• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    Žчых арганічных злучэнняў разгледзім перш за ўсё клас спіртоў. Шырока распаўсюджаны прадстаўнік спіртоў — этылавы спірт.
    
    § 22. ЭТЫЛАВЫ СПІРТ
       Фізічныя ўласцівасці. Этылавы спірт С₂Н₆О — бясколерная вадкасць са своеасаблівым пахам, лягчэйшая за ваду (удз. вага 0,8), кіпіць пры тэмпературы 78,3° С.
       Этылавы спірт добра раствараецца ў вадзе (у любых адносінах) і сам з’яўляецца растваральнікам многіх неарганічных і арганічных рэчываў. У спірцерэктыфікаце знаходзіцца 96% этылавага спірту і 4% вады.
       Будова малекулы этылавага спірту. Ведаючы малекулярную формулу этылавага спірту і валентнасць элементаў, паспрабуем паказаць яго будову. Мы зможам напісаць дзве структурныя формулы:
               н н                н н
    
            II                II
    
    Н—С—О—СН (1)     н—С—СО—Н (2)
    
               н н                н н
    
    Якая ж з гэтых формул адпавядае будове малекулы этылавага спірту?
       Параўноўваючы формулы, мы заўважаем, што калі правільная першая з іх, то ў малекуле спірту ўсе атамы вадароду злучаны
    
    
    85
    
    з атамамі вугляроду і можна дапусціць, што яны аднолькавыя па ўласцівасцях. Калі ж сапраўдная другая формула, то адзін атам вадароду ў малекуле злучаны з атамам вугляроду праз кісларод і ён, відаць, будзе адрознівацца ад іншых вадародных атамаў. Значыць, можна праверыць доследам, аднолькавыя або розныя _                              па ўласцівасцях атамы вадароду
    
    ў спірце.
       Змесцім у прабірку са спіртам кавалачак натрыю. Мы заўважым, што адразу ж пачнецца рэакцыя, пры якой вылучаецца газ. Няцяжка ўстанавіць, што гэты газ — вадарод.
       Цяпер правядзём дослед так, каб можна было вызначыць, колькі атамаў вадароду вылучаецца пры рэакцыі з кожнай малекулы спірту. У колбу з дробнымі кавалачкамі натрыю (рыс. 31) прыльём па кроплях з лейкі пэўную коль
    
    Рыс. 31. Колькасны дсслед атры касць спірту, напрыклад 0,1 гмоль мання вадароду з этылавага спірту (4,6 а). Вадарод, які вылучаецца са спірту, выцесніць ваду з двухгорлай бутэлькі ў цыліндр. Аб’ём выціснутай вады ў цыліндры будзе адпавядаць аб’ёму вадароду, які вылучыўся.
       Калі для доследу была ўзята 0,1 гмоль спірту, то вадароду ўдаецца атрымаць (у пераліку на нармальныя ўмовы) каля 1,12 л. Гэта азначае, што з граммалекулы спірту натрый выцясняе 11,2 л, г. зн. палавіну граммалекулы, інакш кажучы, 1 гатам вадароду. Такім чынам, з кожнай малекулы спірту натрыем выцясняецца толькі адзін атам вадароду. Формула (1) не дае тлумачэння такому факту. Згодна з гэтай формулай усе атамы вадароду раўнацэнныя. Наадварот, формула (2) паказвае наяўнасць аднаго атама, які знаходзіцца ў асобым становішчы: ён злучаны з атамам вугляроду праз кісларод; можна заключыць, што іменна гэты атам вадароду звязаны менш моцна, ён больш рухомы і выцясняецца натрыем. Такім чынам, структурная формула этылавага спірту:
    
    
    Н Н
    
    Н—С—С—ОН
    
    н н
    
    
       Мадэль малекулы этылавага спірту паказана на каляровым рысунку I.
       Каб падкрэсліць, што ў малекуле спірту змяшчаецца гідра
    
    
    86
    
    ксільная група — OH, злучаная з вуглевадародным радыкалам, малекулярную формулу этылавага спірту часта пішуць так:
    
    СН₃—СН₂—ОН або С₂Н₆ОН
    
       Узнікае пытанне, чаму ж у малекуле спірту атам вадароду гідраксільнай групы з’яўляецца найбольш рухомым? Тут мы сустракаемся з наглядным прыкладам уплыву атамаў адзін на аднаго. Становішча рухомага атама вадароду ў малекуле адрозніваецца ад іншых атамаў толькі тым, што злучаны ён не з вугляродам, а з кіслародам. Відаць, атам кіслароду робіць уплыў на вадародны атам так, што сувязь яго з малекулай становіцца менш моцнай.
       Сутнасць гэтага ўплыву мы зможам зразумець, калі звернемся да электроннай будовы малекулы спірту:
    Н Н
    
    Н:С : С : О : Н
    Н Н "
    
       Тут кісларод, як атамакісляльнік, у большай ступені прыцягвае да сябе электронную пару ад атама вадароду, чым вугляродныя атамы. Атам вадароду з’яўляецца як бы больш свабодным ад электронаў, менш звязаным з малекулай і таму можа параўнальна лёгка выцясняцца натрыем.
       Хімічныя ўласцівасці. Этылавы спірт гарыць сіняватым, ледзь прыкметным полымем, вылучаючы многа цеплыні:
    
    С₂Н₅ОН + ЗО₂ > 2СО₃ + ЗН₂О
    
       3 гэтай уласцівасцю яго вы пазнаёміліся, калі карысталіся спіртовымі гарэлкамі пры выкананні хімічных доследаў.
       3 папярэдняга вам вядома і другая ўласцівасць спірту — узаемадзеянне з натрыем. Ведаючы будову спірту, мы можам цяпер гэту рэакцыю паказаць ураўненнем:
    
    2С,Н₅ОН + 2Na > 2C₂H₅ONa + Н₂
    
       Прадукт замяшчэння вадароду ў спірце натрыем носіць назву этылату натрыю. Ён можа быць вылучаны пасля рэакцыі ў выглядзе цвёрдага рэчыва.
       На падставе рэакцыі з натрыем можна меркаваць, што спірт праяўляе кіслотныя ўласцівасці. Аднак спірт не з’яўляецца электралітам, ён не змяняе афарбоўкі індыкатара і не дае самай агульнай і характэрнай рэакцыі кіслот — не рэагуе са шчолачамі. Таму спірт нельга лічыць кіслатой.
    
    
    87
    
        У этылавага спіртуможа ўступаць у хімічныя рэакцыі не толькі гідраксільны атам вадароду, але і ўся гідраксільная група.
        У колбе з далучаным да яе халадзільнікам (рыс. 32) будзем награваць этылавы спірт з галагенавадароднай кіслатой, напрыклад броміставадароднай кіслатой (для ўтварэння бромістага ваДароду бяруць сумесь браміду натрыю NaBr з сернай кіслатой H₂SO₄). Праз некаторы час мы заўважым, што з колбы будзе адганяцца цяжкая вадкасць, якая збіраецца ў прыймальніку пад слоем вады. Гэта бромісты этыл С₂Н₅Вг:
    
    С₂НД ОН + Н
    
    Вг > С₂Н₆Вг + Н₂О
    
    Рыс. 32. Атрыманне бромістага этылу з этылавага спірту.
    
       Дадзеная рэакцыя пацвярджае структурную формулу этылавага спірту, паколькі відаць, што гідраксільныя групы для ўтварэння малекул вады дае не бромісты вадарод, а спірт.
       Пры награванні з канцэнтраванай сернай кіслатой у якасці каталізатара спірт лёгка дэгідратуецца, г. зн. адшчапляе ваду:
    
                    Н Н
    
    н ССН Л^ CH₂=CH₂+H₂o
    
                   Д...оні
    
    
    
       Гэта рэакцыя выкарыстоўваецца, як мы бачылі раней, для атрымання этылену ў лабараторыі.
       Пры больш слабым награванні спірту з сернай кіслатой (не вышэй 140° С і пры дастатковай колькасці спірту) кожная ма
    
    
    88
    
    лекула вады адшчапляецца ад дзвюх малекул спірту, у выніку чаго ўтвараецца дыэтылавы эфір:
    
    С₂Н₅О: Н|НО ;С₂Н₅
    
    _J^C₂H₅—о—с₂н₆+ н₂о
    
       Дыэтылавы эфір (іншы раз называемы серным эфірам) — лятучая вадкасць, якая лёгка загараецца. Ён ужываецца ў якасці растваральніку (напрыклад, пры чыстцы тканін) і ў медыцыне для наркозу. Дыэтылавы эфір належыць да класа простых эфіраў — арганічных рэчываў, малекулы якіх складаюцца з двух вуглевадародных радыкалаў, злучаных пры дапамозе атама кіслароду: R—О—R.
       Разглядаючы хімічныя ўласцівасці этылавага спірту, мы заўважаем, што амаль усе яны звязаны з наяўнасцю ў яго малекуле гідраксільнай групы. Іменна за кошт яе ўтвараюцца характэрныя для спірту хімічныя рэакцыі.
       Групы атамаў, якія абумоўліваюць характэрныя хімічныя ўласцівасці, г. зн. хімічную функцыю, называюцца функцыянальнымі групамі.
       Гідраксільная група ОН — функцыянальная група спіртоў. У малекулах гэтых рэчываў, як мы ўбачым далей, можа быць нават не адна, а некалькі гідраксільных груп. Таму спіртам можна даць такое азначэнне:
       Спіртамі называюцца арганічныя рэчывы, малекулы якіх змяшчаюць адну або некалькі гідраксільных груп, злучаных з вуглевадародным радыкалам.
       Прымяненне этылавага спірту. Этылавы спірт знаходзіць шырокае прымяненне. Вялікая колькасць яго ідзе на вытворчасць бутадыену, неабходнага для сінтэзу каўчукаў. Каб атрымаць бутадыен, пару спірту прапускаюць праз нагрэты каталізатар, які з’яўляецца адначасова і дэгідратуючым і дэгідруючым:
    
    
                  Н Н
    
    
    
    
    
    
    н н
    
                   н н н н
    
    
    Н—С=С—С=С—Н + 2Н₂О + Н₂
    
    
       Са спірту атрымліваюць харчовую воцатную кіслату, штучныя «фруктовыя эсенцыі» і многія іншыя арганічныя рэчывы. Ён ідзе таксама на выраб спіртных напіткаў.
       У фармацэўтычнай прамысловасці спірт выкарыстоўваюць для вырабу дыэтыленавага эфіру і лякарстваў, у тым ліку разнастайных
    
    
    89
    
    спіртовых настоек з лекавых траў. У парфумерыі спірт ідзе на выраб духоў і адэкалонаў. Раствараючы ў спірце смолы, падрыхтоўваюць лакі і палітуры. Як рэчыва, якое забівае мікробы, спірт ужываецца ў біялогіі для кансервавання батанічных і іншых прэпаратаў.
        Высокая цеплыня згарання і дэтанацыйная стойкасць спірту абумоўліваюць ужыванне яго ў некаторых краінах у якасці гаручага для рухавікоў унутранага згарання (у сумесі з бензолам).
        Этылавы спірт пры прыёме ўнутр хутка ўсмоктваецца ў кроў і робіць моцнае дзеянне на арганізм. Ён выклікае прыгнечанне цэнтральнай нервовай сістэмы, у першую чаргу кары галаўнога мозгу і цэнтраў тармажэння, якія знаходзяцца ў ёй. Ужыванне спіртных напіткаў вядзе да паслаблення памяці, хваравітых змен у органах, і ў выніку атручэння арганізма можа быць смяротны зыход. Каб спірт, які ўжываецца ў якасці гаручага, не быў прыгодны для піцця, да яго дадаюць дрэнна пахнучыя, ядавітыя і фарбуючыя рэчывы. Такі спірт вядомы пад назвай дэнатурату.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        1.   Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне этылавага спірту.
        2.       Як можна вывесці структурную формулу этылавага спірту?
        3.    Які максімальны аб’ём вадароду (вымеранага пры н. у.) можа быць выцеснены натрыем з 230 г этылавага спірту?
        4,    Акрамя натрыю, этылавы спірт рэагуе і з іншымі шчолачнымі металамі. 3 якімі з іх ён будзе рэагаваць больш энергічна, з якімі менш энергічна, чым з натрыем? Складзіце ўраўненне ўзаемадзеяння спірту з адным з такіх металаў.
        5.    Які аб’ём паветра неабходны для спальвання 23гэтылавага спірту? Колькі граммалекул двухвокісу вугляроду і вады пры гэтым атрымаецца?
        6.       Як атрымаць хлорысты этыл, зыходзячы з этылавага спірту?
        7.   Як, зыходзячы з этылавага спірту, атрымаць этан? Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
    
    
    § 23. ВЫТВОРЧАСЦЬ ЭТЫЛАВАГА СПІРТУ
    
        Спосабы атрымання спірту. Спірт спачатку атрымлівалі шляхам перагонкі віна, у якім ён утвараецца пры браджэнні цукрыстых рэчываў. Па гэтай прычыне этылавы спірт на