Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
у іншыя, але яна не мае практычнага значэння.
Важнай з’яўляецца рэакцыя ацэтылену з хлорыстым вадародам. Хлорысты вадарод далучаецца па адной з сувязей (у прысутнасці каталізатараў), у выніку ўтвараецца хлорысты вініл, або хлорвініл:
СН =СН+НС1 > СН₂=СН
С1
Хлорвініл — бясколерны газ. Як рэчыва негранічнае, ён можа полімерызавацца:
СН₂ = СН 4 сн₂=сн + сн₂=сн + ... ^
СІ С1 С1
* —СН₂СН—СН₂—СНСН₂СН— ...
a ci ci
Палімер, які ўтвараецца,— поліхлорвініл — шырока выкарыстоўваецца для ізаляцыі правадоў, для вырабу плашчоў, цыраты, штучнай скуры, труб і г. д.
Прымяненне і атрыманне. Яшчэ не так даўно ацэтылен ужываўся амаль выключна ў якасці гаручага пры газавай зварцы і рэзцы металаў (рыс. 11). Цяпер ён усё больш выкарыстоўваецца для сінтэзу розных арганічных злучэнняў.
У выніку далучэння хлору да ацэтылену атрымліваюць тэтрахлорэтан:
СН=СН+2С1„ > СНС1₂—СНС1₂
Тэтрахлорэтан выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка. Шляхам далейшай перапрацоўкі з яго атрымліваюць іншыя хлоравытворныя.
У вялікіх колькасцях ацэтылен выкарыстоўваюць для атрымання хлорвінілу, полімерызацыяй якога атрымліваюць далей поліхлорвініл. Зыходзячы з ацэтылену, атрымліваюць і іншыя палімеры, якія ідуць на выраб пластмас, каўчуку і сінтэтычных валокнаў.
Ацэтылен — асноўная зыходная сыравіна для атрымання воцатнай кіслаты.
44
У лабарагорыях і ў прамысловасці ацэтылен атрымліваюць карбідным спосабам. Калі карбід кальцыю СаС₂ змясціць у пасудзіну з вадой або ваду прыліваць да карбіду кальцыю, адразу пачынаецца бурнае вылучэнне ацэтылену:
С, ; НО
III Са+ НО
н сн
^ІІІ +Са(ОН)₂ н сн
Рыс. 11. Схема ацэтыленакіслароднай зваркі:
1— пераносны генератар ацэтылену; 2 — балон з кіслародам; 3 — прылада для паніжэння ціску кіслароду; 4 — рызінавыя шлангі; 5 — ацэтыленавая гарэлка; 6 — прысадачны дрот для запаўнення шва металам; 7 — зварное шво.
Аднак карбідны спосаб не можа задаволіць усё ўзрастаючы попыт на ацэтылен, асабліва з боку прамысловасці палімерных матэрыялаў, таму што ён звязан з вялікімі затратамі электраэнергіі на атрыманне карбіду кальцыю.
У апошнія гады пачаў ужывацца спосаб атрымання ацэтылену з найбольш даступнай хімічнай сыравіны —• прыроднага газу (метану).
Мы ведаем, што калі метан награваць да высокай тэмпературы, то ён раскладаецца на вуглярод і вадарод. Значыць, адным з прамежкавых прадуктаў гэтай рэакцыі з’яўляецца ацэтылен:
2СН₄ С,Н₂+ ЗН₂ С₂Н₂ 2С + Н₂ 2СН₄ > 2С + 4Н₃
45
Ідэя атрымання ацэтылену з метану заключаецца ў тым, каб вылучыць яго на прамежкавай стадыі, не даць яму магчымасці раскласціся на вуглярод і вадарод. Гэтага можна дасягнуць, калі ацэтылен, які ўтвараецца, хутка выдаліць з зоны высокай тэмпературы і астудзіць.
Ёсць і другая ідэя ў дадзенай вытворчасці. Для раскладання метану патрэбна стварыць у рэактары высокую тэмпературу. Крыніцай цяпла тут можа з’яўляцца сам метан: частка яго будзе выкарыстоўвацца як паліва для стварэння неабходнай тэмпературы, а частка — як хімічная сыравіна для атрымання патрэбнага прадукту.
У адным з існуючых цяпер спосабаў гэтыя працэсы ажыццяўляюцца наступным чынам.
У цыліндрычны рэактар (гл. каляровы рысунак II), выкладзены ўнутры вогнетрывалай цэглай, з вялікай хуткасцю паступаюць папярэдне падагрэтыя прыродны газ (метан) і кісларод у аб’ёмных адносінах прыкладна 2:1. Газы змешваюцца ў асобай камеры рэактара і праз вузкія каналы праходзяць у рэакцыйную камеру. Тут частка метану згарае, у выніку чаго тэмпература дасягае амаль 1500° С, а другая частка пры гэтых умовах раскладаецца на ацэтылен і вадарод. Газы паступаюць у рэакцыйную камеру з такой хуткасцю, што прадукты рэакцыі знаходзяцца ў зоне высокай тэмпературы толькі тысячныя долі секунды; праходзячы далей, яны інтэнсіўна ахалоджваюцца вадой — так ажыццяўляецца стабілізацыя, «загартоўка» атрыманага ацэтыле'ну.
У прадуктах рэакцыі, акрамя ацэтылену і вадароду, змяшчаюцца сажа, вокіслы вугляроду і іншыя рэчывы. Сажа аддзяляецца пры прамыўцы газу вадой. Затым з сумесі вылучаецца мэтавы прадукт рэакцыі — ацэтылен. Вадарод, які атрымліваецца пры гэтым працэсе, можа быць выкарыстаны для сінтэзу аміяку і арганічных рэчываў.
Пытанні і практыкаванні
41. Пералічыце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне, г) спосабы атрымання ацэтылену. Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый.
42. Чаму знікае куродым і павялічваецца яркасць полымя пры ўдзіманні паветра ў ацэтылен, які гарыць?
43. Складзіце ўраўненне поўнага згарання ацэтылену і разлічыце, колькі літраў кіслароду расходуецца на спальванне 13 г ацэтылену (пры н. у.).
44. Якая максімальная колькасць брому (у грамах) можа ўступіць у рэакцыю злучэння з 11,2 л ацэтылену?
45. Як вы прапанавалі б атрымаць хлорысты этыл, зыходзячы з анэтылену? Напішыце ўраўненні рэакцый.
46. Колькі літраў ацэтылену (пры н. у.) можа быць атрымана з 1 кг тэхнічнага карбіду кальцыю, які змяшчае 30% прымесей?
47. Складзіце скарочанае ўраўненне рэакцыі полімерызацыі хлорыстага вінілу ў высокамалекулярны прадукт.
46
48. Ацэтылен з'яўляецца зыходным прадуктам для прамысловага атрымання цэлага рада хлоравытворных вуглевадародаў. Складзіце ўраўненні наступных ператварэнняў ацэтылену, карыстаючыся структурнымі формуламі:
+2С1₂ нсі +сі₂ +сі₂
С₂Н₂*С₂Н.₂С1₄<₂НС1₃>С₂НС1₅С₂С1в
49. Ацэтылен з’яўляецца пачатковым членам гамалагічнага рада негранічных вуглевадародаў з адной трайной сувяззю ў малекуле. Складзіце структурныя формулы двух бліжэйшых гамолагаў ацэтылену.
50. Выведзіце агульную формулу вуглевадародаў рада ацэтылену. Якія яшчэ вуглевадароды маюць тую ж агульную формулу?
51. Да якіх гамалагічных радоў належаць наступныя вуглевадароды:
сн₃
СН₂=ССН₂СН₃ СН₃СН₃СНСНз
СН₃
СНз—С 5 С—сн₂—сн₃ сн₂=сн—сн =сн—сн₂—сн₃?
52. Зрабіце абагульненне звестак аб галагенавытворных, якія вам сталі вядомы пры вывучэнні вуглевадародаў: выпішыце іх назвы, формулы, пералічыце ўласцівасці і прымяненне.
Практычнае заданне
На будоўлі, у майстэрні, у цэху азнаёмцеся з канструкцыяй і дзеяннем перасоўнага генератара ацэтылену; падрыхтуйце паведамленне на гэту тэму.
АРАМАТЫЧНЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ
Араматычнымі гэтыя злучэнні былі названы таму, што першыя вядомыя рэчывы гэтай групы мелі прыемны пах.
Пазней выявілася, што большасць рэчываў, якія па будове і хімічных уласцівасцях бясспрэчна належаць да той жа групы, не маюць араматычнага паху. Аднак агульная назва гэтых злучэнняў, якая гістарычна склалася, засталася за імі да нашых дзён.
Прасцейшым і самым важным прадстаўніком араматычных вуглевадародаў з’яўляецца бензол.
§ 14. БЕНЗОЛ
Фізічныя ўласцівасці і будова. Бензол — лёгка кіпячая бясколерная рухомая вадкасць са своеасаблівым пахам. Калі прыліць бензол у прабірку з вадой, ён збіраецца слоем зверху. Бензол, значыць, нерастваральны ў вадзе і лягчэйшы за яе. Ён добры растваральнік многіх арганічных рэчываў.
Пры ахаладжэнні бензол лёгка застывае ў белую крышталічную масу з тэмпературай плаўлення 5,5° С.
47
Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі (1861—1953)
Малекулярная формула бензолу СвН₆. Як бачым, бензол з’яўляецца вельмі ненасычаным вуглевадародам: у малекуле яго не хапае 8 атамаў вадароду да саставу, які адпавядае формуле гранічных вуглевадародаў слн₂л₊₂.
На гэтай падставе можна меркаваць, што бензол будзе лёгка ўступаць у звычайныя рэакцыі негранічных злучэнняў. Аднак калі яго ўзбоўтаць з бромнай вадой або з растворам марганцавакіслага калію, то, як мы таго не чакалі, не выявім ні далучэння брому, ні абясколервання раствору' марганцавакіслага калію.
Тлумачэнне такой супярэчнасці трэбашукаць, відаць, зноў у хімічнай будове рэчыва.
Да высвятлення будовы бензолу можна падысці, пачынаючы з яго сінтэзу. М. Д. Зялінскі і Б. А. Казанскі вызначылі, што бензол можа быць атрыманы пры прапусканні ацэтылену праз трубку з актывізаваным вугалем, нагрэтым да 650° С. Параўноўваючы састаў малекул ацэтылену С₂Н₂ і бензолу С₆Н₆, мы прыходзім да вываду, што з кожных трох малекул ацэтылену пры гэтым утвараецца малекула бензолу, г. зн. ідзе рэакцыя полімерызацыі (трымерызацыі):
ЗС₂Н₂ >
с₆нв
Але малекулярнай формуле СвН₆ можа адпавядаць некалькі структурных формул як з адкрытым, так і з замкнёным ланцугом вугляродных атамаў, напрыклад:
СН
сн₂=снс=ссн=сн₂ нс| 1СН
hcVch
сн
Якая ж з іх будзе сапраўднай формулай бензолу?
На падставе рэакцыі сінтэзу тут нельга прыйсці да заключэння аб будове рэчыва. У такім выпадку трэба звярнуцца да хімічных уласцівасцей яго і паспрабаваць у іх знайсці пацвярджэнне той або іншай формуле.
Адсутнасць рэакцыі з бромнай вадой гаворыць за тое, што першая формула наўрад ці выражае будову бензолу. Вельмі важны
48
таксама наступны факт. Калі сумесь пары бензолу з вадародам прапускаць праз нагрэтую трубку з каталізатарам, то паміж гэтым! рэчывамі адбываецца рэакцыя злучэння, прычым так, што да кожнан малекулы бензолу далучаюцца дакладна тры мале’кулы вадароду. Прадукт рэакцыі нам знаёмы — гэта цыклагексан Утварэнне цыклагексану тут можна зразумець толькі ў тым выпадку, калі прызнаць, што зыходны прадукт мае цыклічную будову:
СН
НС^СН
+ зн₂^
НС сн
сн
сн₂
н₂с сн₂
н₂сх/сн₂ сн₂
На самай справе, калі б бензол меў незамкнёны ланцуг вугля родных атамаў, тады малекула яго да поўнага насычэння далу. чыла б не тры, а чатыры малекулы вадароду (СвНв+4Н„>СвН₁₁) Іэта, аднак, супярэчыць доследу.
Утварэнне цыклічнай малекулы бензолу з трох малекул ацэтылену мы можам паказаць наступным чынам:
СН
сн
нс сн
нс сн
сн
НСх сн сн
нс
н
сн
сн
Цыклічная групоўка атамаў
атрымала назву бензольнага кольца або бензольнага ядра. Наяўнасць такіх груповак характэрна для араматычных злучэнняў¹.
¹ Згодна з сучасным уяўленнем аб электроннай будове бензолу ўсе сувязі паміж атамамі вугляроду ў ім аднолькавыя. Гэта пытан