры адной і той жа малекулярнай формуле.
Так, у бутане С₄Н₁₀ магчыма дваякае размяшчэнне атамаў вугляроду: у выглядзе прамога ланцуга
! I I L ! I
—С—С—С—С— і разгалінаванага ланцуга —С—С—С—
I I I I III
У першым выпадку кожны атам вугляроду злучан з адным (калі ён крайні) або з двума вугляроднымі атамамі; у другім выпадку з’яўляецца атам, злучаны адначасова з трыма вугляроднымі атамамі. Рознаму парадку злучэння атамаў пры адным і тым жа якасным і колькасным саставе малекул павінны адпавядаць, як вучыць тэорыя хімічнай будовы, розныя рэчывы. Калі гэта тэорыя правільная, павінны існаваць два бутаны, якія адрозніваюцца па сваёй будове і ўласцівасцях. Паколькі ў той час быў вядомы адзін бутан, A. М. Бутлераў зрабіў спробу сін
14
тэзаваць бутан іншай будовы. Атрыманае ім рэчыва мела той жа састаў С₄Н₁₀, але іншыя ўласцівасці, напрыклад больш нізкі пункт кіпення. У адрозненне ад бутану новае рэчыва атрымала назву ізабутану (грэчаскае слова «ізас» абазначае роўны).
н н н н
I I I I НССССН
I I I I н н н н
Бутан
н н н
I I I
нсссн
Н НСН н
н
Ізабутан
Рэчывы, якія маюць аднолькавы састаў і аднолькавую малекулярную вагу, але розную будову малекул і маюць таму розныя ўласцівасці, называюцца ізамерамі.
Разглядаючы магчымую будову пентану, A. М. Бутлераў прыйшоў да вываду, што ён павінен існаваць у выглядзе трох ізамераў. Усе гэтыя ізамеры былі атрыманы:
н н н н н
Г I I I I
Н СССССН
I I I I I
н н н н н
н н н н II II НССссн
н нсн н н н
н I
Н НСНн
I I I
НС Ссн
I I
Н нс—н н
н
У наступных членаў гамалагічнага рада колькасць ізамераў хутка ўзрастае: у гексану С₆Н₁₄ магчыма 5 ізамераў, у дэкану С₁₀Н₂₂ _ 75, У тэтрадэкану С₁₄Н₃₀ — 1858 і г. д.
Прыклады ізамерыі, г. зн. існавання розных рэчываў зусім аднолькавага саставу, як адзначалася, былі вядомы і раней. Але толькі тэорыя хімічнай будовы, раскрыўшы парадак злучэння атамаў у малекулах, дала пераканаўчае тлумачэнне гэтай з’явы.
15
3 кожным годам у навуцы збіралася ўсё больш і больш доказаў, якія пацвярджалі сапраўднасць тэорыі хімічнай будовы. Паступова яна заваявала ўсеагульнае прызнанне вучоных і вось ужо на працягу стагоддзя з’яўляецца асноўнай тэорыяй арганічнай хіміі. Велізарнае навуковае значэнне гэтай тэорыі заключаецца ў тым, што яна паглыбіла нашы ўяўленні аб будове рэчыва, растлумачыла многія сабраныя хіміяй факты, дала магчымасць прадказваць існаванне новых рэчываў. і ўказала спосабы іх атрымання, чым у вялікай ступені садзейнічала далейшаму хуткаму развіццю арганічнай хіміі і прамысловасці арганічнага сінтэзу.
Пытанні і практыкаванні
17. Растлумачце на прыкладах палажэнне тэорыі хімічнай будовы аб залежнасці ўласцівасцей рэчываў ад іх хімічнай будовы.
18. Якія рэчывы называюцца ізамерамі?
19. Колькі рэчываў паказана наступнымі структурнымі формуламі:
н н н н н н
н—с—с—с—с—н сн₃—сн₂—сн₃ н—сс—н
I I I I . ' I I
н н н н ) н—с—н н
н
н н н н сн₃
III I I
Н—с—с—с—н снч—с—сн₃ Н₃С—с—н
III I ₖ ’
н н н сн₃ > сн₃
сн₂—сн₂—сн₃?
сн₃ /
20. Складзіце структурныя формулы ўсіх магчымых ізамераў, якія маюць формулу С₆Н₁₄.
§ 5. ПРАСТОРАВАЯ I ЭЛЕКТРОННАЯ БУДОВА ГРАНІЧНЫХ ВУГЛЕВАДАРОДАУ
Структурныя формулы рэчываў, як зазначалася, перадаюць толькі парадак, або паслядоўнасць, злучэння атамаў адзін з адным, але не даюць уяўлення аб прасторавай будове малекул. У сапраўднасці малекулы рэчываў не маюць такой плоскай будовы, якая па непазбежнасці паказваецца структурнымі формуламі на паперы.
Якое ж прасторавае размяшчэнне атамаў у малекулах вуглевадародаў?
16
Звернемся спачатку да малекулы метану:
Н
НСН
Н
У сапраўднасці яна нагадвае прасторавую фігуру — тэтраэдр (рыс. 2), у цэнтры якога знаходзіцца атам вугляроду, а ў чатырох вяршынях — атамы вадароду. Мадэль малекулы метану паказана на рысунку 3.
Як бачым, атамы вадароду ў ёй не аддзелены ад атама вугляроду прамежкамі, як мы аддзяляем іх у формулах рысачкамі, а непасрэдна мяжуюцца з ім.
Каб зразумець гэта, звернемся да электроннай будовы малекулы. Паколькі вуглярод і вадарод не з’яўляюцца элемен
тамі, рэзка супрацьлеглымі па хімічных рыс. 2. Тэтраэдр уласцівасцях (абодва яны неметалы), элек ' '
троны пры іх злучэнні не пераходзяць поўнасцю ад адных атамаў да другіх, а становяцца агульнымі, утвараючы электронныя пары. Так устанаўліваецца кавалентная сувязь:
Н
Н:С:Н
• Н
У выніку. ў атама вугляроду ўтвараецца васьміэлектронная абалонка, а ў атамаў вадароду — двухэлектронныя, для іх так
Рыс. з.
Мадэль малекулы метану.
сама завершаныя абалонкі.
Электронныя пары, натуральна, могуць утварацца толькі ў тым выпадку, калі атамы не аддзелены адзін ад аднаго прамежкамі, a непасрэдна мяжуюцца. Больш таго, электронныя пары як бы сцягваюць атамы, так што адлегласць паміж іх ядрамі становіцца меншая за суму атамных радыусаў.
У выніку такога сцягвання атамы робяцца нібы сплюшчанымі і малекула набывае вы
гляд, паказаны на рысунку 3.
Разгледзім цяпер электронную і прасторавую будову іншых вуглевадародаў. Тут перш за ўсё ўзнікае пытанне аб тым, як звязаны паміж сабой атамы вугляроду, таму што сувязі атамаў вугляроду і вадароду ў гэтых злучэннях маюць, відаць, такі ж кавалентны характар, як і ў метане.
Паколькі атамы вугляроду маюць па чатыры валентныя электроны, параўнальна недалёка аддаленыя ад ядра, уласцівасць
17
аддаваць і далучаць электроны ў іх выражана прыкладна аднолькава. Таму, калі такія атамы злучаюцца адзін з адным, паміж імі таксама ўстанаўліваецца кавалентная сувязь, напрыклад:
Н Н Н Н
Н:С:С:С:С:Н
Н Н Н Н
Электронная формула бутану
Параўноўваючы электронныя і структурныя формулы, мы бачым, што кожная рысачка ў структурнай формуле арганічнага рэчыва абазначае пару
Рыс. 4. Схема будовы вугляроднага ланцуга (А — ангстрэм — адзінка даужьіні, роўная адной дзесяцімільённай долі міліметра).
электронаў, якая звязвае тыя або іншыя атамы ў малекуле.
Як жа размешчаны прасторава атамы ў малекулах вуглевадародаў? Каб зразумець гэта, звернем
увагу, што валентныя сувязі атама вугляроду накіраваны да вяршынь тэтраэдра (рыс. 3); яны, такім чынам, размешчаны пад
некаторым вуглом адзін да аднаго (109°28'). Гэтыя напрамкі захоўваюцца і тады, калі атам вугляроду злучаецца з іншымі такімі ж атамамі. Таму ланцуг вугляродных атамаў утварае не прамую лінію, а зігзагападобную (рыс. 4). На рысунку 5 паказана мадэль малекулы бутану, зробленая з пластыліну.
Далей мы будзем карыстацца пераважна структурнымі формуламі рэчываў. Пры гэтым будзем мець на ўвазе, што яны перадаюць толькі парадак злучэння атамаў, што ў сапраўднасці атамы размешчаны не ў адной плоскасці, а ў прасторы і вугляродныя атамы ўтвараюць не прамую лінію, а зігзаг, валентныя ж рысачкі абазначаюць электронныя пары, якія ажыццяўляюць хімічную сувязь атамаў.
Рыс. 5. Мадэль малекулы бутану, зробленая з пластыліну (работа вучня).
Пытанні і практыкаванні
21. Як на аснове электроннай тэорыі растлумачыць здольнасць атамаў вугляроду злучацца адзін з адным у ланцугу?
18
22. Чаму атамы вугляроду ў малекулах вуглевадародаў размешчаны зігзагападобна, а не па прамой лініі?
23. Напішыце электронныя формулы: а) пентану, б) ізабутану.
Практычнае заданне
Зрабіце дома з пластыліну або іншага матэрыялу мадэлімалекул: а) метану, б) прапану, в) усіх ізамерных пентанаў, аналагічныя паказа