Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
³а рэчыва, якая ідзе з вылучэннем пабочнага нізкамалекулярнага прадукту.
Смала, якая атрымліваецца полікандэнсацыяй фенолу з фарчальдэгідам, ідзе на вытворчасць шырока распаўсюджаных фенолфармальдэгідных пластмас.
Прымяненне і атрыманне мурашынага альдэгіду. Фармальдэгід прымяняецца звычайна ў выглядзе воднага раствору — фармаліну. Многія яго прымяненні заснаваны на ўласцівасці згусаць бялкі. У быце ён выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі. У сельскай гаспадарцы ён неабходны для пратручвання насеннага матэрыялу. Шырока ўжываецца фармалін у гарбарнай вытворчасці, таму што аказвае «дубячае» дзеянне на бялкі скуры, робячы іх больш цвёрдымі, негніючымі. На гэтым жа заснавана прымяненне фармаліну для захавання біялагічных прэпаратаў.
Узаемадзеяннем фармальдэгіду з аміякам атрымліваюць уратрапін. Гэта рэчыва шырока вядома як лекавы сродак.
Аднак асноўная колькасць фармальдэгіду ідзе на атрыманне пластычных мас.
Атрымліваюць мурашыны альдэгід з метылавага спірту.
Каб зразумець гэты спосаб, правядзём такі дослед. Нагрэем у полымі спіртоўкі спіраль з меднага дроту і апусцім яе ў прабірку з метылавым спіртам. Мы заўважым, што дрот, які пакрываецца пры награванні цёмным налётам вокісу медзі CuO, у спірце
106
зноў робіцца бліскучым. Адначасова мы заўважым пах фармальдэгіду. Тут адбыліся наступныя рэакцыі:
2Cu + О₂ > 2CuO
1..! ;.=
Н—С О Н і+ Cu ; О ^ н С<'
+Cu+H₂O
Такі працэс ажыццяўляюць і ў прамысловасці. Пару метылавага спірту ў сумесі з паветрам прапускаюць над нагрэтым медным каталізатарам. Медзь можна разглядаць пры гэтым як пераносчык кіслароду. Спачатку яна акісляецца кіслародам у вокіс медзі, а затым вокіс медзі акісляе спірт у альдэгід, медзь, якая пры гэтым аднаўляецца, зноў акісляецца і г. д.
Ў заключэнне зноў звернемся да тэрміналогіі. Што азначае слова «альдэгід»? Ператварэнне метылавага спірту ў фармальдэгід зводзіцца пасутнасці даадняцця двух атамаў вадароду ад малекулы спірту:
СН₄О—ЛСН₂О
Пры ўтварэнні альдэгіду спірт, або алкаголь, дэг/драгенізуецца. 3 пачатковых літар гэтых слоў і складзена назва «альдэгід», што значыць алкаголь, пазбаўлены вадароду.
Пытанні і практыкаванні
1. Дайце тлумачэнне тэрміну «фармальдэгід»._
2. Ахарактарызуйце: а) фізічныя уласцівасці, б) хімічныя уласцівасці, в) прымяненне, г) прамысловае атрыманне фармальдэгіду. Прывядзіце ўраўненні рэакцый. . . .
3. Якой канцэнтрацыі атрымаецца фармалін, калі ў а вады растварыць фармальдэгід, які ўтвараецца пры акісленні 2 гмоль метылавага спірту?
4. у чым падабенства і ў чым адрозненне рэакцый полімерызацыі і полікандэнсацыі? „ . ...
5. Вага макрамалекулы, атрыманай рэакцыяй полімерызацыі, роўна суме вагі ўтварыўшых яе малекул. Ці пашыраецца гэта сцверджанне на рэчывы, якія атрымліваюцца полікандэнсацыяй? Адказ растлумачце.
6. Падлічыце малекулярную вагу фенолфармальдэгіднай смалы паказанан вышэй будовы для выпадку, калі ў малекуле яе змяшчаецца дзесяць фенольных звенняў. Ці ўсе макрамалекулы дадзенага ўзору смалы будуць мець гэту вагу?
§ 28. ФЕНОЛФАРМАЛЬДЭГІДНЫЯ ПЛАСТМАСЫ
Высокамалекулярныя смолы, якія атрымліваюцца полікандэнсацыяй фармальдэгіду з фенолам, з яўляюцца асновай фенолфармальдэгідных пластмас. Гэтыя пластмасы вырабляюцца прамысловасцю ў асабліва вялікіх колькасцях.
107
Атрыманне фенолфармальдэгідных смол і іх перапрацоўка. У лабараторыі мы даволі проста атрымліваем фенолфармальдэгідную смалу, награваючы сумесь рэчываў у прабірцы. У прамысловых умовах гэты працэс ажыццяўляюць у стальным рэактары (рыс. 34), які забяспечан механічнай мешалкай і вымяральнымі прыладамі. Сумесь фенолу і фармаліну награваюць, прапускаючы вадзяную пару праз рубашку рэактара. Каб фармальдэгід не выпараўся, пара яго разам з парай вады ахалоджваецца ў кандэнсатары і водны раствор альдэгіду, які ўтвараецца, зноў вяртаецца ў рэактар. Пасля заканчэння рэакцыі сумесь у рэактары расслойваецца: смала збіраецца ўнізе, вада — уверсе. Ваду адганяюць,
Рыс. 34. Устаноўка для атрымання фенолфармальдэгіднай смалы.
ствараючы ў апараце вакуум і выкарыстоўваючы кандэнсатар у якасці халадзільніка (гл. рыс. 34). Вызваленую ад вады смалу зліваюць з апарата праз ніжнюю адтуліну. Смала застывае ў паўпразрыстую янтарнажоўтую масу. Агульны выгляд гэтай устаноўкі паказан на рысунку 35.
У прамысловасці фенолфармальдэгідныя смолы атрымліваюць не толькі той будовы, якую мы разглядалі вышэй (гл. стар. 106).
Калі для рэакцыі ўзяць больш фармальдэгіду, то злучэнне яго з фенолам можа адбывацца і па месцы трэцяга рухомага атама
108
вадароду ў малекуле фенолу. У выніку ўтвараецца смала, будову
якой можна паказаць прыкладна наступным чынам:
он он он
нс
нс
/ХС—СН₂—С^ХС—СН₂—с
■'С сн,.
WCH НС%/СН нс с сн
он
с
CfX|CCH„
НС^/СН
сн
СН₂ОН '
СН₂ОН
Рыс. 35. Агульны выгляд устаноўкі для сінтэзу фенолфармальдэгіднай смалы.
Такая смала ў адрозненне ад вядомых нам тэрмапластычных палімераў мае ўласцівасць тэрмарэактыўнасці: пры „награванні яна страчвае пластычнасць, цвярдзее, робіцца няплаўкай і нерастваральнай.
Зацвердзяванне смалы пры награванні адбываеццау выніку таго, што лінейныя малекулы яе хімічна ўзаемадзейнічаюць адна з адной, утвараючы прасторавую структуру, падобна да таго як «сшываюцца» малекулы каўчуку пры ператварэнні яго ў рызіну. Гэты працэс можна паказаць схематычна так (даецца не для запамінання):
109
I OH OH OH OH
c c c c
HC^CCH2C ' c cil c ^ССНгC Лсch2
HC^JcH HC ^/“CH HC 4/CH HC % J CH
c CH c CH
CHS:OH; CH2; OH:
ch OH CH : OH
hcAch I HC^ XCH
c c
HCWCCH2C ^чсch2d JcCH2C ^XCCH2
c
1 HC 1 HC C/CH
OH OH c
CH2OH CH2OH
OH
OH
OH
OH
c
c
c
c
HCWCH c
HC ₓ /I
CH
CH
HC\\^ c
CH
HC
VCH CH
CH₂
HC;
CH
OH
HC
CH₂ c A"CH
OH
c
+«H₂O
HC^/C—CH₂—c
c
C—CH₂C>
OH
c
OH
HC
CH
CH₂OH
CH₂OH
110
• За кошт груп —СН₂ОН другой лінейнай малекулы можа адбывацца далучэнне трэцяй малекулы і г. д. да ўтварэння складанай прасторавай структуры.
Тэрмарэактыўнасць фенолфармальдэгідных смол скарыстоўваецца пры атрыманні вырабаў з іх. Такія палімеры перапрацоўваюць пераважна метадам гарачага прасавання (рыс. 36). Сутнасць яго заключаецца ў наступным.
У ніжнюю палавіну формы (матрыцу), замацаваную на нерухомай пліце прэса, загружаецца пэўная колькасць пластмасы, якая складаецца са смалы, напаўняльніка, фарбавальніка і іншых рэчываў. У якасці напаўняльніка прымяняюць драўняную муку, тканіну і да т. п., яны павышаюць
Пуансон
Матрыца
Прзс ттэрыял
Рыс. 36. Схема гарачага прасавання.
выштурхвальнік
механічную трываласць пластмасы
і даюць магчымасць эканоміць палімер. Зверху апускаецца дру
(пуансон) і ствараецца моцны ціск на фармуемы матэрыял. Прэсформа адначасова абаграваецца электрычным токам. Пад уплывам нагрэву і ціску пластмаса добра запаўняе форму, паміж лінейнымі малекуламі ў ёй адбываецца хімічная рэакцыя, у выніку чаго ўтвараецца прасторавая структура, матэрыял цвярдзее, робіцца трывалым.
гая палавіна прэсформы
Рыс. 37. Агульны выгляд устаноўкі для гарачага прасавання.
Пасля гэтага пуансон прэса падымаюць, дастаюць гатовы выраб, а форму загружаюць новай порцыяй матэрыялу. На рысунку 37 паказаны агульны выгляд устаноўкі для гарачага прасавання.
Прымяненне фенолфармальдэгідных пластмас. Пластмасы, якія атрымліваюць на аснове фенолфармальдэгідных смол, выкарыстоўваюць для атрымання вельмі шырокага асартыменту
111
вырабаў. Яны маюць добрую цеплаўстойлівасць, водаўстойлівасць, механічную трываласць і высокія электраізаляцыйныя ўласцівасці. Вырабы з фенолфармальдэгідных пластмас лёгка адрозніць па іх чорнаму або цёмнакарычневаму колеру, адсутнасці тэрмапластычнасці і па негаручасці паза полымем.
Прымяняючы ў якасці напаўняльніка пластмасы драўняную муку, атрымліваюць так званыя прэспарашкі. 3 прэспарашкоў метадам гарачага прасавання робяць электрычныя выключальнікі, патроны, штэпсельныя разеткі і вілкі, дэталі для радыёпрыёмнікаў, аўтамабіляў і самалётаў, пісьмовыя прылады, попельніцы, тэлефонныя трубкі, апараты і многае іншае.
Пры выкарыстанні баваўнянай тканіны ў якасці напаўняльніка атрымліваюць вельмі трывалую пластмасу — тэксталіт (тэкстыльны камень). Каб атрымаць такую пластмасу, тканіну насычаюць фенолфармальдэгіднай смалой, затым сушаць яе, разразаюць на лісты, складаюць па некалькі лістоў у пачкі і апрацоўваюць гарачым прасаваннем. У выніку прасавання ўтвараюцца маналітныя пліты тэксталіту з прасторавай структурай палімеру. Тэксталіт паддаецца механічнай апрацоўцы — яго можна піліць, свідраваць, апрацоўваць на такарных і фрэзерных станках. 3 тэксталіту вырабляюць дэталі машын — шасцерні, укладышы падшыпнікаў, шківы і г. д. Шасцерні з тэксталіту забяспечваюць бясшумную работу машын нават пры вялікіх скорасцях. Укладышы з тэксталіту працуюць з меншым каэфіцыентам трэння, чым са звычайных антыфрыкцыйных сплаваў, і не патрабуюць змазкі, іх дастаткова ахалоджваць вадой. Тэксталітавыя шасцерні і ўкладышы падшыпнікаў зношваюцца менш, чым металічныя.
Калі ў якасці напаўняльніка бяруць азбест, атрымліваецца пластмаса з вельмі высокім каэфіцыентам трэння. Яна прымяняецца для вырабу тормазных калодак вагонаў, дыскаў счаплення ў аутамашынах і г. д. '
У апошні час атрымалі пашырэнне драўнянаслоістыя пластыкі на аснове фенолфармальдэгіднай смалы. Атрымліваюць такія пластмасы шляхам апрацоўкі смалой драўнянага шпона — тонкіх лістоў драўніны і наступнага прасавання іх. Драўнянаслоістыя пластмасы трывалыя, танныя і з поспехам скарыстоўваюцца ў мэблевай вытворчасці, для вырабу шасцерань і ўкладышаў падшыпнікаў у машынабудаванні і ў якасці канструкцыйных матэрыялаў.
Пытанні і практыкаванні
7. Якія палімеры называюцца тэрмарэактыўнымі? Чым растлумачыць адрозненне ва уласцівасцях тэрмапластычных і тэрмарэактыўных пластмас?
8. Чым абумоўлена павышаная механічная трываласць палімераў пр