Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
зываюць яшчэ вінным спіртам.
У далейшым працэс браджэння быў ужыты для прамысловага атрымання спірту з крухмалзмяшчаючых прадуктаў. Па гэтаму спосабу крухмал бульбы або насення злакаў ператвараюць спачатку ў цукар (мальтозу), які затым пры дапамозе дражджэй збраджваюць у спірт. Дражджавыя грыбкі выпрацоўваюць асобыя рэчывы — ферменты, якія з’яўляюцца арганічнымі каталізатарамі працэсу браджэння.
Але вытворчасць этылавага спірту пры ўсё ўзрастаючым попыце на яго з боку прамысловасці патрабуе вельмі вялікага
90
выдаткавання харчовай сыравіны. Таму распрацаваны і прымяняюцца іншыя спосабы атрымання спірту.
Цяпер у нас шырока развіта вытворчасць этылавага спірту з драўніны. Драўніну (цэлюлозу), як і крухмал, ператвараюць спачатку ў цукар, затым з цукру шляхам браджэння атрымліваюць спірт.
Найбольш дасканалым спосабам атрымання спірту з’яўляецца сінтэтычны. Ён заключаецца ў каталітычнай гідратацыі этылену вадзяной парай:
СН₂=СН, + Н₂О СН₃—СН₂ОН
Вытворчасць спірту гідратацыяй этылену. Вы не маглі не заўважыць, што рэакцыя атрымання спірту з этылену супрацьлеглая рэакцыі атрымання этылену са спірту. Такім чынам, гэта рэакцыя абарачальная, мае месца хімічная раўнавага:
с₂н₄ + н₂о^с₂н₅он
Каб гэту раўнавагу зрушыць управа, у бок утварэння этылавага спірту, неабходна прымяніць ціск. Каб рэакцыя ішла з дастатковай хуткасцю, неабходна, акрамя таго, выкарыстаць каталізатар і награваць рэчывы. Аднак залішне моцнае награванне вядзе да раскладання спірту, які ўтвараецца.
Устаноўлена, што аптымальнымі ўмовамі гідратацыі этылену з’яўляецца ціск 70—80 am і тэмпература 280—300° С. Каталізатарам рэакцыі з’яўляецца фосфарная кіслата, асаджаная на цвёрдым носьбіце.
Пры гэтых умовах за адно праходжанне праз кантактны апарат каля 5% зыходнага этылену ператвараецца ў спірт. Каб зрабіць вытворчасць рэнтабельнай, неабходна, такім чынам, вылучаць спірт з прадуктаў рэакцыі і этылен зноў вяртаць на гідратацыю, г. зн. ажыццявіць цыркуляцыйны працэс. Відаць таксама, што цеплыня рэакцыі можа быць выкарыстана для награвання рэчываў, якія паступаюць на гідратацыю.
Высветліўшы навуковыя асновы працэсу, мы можам цяпер звярнуцца да разглядання яго тэхналогіі (рыс. 33). Кантактны апарат для сінтэзу этылавага спірту нагадвае цыліндрычную пустую калону вышынёй каля 10 м. Апарат футэраваны знутры ліставой меддзю з мэтай захавання яго ад карозіі фосфарнай кіслатой і запоўнены слоем каталізатара.
Этылен з прымессю непрарэагаваўшага газу награваецца ў цеплаабменніку прадуктамі рэакцыі да неабходнай тэмпературы, змешваецца з перагрэтай вадзяной парай і паступае ў верхнюю частку кантактнага апарата. Прадукты рэакцыі адводзяцца з ніжняй часткі апарата. У іх саставе — пара этылавага спірту, рэчы
91
вы, якія непрарэагавалі, і пабочныя прадукты (дыэтылавы эфір і інш.).
Усе наступныя аперацыі накіраваны на вылучэнне чыстага этылавага спірту з гэтай сумесі. Перш за ўсё прадукты рэакцыі апрацоўваюцца шчолаччу (на схеме не паказана) з мэтай нейтралізацыі фосфарнай кіслаты, якая часткова выносіцца. Затым яны паступаюць у цеплаабменнік, дзе ахалоджваюцца, аддаючы цеплыню рэакцыі этылену, які паступае на гідратацыю.
Рыс. 33. Устаноўка прамой гідратацыі этылену.
Аддзяленне этылену, які непрарэагаваў, ад вадкасці адбываецца ў сепаратары. Адсюль этылен паступае на змешванне са свежым газам, а водны раствор спірту з прымесямі ідзе на канцэнтраванне і рэктыфікацыйную перагонку.
Пытанні і практыкаванні
8. Раскажыце коратка, як развіваліся спосабы атрымання этылавага спірту.
9. Назавіце аптымальныя ўмовы працэсу гідратацыі этылену і дайце ім абгрунтаванне.
10. У прадуктах гідратацыі этылену змяшчаецца некаторая колькасць дыэтылавага эфіру. У выніку якой рэакцыі, на вашу думку, утвараецца тут дыэтылавы эфір?
11. Чаму каталізатар у вытворчасці сінтэтычнага спірту загружаецца ў кантактны апарат не ў выглядзе парашку, а ў выглядзе таблетак, хоць агўльная паверхня яго ў першым выпадку была б значна большай?
12. Назавіце агульныя навуковыя прынцыпы хімічнай вытворчасці, якія маюць месца ў вырабе этылавага спірту гідратацыяй этылену.
92
§ 24. МЕТЫЛАВЫ СПІРТ. ГАМАЛАГІЧНЫ РАД СПІРТОУ
Метылавы спірт. Найбольш простым па саставу спіртам з адной гідраксільнай гругіай у малекуле' з’яўляецца метылавы спірт. Паспрабуйце скласці яго структурную формулу, ведаючы, што ў малекуле рэчыва змяшчаецца адзін атам вугляроду. Вы пераканаецеся, што ў дадзеным выпадку магчыма толькі адна будова
Н
Н—С—ОН або СН₃ОН, падобная да будовы этылавага спірту.
Н
Метылавы спірт, як і этылавы, нагадвае бясколерную, лёгка лятучую вадкасць. Ён добра раствараецца ў вадзе і сам з’яўляецца растваральнікам многіх арганічных рэчываў. Метылавы спірт вызначаецца празмернай ядавітасцю: атручэнне нават невялікімі колькасцямі яго прыводзіць да страты зроку і часта да смерці.
Падабенства будовы метылавага і этылавага спіртоў абумоўлівае падабенства іх хімічных уласцівасцей. Метылавы спірт рэагуе з металічным натрыем. Пры гэтым вылучаецца вадарод і ўтвараецца метылат натрыю:
2СН₃ОН + 2Na > 2CH₃ONa + Н₂
Пры награванні з броміставадароднай кіслатой (сумессю браміду натрыю NaBr і сернай кіслаты) метылавы спірт утварае бромісты метыл СН₃Вг. Складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі.
Пры дэгідратацыі метылавага спірту ў прысутнасці канцэнтраванай сернай кіслаты ўтвараецца газападобнае рэчыва — дыметылавы эфір
сн₃—о—сн₃
Метылавы спірт, як лятучы растваральнік, выкарыстоўваецца для атрымання лакаў і палітур. Даволі шырокае прымяненне ён знаходзіць пры сінтэзе розных арганічных рэчываў, напрыклад, у тых выпадках, калі патрэбна ўвесці ў малекулу рэчыва метыльную групу —СН₃. Найбольшая колькасць метылавага спірту расходуецца для атрымання фармальдэгіду, які выкарыстоўваецца пры вырабе пластмас.
Агульная характарыстыка гранічных аднаатамных спіртоў. У табліцы 8 прыведзены даныя аб гамалагічным радзе спіртоў. Усе яны змяшчаюць у сваіх малекулах функцыянальную гідраксільную групу, злучаную з вуглевадародным радыкалам, і могуць разгля'дацца як вытворныя гранічных вуглевадародаў, у малекуле якіх адзін атам вадароду заменены на гідраксільную групу. Такія ■спірты называюцца гранічнымі аднаатамнымі спіртамі.
93
T a б л i u a 8
Гамалагічны рад гранічных аднаатамных спіртоў
Тэмпература
Вуглевадароды Спірты кіпення спіртоў
(У °C)
Метан СН4 Метылавы СН3ОН 64,7
Этан С2Нв Этылавы С2Н5ОН 78,3
Прапан C3HS Прапілавы С3Н7ОН 97,2
Бутан С4Н10 Бутылавы С4Н9ОН 117,7
Пентан С6Н12 Амілавы С6НПОН 137,8
Гексан С6Н14 Гексілавы С6Н13ОН 157,2
Гептан С7Н16 Гептылавы С7Н15ОН 176,3
і г. д.
Спірты можна разглядаць і як прадукты частковага акіслення вуглевадародаў, таму што ў іх малекуле, акрамя вугляроду і вадароду, ёсць яшчэ атам кіслароду.
Няцяжка бачыць, што спірты адрозніваюцца адзін ад аднаго па саставу малекул на групу атамаў СН₂. Агульная формула рэчываў гэтага рада С„Н₂л₊₁ОН або R — ОН (дзе R — вуглевадародны радыкал).
У адрозненне ад гамалагічных радоў гранічных і негранічных вуглевадародаў у радзе спіртоў мы не сустракаем газападобных рэчываў. Ужо першы член гэтага рада — вадкасць. Пачынаючы з дванаццатага члена — гэта цвёрдыя рэчывы.
Вядома, што члены гамалагічнага рада пры падабенстве ўласцівасцей маюць і індывідуальныя адрозненні. На прыкладзе спіртоў лёгка прасачыць, як паслядоўна змяняюцца ўласцівасці асобных прадстаўнікоў у межах рада.
Калі да роўных аб’ёмаў вады ў шкляначках мы прыльём па аднолькавай колькасці (напрыклад, па 5 мл) метылавага, этылавага, прапілавага, бутылавага і амілавага спіртоў і перамяшаем вадкасці, то заўважым, што першыя тры спірты раствараюцца цалкам, бутылавы і асабліва амілавы спірты раствараюцца горш. Такім чынам, з павышэннем малекулярнай вагі растваральнасць іх у вадзе паніжаецца.
Нальём па 1 мл розных спіртоў у фарфоравыя кубкі і будзем падпальваць вадкасці. Мы заўважым, што спірты — першыя члены рада — лёгка загараюцца і гараць сіняватым полымем, якое амаль не свеціцца, спірты большай малекулярнай вагі гараць полымем, якое свеціцца, і пасля згарання іх у кубках застаецца чорны налёт. Дайце тлумачэнне гэтым з’явам.
Парознаму праяўляюцца ў асобных гамолагаў і агульныя хімічныя ўласцівасці. Параўноўваючы, напрыклад, узаемадзеянне спіртоў з натрыем, мы лёгка вызначым, што з павышэннем малекулярнай вагі спірту хуткасць рэакцыі памяншаецца.
94
Ізамерыя спіртоў. У радзе спіртоў, як і ў іншых гамалагічных радах, мае месца ізамерыя. Тут яна абумоўліваецца ізамерыяй самой вугляроднай асновы і розным месцазнаходжаннем гідраксільнай групы. Напрыклад, у сувязі з ізамерыяй асновы ізамернымі будуць спірты — вытворныя бутану і ізабутану:
СН₃—СН₂—сн₂—сн₂ он
Нармальны бутылавы спірт (тэмп. кіп. 118°С) сн₃
СН₃СНСН₂—ОН
Ізабутылавы спірт (тэмп. кіп. 108°С)
У залежнасці ад месцазнаходжання гідраксільнай групы магчымы яшчэ два ізамерныя спірты:
СН₃
СН₃—СН₂—СН—сн₃ |
| н₃с—с—сн₃
ОН |
(тэмп. кіп. 100°С) ОН
(тэмп. кіп. 83°С)
Нарэшце, тут мы сустракаемся яшчэ з адным відам ізамерыі — ізамерыяй паміж рэчывамі розных класаў.
Этылавы спірт мае малекулярную формулу С₂Н₆О. Але такую ж формулу мае і дыметылавы эфір СН₃—О—СН₃. Аднак гэта зусім розныя па ўласцівасцях рэчывы: адно з іх вадкае, другое газападобнае, адно рэагуе з металічным натрыем, вылучаючы вадарод, другое такой рэакцыі не дае.
Таксама ў дыэтылавага эфіру ёсць ізамеры ў гамалагічным радзе спіртоў. Знайдзіце іх і параўнайце па ўласцівасцях з эфірам.
Генетычная сувязь паміж спіртамі і вуглевадародамі. Вышэй мы бачылі, што спірты могуць разглядацца як гідраксільныя вытворныя вуглевадародаў або як часткова ак