Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
ны выгляд аўтаклаваў для расшчаплення тлушчаў паказаны на рысунку 39.
Каб атрымаць мыла, кіслоты апрацоўваюць содай пры награванні. Складзіце ўраўненне рэакцыі, якая пры гэтым адбываецца, паказаўшы формулу кіслаты ў агульным выглядзе:
,0
R—С<
'ОН
Мыла, якое ўтвараецца, знаходзіцца ў растворы. Каб вылучыць яго, у раствор дабаўляюць спажыўную соль. У канцэнтраваным растворы солі мыла не раствараецца і ўсплывае наверх у выглядзе
Рыс. 39. У цэху гідролізу тлушчаў (на рысунку відаць верхняя частка аўтаклаваў).
135
шчыльнага слоя — ядра. 3 гэтай масы рыхтуюць так званае ядравае мыла. Гэта звычайныя сарты гаспадарчага мыла, напрыклад 60працэнтнага, 72працэнтнага. Працэнты тут паказваюць на тое, колькі змяшчаецца кіслот у мыле (у выглядзе солей). Астатнюю частку складае вада (з прымесямі).
Для атрымання туалетнага мыла ядравае мыла высушваюць, змешваюць з фарбуючымі і духмянымі рэчывамі, пластычна апрацоўваюць і штампуюць у кавалкі патрэбнай формы. Існуюць і бесперапынныя спосабы атрымання туалетнага мыла з кіслот.
Іншы раз у мыла ўводзяць спецыяльныя дабаўкі. Так, карболавае мыла, якое мае дэзінфіцыруючае дзеянне, змяшчае 0,5% фенолу, дзягцярнае мыла —• да 5% бяроставага дзёгцю і г. д.
Гідраванне тлушчаў. Для атрымання мыла і іншых рэчываў патрэбны пераважна цвёрдыя тлушчы. Між тым яны з’яўляюцца вельмі каштоўным прадуктам харчавання. Таму даўно ўзнікла думка ператвараць больш танны алей у цвёрды тлушч, які затым можна было б пэўным чынам тэхнічна апрацаваць.
Успомнім, што вадкія тлушчы адрозніваюцца ад цвёрдых толькі негранічнасцю свайго саставу — наяўнасцю двайных сувязей у вуглевадародных радыкалах. Значыць, таксама як вадкія негранічныя кіслоты могуць быць ператвораны ў цвёрдыя шляхам далучэння да іх вадароду, можна такім жа шляхам ператварыць вадкія тлушчы ў цвёрдыя. Першы ў свеце завод па гідраванню тлушчаў быў пушчаны ў нас у Расіі ў 1909 г.
Сутнасць спосабу заключаецца ў тым, што праз нагрэтую сумесь масла з тонка здробненым каталізатарам (нікелевым або меднанікелевым) прапускаюць вадарод пад ціскам у некалькі атмасфер (гл. каляровы рысунак IV). Вадарод далучаецца па месцы двайных сувязей у вуглевадародных радыкалах, і масла ператвараецца ў цвёрды тлушч, напрыклад:
СН₂—О—ОС—С₁₇Н₃₃ сн,—о—ос—с, ₇Н₃₅
сн —о—ос—с₁₇н₃₃+зн₂^ СН —О—ОС—с₁₇н₃₅
СН₂ООС—С₁₇Н₃₃ СН,—О—ОС—с₁₇н₃.
У прамысловасці працэс гідравання ажыццяўляюць у радзе паслядоўна злучаных аўтаклаваў па бесперапыннаму метаду. Праходзячы праз сістэму аўтаклаваў, тлушч усё больш гідруецца і выходзіць з апошняга аўтаклава ў выглядзе масы, падобнай па сваёй кансістэнцыі на сала. Таму гідраванае масла называюць яшчэ саламасам. Ад каталізатара саламас аддзяляецца пры дапамозе фільтравання. Гідраваны тлушч — паўнацэнны прадукт для вырабу мыла, а ў выпадку скарыстання пэўных сартоў масла — і для ўжывання ў ежу, напрыклад у саставе маргарыну.
136
Маргарын — тонкая сумесь (эмульсія) саламасу, расліннага або жывёльнага тлушчу, сквашанага малака з дабаўкай цукру, солі і іншых рэчываў. Па сваёй пажыўнасці і засваяльнасці арганізмам маргарын не ўступае сметанковаму маслу. Маргарын значна пашырае магчымасці харчовага прымянення раслінных тлушчаў. Характэрна, што ў нашай краіне ўжыванне маргарыну ў якасці харчовага прадукту не азначае зніжэння спажывання іншых тлушчаў, у тым ліку сметанковага масла: вытворчасць і спажыванне гэтых тлушчаў з кожным годам узрастае.
Высыхаючыя і невысыхаючыя алеі. Вадкія тлушчы (алеі) з прычыны наяўнасці кратных сувязей у малекулах не толькі далучаюць вадарод; яны могуць акісляцца і полімерызавацца. Гэтыя ўласцівасці таксама прыводзяць да важных практычных вынікаў.
Калі на працягу доўгага часу назіраць за алеямі, налітымі на пласцінкі ў выглядзе тонкага слоя, то можна заўважыць наступнае: адны з іх праз некалькі дзён робяцца цвёрдымі, як кажуць, высыхаюць, утвараючы эластычную плеўку, якая шчыльна прыстае да прадмета; другія высыхаюць больш павольна, трэція не высыхаюць зусім. Да добра высыхаючых алеяў належаць ільняны, канапляны і некаторыя іншыя, да невысыхаючых — аліўкавы і касторавы алеі.
У аснове высыхання алеяў ляжаць рэакцыі акіслення і полімерызацыі. Хутчэй высыхаюць алеі высокай негранічнасці, якія змяшчаюць па некалькі двайных сувязей у вуглевадародных радыкалах’
Працэс высыхання можна каталізаваць. Каталізатарамі з’яўляюцца солі некаторых цяжкіх металаў, якія называюцца сікатывамі (siccativus — высыхаючы).
На гэтай з’яве заснавана выкарыстанне аліфы. Аліфу атрымліваюць награваннем высыхаючага алею (звычайна льнянога) у прысутнасці солей марганцу, свінцу або кобальту. Прымяняецца яна для развядзення густацёртых масленых фарбаў з мэтай пакрыцця імі розных прадметаў. Гэта — адзін з асноўных спосабаў засцярогі матэрыялаў ад разбурэння, у тым ліку жалеза ад іржаўлення. Ахоўнае дзеянне масленай фарбы належыць перш за ўсё аліфе. Пасля нанясення на паверхню прадмета ў ёй пад дзеяннем каталізатараў адбываюцца працэсы акіслення і полімерызацыі, у выніку чаго на прадмеце ўтвараецца шчыльная плеўка, якая засцерагае яго ад атмасферных уздзеянняў.
Сінтэтычныя мыючыя рэчывы. Асабліва многа тлушчаў — гэтых каштоўных прадуктаў харчавання — расходуецца, як мы бачылі, на вытворчасць мыла. Каб зберагчы тлушчы для народнага спажывання, трэба мыла атрымліваць з нехарчовай сыравіны. Арганічная хімія дае такія магчымасці. Зараз з кожным годам мы атрымліваем усё больш сінтэтычных мыючых сродкаў вельмі добрай якасці.
137
Успомнім, што такое звычайнае мыла. У асноўным гэта солі вышэйшых карбонавых кіслот. Зараз такія кіслоты пачалі атрымліваць не толькі гідролізам тлушчаў, але і акісленнем вуглевадародаў нафты. Выяўляецца, што калі праз расплаўлены парафін, які змяшчае злучэнні марганцу ў якасці каталізатара, пры тэмпературы каля 120° С прапускаць паветра, то адбываецца разрыў, як бы крэкінг, малекул вуглевадароду і акісленне ўтвораных канцавых груп у карбаксільныя, напрыклад:
2СН₃(СН₂)₁₄СН₂ІСН₂(СН₂)₁₄СН₃ + 5О₂ >
о
> 4СН₃(СН₂)₁₄С< + 2Н₂О
Нейтралізацыяй утвораных кіслот атрымліваюць солі:
О 0
СН₃(СН₂)₁₄С< + NaOH ^ СН₃(СН₂)₁₄С< + Н.,0
^ONa
Такія солі ўжо шырока выкарыстоўваюцца ў саставе некаторых сартоў мыла.
Для выкарыстання ў якасці мыючых сродкаў зараз сінтэзуюць ужо не толькі вышэйшыя карбонавыя кіслоты (іх солі), але і цэлы рад іншых арганічных рэчываў. Гэтыя сінтэтычныя рэчывы ўваходзяць у састаў шырока вядомых парашкоў «Новость», «Эра», «Астра» і іншых.
У адрозненне ад звычайнага мыла, парашкі тыпу «Новость» добра мыюць у жорсткай і халоднай вадзе, не трацяць мыючых уласцівасцей у кіслым асяроддзі, не зніжаюць якасці шарсцяных і шаўковых тканін.
Пытанні і практыкаванні
^ Дкія прадукты атрымліваюць у прамысловасці перапрацоўкай тлушчаў?
17. Што такое ядравае мыла? Як яго атрымліваюць? Як з ядравага мыла атрымліваюць туалетнае?
іо' тТ° такое саламас, як ён атрымліваецца і для чаго прымяняецца?
19. Што такое аліфа? На якіх хімічных з’явах грунтуецца яе прымяненне’ 3 якон мэтай уводзяцца ў яе сікатывы?
20. Складзіце ўраўненне рэакцыі акіслення трыякантану С₃₀Нво лічачы што пры гэтым утвараецца аднаасноўная гранічная кіслата з 15 атамамі вугляроду ў малекуле.
Практычнае заданне
Прарабіце дома доследьі з ліку наступных: а) выведзіце тлустыя плямы з адзення бензшам, б) параўнайце пенаўтварэнне звычайнага мыла і мыючага парашку «Новость» у жорсткай вадзе, змякчыце ваду дабаўленнем соды або кіпячэннем і праверце вынікі, в) параўнайце хуткасці высыхання тонкіх слаёў аліфы і алею (без сікатыву), г) падрыхтуйце сумесь фарбы з аліфай і пафарбуйце прадметы, якія маюць у гэтым патрэбу.
138
ВУГЛЯВОДЫ
Вугляводы вельмі распаўсюджаны ў прыродзе і адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека. Адны з іх, напрыклад крухмал, належаць да асноўных пажыўных рэчываў; другія (цэлюлоза, або клятчатка) ідуць на выраб тканін, паперы, штучнага валакна і г. д.
Назва «вугляводы» ўзнікла таму, што першыя вывучаныя прадстаўнікі гэтага класа злучэнняў складаліся як бы з вугляроду і вады — яны мелі састаў, які можна паказаць агульнай формулай С„(Н₂О)т. Пазней, аднак, былі знойдзены вугляводы, якія не адпавядаюць гэтай формуле.
Адным з прасцейшых вугляводаў з’яўляецца глюкоза.
§ 38. ГЛЮКОЗА
Фізічныя ўласцівасці і знаходжанне ў прыродзе. Глюкоза белае крышталічнае рэчыва, добра растваральнае ў вадзе, салодкае на смак («глюкас» — салодкі). Па салодкасці яна крыху ўступае звычайнаму бураковаму цукру.
Глюкоза сустракаецца амаль ва ўсіх органах раслін: у пладах, карэннях, лісцях, кветках. Асабліва многа яе ў вінаградным соку (адсюль другая назва глюкозы — вінаградны цукар) і ў спелых фруктах, ягадах. Разам з другім вугляводам, фруктозан, яна складае асноўную частку пчалінага мёду.
Глюкоза ёсць і ў жывёльных арганізмах. Напрыклад, у крыві чалавека змяшчаецца каля 0,1% глюкозы.
Будова глюкозы. Састаў глюкозы паказваецца формулан СвН₁₂Ов.
Паспрабуем высветліць будову гэтага вугляводу.
Паколькі ў саставе глюкозы ёсць кісларод, то ўзнікае пытанне, ці не змяшчае яна ўжо вядомыя нам функцыянальныя групы атамаў.
У сувязі з тым што ў малекуле глюкозы параўнальна многа кіслародных атамаў, можна выказаць меркаванне перш за ўсе аб прыналежнасці яе да мнагаатамных спіртоў. Калі раствор глюкозы прыліць да свежаасаджанага гідрату вокісу медзі, утвараецца яркасіні раствор, як гэта мы назіралі і ў выпадку гліцэрыну. Дослед, такім чынам, пацвярджае прыналежнасць глюкозы да мнагаатамных спіртоў. .
Але тады ўзнікае пытанне, колькі ж пдраксільных груп змя
шчаецца ў малекуле.
Вядомы складаны эфір глюкозы, у малекуле якога змяшчаецца пяць астаткаў воцатнай кіслаты. 3 гэтага вынікае, што ў малекуле
глюкозы пяць гідраксільных груп.
Застаецца высветліць характар яшчэ аднаго кіслароднага атам . Калі раствор глюкозы нагрэць з аміячным ра