• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    €мальнай будовы ў вуглевадароды разгалінаваныя. А такія злучэнні, як мы ведаем, значна павышаюць актанавы лік
    
    Рыс. 24. Прыкладны састаў газаў тэрмічнага крэкінгу.
    
    кінг і аднаўляць актыўнасць коксу, які адклаўся.
       Крэкінгпрацэс, здавалася,
    
     бензіну. Наяўнасць ізазлучэнняў у газах каталітычнага крэкінгу мае вялікую каштоўнасць для арганічнага сінтэзу.
         Каталітычнаму крэкінгу падлягаюць пераважна керасінавая і газойлевая фракцыі нафты.
         Тэхнічнае ажыццяўленне каталітычнага крэкінгу было справай вельмі складанай. Каталізатар у працэсе крэкінгу хутка пакрываўся нелятучымі прадуктамі раскладання вуглевадародаў, як гавораць, закаксоўваўся і ўжо праз некалькі мінут траціў сваю актыўнасць. Даводзілася спыняць крэкаталізатара шляхам выпальвання
    
    
    не меу перспектыў для свайго раз
    
    віцця. Але тут на дапамогу Былі сканструяваны ўстаноўкі,
    
    прыншло інжынернае майстэрства.
    ... . . У якіх ажыццёўлен прынцып цыркуляцыі каталізатара —■ з рэактара ён бесперапынна паступае ў рэгенератар, дзе аднаўляе сваю актыўнасць, пасля чаго таксама бесперапынна зноў паступае ў рэактар. У рабоце рэактара быў прыменены таксама прынцып «кіпячага слоя». Вось як сканструяваны і працуюць устаноўкі гэтага тыпу (гл. каляровы рысунак III). r J
    
       Пара сыравіны (газойлю), якая выходзіць з трубчастай печы, змешваецца з нагрэтым пылападобным каталІзатарам і па трубаправодзе бесперапынна паступае ў рэактар. Паколькі ёмістасць рэактара вялікая, хуткасць патоку ў ім рэзка памяншаецца і часцінкі каталізатара ўтвараюць няшчыльны слой нібы кіпячай вадкасці, праз які ўвесь час праходзіць пара вуглевадароднай сыравіны. Тут і адбываецца асноўны працэс крэкінгу. Прадукты крэкінгу падымаюцца ў верхнюю частку рэактара, праходзяць праз ачышчальнікі, дзе вызваляюцца ад захопленых часцінак каталізатара, і паступаюць далей на рэктыфікацыю. Каталізатар, які пакрываецца ў працэсе крэкінгу прадуктамі раскладання,’ бесперапынна адводзіцца з рэактара ў рэгенератар; адначасова сюды паступае паветра. У рэгенератары, зноў па прынцыпу «кіпячаіа слоя», адбываецца выпальванне прымесей з каталізатара.
    
    78
    
    Рыс. 25. Агульны выгляд завода каталітычнага крэкінгу.
    
    Затым ён зноў паступае ў рэактар, змешваючыся па шляху з патокам сыравіны.
       На рысунку 25 паказаны агульны выгляд установак каталітычнага крэкінгу.
       Акрамя каталітычнага крэкінгу, вельмі важным прамысловым каталітычным працэсам з’яўляецца араматызацыя вуглевадародаў _ ператварэнне гранічных вуглевадародаў і цыклапарафінаў у араматычныя. Успомніце, напрыклад, рэакцыі ператварэння гексану і цыклагексану ў бензол.
       Падобныя працэсы адбываюцца пры паляпшэнні (рыфармінгу) бензінаў — награванні іх у прысутнасці плаціны або вокісу малібдэну" У выніку ўтварэння пры гэтым араматычных вуглевадародаў значна ўзрастае актанавы лік гаручага. Пабочны прадукт рэакцыі — вадарод — з’яўляецца таннай сыравінай для сінтэзу аміяку 'і іншых злучэнняў.          .      „            .    .
       Працэс араматызацыі праводзяць і з мэтай атрымання індывідуальных араматычных вуглевадародаў — бензолу, талуолу і інш. У гэтым выпадку ў якасці сыравіны бяруць адпаведныя гранічныя або цыклапарафінавыя вуглевадароды.
        Каталітычныя метады перапрацоўкі нафтапрадуктаў развіваюцца цяпер асабліва хуткімі тэмпамі.
    
    Пытанні і практыкаванні
        І4.    Параўнайце па саставу спадарожныя нафтавыя газы і прыродны газ.
        15.   Якія прадукты вылучаюць са спадарожных нафтавых газаў і для чаго іх выкарыстоўваюць?
    
    
    79
    
        16.     Як пабудавана і працуе: а) трубчастая печ, б) рэктыфікацыйная калона? Якія працэсы адбываюцца на талерках рэктыфікацыйнай калоны?
        17.     Чаму перагонка мазуту праводзіцца пры паніжаным ціску?
        18.     У чым падабенства і ў чым адрозненне паміж крэкінгпрацэсам і перагонкай нафты?
        19.     Складзіце ўраўненні некаторых рэакцый, якія адбываюцца пры крэкінгу вуглевадароду С₁₂Н₂в.
        20.     Пры якіх умовах ажыццяўляецца: а) тэрмічны крэкінг, б) каталітычны крэкінг?
        21.     Раскажыце, як у прамысловасці ажыццяўляецца крэкінгпрацэс у «кіпячым слоі».
        22.     Параўнайце па саставу і дэтанацыйнай стойкасці бензін прамой перагонкі і крэкінгбензін. Як практычна адрозніць гэтыя два сарты бензіну?
        23.     Якія агульныя навуковыя прынцыпы вы можаце паказаць у прамысловых працэсах. а) перагонцы нафты, б) каталітычным крэкінгу нафтапрадуктаў?
        24.     Што такое араматызацыя вуглевадародаў? 3 якой мэтай яна ажыццяўляецца?
    
    
    
    § 21. КОКСАХІМІЧНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ
    
       Важнейшай крыніцай прамысловага атрымання араматычных вуглевадародаў побач з перапрацоўкай нафты з’яўляецца каксаванне каменнага вугалю.
       Працэс каксавання можна ажыццявіць у лабараторыі (рыс. 26).
       Калі каменны вугаль моцна награваць у жалезнай трубцы без доступу паветра, то праз некаторы час можна будзе назіраць вылучэнне газаў і пары. У Uпадобнай трубцы кандэнсуюцца смала непрыемнага паху і зверху яе вада. Газы, якія праходзяць далей, збіраюцца ў пасудзіне над вадой.
       Смала, якая ўтварылася, змяшчае многа араматычных злучэнняў, а вада, што скандэнсавалася, змяшчае аміяк, у чым можна пераканацца пры дапамозе індыкатарнай паперкі; гэта вада назы
    
    
    Рыс. 26. Каксаванне каменнага вугалю ў лабараторыі.
    
    80
    
    Рыс. 27. Агульны выгляд коксавай печы.
    
    ваецца аміячнай вадой. У жалезнай трубцы пасля доследу застаецца кокс. Сабраны газ добра гарыць, яго называюць коксавым газам.
       Такім чынам, пры награванні каменнага вугалю без доступу паветра ўтвараюцца чатыры асноўныя прадукты: кокс, каменнавугальная смала, аміячная вада, коксавы газ.
       Прамысловая коксавая печ паказана на рысунку 27. Яна складаецца з некалькіх дзесяткаў доўгіх вузкіх камер, у якія зверху праз адтуліны загружаецца каменны вугаль (рыс. 28). Награванне вугалю робіцца шляхам спальвання газу ў прасценках паміж камерамі. Для дасягнення больш высокай тэмпературы гарэння газ і паветра папярэдне награваюць у рэгенератарах, размешчаных пад камерамі, як гэта робяць у мартэнаўскай вытворчасці сталі. Пры награванні да тэмпературы каля 1000° С у вугалі адбываюцца хімічныя ператварэнні, у выніку якіх утвараюцца кокс і лятучыя прадукты. Працэс каксавання працягваецца каля 14 гадзін. Пасля таго як ён закончыцца, кокс, які ўтварыўся,— «коксавы пірог» — выгружаецца з камеры ў вагон (рыс. 29) і затым гасіцца вадой; у камеру загружаецца новая порцыя вугалю, і працэс каксавання
    
    81
    
    Рыс. 28. Схема ўстаноўкі коксавай печы.
    
    Паміж камерамі відаць прасценкі, у якіх спальваецца газападобнае паліва; унізе размешчаны награвальнікі газу і паветра.
    
    пачынаецца зноў. Пасля астывання кокс сартуюць і накіроўваюць на металургічныя заводы для доменных пячэй.
       Лятучыя прадукты, якія ўтвараюцца пры каксаванні вугалю, выводзяцца праз адтуліны ў версе камер і паступаюць у агульны газазборнік, дзе з іх, як і ў нашым доследзе, кандэнсуюцца смала і аміячная вада.
       Каменнавугальную смалу рэктыфікацыйна пераганяюць. 3 прадуктаў перагонкі атрымліваюць вуглевадароды рада бензолу.
    
    
    
    Рыс. 29. Выгрузка «коксавага пірага» з камеры.
    
    82
    
    фенол (карболавую кіслату), нафталін і многія іншыя рэчывы. Пасля перагонкі смалы застаецца густая чорная маса — пек, якая ідзе на падрыхтаванне брыкетнага паліва з. вугальнай дробязі, злектродаў і дахавага толю.
       Пасля аддзялення смалы і аміячнай вады коксавы газ змяшчае яшчэ многа аміяку і лёгкіх араматычных вуглевадародаў (пераважна бензолу). 3 мэтай атрымання гэтых рэчываў газ прапускаюць перш за ўсё праз раствор сернай кіслаты.
       Аміяк рэагуе з кіслатой, утвараючы сульфат амонію:
    
    
    2NH₃ + H₂SO₄ > (NH₄)₂SO₄
    
    
    
    Рыс. 30. Прыкладны састаў коксавага газу.
    
       Сульфат амонію атрымліваюць таксама пры перапрацоўцы аміячнай вады. Ён выкарыстоўваецца ў якасці азотнага ўгнаення.
       Каб вылучыць араматычныя вуглевадароды, газ накіроўваюць далей у паглынальныя вежы, якія арашаюцца мінеральным маслам. Падымаючыся насустрач маслу, вуглевадароды раствараюцца ў ім. Шляхам наступнай рэктыфікацыйнай перагонкі гэтага раствору атрымліваюць бензол, талуол і іншыя рэчывы, растваральнік зноў падаюць на арашэнне вежаў.
       Састаў коксавага газу пасля вылучэння з яго аміяку і лёгкіх араматычных вуглевадародаў паказаны на рысунку 30.
       Наяўнасць вялікай колькасці гаручых рэчываў абумоўлівае высокую цеплыню згарання коксавага газу (прыкладна 4300 ккал/м³). Таму ён ужываецца як паліва ў прамысловасці (у шклоплавільных, мартэнаўскіх печах) і ў быце. Ён выкарыстоўваецца і як сыравіна для сінтэтычнага атрымання розных рэчываў. Напрыклад, з для сінтэзу аміяку.
       На коксахімічных заводах ажыццяўляецца перыядычна.
    
    коксавага газу вылучаюць вадарод
    
    працэс каксавання вугалю ў камерах Як і ўсялякі перыядычны працэс,
    
    ён мае недахопы. Асноўныя з іх вы можаце заўважыць самі. Вучоныя і тэхнолагі працуюць зараз над стварэннем бесперапыннага працэсу каксавання каменнага вугалю.
    
    
    83
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        25.    Апішыце будову і работу коксавай печы. Якія асноўныя прадукты ўтвараюцца ў працэсе каксавання?
        26.     Якія прадукты атрымліваюцца: а) з коксавага газу, б) з каменнавугальнай смалы? Дзе яны прымяняюцца?
        27.    У чым, павашаму, заключаюцца недахопы перыядычнага працэсу каксавання каменнага вугалю?
        28.    Чаму пры перыядычнай рабоце камер перапрацоўку газу на коксахімічным заводзе магчыма ажыццяўляць па бесперапыннаму метаду?
        29.     Аміяк у аміячнай вадзе знаходзіцца як у раствораным стане, так і ў выглядзе солей. Які спосаб вы прапанавалі б для магчыма больш поўнага атрымання аміяку з аміячнай вады?
        30.    Ведаючы састаў коксавага газу (рыс. 30), адкажыце, для атрымання якіх арганічных рэчываў, на вашу думку, ён можа быць выкарыстаны.
        31.    Якія агульныя навуковыя прынцыпы можна адзначыць у коксахімічнай вытворчасці?
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ ll
    КІСЛАРОДЗМЯШЧАЮЧЫЯ АРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ
    
    СПІРТЫ I ФЕНОЛЫ
    
       Да гэтага часу мы вывучалі арганічныя рэчывы, утвораныя двума элементамі — вугляродам і вадародам. Вядома многа рэчываў, у састаў якіх побач з гэтымі элементамі ўваходзіць кісларод. 3 ліку кіслародзмяшчаÑ