• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ўсё рознай працэнтнай колькасцю вугляроду ў метане і этылене, а не наяўнасцю двайной сувязі. Падлічыце колькасць вугляроду ў гэтых рэчывах, і вы пераканаецеся, што ў этылене яна значна вышэйшая. Таму вуглярод этылену згарае не адразу, часцінкі яго спачатку распальваюцца, выклікаючы свяцімасць полымя, і толькі затым поўнасцю згараюць у знадворнай частцы яго.
       Цяпер праробім такі дослед. Будзем прапускаць этылен у раствор марганцавакіслага калію КМпО₄. Фіялетавая афарбоўка раствору хутка знікне, значыць, марганцавакіслы калій акісляе этылен. Метан, як мы ведаем, пры гэтых умовах не акісляецца. Лёгкая акісляльнасць этылену абумоўлена наяўнасцю двайной сувязі ў малекуле.
       Цяпер будзем прапускаць этылен і метан у пасудзіны з бромнай вадой (водны раствор брому). Ад этылену чырвонабурая афарбоўка брому хутка знікне, метан жа на бромную ваду не дзейнічае. Значыць, і ў дадзеным выпадку этылен — больш рэакцыйназдольнае рэчыва, чым гранічныя вуглевадароды. Дасле
    
    
    24
    
    даванне паказвае, што пры рэакцыі этылену з бромнай вадой утвараецца адно рэчыва — бясколерная вадкасць — бромісты этылен С₂Н₄Вг₂, г. зн. адбываецца не замяшчэнне атамаў вадароду, як у гранічных вуглевадародаў, а далучэнне малекул брому да малекул этылену:
    
    С₂Н₄ + Вг₂ * С₂Н₄Вг₂
    
    
       Карыстаючыся структурнымі формуламі, паказаць наступным ураўненнем:
    
    
    гэту рэакцыю можна
    
    Н      н              н         
    Н С Br   НСВг     НСВг
    II + 1            1      1   
    НС Br   НСВг   НСВг
    н         н     _      н         
    
       Рэакцыя зводзіцца, як бачым, да разрыву адной з сувязей С = С і далучэння атамаў брому да адзінак валентнасці, якія вызваляюцца.
       Такім чынам, двайная сувязь па трываласці зусім не роўна суме дзвюх простых сувязей. Двайная сувязь — гэта якасна асаблівая сувязь. У ёй адна з сувязей бывае менш трывалай. Гэта значьіць, што адна з дзвюх электронных nap, якімі звязаны атамы вугляроду, параўнальна лёгка разрываецца, вызваляючы па аднаму электрону, інакш кажучы, па адной адзінцы валентнасці, для злучэння з іншымі атамамі.
       Рэакцыі з растворам марганцавакіслага калію і бромнай вадой — характэрныя рэакцыі этылену.
       Дзякуючы наяўнасці двайной сувязі этылен уступае і ў іншыя рэакмыі далучэння.
       Калі, напрыклад, сумесь этылену з вадародам прапускаць праз трубку з нагрэтым каталізатарам (парашкападобным нікелем), утвараецца этан:
    
    
    С₂Н₄ + н₂ ^ С₂Н₆
    
    або
    
    
    Н—с
    
    I н
    
    н
    
    н—сн
    
    н—сн
    I
    н
    
    
    н
    
    НС—н
    
    Н—С—н
    
    н
    
    
    25
    
       Рэакцыі, у якіх адбываецца далучэнне вадароду да рэчыва, называюцца рэакцыямі гідравання або гідрагенізацыі (гідрагеніум — вадарод).
       Параўноўваючы будову малекул этылену і этану, лёгка зразумець, чаму этылен належыць да негранічных вуглевадародаў. У ім атамы вугляроду гранічна не насычаны іншымі атамамі, да малекулы этылену ўдаецца далучыць яшчэ два атамы вадароду, пасля чаго яна ператвараецца ўжо ў насычаную малекулу гранічнага вуглевадароду этану.
       Пры награванні і вялікім ціску (звыш 1000 am) або ў прысутнасці каталізатараў малекулы этылену могуць злучацца адна з адной, утвараючы доўгія ланцуговыя малекулы.
       Гэты працэс схематычна можна паказаць наступным чынам:
    
    СН₂=СН₃+СН₂=СН₂+СН₂=СН₂ +>
    > —сн₃—сн₂— + —сн₂—сн₂— + —сн₂—сн₂— + ...>
    > — СН₂—СН₂—СН₂—СН₂—СН₂—СН₂—...
    
       Так злучаюцца ў адну буйную малекулу сотні і тысячы малекул этылену.
       На канцах гэтых буйных малекул, вядома, не застаюцца свабодныя адзінкі валентнасці: да іх далучаюцца якіянебудзь атамы, напрыклад атамы вадароду, якія могуць утварыцца пры разбурэнні асобных малекул этылену.
       У выніку рэакцыі ўтвараецца рэчыва з вельмі вялікай малекулярнай вагой, якая вымяраецца дзесяткамі і сотнямі тысяч кіслародных адзінак, — еысокамалекулярнае рэчыва. Пабудаванае з аднолькавых частак, якія многа разоў паўтараюцца, яно называецца яшчэ палімерам (грэчаскае «полі» азначае многа, «мерос»—частка), а зыходнае рэчыва для яго атрымання называецца манамерам. Дадзены палімер называецца поліэтыленам, таму што манамерам для яго атрымання быў этылен. Поліэтылен — цвёрдае рэчыва, вядомае нам па многіх вырабах бытавога прызначэння і як выдатны электраізалятар.
       Працэс злучэння аднолькавых малекул у больш буйныя малекулы называецца рэакцыяй полімерызацыі.,
       Прымяненне і атрыманне этылену. Шырокае прымяненне этылену заснавана на яго рэакцыях далучэння па двайной сувязі.
       Узаемадзеяннем этылену з хлорам атрымліваюць хлорысты этылен, або дыхлорэтан, С₂Н₄С1₂:
    
    сн₂=сн₂+С1₂^ СН₂С1—СН₂С1
    
       Дыхлорэтан — лятучая вадкасць, якая цяжка загараецца. Як добры растваральнік многіх арганічных рэчываў, ён выкарыстоўваецца для атрымання алею з насення, растварэння смол, ачысткі тканін. Як рэчыва, якое дзейнічае на арганізмы, дыхлорэтан ужы
    
    
    26
    
    ваецца ў сельскай гаспадарцы для абеззаражвання зернесховішчаў і ў барацьбе з філаксерай вінаграду.
       Далучаючы хлорысты вадарод да этылену, атрымліваюць хлорысты этыл С₂Н₅С1:
    
    
    СН₂=СН₂+НС1 — СН₃—СН₂С1
    
    
       Хлорысты этыл — газ, які лёгка ператвараецца ў вадкасць (тэмп. кіп. +12°С). Калі крыху гэтага рэчыва наліць на руку,
    
    яно хутка выпараецца і выклікае моцнае мясцовае ахаладжэнне; гэтым карыстаюцца ў медыцыне для замарожвання — мясцовай анестэзіі — пры лёгкіх аперацыях. На каляровым рысунку I паказана мадэль малекулы хлорыстага этылу.
       Далучэнне вады да этылену ляжыць у аснове вытворчасці этылавага спірту, які расходуецца ў вялікай колькасці на атрыманне сінтэтычнага каўчуку:
    
       С₂Н₄ + Н₂О^С₂Н₆О Этылавы спірт
    
       Полімерызацыяй этылену атрымліваюць адзін з важнейшых палімераў — поліэтылен.
    
    Рыс. 6. Атрыманне этылену ў лабараторыі.
    
       Цікавая ўласцівасць этылену паскараць выспяванне пладоў (памідораў, груш, дынь, лімонаў і г. д.) выкарыстоўваецца ў практыцы. 3 гэтай мэтай ім у невялікіх колькасцях абагачаюць паветра закрытых сховішчаў.
       У адрозненне ад гранічных вуглевадародаў прырода не дае
    
    нам этылен у гатовым выглядзе.
       У лабараторыі этылен атрымліваюць з этылавага спірту, аднімаючы элементы вады ад яго малекул, г. зн. ажыццяўляючы працэс, адваротны прамысловаму атрыманню спірту з этылену (рыс. 6):
    
    
    С₂Н₆О — С₂Н₄+ Н₂О
    
    
       Крыніцай прамысловага атрымання этылену з’яўляюцца газы, якія ўтвараюцца пры хімічнай перапрацоўцы нафты.
    
    
    27
    
        Этылен атрымліваюць таксама з этану шляхам яго дэгідравання, г. зн. адшчаплення вадароду (прыстаўка дэ азначае аддзяленне чагонебудзь):
    
    Н Н       Н Н
    I I II
    НС—С—Н > Н—С=С—Н+Н₂
    
                і н ні
    
    
       Такая рэакцыя ажыццяўляецца пры награванні этану да тэмпературы 800° С і вышэй.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        1.     Пералічыце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне, г) спосабы атрымання этылену. Напішыце ўраўненні рэакцый, карыстаючыся пры гэтым, дзе магчыма, структурнымі формуламі.
        2.         Чаму этылен лічыцца негранічным вуглевадародам?
        3.     Якія рэакцыі называюцца рэакцыямі: а) гідравання, б) дэгідравання, в) полімерызацыі? Прывядзіце прыклады.
        4.         Якія рэчывы называюцца: а) палімерамі, б) манамерамі?
        5.         Як можна практычна вызваліць метан ад прымесі этылену?
        6.     Якімі спосабамі можна распазнаць метан і этылен, што знаходзяцца ў розных пасудзінах?
        7.     Пры прапусканні этылену праз вадкі бром вага бутэлькі з бромам павялічылася на 14 г. Колькі літраў (пры н.у.) этылену паглынулася пры гэтым? Колькі грамаў бромістага этылену атрымалася?
        8.     Якімі двума спосабамі можна атрымаць хлорысты этыл? Прывядзіце адпаведныя ўраўненні рэакцый.
        9.     Назавіце галагенавытворныя вуглевадародаў, якія ўжываюцца ў якасці: а) растваральнікаў, б) холадаагентаў, в) сродкаў тушэння агню.
    
    
    
    § 9. ПОЛІЭТЫЛЕН
    
       Будова і малекулярная вага поліэтылену. Разгледжаную намі раней рэакцыю полімерызацыі этылену можна запісаць кароткім ураўненнем:
    п СН₂= СН₂^ ( СН₂  СН₂ )„
    
    Злучэнне (—СН₂ — СН₂—)л азначае структурную формулу поліэтылену.
       Лік п, які паказвае, колькі малекул манамеру злучаецца ў малекулу палімеру, называецца ступенню полімерызацыі.
       Малекулярная вага поліэтылену, як гаварылася, складае дзесяткі тысяч, а іншы раз і значна больш. Гэта значыць, што тысячы малекул этылену злучаюцца адна з адной у доўгія ланцугі. Утвараюцца малекулы лінейнай структуры. У вельмі павялічаным выглядзе лінейную малекулу палімеру можна ўявіць як нітку з дыяметрам 1 мм і даўжынёй у некалькі метраў.
    
    
    28
    
       Атамы вугляроду такой макрамалекулы («макра» азначае вялікі) не знаходзяцца на адной прамой лініі, яны ўтвараюць зігзаг, што можна бачыць на рысунку мадэлі малекулы поліэтылену (рыс. 7).
       У працэсе полімерызацыі ў макрамалекулы злучаецца не строга пастаянная колькасць малекул манамеру: у адны ланцужкі злучыцца такіх малекул больш, у другія — менш. Атрымліваецца палімер, які складаюць макрамалекулы рознай велічыні і, такім чынам, рознай вагі. Таму малекулярная вага, якая даецца звычайна
    
    
    
    Рыс. 7. Мадэль часткі малекулы поліэтылену.
    
    для такога рэчыва, з’яўляецца не вагой кожнай яго малекулы, як гэта мае месца ў нізкамалекулярных рэчываў, а толькі сярэдняй малекулярнай вагой, ад якой асобныя малекулы істотна адхіляюцца па вазе ў той або іншы бок. Напрыклад, калі малекулярная вага палімеру 28 000, то ў ім могуць быць малекулы з малекулярнай вагой 27 000, 29 000 і да т. п.
       Ведаючы асаблівасці малекулярнай вагі палімераў, вы самі можаце адказаць, ці з’яўляецца ступень полімерызацыі велічьі: нёй пастаяннай для ўсіх малекул дадзенага ўзору палімеру.
       Уласцівасці поліэтылену. Маючы вырабы з палімеру (плёнку, корак, пласцінку), вы можаце лёгка азнаёміцца з яго ўласцівасцямі. Перш за ўсё вы пераконваецеся, што поліэтылен — цвёрды, белага колеру, крыху тлусты навобмацак матэрыял, які нагадвае парафін.
       Калі ўзор поліэтылену змясціць у пасудзіну з вадой, ён будзе плаваць на яе паверхні. Поліэтылен лягчэйшы за ваду, удзельная вага яго прыкладна 0,92.
       Паспрабуйце зламаць прадмет з поліэтылену або разарваць поліэтыленавую плёнку — вы пераканаецеся ў вялікай трываласці ма