• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    насці з гэтым таксама, як неарганічныя кіслоты, адрозніваюць карбонавыя кіслоты аднаасноўныя, двухасноўныя і г. д.
       Карбонавымі кіслотамі называюцца арганічныя рэчывы, малекулы якіх змяшчаюць адну або некалькі карбаксільных ,0
    груп —С\ , злучаных з вуглевадародным радыкалам.
               ОН
    
    123;
    
       Разгледзім гамалагічны рад аднаасноўных карбонавых кісО
    лот агульнай формулы R—С ^^ (табл. 10).
    
    
    
    Т а б л і ц a 10
    
    Гамалагічны рад аднаасноўных карбонавых кіслот
    
    Назва кіслот                  Формула                   Тэмпература ' 
                                                           кіпення (у °C) 
    Мурашыная     НСООН                                                
    Воцатная      СН3СООН                                     118      
    Прапіёнавая   сн3сн2соон                               141      
    Масленая      сн ,сн^сн,соон                             163      
    Валяр’янавая  сн3сн2сн2сн2соон                   186      
    Капронавая    сн3сн,сн2сн2сн2соон             205      
    Энантавая     сн3сн,сн2сн2сн2сн2соон       223      
    Пальмітынавая СН3(СН..)14соон                    Цвёрдае рэчыва,
                                                            тэмп. пл. 64  
    Стэарынавая   СН3(СН2)16соон                     Цвёрдае рэчыва,
                                                             тэмп. пл 70  
    
    Пачатковым членам гэтага рада з’яўляецца кіслата з адным
    
    .0
    
    вугляродным атамам у малекуле — мурашыная кіслата Н—С\
    
    
    ОН
    
    Яна крыху адрозніваецца па саставу ад іншых кіслот: R у ёй азна
    
    чае не вуглевадародны радыкал, а атам вадароду.
       Усе гэтыя кіслоты могуць разглядацца як прадукты акіслення адпаведных альдэгідаў.
       Карбонавыя кіслоты ўступаюць у рэакцыі таксама, як і воцатная кіслата. Аднак ступень хімічнай актыўнасці ў іх розная. Найбольш моцная з кіслот дадзенага рада — мурашыная. Па меры павышэння малекулярнай вагі ступень дысацыяцыі і хімічная актыўнасць кіслот паніжаюцца.
       Мурашыная кіслата не толькі самая моцная, яна мае і іншыя асаблівасці. Прыгледзьцеся да яе будовы. Калі крыху інакш напісаць структурную формулу, то лёгка можна заўважыць у кіслаце ' О
    альдэгідную групу НО—С<     . 1 сапраўды, мурашыная кіслата
    Н
    побач з тыповымі ўласцівасцямі кіслот праяўляе ўласцівасці аль' дэгідаў. Яна, напрыклад, лёгка акісляецца аміячным растворам вокісу серабра. Якія рэчывы ўтвараюцца пры гэтай рэакцыі?
    
    
    124
    
    Пытанні і практыкаванні
    
       12.   Прасачыце змянеане фізічных уласцівасцей у гамалагічным радзе грачных аднаасноўных кіслот.
       13.    Прасцейшым прадстаўніком двухасноуных кіслот з’яўляецца шчаўевая
    
        ■йдзеная ў шчаўі) ' С—С" . а) Ці можна лічыць шчаўевую кіслату HOZ хон
        ілагам мурашыпай кіслаты? Чаму? б) Складзіце формулу кіслаты, якая была б ілагам шчаўевай кіслаты? Якой асноўнасці будзе гэта кіслата?
       14. Напішыце ўраўненні рэакцый акіслення альдэгідаў: а) мурашынага, рапіёнавага — да адпаведных кіслот.
       15.   Складзіце ўраўненні рэакцый мурашынай кіслаты: а) з цынкам, б) з едкім алі, в) з содай. Па якіх адзнаках можна меркаваць аб праходжанні рэакцыі кожным выпадку?
       16.      Складзіце формулы: а) мурашынага, б) прапіёнавага ангідрыдаў.
       17.     На нейтралізацыю 0,1 гмоль карбонавай кіслаты затрачана 8 г едкага йатру: а) вызначце асноўнасць кіслаты, б) складзіце структурную формулу кіслаты, ведаючы, што малекулярная вага яе 104.
    
    
    
    Практычнае заданне         * , і »
    
       Прарабіце дома даступныя доследы з мурашынай кіслатой (раствор яе прадаецца ў аптэцы пад недакладнай назвай мурашынага спірту).
    
    
    
    
    § 32 СТЭАРЫНАВАЯ КІСЛАТА
    
    
       3 гамалагічнага рада карбонавых кіслот разгледзім крыху больш падрабязна стэарынавую кіслату, таму што веданне яе спатрэбіцца далей пры азнаямленні з мыючымі рэчывамі і тлушчамі.
                                           О
       Стэарынавая кіслата СН₃—(СН₂)₁₃—С         або С₁₇Н₃₅СООН —
    ХОН
    цвёрдае рэчыва, нерастваральнае ў вадзе. Раней яна ў выглядзе тэхнічнага прадукту — стэарыну — ішла на выраб стэарынавых свечак; цяпер свечкі робяцца пераважна з парафіну.
       Стэарынавая кіслата, як і іншыя карбонавыя кіслоты, уступае ў рэакцыі солеўтварэння, напрыклад са шчолаччу і содай:
    
    
    
    С₁₇Н₃₅СООН + NaOH > C₁₇H₃₆COONa + Н₂О 2С₁₇Н₃₆СООН + Na₂CO₃ > 2C₁₇H₃₅COONa + Н₂О + СО₂
    
    
       Натрыевая соль стэарынавай кіслаты мае мыючае дзеянне і побач з солямі іншых вышэйшых кіслот складае асноўную частку звычайнага цвёрдага мыла. Каліевая соль утварае вадкае мыла, якое часта ўжываецца ў медыцыне.
    
    
    125
    
        Са стэарынавакіслага натрыю, які змяшчаецца ў мыле, моя н зноў атрымаць стэарынавую кіслату, калі дзейнічаць на во^н раствор мыла моцнай кіслатой:
    
    2C₁₇H₃₅COONa + H₂SO₄ > 2С₁₇Н₃₅СООН + Na₂SO₄
    
        Стэарынавая кіслата, як нерастваральная ў вадзе, пры гь усплывае наверх.
        Кальцыевыя і магніевыя солі вышэйшых карбонавых кіа у вадзе нерастваральны. Утварэннем гэтых солей тлумачы; чаму мыла траціць мыючае дзеянне ў жорсткай вадзе. Складз; формулы нерастваральных солей стэарынавай кіслаты па анал' гіі з формуламі прыведзеных вышэй солей.
        Стэарынавая кіслата і яе натрыевыя і каліевыя солі (мыла да апошняга часу атрымліваліся пераважна пры перапрацоўць... тлушчаў. Цяпер стэарынавую і іншыя вышэйшыя кіслоты ў вялікай колькасці атрымліваюць шляхам акіслёння вуглевадародаў.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
       18.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя. б) хімічныя ўласцівасці стэарынавай кіслаты.
       19.    Побач са стэарынавай кіслатой з тлушчаў можа быць вылучана пальмітынавая кіслата. Натрыевая соль гэтай кіслаты таксама ўваходзіць у састаў мыла. Складзіце формулу гэтай солі, карыстаючыся данымі табліцы гамалагічнага рада кіслот.
       20.    Напішыце іонныя ўраўненні рэакцый: а) стэарынавакіслага натрыю з сернай кіслатой, б) пальмітынавакіслага натрыю з гідракарбанатам кальцыю. Якую з’яву тлумачыць апошняя рэакцыя?
       21.    Як павысіць мыючае дзеянне мыла ў жорсткай вадзе? Адказ растлумачце.
    
    
    § 33. АЛЕІНАВАЯ КІСЛАТА
    
       Алеінавая кіслата С₁₇Н₃₃—Сў     з’яўляецца прадстаўніком
    • 'ОН
    негранічных .карбонавых кіслот. Ад вывучаных раней кіслот яна адрозніваецца тым, што ў вуглевадародным радыкале яе змяшчаецца адна двайная сувязь:
    О
    СН₃(СН₂)₇СН=СН(СН₂)₇С<
    
       У малекуле алеінавай кіслаты з прычыны гэтага на два атамы вадароду менш, чым у адпаведнай ёй па колькасці атамаў вугляроду стэарынавай кіслаце. У адрозненне ад апошняй яна пры звычайных умовах — вадкасць.
       Паколькі алеінавая кіслата побач з карбаксільнай групай мае ў малекуле двайную сувязь паміж атамамі вугляроду, то яна .дае 126
    
    
    CH₃—CH — сн₂—сн₂—OH снэ
    
        сн₃
    
    сн₃—с—сн₃ I сн.
    
       он
    с нс^\сн
    
    НСІ
       сн
    
    сн
    
    о снчснсн₂с<
        I            хн
        он
    
    он I с
    
    НсАсСНгСНаОН
    
    НСІ
    
       Існ сн
    
    СКЛАДАНЫЯ ЗФІРЫ. ТЛУШЧЫ
    
         Пры вывучэнні кіслот мы коратка азнаёміліся з адным прадстаўніком складаных эфіраў. Разгледзім гэты клас злучэнняў больш падрабязна, бо да яго належаць такія біялагічна важныя рэчывы, як тлушчы.
    
    
    § 35 СКЛАДАНЫЯ ЭФІРЫ
    
    
         Атрыманне і будова складаных эфіраў. Успомніце, як мы атрымлівалі'воцатнаэтылавы эфір. Падобным спосабам могуць сінтэзавацца і іншыя складаныя эфіры.
         Напрыклад, пры награванні сумесі масленай кіслаты і бутылавага спірту ўтвараецца масленабутылавы эфір:
    
    О СН₃—СН₂—СН₂— 'юн
    
    
    н Ю—С₄Н₉
    
               > СН₃—СН,—СН„—с/   + н₂о
                  ³,²     ² хос₄нР
    
    
         Рэакцыі кіслот са спіртамі, якія вядуць да ўтварэння складаных эфіраў, называюцца рэакцыямі этэрыфікацыі (aether—эфір).
         На падставе разгледжаных рэакцый атрымання воцатнаэтылавага і масленабутылавага эфіраў мы можам у агульным выглядзе паказаць ураўненне рэакцыі этэрыфікацыі, абазначыўшы вуглевадародныя радыкалы ў кіслаце і спірце праз R і Rp
                     ,0                         О
               R—+ І НІО—R,> RC<ₒ D +Нг0
                      ;0Н..|
                Кіслата        Спірі      Складаны эфір
    
    
       5 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    
    129
    
                 Назвьі складаных эфіраў утвараюцца з назваў адпаведных кіслот і спіртоў. Каб даць правільную назву эфіру, трэба запомніць, што на першым месцы ў назве стаіць кіслата, на другім — спірт (воцатнаэтылавы, масленабутылавы, мурашынапрапілавы і г. д.).
                 Уласцівасці складаных эфіраў. Складаныя эфіры карбонавых кіслот — гэта звычайна вадкасці з прыемным фруктовым пахам. Масленабутылавы эфір мае пах ананасаў, масленаэтылавы эфір — абрыкосаў, воцатнаізаамілавы эфір — груш.
                 Прыемны пах кветак, пладоў і ягад у значнай стуг’'''” збумоўлены іменна прысутнасцю ў іх тых або іншых склад ?аўГэта ўласцівасць эфіраў практычна выкарыстоўваеціДр сінтэтычныя складаныя эфіры ў выглядзе «фруктовых эсенцый» ужываюцца ў вытворчасці фруктовых вод, цукерак, парфумерных вырабаў. Некаторыя складаныя эфіры (напрыклад, воцатнаэтылавы) выкарыстоўваюцца ў якасці растваральнікаў.
                 Вельмі важнай уласцівасцю складаных эфіраў з’яўляецца ўзаемадзеянне іх з вадой. Калі воцатнаэтылавы эфір награваць з вадой у прысутнасці якойнебудзь кіслаты ў якасці каталізатара, то ўтвараюцца воцатная кіслата і этылавы спірт:
    
          О
    СН₃—С<      + нон
          ос₂н₅
    
    ⁰
    сн₃—с< +с₂н₅он хон
    
               Такая рэакцыя называецца гідролізам. Яна процілеглая рэакцыі ўтварэння складанага эфіру. Таму калі награваць сумесь спірту і карбонавай кіслаты, то адбываецца не толькі рэакцыя этэрыфікацыі, але і рэакцыя гідролізу эфіру, што ўтвараецца. Гэта значыць, што рэакцыя этэрыфікацыі абарачальная. Хуткасць зваротнага працэсу пры этэрыфікацыі ўсё ўзрастае па меры таго, як павялічваецца колькасць эфіру ў сумесі. Нарэшце, надыходзіць такі момант, калі хуткасці рэакцый этэрыфікацыі і гідролізу становяцца роўнымі, г. зн. у адзінку часу ўтвараецца столькі ж малекул эфіру, колькі іх раскладаецца на спірт і кіслату. Настае хімічная раўнавага, і колькасць эфіру ў сумесі практычна больш не павялічваецца.
               Абарачальнасць працэсу этэрыфікацыі паказваюць ва ўраўненнях стрэлкамі:
                          О                 ,0
                     R—+HOR₁^RC<                +Н.,0
                          OH                0R,
    
               Каб зрабіць такую рэакцыю неабарачальнай, г. зн. накіраваць ►        яе ў адзін боÐ