• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    –н. 3 парашку, які змочваецца, рыхтуюць стойкую суспензію для барацьбы са шкоднікамі пладовага саду. Мінераламасленай эмульсіяй у разбаўленым выглядзе карыстаюцца для апырсквання.
       ДДТ —вельмі моцны інсектыцыд кантактнага дзеяння. Ён не надае пладам і агародніне непрыемнага паху, але пасля апрацоўкі раслін частка яду затрымліваецца ў прадуктах. Таму забараняецца ўжываць ДДТ на агародніне, якая вырошчваецца на зелень (пятрушка, кроп, цыбуляпяро), на радысе, капусце ў перыяд фармавання вілка і да т. п.
    
    
    55
    
       Гексахларан і ДДТ выкарыстоўваюцца, як вядома, і для знішчэння насякомых у быце. ДДТ, напрыклад, вельмі эфектыўны супраць мух.
       Гексахларан і ДДТ ядавітыя для чалавека і цеплакроўных жывёл. Таму пры карыстанні гэтымі прэпаратамі трэба вельмі строга прытрымлівацца ўстаноўленых правілаў тэхнікі бяспекі.
       Выявілася, што ў насякомых з цягам часу выпрацоўваецца ўстойлівасць да дзеяння ядахімікатаў. Таму нельга доўгі час карыстацца адным і тым жа прэпаратам, яго неабходна замяняць іншым. У сельскай гаспадарцы зараз прымяняюць разнастайныя ядахімікаты, і вучоныя працуюць над пошукамі ўсё новых і новых інсектыцыдаў.
    
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        9.     Складзіце ўраўненні рэакцый паміж бензолам і хлорам, якія ідуць па тыпу рэакцый: а) далучэння, б) замяшчэння. Пры якіх умевах ажыццяўляецца кожная з гэтых рэакцый?
        10.       Якое рэчыва змяшчае хлору больш — гексахларан або ДДТ?
        11.    Пры награванні вышэй 300°С гексахларан ператвараецца ў трыхлорбензол:
    
    СН
    С1—Сі^ V⁻С¹
    
    нсі .
    с
    I
    СІ
    
    
        Якое яшчэ рэчыва ўтвараецца пры гэтым? Складзіце ўраўненне рэакцыі.
        12.     Дыхлордыфенілтрыхлорметылметан пры дзеянні шчолачы ператвараецца ў рэчыва наступнай будовы:
    
    
    СН СН        СН__СН
    C1C ^ССС'^         ^С—С1
    сГдн С₁_^ сТГПзн
                                I С1
    
    
         Складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі.
    
    
    
    Практычнае заданне
    
        Азнаёмцеся з ядахімікатамі, якія прымяняюцца ў калгасе (саўгасе), на вучэбнадоследным участку, у садзе. Высветліце састаў ядахімікатаў, іх уласцівасці, спосабы прымянення.
    
    
    56
    
    § 16. ГАМОЛАГІ БЕНЗОЛУ
    
    
        Бензол, як і іншыя раней разгледжаныя вуглевадароды, утварае свой гамалагічны рад.
        Гамолагі яго могуць разглядацца як прадукты замяшчэння аднаго або некалькіх атамаў вадароду ў бензоле на розныя вуглевадародныя радыкалы, напрыклад:
    
    
       СН
    НС<АССН₃
    
    НС^/СН
       сн
    Метылбензол (талуол)
    
    сн
    нс^хс—сн₂—сн₃
    
    НС WCH
    сн
    Этылбензол
    
    
    
          сн НСр|СС₃Н₇ нс ; сн сн Прапілбензол
    
      Параўнайце састаў гэтых злучэнняў. Ці захоўваецца ў дадзеным радзе гамалагічная рознасць СН₂?
      Па хімічных уласцівасцях гамолагі бензолу ў многім падобны да бензолу. Напрыклад, метылбензол, або талуол, таксама як бензол, можа нітравацца. Пры гэтым у малекулу яго можна ўвесці тры нітрагрупы, і тады атрымаецца трынітраталуол (тратыл, тол) — выбуховае рэчыва
    
    сн₃
    
    с
    
        c^nc^c—no₂
    
    нс^сн с
    
        no₂
    
    
       Калі ў малекулу бензолу ўваходзіць некалькі замяшчаючых груп, у назве рэчыва часам неабходна адзначыць іх размяшчэнне. 3 гэтай мэтай атамы вугляроду бензольнага ядра нумаруюцца, як паказана ў вышэйпрыведзенай формуле. Больш дакладна дадзенае рэчыва можа быць названа ў такім выпадку 2, 4, 6трынітраталуол.
       Гамолагі бензолу выкарыстоўваюцца для атрымання разнастайных фарбавальнікаў, некаторых лякарстваў, выбуховых рэчываў, духмяных рэчываў і г. д.
       Атрымліваюць гамолагі бензолу з прадуктаў каксавання каменнага вугалю, а таксама, як бензол, з гранічных вуглевадародаў
    
    
    57
    
    і цыклапарафінаў — гамолагаў цыклагексану. Напрыклад, з гептану можа быць атрыман талуол:
    
         сн₃
    
    
    Н,С I⁷ сн₃
    
    Н.,С СН₂
         сн₂
    
    
       сн₃
    
       с
    нс сн
    + 4Н₂
    НС Z сн
    сн
    
    
    Пытанні і практыкаванні
        13.     У якія рэакцыі, акрамя нітравання, могуць, паводле вашай думкі, уступаць гамолагі бензолу? Адказ ілюструйце ўраўненнямі рэакцый.
        14.     Вуглевадарод мае формулу С₇Н₈. Ён не абясколервае бромную ваду, але далучае вадарод, ператвараючыся пры гэтым у метылцыклагексан. Напішыце структурную формулу гэтага вуглевадароду._
        15.       Выведзіце агульную формулу вуглевадародаў гамалагічнага рада бензолу.
        16.       Назавіце, да якіх радоў належаць наступныя вуглевадароды:
    с₆н₅с₃н₇ С₆Н₁₄ С₆Н₆ С₂Н₄ С₄Н₁₀
                                               /СНз
    СН₃—СН=СН—СН₃ C₆HZ
                                               ЧСНз
    сн=с—сн₃
        17.     Этылцыклагексан можа быць ператвораны дэгідраваннем у араматычны вуглевадарод. У які іменна? Складзіце ўраўненне рэакцыі.
        18.     Як хімічным спосабам ачысціць гранічны вуглевадарод ад прымесі негранічных і араматычных вуглевадародаў?
    
    
    § 17. СТЫРОЛ. ПАЛІМЕРЫ HA АСНОВЕ СТЫРОЛУ
    
       Стырол. У малекулах гамолагаў бензолу ёсць адгалінаванні ад бензольнага ядра ў выглядзе вуглевадародных радыкалаў гранічнага характару. Але ў бензолу могуць быць вытворныя і з негранічнымі бакавымі ланцугамі. Прасцейшым прадстаўніком такіх вуглевадародаў з’яўляецца стырол:
    сн=сн₂
    
    с
    нс⁷Хсн
    
    
    нсч/сн сн
    
        Стырол — бясколерная вадкасць, якая прыемна пахне. Яго можна разглядаць як вытворнае бензолу, у малекуле якога адзін
    
    атам вадароду замешчаны на радыкал вініл, або як вытворнае этылену, у малекуле якога замест аднаго атама вадароду змяшчаецца араматычны радыкал феніл. Таму стырол адначасова і араматычны і негранічны вуглевадарод. Яго хімічная назва — вінілбензол.
        Калі да стыролу прыльём бромную ваду і сумесь узбоўтаем, то заўважым абясколерванне брому. Паколькі бензол з бромнай вадой не рэагуе, то, відаць, рэакцыя з бромам у дадзеным выпадку ідзе за кошт двайной сувязі ў бакавым ланцугу:
    
    СН=СН₂
    
    СНВгСН₂Вг
    
    с нс^хсн
    + Вг₂
    
    НСЧ/ СН сн
    
    нс^сн сн
    Дыбромстырол
    
    
       Таксама можна назіраць абясколерванне стыролам раствору марганцавакіслага калію. I ў дадзеным выпадку рэакцыя ідзе за кошт двайной сувязі ў вінільным радыкале.
       Як негранічнае злучэнне, стырол лёгка полімерызуецца. 3 вялікай хуткасцю полімерызацыю можна правесці, калі награваць стырол з дабаўленнем вельмі невялікай колькасці ініцыятара рэакцыі¹;
    
    сн₂=сн+сн₂=сн+сн₂=сн + ... >
    
    С₆Н₅ С₆Н₅ С₆Н₅
    > —СН₂—СН—СН₂СН—СН₂—СН— ...
    
    С₆Н₅ свн₅ С₆Н₅
    
    
       У выніку рэакцыі ўтвараецца рэчыва з высокай малекулярнай вагой — полістырол. Ён у вялікіх колькасцях вырабляецца прамысловасцю.
    
    
        ¹ У якасці ініцыятара (рэчыва, якое пачынае рэакцыю полімерызацыі) прымяняюцца перакісныя злучэнні. Яны характарызуюцца наяўнасцю «кіслародных мосцікаў» —О—О— у малекулах. Да іх ліку належаць, напрыклад, перакіс вадароду Н—О—О—Н і перакіс бензаілу
    
    с₆н₆с
    
    ^⁰ % ^о—oz
    
    сс₆н₅
    
    59
    
       Полістырол (—CH,—CH—)„— цвёрды, празрысты, шклопадоб
    
    С₆Н₅
    ны матэрыял, з удзельнай вагой крыху больш за адзінку (1,05). Сярэдняя малекулярная вага яго некалькі дзесяткаў або соцень тысяч.
       Як відаць са схемы полімерызацыі, гэта палімер лінейнай структуры.
       Полістырол мае высокія электраізаляцыйныя ўласцівасці. Ён даволі стойкі да дзеяння кіслот і шчолачаў (менш стойкі ў адносінах да азотнай кіслаты). Раствараецца ў некаторых арганічных растваральніках і таму пры дапамозе іх можа склейвацца. Будучы матэрыялам вельмі тэрмапластычным, ён лёгка фармуецца.
    
    
    Рыс. 13. Схема ліцця пад ціскам:
    злева — прэсматэрыял паступае ў цыліндр машыны; справа — працэс прасавання.
    
    Сярод іншых палімераў полістырол можна пазнаць па крохкасці, куродымным полымі і спецыфічным паху пры гарэнні¹.
       У адрозненне ад раней разгледжаных палімераў, полістырол пры награванні даволі лёгка раскладаецца з утварэннем зыходнага манамеру (дэполімерызуецца). Гэты працэс можна ажыццявіць таксама, як праводзілі раскладанне каўчуку (стар. 37). Пры тэмпературы крыху вышэй 300° С палімер будзе дэполімерызавацца і ў прыймальніку пачне збірацца манамер, які пераганяецца,— стырол, наяўнасць якога можна вызначыць па паху і па рэакцыі з бромнай вадой.
       Як добры электраізалятар, полістырол ідзе на выраб дэталей у электра і радыётэхніцы. Плёнкі з полістыролу ўжываюцца пры вырабе кандэнсатараў.
       3 полістыролу, як хімічна стойкага матэрыялу, робяць ёмістасці для мінеральных кіслот, акумулятарныя банкі і да т. п. 3 яго робіцца выключна шырокі асартымент прадметаў бытавога прызначэння — блюды, шкатулкі, вазы, прыборы для брыцця, дзіцячыя цацкі і г. д. Гэтыя вырабы могуць быць празрыстымі або непразрыстымі. У апошні час з полістыролу пачалі рабіць
    
    
          Цяпер атрымліваюць і някрохкі, ударатрывалы полістырол.
    
    
    60
    
    рознакаляровыя абліцовачныя пліткі для будаўніцтва; такія пліткі лягчэйшыя, зручнейшыя і значна прыгажэйшыя за керамічныя.
       Вырабы з полістыролу і іншых тэрмапластычных палімераў часта атрымліваюць ліццём пад ціскам. Сутнасць гэтага спосабу заключаецца ў тым, што палімер спачатку пераводзяць шляхам награвання ў пластычны стан, затым надаюць яму патрэбную форму, пасля чаго вырабу даюць магчымасць зацвярдзець.
    
    
    Рыс. 14. Ліццявая машына для атрымання вырабаў з тэрмапластычных палімераў.
    
       Ліццё пад ціскам ажыццяўляецца наступным чынам. У цыліндр ліццявой машыны (рыс. 13) паступае з бункера неабходная колькасць пластмасы ў выглядзе парашку або зярнят. Паколькі цыліндр абаграваецца, то пластмаса размякчаецца і пад ціскам плунжэра паступае праз адтуліну ў прэсформу, якая ахалоджваецца. У прэсформе выраб хутка робіцца цвёрдым і пры адваротным ходзе плунжэра, калі адбываецца раз’яднанне прэсформы, аўтаматычна выштурхоўваецца з яе. Затым цыкл ліцця пад ціскам пачынаецца зноў. Працягласць аднаго цыкла 20—30 сек; за адзін цыкл можа быць адліта некалькі вырабаў па колькасці гнёздаў у форме. Таму прадукцыйнасць ліццявых машын вельмі вялікая. Агульны выгляд ліццявой машыны паказаны на рысунку 14.
       Бутадыенстырольны каўчук. Стырол выкарыстоўваецца для атрымання бутадыенстырольнага каўчуку. Гэты від каўчуку вырабляецца прамысловасцю ў вялікай колькасці. Ён з’яўляецца
    
    
    61
    
    прадуктам суполімерызацыі (сумеснай полімерызацыі) бутадыену і стыролу і належыць да групы высокамалекулярных рэчываў — супалімераў.
       Шляхам рэакцыі суполімерызацыі ўдаецца атрымліваць рэчывьі, якія сумяшчаюць у сабе лепшыя ўласцівасці асобных палімераў.
       Ураўненне рэакцыі атрымання бутадыенстырольнага каўчуку