• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    чывам змясціць у нагрэтую ваду: фенол пры гэтым хутка плавіцца (пункт плаўл. 42° С). Пры звычайнай тэмпературы ён мала растваральны ў вадзе, але пры награванні растваральнасць яго хутка ўзрастае, і пры 70 °C ён змешваецца з вадой у любых адносінах.
       Хімічныя ўласцівасці фенолу. Узаемны ўплыў атамаў у малекуле. Наяўнасць у малекуле фенолу гідраксільнай групы, злучанай з вуглевадародным радыкалам, абумоўлівае некаторае падабенства яго па хімічных уласцівасцях са спіртамі. Так, калі фенол злёгку нагрэць (да плаўлення) і змясціць у яго металічны натрый, то адбываецца вылучэнне вадароду. Пры гэтым утвараецца феналят натрыю CₑH₅ONa:
    
    
       СН
    НС^С он
    ² S I
    нс сн сн
    
    сн
          НС ACONa
    2Na > 2       + Н₂
          нсЧ/кн
    CH
    
    
       Але ёсць і істотныя адрозненні ва ўласцівасцях фенолу і спіртоў. Спірты, як мы ведаем, не рэагуюць са шчолачамі. Калі ж мы прыльём раствор шчолачы да фенолу, то адразу заўважым
    
    100
    
    яго растварэнне. Гэта адбываецца таму, што фенол рэагуе са шчолаччу, утвараючы феналят, які ў вадзе добра растваральны:
    CₑH₅OH + NaOH ^ C₆H₅ONa + Н₂О
    
    
       У гэтай рэакцыі фенол праяўляе ўласцівасці кіслаты. Адсюль і назва яго — карболавая кіслата. Аднак фенол з’яўляецца кіслатой вельмі слабай. Хоць у адрозненне ад спіртоў ён дысацыіруе ў водным растворы, але ступень дысацыяцыі яго малая. Нават вугальная кіслата з’яўляецца больш моцнай кіслатой і таму можа выцясняць фенол з феналяту.
       У чым жа прычына большай рухомасці гідраксільнага атама вадароду ў феноле ў параўнанні з этылавым спіртам? Паколькі гэтыя рэчывы адрозніваюцца адно ад аднаго па саставу толькі вуглевадароднымі радыкаламі, то, відаць, араматычны радыкал феніл — С₆Н₅ у адрозненне ад радыкала этылу — С₂Н₅ робіць уплыў на гідраксільную групу, аслабляючы ў ёй сувязь атама вадароду з кіслародам.
       Цяпер паглядзім, як паводзяць сябе атамы вадароду бензольнага ядра ў гэтым злучэнні, ці маюць яны тыя ж уласцівасці, што і ў бензоле.
       Успомніце, ці рэагуе бензол з бромнай вадой. Калі ж бромную ваду мы прыльём да раствору фенолу, то заўважым утварэнне белага рэчыва, якое выпадае ў асадак,— трыбромфенолу. Тут адбываецца такая рэакцыя:
    
    ОН
    
                  ОН
    
                                     с
    
       Вг Br + Н С С Н 4 Вг —Вг
    Н£Іу /’СН с Гн + Вг —Вг
    
    
           + ЗНВг нсОсн
       СВг
    
       Зноў узнікае пытанне: як растлумачыць, што ў малекуле фенолу некаторыя атамы вадароду бензольнага ядра з’яўляюцца больш рухомымі і лягчэй замяшчаюцца бромам, чым у малекуле бензолу? Відаць, прычыну гэтай з’явы трэба шукаць у наяўнасці гідраксільнай групы ў малекуле фенолу, таму што ў астатнім будова фенолу і бензолу аднолькавая. Значыць, у малекуле фенолу не толькі бензольнае ядро мае ўплыў на гідраксільную групу, робячы болыа рухомым у ёй атам вадароду, але і гідраксільная група мае ўплыў на бензольнае ядро, абумоўліваючы больш лёгкае замяшчэнне ў ім трох (з пяці) атамаў вадароду.
        Таму гавораць аб узаемным упльіве атамаў у малекулах. У выніку такога ўзаемнага ўплыву і з’яўляюцца ў рэчыва зусім новыя
    
    
    101
    
    ўласцівасці, якія не зводзяцца да сумы ўласцівасцей элементаў, якія яго ўтвараюць.
        Прымяненне і атрыманне фенолу. Як рэчыва, якое забівае многія мікраарганізмы, фенол даўно выкарыстоўваецца ў выглядзе воднага раствору для дэзінфекцыі памяшканняў, мэблі, хірургічных інструментаў і да т. п. Ён ідзе на атрыманне фарбавальнікаў, многіх лекавых рэчываў, а таксама з’яўляецца сыравінай для вырабу сінтэтычнага валакна капрону. Асабліва вялікая колькасць фенолу ідзе на выраб шырока распаўсюджаных фенолфармальдэгідных пластмас.
        Для прамысловых патрэб выкарыстоўваецца перш за ўсё фенол, які атрымліваецца з каменнавугальнай смалы. Аднак гэта крыніца не можа цалкам задаволіць патрэбу ў феноле. Таму ў вялікіх колькасцях фенол вырабляецца яшчэ сінтэтычнымі спосабамі з бензолу, які атрымліваецца пры каксаванні вугалю і пры перапрацоўцы нафты. Адным са спосабаў ён атрымліваецца па наступнай схеме:
    
    С₆Н₆ > С₆Н₆С1 > С₆Н₅ОН
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
        30.    Ці можна фенолы назваць араматычнымі спіртамі? Чаму?
        31.    Да якіх класаў злучэнняў належаць наступныя рэчывы?
    
    
    
       СН
    НС ⁴ С—ОН
    
    НС ^/С—ОН
       СН
    
                НС___СН
    С₆Н₁₃ОН нс^     ^с—сн₂—СН₂ОН?
                  сн сн
    
    
    
        32.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне фенолу. Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
        33'    ¥ чым праяўляецца ўзаемны ўплыў атамаў у малекуле фенолу? Якімі доследамі ён можа быць пацверджаны?
        34.     Ёсць рэчыва наступнай будовы:
    
    с—он нс     сн
    
    НС     сн
    с—сн₂—он
    
        Як яно будзе ўзаемадзейнічаць: а) з натрыем, б) з едкім натрам? Складзіце ўраўненні рэакцый.
        35.    Растлумачце пры дапамозе ўраўнення рэакцыі памутненне воднага раствору феналяту натрыю пры прапусканні ў яго двухвокісу вугляроду.
        3®.    Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання фенолу згодна са схемай, прыведзенай у канцы параграфа. Скажыце, пры якіх умовах вы прапанавалі б праводзіць кожную з іх.
    
    
    102
    
    АЛЬДЭГІДЫ
    
    
         Прасцейшым і самым важным прадстаўніком гэтага класа кіслародзмяшчаючых злучэнняў з’яўляецца мурашыны альдэгід.
    
    
    
    § 27. МУРАШЫНЫ АЛЬДЭПД
    
    
         Фізічныя ўласцівасці і будова. Мурашыны альдэгід з’яўляецца бясколерным газам з рэзкім удушлівым пахам. Водны 40працэнтны раствор яго вядомы пад назвай фармаліну.
         Мурашыны альдэгід вельмі ядавіты: дзейнічаючы на бялкі кле
    
      так, ён выклікае іх згусанне.
         Сваю назву гэты альдэгід атрымаў па мурашынай кіслаце, у якую ён лёгка ператвараецца пры акісленні і якая была знойдзена ў выдзяленнях мурашак значна раней, чым стаў вядомы альдэгід. Лацінская назва мурашкі — «форміка» (formica), таму
    
      мурашыны альдэгід называецца яшчэ фармальдэгідам.
         Вывучэнне саставу фармальдэгіду паказвае, што малекулярная формула яго СН₂О. На гэтай аснове лёгка прыйсці да адзіна магчы
    
      май структурнай формулы Н—Cf
    
    
         Двайная сувязь паміж атамамі вугляроду і кіслароду ажыццяўляецца, як і ў этылене, дзвюма парамі электронаў. Таму электронную будову малекулы альдэгіду можна паказаць формулай
    
    
    
            ..о н:с:'
            • н
    
    
         Хімічныя ўласцівасці. Хімічныя ўласцівасці мурашынага альдэгіду абумоўліваюцца перш за ўсё наяўнасцю ў яго малекуле атама кіслароду, злучанага двайной сувяззю з атамам вугляроду. Гэта сувязь здольна разрывацца, і па месцы разрыву яе могуць адбывацца рэакцыі далучэння.
         Калі пару фармальдэгіду разам з вадародам прапускаць над нагрэтым нікелевым каталізатарам, то адбываецца далучэнне вадароду. Фармальдэгід аднаўляецца ў метылавы спірт:
    
    
    103
    
    _/ Гэта рэакцыя важна для характарыстыкі двайной сувязі ў маV . лекуле альдэгіду, але яна не мае практычнага значэння. У прамыс<“ ловасці, як мы ўбачым далей, дзейнічаюць адваротным шляхам — з метылавага спірту атрымліваюць фармальдэгід.
       <’ Фармальдэгід лёгка акісляецца. У якасці акісляльніка цікава ўзяць вокіс серабра Ag₂O. Калі ў чыстую прабірку наліць аміячны раствор вокісу серабра \ дадаць да яго раствор фармальдэгіду С, і сумёсь асцярожна нагрэць, то неўзабаве на сценках прабіркі С з’явіцца бліскучы налёт серабра. Тут адбываецца акісленне фармальдэгіду ў мурашыную кіслату і аднаўленне серабра:
    
        \                        о                 о
      , с .             НС< + Ag,0  Н  С< ₊ 2Ag
    
         .                                    Мурашыная кіслата
    
            Гэта рэакцыя называецца рэакцыяй утварэння «сярэбранага
    
         люстэрка».
             У якасці акісляльніка можа быць выкарыстаны таксама гідрат вокісу медзі Cu(OH)₂. Калі да гідрату вокісу медзі (атрыманага ўзаемадзеяннем раствору меднага купарвасу з лішкам шчолачы) дадаць раствор фармальдэгіду і сумесь нагрэць, то назіраецца ўтварэнне жоўтага асадку гідрату закісу медзі CuOH, які затым , ператвараецца ў чырвоны закіс медзі Cu₂O. Тут гідрат вокісу медзі акісляе мурашыны альдэгід у мурашыную кіслату, а сам аднаўляецца ў закіс медзі:
    
    
                О            .0
    Н—СС +2Cu(OH)₂>H—+2CuOH + H₂O
                Н•           ХОН        ²
    
    
    2CuOH > Cu₂O + Н₂О
    
            Рэакцыі з аміячным растворам вокісу серабра і гідратам вокісу медзі могуць ужывацца для выяўлення альдэгіду.
            Вялікае значэнне мае рэакцыя фармальдэгіду з фенолам. Калі сумесь фармаліну і фенолу награваць у прысутнасці кіслаты або шчолачы, то неўзабаве настае бурная рэакцыя і ўтвараецца высокамалекулярны прадукт — фенолфармальдэгідная смала.
            Каб зразумець гэту рэакцыю, успомнім, што ў бензольным ядры малекулы фенолу ёсць асабліва рухомыя атамы вадароду (ніжэй яны адзначаны зорачкамі), а двайная сувязь С=0 у малекуле фармальдэгіду здольная да рэакцыі далучэння. Паміж малекуламі фенолу і фармальдэгіду адбываецца наступная рэакцыя:
    
    
               ¹ У вадзе вокіс серабра не раствараецца.
    
    
    104
    
    OH
    
    *нс/Ун
    
    HC₄/fcH CH*
    
         OH
    
         c
    O HC ^⁴CH
    
    
        hcwch
    
      CH
    
    OH
    
    c
    
    ° HC/cCH,OH
    
    
            H⁻ ch *
    
    HC
    
    WCH CH
    
       Злучэнне, якое атрымліваецца, з’яўляецца адначасова і фенолам і араматычным спіртам; яно ўступае ў рэакцыю з другой малеку
    
    лай фенолу:
    
                OH
    
    OH
    
    HC CCH.,
    
    HCX
    
    'СН
    
    CH
    
    
        oh+h£
    
    
    CH
    
    JCH сн
    
    он
    
    он
    
    нс
    
    с—сн,—с
    
    НС^/СН сн
    
    нс
    
    С л сн
        + Н₂О ч/СН сн
    
       Малекула, якая атрымалася, змяшчае ўжо два бензольныя ядры і зноў злучаецца з малекулай фармальдэгіду:
    
                он
    
    
    
    он
    
              НС^ вС—сн₂
    
    + о
    
    сн
    
    нс
    
    JCH сн
    
    н
    
                 он   ,    он
                 С         І
    НС С—СН₂С ■ ссн₂он
    
               HC СН HC СН
                 сн        сн
    
    
    105
    
        Затым зноў адбываецца ўзаемадзеянне з малекулай фенолу і г. д. Будову смалы, якая ўтвараецца, можна паказаць такой формулай:
    
    ОН
    
    он
    
    он
    
    с
    
    с
    
    Н(Д
    
    JCH сн
    
    НС ^/ сн сн
    
    HC^JCH сн
    
       Пабочным прадуктам гэтай рэакцыі з’яўляецца вада.
       Да гэтага часу мы сустракаліся з атрыманнем высокамалекулярных рэчываў рэакцыяй полімерызацыі. Узаемадзеянне фенолу з фармальдэгідам належыць да тыпу рэакцый полікандэнсацыі.
       Рэакцыяй полікандэнсацыі называецца рэакцыя ўтварэння высокамалекулярнаÐ