• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    адзеянні спіртоў з кіслотамі. Воцатная кіслата ўтварае складаныя эфіры і з іншымі спіртамі.
       Пры пэўных умовах хімічныя рэакцыі могуць адбывацца і ў вуглевадародным радыкале воцатнай кіслаты, напрыклад замяшчэнне атамаў вадароду хлорам:
    
    Н                 Н
    ¹⁰                ¹ /
    Н—С—+ С1₂ ^ Cl—С—+HC1
    I  Х0Н            I Х)Н
    н                 н
                                Хлорвоцатная кіслата
    
       Узаемны ўплыў атамаў у малекуле воцатнай кіслаты. Многія ўласцівасці воцатнай кіслаты (кіслы смак, узаемадзеянне з металамі, гідратамі вокіслаў металаў) паказваюць, што гідраксільны
    
    
    118
    
    атам вадароду ў яе малекуле значна больш рухомы, чым у малекуле этылавага спірту. Параўноўваючы будову гэтых рэчываў, мы заўважаем, што яны адрозніваюцца адзін ад аднаго з’яўленнем у воцатнай кіслаце атама кіслароду замест двух атамаў вадароду. Відаць, пад уплывам гэтага карбанільнага атама кіслароду і змяніліся ўласцівасці вадароднага атама ў гідраксільнай групе. Але мы ўжо ведаем, што ўплыў атамаў адзін на аднаго мае электронную прыроду. Звернемся да электроннай формулы воцатнай кіслаты:
    Н .,6:
    
    
    
    
    
       Паколькі атам вадароду гідраксільнай групы тут больш рухомы, чым у спірце, і лёгка адшчапляецца, значыць, электронная пара ўтрымлівае яго слабей, яна яшчэ больш зрушана да кіслароду. Гэта адбываецца пад уплывам карбанільнага кіслароду. Ён прыцягвае бліжэй да сябе электроны, якія звязваюць яго з вугляродным атамам; з прычыны адыходу электронаў да яго атам вугляроду набывае невялікі дадатны зарад (за кошт свайго ядра) і падцягвае бліжэй да сябе электроны гідраксільнага кіслароду. Па той жа прычыне гэты кіслародны атам прыцягвае электроны ад атама вадароду, у сувязі з чым апошні і набывае большую рухомасць.
       Паколькі ўплыў атамаў узаемны, то, відаць, і гідраксільная група робіць уплыў на карбанільны атам кіслароду. Сапраўды, О
    група —С^ паводзіць сябе ў кіслаце крыху інакш, чым у альдэгідах. Там яна лёгка ўступала ў рэакцыі далучэння па месцы разрыву двайной сувязі. У малекуле кіслаты двайная сувязь атрымліваецца больш трывалай, і рэакцыі далучэння тут вельмі ўскладняюцца.
       Прымяненне і атрыманне кіслаты. Усім вядома, што воцатная кіслата прымяняецца ў якасці смакавага і кансервуючага сродку (прыправа да ежы, марынаванне грыбоў, агародніны і інш.). Аднак для гэтых мэт расходуецца параўнальна мала кіслаты. У вялікіх колькасцях яна ўжываецца ў вытворчасці фарбавальнікаў (напрыклад, індыга) і лекавых рэчываў (напрыклад, аспірыну). У апошні час вельмі ўзрасло спажыванне воцатнай кіслаты ў вытворчасці пластмас, штучнага валакна і неўзгаральнай кінаплёнкі. Некаторыя вытворныя воцатнай кіслаты шырока скарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы для барацьбы з пустазеллем.
       Першым спосабам, які чалавек выкарыстаў для атрымання воцатнай кіслаты, быў натуральны працэс скісання вінаграднага віна. Пад дзеяннем ферменту бактэрый, якія размнажаюцца на
    
    119
    
    яго паверхні, спірт акісляецца кіслародам паветра ў воцатную кіслату:
                                        О
    СН₃—СН₂—ОН 4 о₂ > СН₃—4 Н₂О
                                   ³ ОН
    
       Пазней, з развіццём тэхнікі перапрацоўкі прыродных рэчываў, быў знойдзены спосаб атрымання воцатнай кіслаты з вадкіх прадуктаў сухой перагонкі драўніны.
       Сучасны, сінтэтычны спосаб атрымання воцатнай кіслаты заключаецца ў акісленні воцатнага альдэгіду кіслародам паветра (у прысутнасці каталізатара):
    
    О               О
    2СН₃—+ 0., > 2СН. — ²                   ³ ЮН
    
       Воцатны альдэгід для гэтай мэты атрымліваюць гідратацыяй ацэтылену па рэакцыі М. Г. Кучарава, а ацэтылен — з карбіду кальцыю або з метану.
       У выпадку скарыстання карбіднага ацэтылену ўвесь працэс сінтэзу воцатнай кіслаты, зыходзячы з прыродных рэчываў, можа быць паказаны такой схемай:
    
    СаСО₃  СаО і^СаС₂ ^С₂Н₂
    
    сн₃—сн₃—° 'Н                  ОН
    
       Складзіце падобную схему сінтэзу воцатнай кіслаты, калі зыходным прыродным рэчывам з’яўляецца метан.
       Воцатны ангідрыд. Як і неарганічныя кіслоты, воцатная кіслата ўтварае ангідрыд.
       Успомніце, як у неарганічнай хіміі мы знаходзілі формулу ангідрыду па формуле кіслаты. Паколькі воцатная кіслата аднаасноўная, то кожная малекула вады тут адшчапляецца ад дзвюх малекул кіслаты. Гэта можна паказаць наступным чынам:
    
              о о.                     0 0х
      сн₃—+             )С—СН₃> СН₃—>С—СН₃ + Н₂О
              :0Н НЮ                   ⁰
    
       Практычна воцатны ангідрыд атрымліваюць не шляхам адшчаплення вады ад кіслаты, а іншымі, больш даступнымі спосабамі.
       Воцатны ангідрыд —■ бясколерная вадкасць, крыху цяжэйшая за ваду; пры награванні рэагуе з вадой, утвараючы воцатную кіслату (складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі). Воцатны ангідрыд
    
    
    120
    
    увялікіх колькасцях скарыстоўваецца пры атрыманні палімерных матэрыялаў, напрыклад ацэтатнага валакна (гл. стар. 154).
       Вытворныя воцатнай кіслаты, якія прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем. У ліку вытворных воцатнай кіслаты ёсць рэчывы, якія згубна дзейнічаюць на некаторыя раслінныя арганізмы. Такія рэчывы скарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы для барацьбы з пустазеллем, для так званай «хімічнай праполкі». Яны называюцца гербіцыдамі (ад лац. herba — трава, caedo — забіваю).
       Шырока вядомы гербіцыды, якія атрымліваюцца на аснове 2,4дыхлорфеноксівоцатнай кіслаты (2,4Д); яна мае наступную будову:
                                      0
    О—СН₂С<
    ।    ² ОН
                           с
    НС^С—С1
    
    
    НС^СН с
    
                             СІ '
    2,4 дыхлорфеноксі воцатная кіслата
    
    
       Гэта рэчыва можна разглядаць як вытворнае воцатнай кіслаты, у якой адзін вадародны атам у радыкале замешчаны атамам кіслароду з фенільным радыкалам; у гэтым апошнім два атамы вадароду замешчаны хлорам.
       Спалучэнне фенілу з кіслародам С₆Н₅—О— называецца феноксігрупай. Калі ўлічыць, што ў феноксігрупе знаходзяцца два атамы хлору, якія замясцілі атамы вадароду ў становішчах 2 і 4, то стане зразумелай назва 2,4дыхлорфеноксівоцатная кіслата.
       У якасці гербіцыдаў выкарыстоўваюцца солі і іншыя вытворныя гэтай кіслаты, напрыклад:
    О
    о—сн,—
                            I           ONa
                            с
                        HCf^C—С1
    нс L J сн с
    
                            С1
    Натрыевая соль 2,4Дыхлорфеноксівоцатнай кіслаты
    
    12!
    
        Іэтыя рэчывы часцей за ўсё прымяняюцца для знішчэння двухдольнага пустазелля ў пасевах збожжавых культур, на якія яны ў пэўных дозах не дзейнічаюць, а таксама для знішчэння зараснікаў асобных відаў пустазелля.
        3 гэтай мэтай рэчывы раствараюць у вадзе і, прытрымліваючыся пэўных норм расходу, робяць апырскванне наземнымі сродкамі або пры дапамозе авіяцыі.
        Да ліку вядомых гербіцыдаў належыць таксама прэпарат 2М4Х. Гэта — натрыевая соль 2метыл4хлорфеноксівоцатнай кіслаты, якая адрозніваецца па будове ад натрыевай солі 2,4дыхлорфеноксівоцатнай кіслаты наяўнасцю метыльнай групы замест аднаго атама хлору ў фенільным радыкале:
    О
    О—СН,—
    I xONa
    
    нс«е
    
    С—сн₃
    
    сн
    
    I С1
    
    Натрыевая соль 2метыл4хлорфеноксівоцатнай кіслаты
        Раствор гэтага рэчыва выкарыстоўваюць для праполкі пасеваў ільну і, падобна папярэднім гербіцыдам, для барацьбы з двухдольным пустазеллем у пасевах збожжавых культур.
        Для барацьбы з пустазеллем у сельскай гаспадарцы ўжываюцца і іншыя гербіцыды.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
        1.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне воцатнай кіслаты. Напішыце ўраўненні рэакцый.
        2.    Якімі эксперыментальнымі фактамі можна пацвердзіць, што воцатная кіслата з’яўляецца кіслатой слабай?
        3.     Складзіце скарочаныя іонныя ўраўненні рэакцый, дадзеных на старонцы 119. Ці можна на падставе гэтых ураўненняў сказаць. з якой кіслатой рэагуюць метал, шчолач?
        4.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання воцатнай кіслаты, зыходзячы: а) з карбанату кальцыю, б) з метану.
        5.     Як, зыходзячы з этану, атрымаць: а) просты, б) складаны эфір? Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
        6.     Прывядзіце формулы 3—4 неарганічных кіслот і іх ангідрыдаў. Ці ва ўсіх неарганічных кіслот існуюць ангідрыды? Ці ўсе неарганічныя ангідрыды гідратуюцца з утварэннем кіслаты? Прывядзіце прыклады.
        7.     He звяртаючыся да вылічэнняў, адкажыце, дзе большая працэнтная колькасць кіслароду: у воцатнай кіслаце ці ў воцатным ангідрыдзе.
        8.     Як вы прапанавалі б атрымаць воцатную кіслату.на аснове скарыстання этылену? Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
    
    122
    
    
                          н .;Р:
    
        9.     Хлорвоцатная кіслатаС1:С:С.
    
            Н ^‘н
    
    
    больш моцная,
    
    чым воцатная.
    
    Як можна растлумачыць гэту з’яву на аснове электронных узаемным уплыве атамаў у малекулах?
        10.     Дайце хімічную назву гербіцыду, які скарыстоўваецца хмызняковай расліннасці і мае наступную будову:
    
    уяўленняў аб для знішчэння
    
                               О
    О—СН₂—
                      I       ONa
    
    
    
    НС<і?,СС1
    
    
    С1С^СН с
    
    
                        I
    
    
                        С1
    
        11.      Для барацьбы з пустазеллем з сям’і злакаў у пасевах тэхнічных, агароднінных і пладоваягадных культур прымяняецца натрыевая соль трыхлорвоцатнай кіслаты. Складзіце структурную формулу гэтай солі.
    
    Практычныя заданні
    
        1.    Прарабіце дома ўсе даступныя доследы з воцатнай кіслатой (захоўваючы неабходныя меры засцярогі), напрыклад:
        а)     праверце дзеянне яе на мел, соду, некаторыя металы;
        б)     выявіце, ці змяняе яна афарбоўку некаторых раслінных сокаў;
        в)    вызначце, пры якім разбаўленні адчуваецца яшчэ кіслы смак воцату.
        2.    Азнаёмцеся з гербіцыдамі, якія прымяняюцца ў сельскай гаспадарцы вашай мясцовасці. Вызначце іх састаў, уласцівасці, спосабы выкарыстання і да т. п.
    
    § 31. ГАМАЛАГІЧНЫ РАД АДНААСНОЎНЫХ КАРБОНАВЫХ КІСЛОТ
    
    
       Апрача воцатнай кіслаты, вядома многа іншых арганічных кіслот, якія называюцца карбонавымі (carboneum — вуглярод). Усе яны характарызуюцца наяўнасцю ў малекулах функцыяналь. ных карбаксільных груп —СООН і ў сувязі з гэтым агульнасцю. хімічных уласцівасцей. У малекуле кіслаты можа быць не адна, а некалькі карбаксільных груп і, значыць, некалькі атамаў вадароду, якія замяшчаюцца металам. У адпавед