• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ісленыя вуглевадароды. Непасрэдна замяніць атам вадароду на гідраксільную групу або ўкараніць атам кіслароду ў малекулу вуглевадароду даволі цяжка. Прасцей гэта ажыццявіць праз галагенавытворныя. Напрыклад, каб атрымаць этылавы спірт з этану, можна спачатку атрымаць бромісты этыл па рэакцыі:
    С₂НВ + Вг₂ > С₂Н₅Вг + НВг, а затым бромісты этыл ператварыць у спірт награваннем з вадой у прысутнасці шчолачы:
    С₂Н₅Вг + НОН ^ С₂Н₅ОН + НВг
       Шчолач пры гэтым патрэбна, каб нейтралізаваць бромісты вадарод, які ўтвараецца, і ўхіліць магчымасць рэакцыі яго са спіртам, г. зн. зрабіць рэакцыю неабарачальнай.
    
    95
    
       Такім жа чынам метылавы спірт можа быць атрыманы па схеме: СН₄ > СН₃Вг > СН₃ОН
       Аднак прамысловага значэння такі спосаб атрымання спіртоў не мае, ім карыстаюцца іншы раз толькі ў лабараторыях. Асноўяае ж яго значэнне тэарэтычнае, таму што ён паказвае цесную сувязь паміж вуглевадародамі, галагенавытворнымі вуглевадародаў і спіртамі. Гэту сувязь называюць генетычнай, таму што яна паказвае паходжанне адных класаў рэчываў з другіх.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
        13.     Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці метылавага спірту.
        14.     Складзіце ўраўненне рэакцыі гарэння метылавага спірту. Вылічыце, якая колькасць спірту згарэла, калі ўтварылася пры гэтым 56 л вуглякіслага газу (пры н. у.).
        15.    Які аб’ём вадароду можа быць выцеснены натрыем з 5 гмоль метылавага спірту (пры н. у.)?
        16.     Пры прапусканні хлорыстага вадароду праз метылавы спірт утвараецца галагенавытворнае метану. Складзіце ўраўненне рэакцыі і назавіце гэта рэчыва.
        17.     Складзіце ўраўненне рэакцыі атрымання дыметылавага эфіру з метылавага спірту.
        18.     Як вы растлумачыце з’яўленне полымя, якое свеціцца, у бутылавага і амілавага спіртоў (гл. стар. 95)? Што можна папярэдне сказаць аб характары полымя ў спіртоў з больш высокай малекулярнай вагой?
        19.     Складзіце ўраўненні рэакцый утварэння: а) бромістага амілу, б) прапілату натрыю.
        20.     Складзіце структурныя формулы ўсіх ізамерных спіртоў, якія адпавядаюць формуле C₆HUOH.
        21.     Пры награванні сумесі метылавага і этылавага спіртоў з канцэнтраванай сернай кіслатой утвараецца змешаны метылэтылавы эфір СН₃—О—С₂Н₆. Складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі. Якім спіртам гэты эфір ізамерны?
        22.     Напішыце ўраўненні рэакцый, пры дапамозе якіх можна атрымаць: а) метылавы спірт з метану, б) бутылавы спірт з бутану.
        23.     Прывядзіце два спосабы атрымання этылавага спірту, зыходзячы з этылену.
        24.     Складзіце ўраўненні рэакцый, пры дапамозе якіх можна ажыццявіць наступныя ператварэнні:
    ^ С₂Н₆ОН
    
        wQh₄
    
    
    
    § 25. МНАГААТАМНЫЯ СПІРТЫ
    
       Мы азнаёміліся з аднаатамнымі спіртамі, якія з’яўляюцца прадуктамі замяшчэння ў вуглевадародах аднаго атама вадароду на гідраксілвную групу. Мнагаатамныя спірты змяшчаюць у малекуле некалькі гідраксільных груп, злучаных з вуглевадародным радыкалам.
       Калі ў малекуле вуглевадароду заменены гідраксільнымі. групамі два атамы вадароду, то мы маем двухатамны спірт. ПрДцейшым прадстаўніком такіх спіртоў з’яўляецца этылен+ліколь
    
    
    96
    
    СН₂—СН₂. Калі ў малекуле вуглевадароду тры атамы вадароду 6н он заменены гідраксільнымі групамі, то атрымаецца трохатамны спірт. Прасцейшы прадстаўнік трохатамных спіртоў — гліцэрын СН₂—СН—СН₂. Вядомы спірты і большай атамнасці.
    
    ОН ОН ОН
       Ва ўсіх мнагаатамных спіртах гідраксільныя групы знахо' дзяцца пры розных атамах вугляроду. Атрымаць спірт, у якім хоць бы дзве гідраксільныя групы знаходзіліся пры адным вугляродным атаме, не ўдаецца: такое злучэнне з’яўляецца няўстойлівым. 3 няўстойлівасцюдзвюх гідраксільных груп пры адным атаме вугляроду мы сустракаліся яшчэ ў неарганічнай хіміі пры выву
    
    чэнні вугальнай кіслаты. Вядома, што гэта кіслата О=С(
                                                            ОН існуе толькі ў растворы, пры спробе вылучыць у чыстым выглядзе' яна распадаецца на двухвокіс вугляроду і ваду.
       Важнейшыя прадстаўнікі мнагаатамных спіртоў — этыленглгколь і гліцэрын — з’яўляюцца бясколернымі сіропападобнымі вадкасцямі, саладкаватага смаку, якія добра раствараюцца ў вадзе, Этыленгліколь у нязначнай колькасці атрымліваўся ў нашыХ доследах, калі мы этылен акіслялі марганцавакіслым каліем;
    СН₂=СН₂+О+Н₂О > сн₂—сн₂
    
                                        он он
       Этыленгліколь ядавіты. Гліцэрын мае вельмі вялікую гіграскапічнасць.
       Як рэчывы, якія маюць гідраксільныя групы, этыленгліколь і гліцэрын маюць падабенства ў хімічных уласцівасцях з аднаатамнымі спіртамі. Напрыклад, натрый выцясняе з іх вадарод.
       Але мнагаатамныя спірты маюць і некаторыя асаблівасці.
       Калі ў прабірку з гідратам вокісу медзі Cu(OH)₂ (атрыманым узаемадзеяннем раствораў сернакіслай медзі і шчолачы) прыліць гліцэрыну і сумесь узбоўтаць, то ўтворыцца празрысты раствор яркасіняга колеру. Растварэнне гідрату вокісу медзі тут адбываецца з прычыны ўтварэння растваральнага ў вадзе гліцэрату медзі. Гэту хімічную рэакцыю можна паказаць спрошчана такім ураўненнем:
    
    СНД  н НОк       сн2 0       
         Ч 1  /Сй       Vu + 2H2O
    сно; Н HOf       СН  СУ      
    
    СН₂ОН          СН₂ОН
    
    4 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    97
    
    
       Аднаатамныя спірты, як мы бачылі, не рэагуюць з асновамі.
       Утварэнне яркасіняга раствору пры ўзаемадзеянні з гідратам вокісу медзі — характэрная рэакцыя мнагаатамных спіртоў.
       На прыкладзе гліцэрыну мы зноў сустракаемся з прыкладам таго, як колькасныя змяненні пераходзяць у змяненні якасныя: вял^ікая колькасць гідраксільных груп у малекуле абумовіла з яўленне новых уласцівасцей — большую рухомасць атамаў вадароду ў параўнанні з аднаатамнымі спіртамі. Гэта большая рухомасць атамаў вадароду ў мнагаатамных спіртах — вынік уплыву гідраксільных груп адна на адну.
       Этыленгліколь у значных колькасцях выкарыстоўваецца для падрыхтавання антыфрызаў — водных раствораў, якія не замярзаюць пры нізкіх тэмпературах.
       Кожны знаёмы з аўтасправай ведае, наколькі ўскладняецца эксплуатацыя машын у зімовых умовах, калі вада, якая ахалоджвае рухавік, можа замерзнуць і ў выніку расшырэння сур’ёзна пашкодзіць яго. Калі ў вадзе растварыць вялікую колькасць этыленгліколю, тэмпература замярзання такога раствору значна панізіцца. Напрыклад, раствор, які змяшчае 25% этыленгліколю, замярзае пры —12° С, а які змяшчае 55% этыленгліколю — толькі пры —40° С.
       Няцяжка падрыхтаваць, як відаць, такі раствор этыленгліколю, які не будзе замярзаць зімой ва ўмовах дадзенай мясцовасці.
       У нас ёсць антыфрызы стандартнага саставу. Напрыклад, 55працэнтны водны раствор этыленгліколю вядомы пад маркай В2. Пры карыстанні антыфрызам неабходна памятаць аб вялікай ядавітасці этыленгліколю. Вядомы выпадкі смяротнага зыходу пры пападанні антыфрызу ў арганізм.
       Этыленгліколь служыць і для атрымання некаторых арганічных рэчываў. У апошнія гады ён выкарыстоўваецца для вырабу валакна лаўсану.
       Гліцэрын, як рэчыва гіграскапічнае, выкарыстоўваецца ў медыцыне для змякчэння скуры рук і падрыхтавання мазей, у гарбарнай вытворчасці — для захавання скур ад высыхання, у тэкстыльнай прамысловасці — для апрацоўкі тканін з мэтай надання ім мяккасці і эластычнасці, у друкарскай справе — для вырабу доўга не высыхаючай фарбы, якая дае магчымасць друкаваць вялікія тыражы кніг, і г. д. Акрамя таго, гліцэрын ужываецца для атрымання некаторых відаў пластмас, а таксама выбуховых рэчываў, напрыклад нітрагліцэрыну. 1працэнтны спіртовы раствор нітрагліцэрыну ў невялікіх дозах ужываецца пры сардэчных захворваннях як сродак, які расшырае крывяносныя сасуды.
    
    98
    
    Пытанні і практыкаванні
        25.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне гліцэрыну і этыленгліколю.
        26.    Пералічыце, якія з прыведзеных ніжэй злучэнняў належаць да: а) аднаатамных, б) двухатамных, в) трохатамных спіртоў:
    СН₂—СН—СН₃     СН₃ОСН₂СН₃ сн₃снснсн₃
           он ОН                                         он он он
    сн₃                                СНз
    сн₃—сн—о—сн₃       сн₂сн.₂сн₃ Н₃ССОН
                                 он он сн₃
        27      Як з дыхлорэтану СНл — СН₂ можна атрымаць этыленгліколь? Скла
    С1 С1
    дзіце ўраўненне рэакцыі і раскажыце аб умовах яе ажыццяўлення.
        28.    Разлічыце, які максімальны аб’ём вадароду можа быць вылучапы натрыем з 1 гмоль гліцэрыну.                             .
        29.    Як хімічным спосабам адрозніць гліцэрын ад этылавага спірту.
    
    
    НТрОктычнае заданне
        Даведайцеся, ці ўжываюцца антыфрызы ў аўтамашынах, трактарах у вашай мясцовасці. Азнаёмцеся з іх саставам, уласцівасцямі і правіламі карыстання.
    
    
    § 26 ФЕНОЛЫ
    
       Араматычныя спірты і фенолы. Таксама як гідраксільныя вытворныя вуглевадародаў з адкрытым ланцугом, вядомы гідраксільныя вытворныя араматычных вуглевадародаў.
       Гідраксільныя групы ў гэтых злучэннях могуць знаходзіцца або каля атамаў вугляроду бакавых ланцугоў, напрыклад
                         СН
    нс Асснг— сн₂он
                      HCL СН сн
    
    або непасрэдна каля атамаў вугляроду бензольнага ядра, напрыклад он                            он
    с         с
    нсАсн нсАсн нсЫІсн нсАсн сн с
                                  он
    
    4«
    
    99
    
       Гідраксільныя вытворныя араматычных вуглевадародаў, якія змяшчаюць гідраксільныя групы ў бакавым ланцугу, называюцца араматычнымі спіртамі. Па ўласцівасцях араматычныя спірты аналагічныя звычайным спіртам.
       Гідраксільныя вытворныя араматычных вуглевадародаў, у малекулах якіх гідраксільныя групы звязаны з бензольным ядром, называюцца феноламі.
       Прасцейшым з фенрлаў з’яўляецца аднаатамнае гідраксільнае
    
    
                     СН
    
    вытворнае бензолу
    
    нс Ac—он нс^ 'сн
                 сн
    
    або С₆Н₅ОН, якое і называюць
    
    звычайна фенолам.
       Ад назвы гэтага рэчыва атрымаў і назву радыкал феніл — С₆Н₅.
       Мадэль малекулы фенолу паказана на каляровым рысунку I.
       На прыкладзе фенолу мы азнаёмімся з уласцівасцямі рэчываў дадзенага класа.
       Фізічныя ўласцівасці. Фенол, які інакш называюць карболавай кіслатой,— крышталічнае, бясколернае рэчыва з характэрным пахам. У выніку частковага акіслення на паветры ён бывае ружовага колеру. Фенол вельмі легкаплаўкі, у чым можна пераканацца, калі прабірку з рэ