• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    º, трэба перашкодзіць процілегламу працэсу, напры
             клад выдаляць хоць бы адно з рэчываў, якія ўтвараюцца. Так, 130
    
    
    напрыклад, калі патрэбна атрымаць больш поўны выхад эфіру, то яго па меры ўтварэння адганяюць ад рэагуючай сумесі рэчываў. Калі патрэбна гідралізаваць эфір, праводзяць рэакцыю ў прысутнасці шчолачы, каб яна ператварала кіслату ў соль і, такім чынам, выключала магчымасць яе рэакцыі са спіртам.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
       1.     Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне складаных эфіраў.
       2.     Складзіце ўраўненні рэакцый утварэння: а) масленаэтылавага эфіру, б) воцатнаізаамілавага эфіру (ізаамілавы спірт мае формулу СН₃—СН—СН₂—СН₂ОН). Што можна сказаць пра ўласцівасці гэтых эфіраў?
    
         СН₃
                                                    „О
       3.        Дайце назвы наступным эфірам: а) С,Н₅—, б) НСООС₃Н,.
                                                     ■ос₂н₅
    Складзіце ўраўненні рэакцый гідролізу гэтых эфіраў.
       4.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання: а) мурашынаметылавага эфіру, зыходзячы з метану, б) воцатнаэтылавага'эфГру, зыходзячы з этылену.
       5.     Для барацьбы з пустазеллем у пасевах збожжавых культур ужываецца бутылавы эфір 2,4дыхлорфеноксівоцатнай кіслаты. Складзіце структурную формулу гэтага гербіцыду.
                                                        СН₃
    
       6.        Метылавы эфір метылакрылавай кіслаты СН₂=С—С<             лёгка
                                                              '0—СН₃ полімерызуецца ў высокамалекулярны прадукт, вядомы пад назвай арганічнага шкла. Складзіце: а) ураўненне рэакцыі атрымання дадзенага эфіру, зыходзячы
                                     СН₃
    
    з метылакрылавай кіслаты СН₂=С—С;           і метылавага спірту, б) ураў
    'ОН
    ненне рэакцыі полімерызацыі эфіру, ведаючы, што полімерызацыя ідзе па месцы двайной сувязі паміж атамамі вугляроду.
       7.     Раней мы сустракаліся з ізамерыяй паміж спіртамі і простымі эфірамі. Таксама існуе ізамерыя паміж карбонавымі кіслотамі і складанымі эфірамі (пры аднолькавай колькасці атамаў вугляроду ў малекуле). Складзіце формулы ўсіх ізамерных кіслот і складаных эфіраў, якія адпавядаюць формуле С₆Н₁₀О₂.
       8.     Ёсць два ізамерныя рэчывы, шчыльнасць пары якіх па вадароду роўна 30. Адно з іх пры гідролізе дае два кіслародзмяшчаючыя рэчывы, другое лёгка ўступае са спіртамі ў рэакцыю этэрыфікацыі. Напішыце структурныя формулы гэтых рэчываў і ўраўненні рэакцый, аб якіх тут ідзе гутарка.
       9.     Рэчыва з’яўляецца бясколернай вадкасцю і мае малекулярную формулу С₃Н₆О₂. 3 металічным натрыем яно не рэагуе, але пры награванні з растворам едкага натру дае соль — воцатнакіслы натрый. Да якога класа злучэнняў гэта рэчыва належыць? Складзіце яго структурную формулу і ўраўненні рэакцый атрымання з яго воцатнакіслага натрыю.
    
    
    Заданне
    
       3     мэтай падрыхтоўкі да вывучэння наступнага параграфа паўтарыце па падручніку Р. Б. Гарыб’яна і М. Г. Маркава «Анатомія і фізіялогія чалавека»      «
    § 27 і 34.
    
    
    5*                                                                                 131
    
    1
    
    § 36. ТЛУШЧЫ
    
            Тлушчы ў прыродзе. Фізічныя ўласцівасці. Тлушчы шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Побач з вугляводамі і бялкамі яны ўваходзяць у састаў усіх раслінных і жывёльных арганізмаў і складаюць адну з асноўных частак нашай ежы.
            Адрозніваюць тлушчы жывёльнага і расліннага паходжання. У жывёл тлушчавыя рэчывы адкладаюцца галоўным чынам на
    
    Марселен Бертэла (1827—1907).
    
    Тлушчы добра раствараюцца ў м ках — дыхлорэтане, бензіне і інш
    
    ўнутраных органах і ў падскурнай тканцы (клятчатцы); значная колькасць тлушчаў змяшчаецца ў малацэ млекакормячых. У раслінах яны збіраюцца больш за ўсё ў насенні і пладах. Напрыклад, у насенні сланечніку іх змяшчаецца да 45%, у насенні льну — да 47 %.
        Жывёльныя тлушчы, як правіла,— цвёрдыя рэчывы. Раслінныя тлушчы часцей бываюць вадкімі, іх называюць яшчэ алеем¹.
        Усе тлушчы лягчэйшыя за ваду. У вадзе яны нерастваральныя. Гэта ўласцівасць добра вядома кожнаму, хто спрабаваў вымыць халоднай вадой сталовую пасуду або мыць тлустыя рукі без мыла. ногіх арганічных растваральні. Растваральнасцю іх у арганіч
    
         ных рэчывах карыстаюцца пры выдаленні тлустых плям з адзення і пры здабыванні алею з насення раслін.
            Будова тлушчаў. Будова тлушчаў была выяўлена дзякуючы працам французскіх хімікаў Шаўроля і Бертэла. Награваючы тлушчы з вадой (у прысутнасці шчолачы), Шаўроль у пачатку XIX ст. выявіў, што, далучаючы ваду, яны раскладаюцца на гліцэрын і карбонавыя кіслоты — стэарынавую, алеінавую і іншыя. Бертэла (1854) ажыццявіў зваротную рэакцыю. Ён награваў сумесь гліцэрыну з кіслотамі і атрымаў пры гэтым рэчывы, аналагічныя тлушчам. На
    
         падставе гэтых даных лёгка прыйсці да вываду аб будове тлушчаў.
            Відаць, Шаўроль правёў рэакцыю гідролізу складанага эфіру, а Бертэла ажыццявіў рэакцыю этэрыфікацыі, г. зн. сінтэзу складанага эфіру.
    
          ¹ Вядомы, аднак, як вадкія тлушчы жывёльнага паходжання (напрыклад, рыбін тлушч), так і цвёрдыя раслінныя тлушчы (напрыклад, какосавы алей).
    
    132
    
       Тлушчы — гэта складаныя эфіры трохатамнага спірту, гліцэрыну і карбонавых кіслот.
       Рэакцыю ўтварэння складанага эфіру з гліцэрыну і кіслот
    
    можна паказаць наступным чынам: ,0
       RCf.........
           OH НіО—СН₂
    
            d.і і
    
       ^^он + Н —О—СН
           О.;
       RC<І
           ОІI Н ; —о—сн₂
    
    
        о
    R—С\
       хо—сн
        ■° I RCf
    
        "0—сн + ЗН₂О
         ⁰ I
    R—
         о—сн₂
    
    Часта структурную формулу тлушчаў пішуць у адваротным  
    парадку, пачынаючы з вугляроднага шкілета гліцэрыну:  
             0 '                                          
             VR                                          
             сно/    •   СН20ОСR                
             1 ' 0                          1             
             !    >CR або CHOOCR                      
             СН Oz            1                        
             1 о          СН20ОСR                
             >CR                                         
             СН20                                      
    
       У састаў такога складанага эфіру часцей за ўсё ўваходзяць астаткі не якойнебудзь адной кіслаты, а розных кіслот.
       У большасці выпадкаў тлушчы ўтвораны вышэйшымі гранічнымі і негранічнымі карбонавымі кіслотамі, галоўным чынам стэарынавай С₁₇Н₃₅СООН, пальмітынавай С₁₅Н₃₁СООН і алеінавай С₁₇Н₃₃СООН. У меншай ступені ва ўтварэнні тлушчаў удзельнічаюць ніжэйшыя кіслоты. Сустракаюцца, напрыклад, масленая кіслата С₃Н₇СООН (у сметанковым масле), капронавая кіслата С₅НПСООН і іншыя.
       Нам вядома, што гранічныя вышэйшыя кіслоты цвёрдыя, а негранічныя — вадкасці. Тлушчы, утвораныя пераважна гранічнымі кіслотамі, таксама з’яўляюцца цвёрдымі (лой). 3 павелічэннем колькасці суадносін негранічных кіслот пункт плаўлення паніжаецца, яны робяцца больш легкаплаўкімі (свіное сала, сметанковае масла). Вадкія тлушчы ўтвораны галоўным чынам негранічнымі кіслотамі (ільняны, сланечнікавы алеі і іншыя).
       Хімічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці тлушчаў вызначаюцца прыналежнасцю іх да класа складаных эфіраў. Таму найбольш характэрная рэакцыя для іх —• гідроліз. Ажыццявіўшы іменна гэту рэакцыю, Шаўроль змог падысці да высвятлення пытання аб тым, чым з’яўляюцца тлушчы.
    
    133
    
             Рэакцыя гідролізу тлушчаў, як і іншых складаных эфіраў, абарачальная:
                 СН₂—СНОС—R       НОН     CH.,—ОН
    
                 СН —О—ОС—R + НОН          CH—OH + 3R—СООН
    
                 СН₂—о—ОС—R        нон     сн₂—он
             Каб накіраваць рэакцыю злева направа, гідроліз праводзяць шляхам награвання тлушчу з вадой у прысутнасці шчолачы. Растлумачце, чаму ў гэтым выпадку рэакцыя робіцца неабарачальнай.
             Гідроліз тлушчаў адбываецца пры доўгім захоўванні іх на паветры. Так званае прагарканне тлушчаў звязана іменна з гэтай з’явай, якая адбываецца пад уплывам ферментаў, што змяшчаюцца ў тлушчы.
             Рэакцыя гідролізу мае месца пры засваенні тлушчаў ежы арганізмамі. На рэакцыі гідролізу грунтуюцца і некаторыя выпадкі скарыстання тлушчаў у тэхніцы.
             Тлушчы як пажыўныя рэчывы. Тлушчы з’яўляюцца важнай састаўной часткай нашай ежы. Пры акісленні ў арганізме яны даюць значна больш цеплыні, чым такія ж колькасці бялкоў і вугляводаў.
             Як рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, тлушчы не могуць непасрэдна ўсмоктвацца ў арганізм з органаў стрававання. Пад уплывам ферменту падстраўнікавага і кішачнага соку яны папярэдне расшчапляюцца ў тонкіх кішках на гліцэрын і кіслоты. Гэтыя прадукты гідролізу ўсмоктваюцца сценкамі страўніка, у іх яны зноў утвараюць тлушч, уласцівы ўжо дадзенаму арганізму. Сінтэзаваны тлушч па лімфатычнай сістэме паступае ў кроў і пераносіцца ёю ў тлушчавую тканку. Адсюль тлушчы паступаюць у іншыя органы і тканкі арганізма, дзе ў працэсе пастаяннага абмену рэчываў у клетках зноў гідралізуюцца і затым паступова акісляюцца. У канчатковым выніку яны акісляюцца да двухвокісу вугляроду і вады. Гэтыя экзатэрмічныя рэакцыі даюць арганізму энергію, неабходную для яго жыццядзейнасці. Расход тлушчаў у тлушчавай тканцы папаўняецца ў працэсе жыўлення арганізма.
          Пытанні і практыкаванні
              10.   Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) біялагічнае значэнне тлушчаў.
              11.            Як была вызначана будова тлушчаў?
              12.            Якое адрозненне існуе ў саставе цвёрдых і вадкіх тлушчаў?
              13.   Напішыце структурныя формулы эфіраў, утвораных гліцэрынам і: а) масленай кіслатой, б) алеінавай кіслатой.
              14.   Складзіце ўраўненні: а) гідролізу, б) поўнага акіслення складанага эфіру, утворанага гліцэрынам і масленай кіслатой.
              15.   Як хімічным спосабам адрозніць ільняны алей ад змазачнага машыннага масла, якое атрымліваецца пры перагонцы нафты?
    
    134
    
                   § 37. ПЕРАПРАЦОЎКА ТЛУШЧАУ
    
    
        Гідроліз тлушчаў у тэхніцы. Атрыманне мыла. Рэакцыя гідролізу скарыстоўваецца ў тэхніцы для атрымання з тлушчаў гліцэрыну, карбонавых кіслот, мыла.
        Гліцэрын і кіслоты атрымліваюць таксама, як апісана раней,— шляхам награвання тлушчу з вадой у прысутнасці каталізатара. У апошні час гэты працэс пачалі праводзіць без каталізатара, награваючы рэчыва да 220°С пад павышаным ціскам (25 am). Агуль