• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    можна паказаць у наступным выглядзе:
    
    
             сн₂=сн—снсн₂+сн,=сн+сн₂=снсн=сн₂+сн₂=сн+... 
    С«Н.                  с,н₂
    
    сн₂снінсн.+сн₂сн+сн₂снснсн₂+сн₂сн... I                                                I
                               с,н₆                       с.н₆
    
              —сн₂—сн = снсн₂сн₂—сн—сн,—сн=сн—сн₂—сн₂сн
                                  с,н₅                  с,н₂
    
    
       Уключэнне звенняў стыролу ў супалімерны ланцуг забяспечвае большую механічную трываласць каўчуку ў параўнанні з бутадыенавым і высокую зносаўстойлівасць, якая не ўступае натуральнаму.
       Трываласць бутадыенстырольнага каўчуку дае магчымасць рабіць з яго транспарцёрныя
    
    Рыс. 15. Схема канструкцыі полімерызатара.
    
    стужкі і разнастанныя ныя вырабы; зносаўстойлівасць важна для вырабу пакрышак аўтамабільных шын, якія сціраюцца значна раней, чым патрабуе капітальнага рамонту аўтамашына.
       У прамысловасці суполімерызацыю бутадыену і стыролу праводзяць у водным асяроддзі ў прысутнасці ініцыятара. Гэтыя манамеры ў вадзе нерастваральныя, таму падрыхтоўваюць іх завісь у вадзе — эмульсію.
       Эмульсія бесперапынна падаецца помпай у батарэю паслядоўна злучаных полімерызатараў. Схема канструкцыі полімерызатара паказана на рысунку 15. У батарэі бывае злучана да 12 такіх полімерызатараў. Агульны выгляд цэха полімерызацыі паказаны на рысунку 16.
    
    
    62
    
    Рыс. 16. Агульны выгляд цэха полімерызацыі бутадыенстырольнага каўчуку.
    
       За час праходжання эмульсіі праз полімерызатары да 60% бутадыену і стыролу ўступае ў рэакцыю. Супалімерны каўчук спачатку таксама ўтвараецца ў выглядзе эмульсіі — латэксу, па вонкаваму выгляду крыху падобнага да малака. Манамеры, якія не прарэагавалі, адганяюцца і зноў вяртаюцца на суполімерызацыю. Латэкс апрацоўваецца растворам электраліту, пад дзеяннем якога ён каагуліруе і паступае на стужкаадлівачную машыну.
       Агульны выгляд стужкаадлівачнай машыны паказаны на рысунку 17.
       Стужкаадлівачная машына (рыс. 18) нагадвае замкнёную металічную стужку, якая круціцца на барабанах, з вялікай колькасцю адтулін, нібы рухомае сіта. На такім сіце палімер вызваляецца ад вады і фармуецца ў стужку пры дапамозе валікаў. Далей стужка каўчуку паступае ў сушылку, прыпудрываецца талькам, каб пазбегнуць ліпкасці, і намотваецца ў рулоны. Рулоны каўчуку адпраўляюцца на далейшую перапрацоўку ў вырабы.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        19.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці стыролу.
        20.    Дайце абгрунтаваны адказ, чаму стырол нельга лічыць гамолагам бензолу.
        21.    Як растлумачыць меншую ўстойлівасць полістыролу ў параўнанні з поліэтыленам да дзеяння канцэнтраванай азотнай кіслаты?
        22.       Як адрозніць вырабы з полістыролу ад вырабаў з поліэтылену?
        23.       Складзіце ўраўненне дэполімерызацыі полістыролу.
    
    
    63
    
    Рыс. 17. Агульны выгляд стужкаадлівачнай машыны.
    
    Рыс. 18. Схема стужкаадлівачнай машыны.
    
    III. Схема ўстаноўкі каталітычнага крэкінгу нафтапрадуктаў у «кіпячым слоі».
    
    ВАДАРОД
    
    IV. Схема ўстаноўкі для гідравання тлушчаў.
    
    ЛіШАК
    ВАДАРОДУ
    
    ТУРБіННАЯ 'МЕШАЛКА^
    
        24.     Пералічыце, дзе ўжываецца полістырол і назавіце, на якіх уласцівасцях палімеру гэта заснавана.
        25.     На якой уласцівасці палімераў заснавана перапрадоўка іх у вырабы спосабам ліцця пад ціскам і ў чым ён заключаецца?
        26.        Прывядзіце структурную формулу бутадыенстырольнага каўчуку.
        27.     Якімі ўласцівасцямі характарызуецца бутадыенстырольны каўчук і для чаго ён ужываецца?
        28.     Якія агульныя навуковыя прынцыпы можна адзна чыць у вытворчасці бутадыенстырольнага каўчуку?
    СН₃
    
        29.     Суполімерызацыяй ізапрэну і ізабутылену СН₂=С—СН₃ атрымліваюць бутылкаўчук, які характарызуецца высокай газанепраніклльнасцю і хімічнай стойкасцю. Складзіце ўраўненне рэакцыі атрымання гэтага каўчуку.
    
    
    Заданне
    
        3 мэтай падрыхтоўкі да вывучэння наступнага раздзела курса паўтарыце па падручніку хіміі Ю. В. Хадакова і інш., выд. 8 § 97, 99.
    
    
    
    ПРЫРОДНЫЯ КРЫНІЦЫ ВУГЛЕВАДАРОДАЎ
    
       Асноўныя крыніцы атрымання вуглевадародаў у прамысловасці — прыродны газ, нафта, каменны вугаль.
    
    
    § 18. ПРЫРОДНЫ ГАЗ
    
       Гаручыя газы ў прыродзе. Першыя звесткі аб прыродных гаручых газах адносяцца да глыбокай старажытнасці. 3 паданняў, якія дайшлі да нас, вядома, што яшчэ за некалькі тысяч гадоў да нашай эры людзі назіралі ў розных месцах Зямлі «агні, якія вечна гараць». Гэтыя агні лічыліся праяўленнем звышнатуральнай сілы, і ім пакланяліся, як бажаству. У нас на Каўказе, у Сураханах, да гэтага часу захаваліся разваліны храма, некалі ўзведзенага вогнепаклоннікамі. У гэтым храме «вечны агонь» гарэў да канца XIX ст. Цяпер усякі ведае, што ў такіх агнях няма нічога таямнічага. «Вечныя агні» — гэта гаручыя газы, якія загарэліся (напрыклад, ад маланкі) і вырываюцца ў атмасферу з зямных нетраў. I не на пакланенне да такіх агнёў ідуць людзі: яны заключаюць прыродны газ у трубы і адводзяць яго ў гарады, на заводы, у кватэры, дзе прымушаюць служыць сваім мэтам.
       Геолагамі адкрыта многа газавых месцанараджэнняў у нашай краіне. Такія месцанараджэнні, як Саратаўскае, Шэбелінскае (паблізу Харкава), Заходнеўкраінскае (Дашава), Стаўрапольскае, набылі шырокую вядомасць: яны даюць велізарныя колькасці газу ў многія гарады Савецкага Саюза. Велізарныя залежы газу адкрыты ва Узбекскай ССР. Выкарыстанне іх дав магчымасць шырока
    
    
    3 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    
    65
    
    
    
    газіфікаваць не толькі Сярэднюю Азію, але і Урал, куды пракладзен ад Бухары самы магутны ў свеце газаправод.
       За дваццацігоддзе, к 1980 году, здабыча газу ў краіне ўзрасце ў 14—15 разоў.
       Што ж нагадвае сабой прыродны газ, чаму здабычы і выкарыстанню яго надаецца так многа ўвагі?
       Састаў прыродных газаў, іх паходжанне, Нам ужо вядома, што асноўную частку прыроднага газу складае метан. Акрамя метану, у ім прысутнічаюць бліжэйшыя гамолагі яго — этан, прапан, бутан. Чым вышэй малекулярная вага вуглевадароду, тым звычайна менш яго змяшчаецца ў прыродным газе (табл. 4).
    
    
    Т а б л і ц a 4
    
    
    Састаў прыродных газаў некаторых месцанараджэнняў СССР
    
                               Састаў газаў (у аб’ёмных %)         
         Месцанараджэпні      СН4  с3нв С3н8  C4H10  H2S n2 і інш.
                                             і вышэй   •    газы  
    1. Стаўрапольскае         97,7 0,2  0,1       2,0       
    2. Елшанскае (Саратаўская 95,1 0,6  0,3    0,1   0,3    3,6   
    вобл.)                                                        
    
       Прыродныя газы сустракаюцца там, дзе залягае нафта, або яны ўтвараюць асобныя чыста газавыя месцанараджэнні. Утварыліся яны ў прыродзе ў выніку шматвяковых працэсаў раскладання без доступу паветра арганічных рэшткаў жывёльнага і расліннага паходжання. Газы, якія назапашваліся, імкнучыся знайсці выхад, пранікалі праз шчыліны і трэшчыны ў пласты порыстых матэрыялаў — пяску, пясчаніку, вапнякоў і, абкружаныя з усіх бакоў шчыльнымі горнымі пародамі, утварылі ў іх натуральныя скапленні — залежы.
       У гэтых залежах газ знаходзіцца пад вялікім ціскам. I калі прабурыць да газавага пласта шчыліну, ён з сілай імкнецца на паверхню. На кожным промысле бураць некалькі дзесяткаў такіх шчылін. Газ, які паступае з іх, збіраюць у адну агульную сетку, з якой накіроўваюць яго спажыўцам.
       Ўжыванне прыроднага газу. Прыродны газ, як і ўсялякае газападобнае паліва, мае вялікія перавагі перад вадкім і цвёрдым палівам. Успомніце, у чым гэтыя перавагі заключаюцца.
       Але прыродны газ мае перавагі і перад іншымі відамі газападобнага паліва, таму што пры згаранні яго вылучаецца асабліва многа цеплыні (табл. 5).
    
    
    66
    
    T a б л i u a 5
    
    
    Прыкладная цеплыня згарання розных відаў газападобнага паліва (у ккал/м³)
    
    Газападобнае паліва       Цеплыня згарання
    Доменны газ                     900       
    Генератарны паветраны газ       1200      
    Генератарны вадзяны газ         2400      
    Коксавы газ                     4300      
    Прыродны газ                    8500      
    
       Значыць, для атрымання адной і той жа колькасці цеплыні прыроднага газу трэба спаліць значна менш, чым якоганебудзь газападобнага паліва.
       Прыродны газ выкарыстоўваецца на вытворчасці не толькі ў звычайных топках. Ён шырока ўжываецца цяпер у прамысловых печах — шклоплавільных, доменных, мартэнаўскіх, для нагрэву стальных зліткаў перад пракаткай і г. д. Выкарыстанне прыроднага газу, напрыклад, у доменных печах дазваляе скараціць расход коксу, знізіць колькасць серы ў чыгуне і значна павысіць прадукцыйнасць агрэгата.
       Але прыродны газ каштоўны не толькі як паліва. Ён важная крыніца хімічнай сыравіны для нашай прамысловасці, таму што змяшчае ў асноўным метан, а з метану, як мы ведаем, можна атрымліваць вадарод, ацэтылен, сажу, розныя хлоравытворныя.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
        1.     Пакажыце ў выглядзе дыяграмы састаў прыроднага газу аднаго з месцанараджэнняў.
        2.     Колькі грамаў вады і літраў двухвокісу вугляроду (пры н.у.) утвараецца пры згаранні кубічнага метра стаўрапольскага прыроднага газу?
        3.     Якія перавагі мае газападобнае паліва ў параўнанні з цвёрдым палівам? Якія перавагі ў прыроднага газу ў параўнанні з іншымі відамі газападобнага паліва?
        4.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання з прыроднага газу (метану) вадароду, сажы, ацэтылену, хлоравытворных.
        5.        Раскажыце аб прамысловым спосабе атрымання ацэтылену з метану.
    
    
    § 19. НАФТА. НАФТАПРАДУКТЫ
    
       Фізічныя ўласцівасці і састаў нафты. Напомнім, што нафта з’яўляецца маслістай гаручай вадкасцю звычайна цёмнага колеру са своеасаблівым пахам. Яна крыху лягчэйшая за ваду і ў вадзе не раствараецца.
       Існуюць розныя тэорыі паходжання нафты. Многія вучоныя лічаць, што нафта ўтварылася ў аддаленыя эпохі шляхам рас
    
    
    з»
    
    67
    
    кладання без доступу паветра раслінных і жывёльных арганізмаў.
       У царскай Расіі нафта здабывалася амаль выключна на Каўказе (Баку, Грозны). За гады Савецкай улады разведана і ўведзена ў эксплуатацыю многа новых магутных месцанараджэнняў і адбыўся грандыёзны рост здабычы нафты. У 1958 г. здабыча яе ўзрйсла больш чым у 12 разоў у параўнанні з 1913 г. і склала 113 млн. т. У 1963 г. было атрымана ўжо 206 млн. т нафты.. К 1980 г. здабыча яе дасягне 69