• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    0—710 млн. т у год.
    
    
    
    
    Рыс. 19. Перагонка нафты ў лабараторыі
    
       Нафта, як і прыродны газ, у асноўным — сумесь вуглевадародаў, якія толькі маюць больш высокую малекулярную вагу. Калі нафту награваць у прыладзе, паказанай на рысунку 19, то можна заўважыць, што спачатку пераганяюцца рэчывы з меншай малекулярнай вагой, якія маюць больш нізкую тэмпературу кіпення; затым пры больш высокай тэмпературы пачынаюць пераганяцца рэчывы з большай малекулярнай вагой і г. д.
       Асноўную масу нафты складаюць вадкія вуглевадароды, у іх раствораны газападобныя і цвёрдыя вуглевадароды.
       Састаў нафт розных месцанараджэнняў неаднолькавы. Адны нафты змяшчаюць многа гранічных вуглевадародаў, як напрыклад нашы грозненская і заходнеўкраінская нафты. Другія нафты складаюцца пераважна з цыклапарафінаў — цыклапентану, цыклагексану і іх гамолагаў; такая нафта Бакінскага і Эмбінскага раёнаў. Вядомы нафты з вялікай колькасцю араматычных вуглевадародаў; да іх належыць, напрыклад, чусаўская нафта. Апрача вугле68
    
    
    
    вадародаў, у нафце ў параўнальна невялікіх колькасцях змяшчаюцца арганічныя злучэнні, якія маюць у сваім саставе кісларод, азот, серу і іншыя элементы. Ёсць і высокамалекулярныя злучэнні ў выглядзе смол і асфальтавых рэчываў.
       Нафтапрадукты і іх ужыванне. Паколькі нафта — гэта сумесь
    
    вуглевадародаў з рознай малекулярнай вагой і пення (рыс. 20), то перагонкай яе раздзяляюць на асобныя фракцыі, з якіх атрымліваюць бензін, што змяшчае вуглевадароды, з тэмпе'ратурай кіпення ў інтэрвале ад 40 да 200° С, з колькасцю атамаў вугляроду ў малекулах ад 5 да II; ліграін, што змяшчае вуглевадароды з вялікай колькасцю атамаў вугляроду, з тэмпературай кіпення ад 120. да 240° С; керасін з тэмпературай кіпення ад 150 да 310° С і далей газойль. Гэта так званыя светлыя наф' тапрадукты. Пасля адгонкі з нафты гэтых прадуктаў застаецца вязкая чорная вадкасць — мазут.
        Бензін прымяняецца ў якасці гаручага для рухавікоў унутранага згарання і ў залежнасці ад прызначэння падраздзяляецца на два асноўныя сарты: авіяцыйны і аўтамабільны. Межы кіпення авіяцыйнага бензіну 40—180° С, аўтамабільнага 50—200° С. Бензін выкарыстоўваецца таксама ў якасці растваральніку маслаў, каўчуку, для ачысткі тканін ад тлушчавых плям і г. д. Керасін прымяняецца як гаручае для трактараў, рэактыўных самалётаў і ракет; там, дзе няма электрычнасці, ён выкарыстоўваецца для асвятлення. Газойль ужываецца ў якасці гаручага для дызеляў.
        3 мазуту шляхам дадатковай перагонкі атрымліваюць змазачныя маслы. У залежнасці ад вуглевадародаў, якія ўваходзяць у іх, гэтыя ' маслы адрозніваюцца па ўласцівасцях
    
    тэмпературай кі
    
    360 34 0
    320 300
    280 260 240 220 200 180
    160 140
    120 100 80
    60 40
    20 0
    
    Рыс. 20. Межы тэмператур кіпення розных нафтапрадуктаў.
    
    (напрыклад, маюць розную вязкасць) і прымяняюцца ў адпаведнасці з гэтым для змазкі розных рухавікоў, прылад і механізмаў. Па свайму прызначэнню змазачныя маслы падраздзяляюцца на аўтатрактарныя, авіяцыйныя, дызельныя, індустрыяльныя і інш.
        Пасля таго як з мазуту будуць адагнаны фракцыі змазачных маслаў, застаецца нелятучая цёмная маса — гудрон, які ідзе на асфальтаванне вуліц і дарог.
        Акрамя перапрацоўкі на змазачныя маслы, мазут хімічна перапрацоўваецца на бензін (гл. далей), а таксама прымяняецца ў якасці вадкага паліва ў кацельных устаноўках.
    
    69
    
       3 некаторых сартоў нафты вылучаюць цвёрдыя вуглевадароды, так званы парафін; ён ідзе на выраб свечак, для насычэння паперы з мэтай надання ёй водаўстойлівасці, выкарыстоўваецца ў медыцыне. Сумесь вадкіх вуглевадародаў з цвёрдымі вядома пад назвай вазеліну, тэхнічны вазелін ужываецца для змазкі металічных вырабаў з мэтай захавання іх ад карозіі, ачышчаны вазелін выкарыстоўваецца ў медыцыне як аснова для прыгатавання мазей.
       Дэтанацыйная стойкасць бензінаў. Адной з важнейшых характарыстык усялякага бензіну як вадкага гаручага з’яўляецца яго дэтанацыйная стойкасць.
       З’ява дэтанацыі заключаецца ў вельмі хуткім, выбуховым згаранні сціснутай у цыліндрах рухавіка сумесі пары бензіну з паветрам. Рухавік пры дэтанацыі пераграваецца, магутнасць яго падае, расход гаручага ўзрастае. Ад удару дэтанацыйнай хвалі аб сценкі цыліндра і аб поршань адбываецца заўчасны знос дэталей.
       Выявілася, што адны вуглевадароды, якія ўтвараюць бензін, лёгка дэтануюць пры сцісканні, другія больш стойкія да дэтанацыі і дапускаюць больш моцнае сцісканне сумесі, што важна для павышэння магутнасці матора. Найменшую стойкасць маюць гранічныя вуглевадароды неразгалінаванай будовы; вуглевадароды разгалінаваныя, а таксама негранічныя і араматычныя больш устойлівыя да дэтанацыі.
       Для колькаснай характарыстыкі дэтанацыйнай стойкасці бензінаў выпрацавана актанавая шкала. Кожны вуглевадарод і кожны сорт бензіну характарызуецца пэўным актанавым лікам. Акта
    
    сн₃
    навы лік ізаактану СН₃—С—СН₂—СН—СН₃, які мае высокую сн₃ сн₃
    дэтанацыйную стойкасць, прыняты на гэтай шкале за 100. Актанавы лік нармальнага гептану
    
    СН₃СН₂СН₂СН₂СН₂СН₂СН₃,
    
    які звычайна лёгка дэтануе, прыняты за 0. Сумесі гептану і ізаактану маюць актанавыя лікі, роўныя працэнтнай колькасці ізаактану ў іх.
       Карыстаючыся такой шкалой, вызначаюць актанавыя лікі бензінаў. Калі гавораць, што бензін мае актанавы лік 80, то гэта значыць, што ён дапускае такое ж сцісканне ў цыліндры без дэтанацыі, як сумесь з 80% ізаактану і 20% гептану. Ніжэй прыведзены актанавыя лікі некаторых вуглевадародаў (табл. 6).
    
    70
    
    T a б л і ц a 6
    
    Актанавыя лікі вуглевадародаў з шасцю атамамі вугляроду ў малекуле
    
      Назва рэчыва                Формула               Актанавы
                                                          лік   
    Гексан ........  сн3сн.,сн2сн2сн2сн3    26   
    Ізагексан ...... сн3снсн2сн2сн3         73      
                     сн3                                        
    Гексілен.......  сн2=снсн»сн2сн2сн3     80      
                     сн, сн2                                    
    Цыклагексан..... Н2С\____/СН2                       87      
                     сн2 сн2                                    
                     сн сн                                      
    Бензол .......   НС\__/СН                           96      
                     сн сн                                      
    
        Бензіны, якія атрымліваюць з нафты, маюць параўнальна нізкія актанавыя лікі. Прымяняючы спецыяльныя спосабы перапрацоўкі, з якімі мы далей пазнаёмімся, атрымліваюць бензіны з болып высокімі актанавымі лікамі. Дэтанацыйную стойкасць бензінаў павышаюць таксама шляхам дабаўлення да іх некаторых рэчываў — антыдэтанатараў.
        Актанавыя лікі бензінаў даюцца ў іх маркіроўцы. Напрыклад, маркіроўка А66, А72, А74 абазначае аўтамабільныя бензіны (усе яны маркіруюцца літарай А) з актанавымі лікамі 66, 72 і 74. Маркіроўка Б70, Б92 абазначае авіяцыйныя бензіны (яны маркіруюцца літарай Б) з актанавымі лікамі 70 і 92.
    
    Пытанні і практыкаванні
        6.        Пералічыце фізічныя ўласцівасці нафты.
        7.        Ці можна састаў нафты паказаць адной малекулярнай формулай? Чаму?
        8.         Апішыце дослед перагонкі нафты.
        9.     На якія асноўныя групы дзеляцца нафты ў залежнасці ад пераважнан колькасці ў іх тых або іншых вуглевадародаў?
        10.      Назавіце важнейшыя нафтапрадукты і пакажыце галіны іх ужывання.
        11’   Назавіце прыкладна тэмпературныя інтэрвалы, у якіх кіпяць: а) бензін, б) керасін.
        12.      Што такое: а) дэтанацыя, б) актанавы лік?
        13.      Як будова вуглевадародаў робіць уплыў на іх дэтанацыйную стойкасць.
    
    Практычныя заданні
        1.     Даведайцеся, якой маркі бензін прымяняецца на аўтамашынах вашага завода, калгаса, школы. Які яго актанавы лік?
        2.     Дайце характарыстыку змазачных маслаў, якія выкарыстоўваюцца вамі на вытворчасці. Калі спатрэбіцца, выкарыстайце для гэтага даведачную літаратуру
    
    
    71
    
    § 20. ПЕРАПРАЦОЎКА НАФТЫ
    
       Спадарожныя нафтавыя газы, іх раздзяленне і выкарыстанне. Пры здабычы нафты адначасова вылучаецца з зямлі вялікая колькасць газаў. Гэта тыя газы, якія залягалі разам з нафтай, былі раствораны ў ёй і цяпер вызваляюцца ў выніку рэзкага памяншэння ціску. Такія газы называюць спадарожнымі. Ранёй яны не знаходзілі прымянення і спальваліся «на факел». Цяпер гэтыя газы імкнуцца ўлоўліваць, таму што яны могуць з’яўляцца і добрым палівам, і каштоўнай хімічнай сыравінай. Гэта ж найбольш лёгкія вуглевадароды, а на прыкладзе прыроднага газу мы ўжо ведаем, для чаго такія вуглевадароды могуць быць выкарыстаны.
       Магчымасці выкарыстання спадарожных газаў нават значна шырэйшыя, чым прыроднага, таму што састаў іх багацейшы. У прыродным газе асноўную масу складае метан, іншых вуглевадародаў там мала. Таму перапрацоўка прыроднага газу зводзіцца па сутнасці да выкарыстання метану. Параўнайце цяпер састаў спадарожных газаў (табл. 7).
    
    
    Т а б л і ц a 7
    
    Састаў спадарожных газаў некаторых нафтавых месцанараджэнняў СССР
    
                            Састаў газаў (у аб’ёмных %)             
     Месцанараджэнні        с2н„ сдй  С«н1о  с5нг,  со2 N2 і інерт
                       СН4                  і вышэй      ныя газы  
    Грозненскае . . .  30,8 7,5  21,5  20,4    19,8                
    Туймазінскае . . . 41,9 20,0 17,3   7,9     3,3 0,2     9,4    
    
       Як бачым, у спадарожных газах змяшчаецца менш метану, чым у прыродным газе, але затое ў іх значна больш іншых вуглевадародаў — этану, прапану, бутану, пентану. Таму шляхам хімічнай перапрацоўкі спадарожных газаў можна атрымаць большую колькасць рэчываў, чым з прыроднага газу.
       Каб выкарыстанне спадарожнага газу было найбольш рацыянальным, яго падзяляюць на сумесі больш вузкага саставу.
       Сумесь пентану, гексану і іншых вуглевадародаў, вадкіх пры звычайных умовах, утварае так званы газавы бензін (у адрозненне ад звычайнага бензіну, які атрымліваецца з нафты). Далей аддзяляецца сумесь прапану з бутанам. Пасля аддзялення газавага бензіну і прапанбутанавай сумесі застаецца так званы сухі газ, які складаецца пераважна з метану з прымессю этану і значна ў меншай ступені іншых вуглевадародаў.
       Газавы бензін, які змяшчае вельмі лятучыя вадкія вуглевадароды, прымяняецца як дабаў