Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
ка да бензінаў для лепшага іх запальвання пры запуску рухавіка. Ён выкарыстоўваецца таксама 72
для атрымання араматычных вуглевадародаў пры дапамозе рэакцый, аб якіх мы даведаліся раней.
Прапан і бутан у выглядзе «звадкаванага газу» ўжываецца як высокакаларыйнае газападобнае паліва. Гэта імі запоўнены чырвонага колеру балоны, якія мы бачым устаноўленымі на некаторых аўтамашынах і каля жылых памяшканняў.
Сухі газ, па саставу падобны да прыроднага, выкарыстоўваецца для атрымання ацэтылену, вадароду і іншых рэчываў, а таксама ў выглядзе паліва.
Са спадарожных нафтавых газаў атрымліваюць і індывідуальныя вуглевадароды — этан, прапан, бутан і інш. Дэгідраваннем іх атрымліваюць негранічныя вуглевадароды, напрыклад этылен, прапілен, бутылен. Сутнасць гэтага працэсу вам вядома, і вы самі можаце прывесці ўраўненні рэакцый ператварэння гранічных вуглевадародаў у негранічныя.
Перагонка нафты. Пасля аддзялення спадарожнага газу нафта пераганяецца з мэтай атрымання з яе асобных нафтапрадуктаў. Перагонку нафты ў прамысловасці робяць на бесперапынна дзейнічаючых трубчастых устаноўках (рыс. 21). Устаноўка складаецца з двух асноўных збудаванняў — трубчастай печы для нагрэву нафты і рэктыфікацыйнай калоны, дзе нафта раздзяляецца на фракцыі — асобныя сумесі вуглевадародаў у адпаведнасці з іх тэмпературамі кіпення — бензінавую, ліграінавую, керасінавую і г. д.
Трубчастая печ унутры выкладзена вогнетрывалай цэглай. У ёй размешчан шматразова выгнуты доўгі стальны трубаправод. Печ абаграваецца мазутам або газам, якія гараць. Па трубаправодзе бесперапынна з дапамогай помпы падаецца нафта, папярэдне падагрэтая ў цеплаабменніках за кошт цяпла прадуктаў перагонкі. У трубаправодзе нафта хутка награваецца да 300 — 325° С і ў выглядзе сумесі вадкасці і пары паступае ў рэктыфікацыйную калону.
Рэктыфікацыйная калона — цыліндрычнае збудаванне вышынёй да 40 м. Яна мае ўнутры рад гарызантальных перагародак з адтулінамі, так званых талерак. Пара нафты, паступаючы ў калону, паднімаецца ўгору і праходзіць праз адтуліны ў талерках. Паступова ахалоджваючыся пры сваім руху ўгору, яна робіцца вадкай на тых або іншых талерках у залежнасці ад тэмператур кіпення. Вуглевадароды менш лятучыя робяцца вадкімі ўжо на першых талерках, утвараючы газойлевую фракцыю; больш лятучыя вуглевадароды збіраюцца вышэй і ўтвараюць керасінавую фракцыю; яшчэ вышэй збіраецца ліграінавая фракцыя; найбольш лятучыя вуглевадароды выходзяць у выглядзе пары з калоны і ўтвараюць бензін. Частка бензіну падаецца зноў у калону ў якасці арашэння, што садзейнічае ахаладжэнню і кандэнсацыі пары, якая паднімаецца.
Вадкая частка нафты, якая паступае ў калону, сцякае па талерках уніз, утвараючы мазут. Каб аблегчыць выпарэнне лятучых
73
вуглевадародаў, якія затрымліваюцца ў мазуце, знізу, насустрач сцякаючаму мазуту, падаюць перагрэтую пару.
На талерках рэктыфікацыйнай калоны адбываюцца працэсы, якія садзейнічаюць яшчэ больш дакладнаму раздзяленню нафты на фракцыі.
Будова талерак схематычна паказана на рысунку 22. Адтуліны ў талерках, праз якія праходзіць пара, што падымаецца ўгору, маюць невялікія патрубкі, пакрытыя зверху каўпачкамі з зубчастымі краямі. Праз зазоры, якія ўтвараюцца ў месцы судакра
Рыс. 21. Схема трубчастай устаноўкі для бесперапыннай перагонкі нафты.
нання каўпачка з талеркай, і праходзіць угору пара вуглевадародаў. Праходзячы праз вуглевадароды, якія ўжо скандэнсаваліся на талерцы, пара ахалоджваецца, у выніку чаго найменш лятучыя састаўныя часткі яе звадкоўваюцца, а больш лятучыя падымаюцца на наступныя талеркі. Адначасова з гэтым ідзе і другі працэс. Вадкасць, якая знаходзіцца на талерцы, награваецца праходзячай парай, у выніку чаго лятучыя вуглевадароды, якія затрымаліся на талерцы, выпараюцца і падымаюцца вышэй. Лішак вадкасці, якая збіраецца на талерцы, сцякае па ператочнай трубцы на ніжэйразмешчаную талерку, дзе праходзяць аналагічныя з’явы.
Працэсы выпарэння і кандэнсацыі, якія шматразова паўтараюцца на радзе талерак, прыводзяць да больш дакладнага раздзялення нафты на фракцыі. Гэтыя фракцыі на пэўных узроўнях
74
выводзяцца з калоны. Праходзячы праз цеплаабменнікі, яны аддаюць сваё цяпло нафце, якая паступае ў трубчастую печ. Далей яны ачышчаюцца ад прымесей пры дапамозе сернай кіслаты, шчолачы і іншымі спосабамі, пасля чаго ў выглядзе таварных прадук
таў — бензіну, керасіну, газойлю і Мазут, які застаецца ў выніку перагонкі, з’яўляецца каштоўнай сумессю вялікай колькасці цяжкіх вуглевадародаў. Ён, як было сказана, дадаткова пераганяецца з мэтай атрымання змазачных маслаў. Каб мазут у працэсе перагонкі можна было раздзяліцьна фракцыі, яго, відаць, неабходна нагрэць не да 325° С, як было пры першаснай перагонцы нафты, калі ён заставаўся вадкім, а значна вышэй. Але, як выяўляецца, малекулы вуглевадародаў, якія ўваходзяць у састаў мазуту, не вытрымліваюць такога моцнага награвання і па
да т. п.— паступаюць на склад.
Рыс. 22. Схема будовы талерак рэктыфікацыйнай калоны.
чынаюць раскладацца.
Як жа ў такім выпадку зрабіць перагонку? 3 фізікі вядома, што тэмпературы кіпення рэчываў паніжаюцца з паніжэннем ціску. Гэты прынцып і выкарыстоўваецца ў дадзеным выпадку. Перагонку вядуць у вакуумустаноўках пры разраджэнні да 50 мм рт. сл. Пры гэтых умовах вуглевадароды мазуту пераходзяць у парападобны стан пры больш нізкай тэмпературы без
хімічнага разбурэння.
Вакуумустаноўка па вонкаваму выгляду нагадвае ўстаноўку для першаснай перагонкі нафты. Спачатку мазут награваецца ў трубчастай печы, затым ён паступае ў рэктыфікацыйную калону з талеркамі.
У выніку працэсаў, падобных да разгледжаных раней, пара мазуту раздзяляецца ў калоне на фракцыі, якія даюць пасля ачысткі тыя або іншыя змазачныя маслы. 3 дна калоны адводзіцца частка мазуту, якая не пераганяецца,— гудрон. Устаноўкі першаснай і другаснай перагонак нафты часта будуюць сумесна як атмасфернавакуумныя ўстаноўкі. На атмасфернай частцы робяць перагонку нафты, а мазут, які атрымліваецца, пераганяюць на другой, вакуумнай частцы.
Крэкінг нафтапрадуктаў. Пры перагонцы нафты выхад бензіну складае толькі 10—15%. Такая колькасць яго не можа.задаволіць усё ўзрастаючы попыт на бензін з боку авіяцыі і аўтамабільнага транспарту. Перад нафтаперапрацоўчай прамысловасцю
75
паўстала сур’ёзная задача — знайсці дадатковыя крыніцы атрымання бензіну. Адкуль жа можа быць атрыман бензін, калі ўсе лёгкакіпячыя вуглевадароды нафты ўжо атрыманы з яе пры перагонцы?
Успомнім, што мазут нельга пераганяць пры атмасферным ціску, таму што малекулы яго пры высокай тэмпературы пачынаюць раскладацца. У гэтай з’яве і ляжыць крыніца дадатковага атрымання бензіну. Калі буйныя малекулы вуглевадародаў пры моцным
Рыс. 23. Крэкінг керасіну ў лабараторыі.
награванні раскладаюцца на больш дробныя, значыць, такім шляхам могуць быць атрыманы малекулы, якія адпавядаюць бензінавай фракцыі. Пазнаёмімся з гэтай з’явай на доследзе.
У жалезную трубку, якая награваецца на моцным полымі, будзем пускаць з лейкі па кроплях керасін або змазач.нае масла (рыс. 23). Мы заўважым, што неўзабаве ў Uпадобнай трубцы будзе збірацца вадкасць, а ў цыліндры над вадой — газ. Гэта адзнакі таго, што ў трубцы ідзе хімічная рэакцыя. Такі вывад можа быць пацверджаны і выпрабаваннем атрыманых прадуктаў. I вадкасць і газ абясколерваюць бромную ваду, тады як зыходны прадукт, калі ён быў дастаткова ачышчаны, бромнай вады не абясколервае.
Вынікі доследу тлумачацца тым, што пры награванні адбыўся распад вуглевадародаў, напрыклад:
СівН₃₄ > CSH₁₈ + С₈Н₁₆ Гексадэкан Актан Актылен
Утварылася сумесь гранічных і негранічных вуглевадародаў меншай малекулярнай вагі, якая адпавядае бензіну.
76
Рэчывы, якія атрымаліся, часткова могуць раскладацца далей, напрыклад:
С₈Н₁₈ > С₄Н₁₀ — С₄Н₈
Актан Бутан Бутылен
С₄НІ₀ ^ С₂Н₆ 4“ С₂Н₄ Бутан Этан Этылен
Гэтыя рэакцыі прыводзяць да ўтварэння газападобных рэчываў, якія мы таксама выявілі пры правядзенні доследу.
Працэс хімічнага раскладання вуглевадародаў нафты на больш лятучыя рэчывы называецца крэкінгам (крэкінг — расшчапленне). Крэкінг дае магчымасць павысіць выхад бензіну з нафты да 50% і больш.
Прамысловы крэкінгпрацэс быў вынайдзены рускім інжынерам В. Г. Шухавым у 1891 г. Спачатку гэта. вынаходства выкарысталі амерыканскія фірмы. У Расіі крэкінгпрацэс пачаў ужывацца толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялісты'чнай рэвалюцыі.
Існуюць два віды крэкінгу—тэрмічны, калі расшчапленне вуглевадародаў адбываецца пры высокай тэмпературы, і каталітычны, які ідзе пры павышанай тэмпературы з прымяненнем каталізатараў.
Тэрмічны крэкінг ажыццяўляюць у прамысловасці, прапускаючы нафтапрадукты, напрыклад мазут, праз трубчастую печ, дзе яны награваюцца прыкладна да 500° С пад ціскам у некалькі дзесяткаў атмасфер. Пры гэтых умовах адбываецца крэкінг вуглевадародаў. Каб раздзяліць сумесь вадкіх і газападобных рэчываў, якія ўтвараюцца, прадукты крэкінгу накіроўваюць у рэктыфікацыйную калону, з прынцыпам дзеяння якой мы ўжо знаёмы.
Бензін тэрмічнага крэкінгу істотна адрозніваецца ад бензіну прамой перагонкі тым, што змяшчае негранічныя вуглевадароды. Паколькі яны маюць больш высокія актанавыя лікі, чым гранічныя, крэкінгбензін мае большую дэтанацыйную стойкасць, чым бензін прамой перагонкі. Аднак такі бензін менш стойкі пры захоўванні, таму што негранічныя вуглевадароды ў выніку акіслення і полімерызацыі з цягам часу асмольваюцца. Гэтыя смолападобныя прадукты засмечваюць бензаправоды, утвараюць нагар на сценках цыліндраў, клапанах і іншых частках рухавіка. Каб зрабіць крэкінгбензін больш стойкім пры захоўванні, дадаюць рэчывы — антыакісляльнікі, якія перашкаджаюць яго асмольванню.
Газы тэрмічнага крэкінгу змяшчаюць гранічныя і негранічныя вуглевадароды, што робіць іх каштоўнай сыравінай арганічнага сінтэзу (рыс. 24).
Каталітычны крэкінг праводзяць у прысутнасці прыродных або сінтэтычных алюмасілікатаў. Прымяненне каталізатара дае магчымасць весці працэс пры крыху больш нізкай тэмпературы (450° С), атрымліваць бензін з большай хуткасцю і больш высокан якасці.
77
Ва ўмовах каталітычнага крэкінгу ўтвараецца менш негранічных вуглевадародаў, чым пры тэрмічным крэкінгу, таму бензін больш устойлівы пры захоўванні. Акрамя таго, тут атрымліваюць развіццё рэакцыі ізамерызацыі, г. зн. ператварэння вуглевадародаў наÑ