• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    асторавам структуры? н н
       9.    Чаму фенолфармальдэгідныя пластмасы перапрацоўваюць у вырабы пераважна спосаба.м гарачага прасавання, а не ліцця пад ціскам?
    
    
    112
    
       10.     Раскажыце коратка аб прамысловых працэсах: а) атрымання фенолфармальдэгіднай смалы, б) атрымання вырабаў спосабам гарачага прасавання.
       11.     Чаму прэсформу ліццявой машыны ў час работы ахалоджваюць, а прэсформу пры гарачым прасаванні вырабаў награваюць?
       12.     Ахарактарызуйце найважнейшыя пластмасы, якія атрымліваюцца з фенолфармальдэгідных смол, і пералічыце, дзе яны выкарыстоўваюцца.
    
    
    
    
    § 29. ГАМАЛАПЧНЫ РАД АЛЬДЭПДАУ
    
    
      Мурашыны альдэгід—першы член гамалагічнага рада альдэгідаў. Яго бліжэйшы гамолаг — воцатны альдэгід, малекулярная формула якога С₂Н₄О. Паспрабуйце напісаць структурную формулу такога рэчыва. У вас атрымаецца некалькі структур, у тым Н
    
    ліку Н—С—С
    
           Н
    
    О
    
    н
    
    Адразу ўзнікае думка, што воцатнаму
    
    альдэгіду адпавядае іменна гэта формула, паколькі яна мае наіібольшае падабенства з формулай фармальдэгіду. Больш дакладнае вывучэнне будовы воцатнага альдэгіду пацвярджае гэту формулу. Аналагічную будову маюць і іншыя рэчывы гэтага рада (табл. 9).
    
    
    
    
    Т а б л і ц a 9
    
    Гамалагічны рад альдэгідаў
    
                                              ’ Тэмпература
    Назва альдэгіду          Формула             кіпення   
                                                     <У °C)
                    /■°                                    
    Мурашыны        НС<                       19       
                    •н                                     
    Воцатны         сн3                    +21          
                                о                          
    Прапіёнавы      сн,сн.,с +              +50          
                    н                                      
    Маслены         СН3CH.,CH.,С;    +75          
    Валяр'янавы     сн3сн,снсн.,~с."         + 102
    
    113
    
       Альдэгідамі называюцца арганічныя рэчывы, малекулы якіх О
    змяшчаюць функцыянальную групу атамаў —С\         , злучаную
    з вуглевадародным радыкалам¹.
       Агульная формула альдэгідаў: R—С\° . Група атамаў
                                             Н
        ,о
    —С< называецца карбанілам.
       Фізічныя ўласцівасці альдэгідаў у гамалагічным радзе змяняюцца заканамерна. Першы член рада — газ, затым ідуць вадкасці, вышэйшыя альдэгіды — цвёрдыя рэчывы. Ніжэйшыя члены рада растваральныя ў вадзе, з павышэннем малекулярнай вагі растваральнасць альдэгідаў змяншаецца, вышэйшыя альдэгіды ў вадзе нерастваральныя.
       Агульнасць хімічных уласцівасцей альдэгідаў, абумоўленую наяўнасцю адной і той жа функцыянальнай групы, можна прасачыць на прыкладзе воцатнага альдэгіду. Па месцы двайной сувязі /С=0 у яго могуць адбывацца рэакцыі далучэння, напрыклад аднаўленне вадародам, пры гэтым утвараецца этылавы спірт:
    
    
                           Н Н
    
    СН₃—+ На > Н—С—С—он н             I I
                           н н
    
    
       Альдэгід можа акісляцца кіслародам паветра або іншымі акісляльнікамі, напрыклад аміячным растворам вокісу серабра. Пры гэтым утвараецца воцатная кіслата:
    
    
    
    СН₃—+ Ag₂O > СН₃ С\ + 2Ag
    ³ Н      ³ он
    
                                                  Воцатная кіслата
    
    
       Як бачым, і ў гэтым выпадку альдэгід атрымаў сваю назву па кіслаце, у якую ён ператвараецца пры акісленні. Такое ж паходжанне назваў і іншых альдэгідаў.
       Воцатны альдэгід у сваю чаргу можа быць атрыманы акісленнем адпаведнага спірту, таксама як мурашыны альдэгід атрымліваецца акісленнем метылавага спірту.
       У асобных альдэгідаў ёсць свае індывідуальныя спосабы атрымання. Напрыклад, воцатны альдэгід атрымліваецца ў прамысло
    
    
    ¹ У фармальдэгідзе функцыянальная група злучана з атамам вадароду.
    
    114
    
    васці рэакцыяй гідратацыі ацэтылену, адкрытай у 1881 годзе рускім вучоным М. Г. Кучаравым:
    
    сн=сн+н₃о > сн₃—
    
    
       Рэакцыю лёгка ажыццявіць і ў лабараторных умовах, прапускаючы ацэтылен пры награванні ў ваду, якая змяшчае крыху солі ртуці (HgSO₄) у якасці каталізатара (рыс, 38);
    
    
    Рыс. 38. Атрыманне воцатнага альдэгіду гідратацыяй ацэтылену.
    
    праз некалькі мінут у прыймальніку можна выявіць раствор альдэгіду па паху і пры дапамозе яго характэрных рэакцый.
        Воцатны альдэгід у вялікіх колькасцях скарыстоўваецца для вырабу воцатнай кіслаты. Аднаўленнем альдэгіду можна атрымаць этылавы спірт.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
       13.    Прасачыце змяненне фізічных уласцівасцей альдэгідаў у гамалагічным радзе. Прывядзіце прыклады рэакцый, якія пацвярджаюць агульнасць хімічных уласцівасцей альдэгідаў.
       14.    Разлічыце, колькі літраў ацэтылену (пры н. у.) уступае ў рэакцыю з вадой пры ўтварэнні: а) 10 гмоль, б) 3,3 г воцатнага альдэгіду.
       15.    Як, зыходзячы з воцатнага альдэгіду, атрымаць у дзве стадыі бромісты этыл? Складзіце ўраўненне рэакцый.
       16.    Складзіце ўраўненне рэакцыі «сярэбранага люстэрка» для прапіёнавага альдэгіду. Разлічыце, колькі альдэгіду акісліцца пры аднаўленні 0,01 гатама серабра?
       17.    Як пры дапамозе гідрату вокісу медзі распазнаць гліцэрын і воцатны альдэгід? Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
       18.    Як, зыходзячы з ацэтылену, атрымаць этылавы спірт двума спосабамі? Прывядзіце ўраўненні рэакцый і пералічыце ўмовы іх ажыццяўлення.
    
    
    115
    
       19.     Араматычныя спірты могуць ператварацца ў альдэгіды таксама, як і звычайныя спірты. Складзіце формулу бензойнага альдэгіду — вытворнага
    
    
    СН₂ОН.
    
    бензілавага спірту
    
    Ці могуць падобным чынам ператва
    
    
    
    рацца ў альдэгіды фенолы? Адказ растлумачце.
    
    Заданне
    
        Пры вывучэнні наступнай тэмы трэба будзе ведаць неарганічныя кіслоты. Паўтарыце па падручніку Ю. В. Хадакова і інш., выд. 8 § 11.
    
    
    
    КАРБОНАВЫЯ КІСЛОТЫ
    
    
       Арганічныя кіслоты, з якімі мы ўжо часткова знаёміліся як з прадуктамі акіслення альдэгідаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе і вядомы чалавеку з даўніх часоў.
    
    
    § 30. ВОЦАТНАЯ КІСЛАТА
    
    
       Фізічныя ўласцівасці і будова воцатнай кіслаты. Воцатная кіслата пры тэмпературы вышэй 16,5° С — бясколерная вадкасць. Ніжэй гэтай тэмпературы — крышталічная маса, падобная на лёд, таму яе называюць іншы раз ледзяной кіслатой. Воцатная кіслата добра раствараецца ў вадзе, мае рэзкі характэрны пах. 80працэнтны раствор кіслаты вядомы пад назвай «воцатнай эсенцыі», 5працэнтны водны раствор кіслаты прымяняецца ў выглядзе сталовага воцату.
       Пры разгляданні ўласцівасцей альдэгіду мы ўжо сустракаліся
    
    „ О
    
    
    
    можна пацвердзіць гэту формулу эксперыментальнымі данымі? Яшчэ з курса неарганічнай хіміі нам вядома, што некаторыя металы выцясняюць з воцатнай кіслаты вадарод. Калі дослед правесці колькасна, то можна вызначыць, што з адной граммалекулы кіслаты выцясняецца адзін граматам вадароду, г. зн. з кожнай малекулы — адзін атам.
       Прыведзеная вышэй формула якраз і паказвае на асаблівае становішча аднаго атама вадароду, які, відаць, і выцясняецца металам з малекулы кіслаты.
                          . О
       Група атамаў —Cf (або скарочана —СООН) называец
    
    
    ца карбаксілам, таму што складаецца з карбанілу ZO О і гідраксглі/ —ОН. Мадэль малекулы воцатнай кіслаты паказана на каляровым рысунку I.
    
    
    116
    
       Хімічныя ўласцівасці. Раствор воцатнай кіслаты мае характэрны кіслы смак, афарбоўвае лакмус у чырвоны колер, праводзіць электрычны ток. Усё гэта гаворыць аб тым, што ў водным растворы воцатная кіслата дысацыіруе на іоны:
    
    СН₃СООН гн+ + сн₃соо
    
    
       Воцатная кіслата ўступае ва ўсе звычайныя рэакцыі кіслот. Пры дзеянні на кіслату некаторых металаў адбываецца вылучэнне вадароду і ўтварэнне солі. Калі ўзяць двухвалентны метал, то кожны атам яго будзе рэагаваць, відавочна, з дзвюма малекуламі воцатнай .кіслаты:
    
    
                                              О
    сн₃—с< о
    
                                                 'Mg+H₂
    
    
    СН₃С< о
                                        Воцатнакіслы
                                           магній
    
    або больш коратка:
    
    
                 2СН₃СООН + Mg > Mg (СН₃СОО)₂ + н₂ Іоннае ўраўненне гэтай рэакцыі наступнае:
    
    
    2Н+ + 2СН₃СОО + Mg ^ Mg²+ + 2СН₃СОО~ + Н₂
    
       Вылучэнне вадароду ў дадзеным выпадку ідзе больш павольна, чым пры рэакцыі металу з сернай або салянай кіслатой. Гэта тлумачыцца тым, што воцатная кіслата распадаецца на іоны параўнальна ў невялікай ступені і належыць таму да ліку слабых кіслот.
       Пры ўзаемадзеянні воцатнай кіслаты з асноўнымі вокісламі і асновамі ўтвараюцца воцатнакіслыя солі і вада, напрыклад:
    
    СН₃СООН + NaOH > CH₃COONa + Н₂О
                                       Воцатнакіслы
                                         натрый
    
    
    або ў іонным выглядзе:
    
    Н+ + СН₃СОО + Na+ + OH"  Н₂О + Na+ + СН₃СОО“
    
    
       Рэагуючы з солямі, воцатная кіслата выцясняе больш слабыя і больш лятучыя кіслоты, утвараючы пры гэтым солі воцатнай кіслаты. Так, калі на вапняк падзейнічаць растворам воцатнай
    
    
    117
    
    кіслаты, то адбываецца ўтварэнне двухвокісу вугляроду, якое праходзіць з «шыпеннем», як і пры дзеянні на яго некаторых неарганічных кіслот:
    
    2СН₃СООН+СаСО₃ ^ Са (СН₃СОО)₂ + Н₂О + СО₂
    Воцатнакіслы кальцый
    
      Узаемадзеяннем кіслаты з солямі, вокісламі і асновамі звычайна карыстаюцца для атрымання солей воцатнай кіслаты, якія называюцца ацэтатамі.
      Воцатная кіслата ўступае і ў такія рэакцыі, якія мы не разглядалі ў неарганічных кіслот.
      У прабірку з воцатнай кіслатой прыльём этылавага спірту. Спачатку мы не заўважым якіхнебудзь адзнак рэакцыі. Але калі дабавіць крыху сернай кіслаты і сумесь падагрэць, то неўзабаве з’яўляецца прыемны пах. Гэта пах утворанага новага рэчыва — воцатнаэтылавага эфіру:
    
              О                     .0
       СН₃—+ШЮС₂Н₅^^СН₃—+Н₂0
    ЮН і                  V)—с₂н₅
    
    
       Можа ўзнікнуць пытанне, ці правільна называць атрыманае рэчыва эфірам, бо па будове яно зусім не падобна на раней вывучаныя эфіры. Параўнайце формулы і вы пераканаецеся ў гэтым:
    
                                      О
                С₂Н₅—О—С₂Н₅ і СН₃—
                                      ос₂н₅
    
       Але ўспомнім, што эфіры, якія разглядаліся раней, называліся простымі эфірамі. Воцатнаэтылавы эфір належыць да класа складаных эфіраў. Простыя эфіры ўтвараюцца са спіртоў; складаныя эфіры атрымліваюцца пры ўзаем