• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ´ну ад адной, зрабіць рухомымі, здольнымі да перамяшчэння. Гэтага можна дасягнуць расплаўленнем палімеру або яго растварэннем. Расплавіць цэлюлозу, як мы бачылі, немагчыма: пры награванні яна разбураецца. Трэба, значыць, шукаць магчымасці яе растварэння.
    
    152
    
        Калі цэлюлозу хімічна апрацаваць, то можна атрымаць растваральныя высокамалекулярныя вытворныя яе і тады з’явіцца магчымасць перабудоўваць размяшчэнне малекул палімеру.
        У залежнасці ад характару апрацоўкі цэлюлозы існуюць розныя спосабы атрымання штучных валокнаў. Найбольшай вядомасцю> сярод такіх валокнаў карыстаюцца віскознае і ацэтатнае. Віскознае валакно найбольш таннае, але ў яго зніжаецца трываласць. у вільготным стане; яно вельмі збягаецца і параўнальна дрэнна захоўвае цяпло.
        Хуткімі тэмпамі цяпер развіваецца вытворчасць ацэтатнага валакна, якое мае больш высокія якасці. Разгледзім вытворчасць гэтага валакна.
        Каб атрымаць растваральны палімер, прыродную цэлюлозу (баваўняны пух) ператвараюць у дыацэтылцэлюлозу. Для гэтай мэты яе апрацоўваюць не воцатнай кіслатой, як можна было б меркаваць, а воцатным ангідрыдам, які з’яўляецца больш моцным этэрыфікуючым сродкам, чым кіслата.
        Для асобнага звяна макрамалекулы гэты працэс можна паказаць так:
    
    I.......О   ; О
    
            і       II  = II
    
    ОІН+СН₃—С—О рс—сн₃
    
              С₆Н₇О₂—О:Н₊СН₃—С—О UC—СН₃
    
                   \ І         II I II
    
    ОН.. І ° і °
    
    о—ос—сн₃
                С₆Н₇0₂<0 ОС—СН₃+2СН₃СООН 'ОН
    
    
        Прадукт этэрыфікацыі — дыацэтылцэлюлозу — раствараюць у, ацэтоне *. Утвараецца вязкі раствор, у якім малекулы палімеруўжо могуць перамяшчацца і прымаць той ці іншы патрэбны парадак.
        Наступная задача заключаецца ў тым, каб з гэтага раствору атрымаць валакно з упарадкаваным размяшчэннем макрамалекул.
        3 гэтай мэтай раствор палімеру праціскаюць праз тонкія адтуліны маленькіх металічных каўпачкоў — фільер. Праходзячы праз такія адтуліны, малекулы палімеру, як бярвенні пры сплаве па вузкай рацэ, да некаторай ступені ўжо выстройваюцца ўдоўж струменя раствору. Каб тонкі вадкі струмень ператварыць у валакно, трэба выдаліць з яго растваральнік. Для гэтага струмені.
    
    
        ¹ Пры этэрыфікацыі цэлюлозы воцатным ангідрыдам атрымліваецца трыацэтылцэлюлоза. 3 прычыны дрэннай растваральнасці яе часткова гідралізуюць. да ўтварэння дыацэтылцэлюлозы, якая добра раствараецца ў ацэтоне.
    
    
    153.
    
    Рыс. 42. Схема фармавання ацэтатнага валакна.
    
    Ацэтылцэлюлоза ўжываецца
    
      раствору дыацэтылцэлюлозы з фільеры паступаюць у вертыкальную шахту вышынёй каля 3,5 м, праз якую праходзіць нагрэтае паветра (рыс. 42). Пад дзеяннем цеплыні ацэтон выпараецца і малекулы ацэтылцэлюлозы дзякуючы дзеянню міжмалекулярных сіл утвараюць тонкія доўгія валаконцы, якія апускаюцца ў ніз шахты. Далей яны скручваюцца ў адно агульнае валакно.
         Часта штучныя валокны выкарыстоўваюцца не ў выглядзе доўгіх нітак (шоўку), а ў выглядзе штапелю — рэзаных някручаных валокнаў даўжынёй у некалькі сантыметраў. Штапель можа ўжывацца для сумеснага прадзення з іншымі валокнамі.
         Ацэтатнае валакно менш траціць трываласць у вільготным стане, чым віскознае. 3 прычыны больш нізкай цеплаправоднасці яно лепш захоўвае цяпло. Апрача таго, гэта валакно вызначаецца мяккасцю, мала камечыцца, менш збягаецца ў час мыцця. Усё гэта робіць тканіны з ацэтатнага валакна асабліва каштоўным тэкстыльным матэрыялам.
    не толькі для атрымання штуч
    
    нага валакна. 3 яе атрымліваюць негаручую і, значыць, нявогне
    
         небяспечную кінаплёнку. 3 ацэтылцэлюлозы можна рабіць шыбы для акон і парнікоў, якія прапускаюць ультрафіялетавыя праменні, і г. д.
    
    
         Пытанні і практыкаванні
           29.    3 якіх асноўных стадый складаецца вытворчасць ацэтатнага валакна? Як ажыццяўляецца фармаванне валакна?
           30.             Якія важнейшыя ўласцівасці ацэтатнага валакна і яго прымяненне?
    
         Заданне
              Перш чым пачаць вывучэнне наступнага раздзела курса, паўтарыце па падручніку хіміі Ю. В. Хадакова і інш., выд. 8 § 73.
    
    154
    
    РАЗДЗЕЛ 111
    
    АЗОТЗМЯШЧАЮЧЫЯ АРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ
    
       Вядома многа арганічных рэчываў, у састаў якіх, побач з іншымі элементамі, уваходзіць азот. 3 групы азотзмяшчаючых рэчываў разгледзім перш за ўсё нітразлучэнні.
    
    
    § 43. НІТРАЗЛУЧЭННІ
    
        Мы ўжо знаёміліся часткова з прадстаўнікамі нітразлучэнняў— нітрабензолам і трынітраталуолам:
    
    нс
    
    нс
    
    
        no₂
    
    С
    
    VCH сн
    
    Нітрабензол
    
            сн₃
    
    с
    O,NC A CNO₂
    
    HC^J CH c
    
            no₂
    
         Трынітраталуол
    
    
       Нітрабензол — жаўтаватая вадкасць, цяжэйшая за ваду, з пахам горкага міндалю. Трынітраталуол — цвёрдае рэчыва, якое мае моцныя выбуховыя ўласцівасці.
       Арганічныя рэчывы, малекулы якіх змяшчаюць адну або некалькі нітрагруп —NO₂,. злучаных з вуглевадародным радыкалам, называюцца нітразлучэннямі.
       Вядомы нітравытворныя і для вуглевадародаў з адкрытым ланцугом атамаў. Напрыклад, нітраметан СН₃—NO₂, нітраэтан СН₃—СН₂—NO₂, нітрапрапан СН₃—СН₂—СН₂—NO₂ і г. д.
    
    155
    
       Нітразлучэнні могуць быць атрыманы дзеяннем азотнай кіслаты на вуглевадароды. 3 гэтай рэакцыяй мы знаёміліся пры вывучэнні бензолу:
    
    
    С₆Н₆ + HONO₂ > C?H₅NO₂ + Н₂О Нітрабензол
    
    
    Рыс. 43. Схема нітратара бесперапыннага дзеяння.
    
      Метан і яго бліжэйшыя
    
    Успомніце, як праводзіўся дослед нітравання.
         У прамысловасці падобны працэс ажыццяўляюць у бесперапынна дзеючых апаратах — нітратарах (рыс. 43). Знізу ў апарат паступаюць вуглевадарод і нітруючая сумесь (азотная і серная кіслоты). Вадкасці рухаюцца знізу ўверх (па прынцыпу праматоку) і перамешваюцца мешалкай. Прадукты рэакцыі адводзяцца з верхняй часткі нітратара. Нітразлучэнне аддзяляецца ў адстойніках ад непрарэагаваўшых кіслот і прамываецца. Нітратар мае звон
    
       ку вадзяную рубашку для адвядзення цяпла, што вылучаецца пры рэакцыі.
    гамолагі нітруюць у газападобным
    
    стане парай азотнай кіслаты:
    
              Н              Н
    
    н—С—Н + HONO., > н—с—no₂ + Н₂О
    
    
    
    
       Нітраметан, які ўтвараецца, у адрозненне ад метану — вадкі прадукт.
       Нітразлучэнні выкарыстоўваюцца для атрымання з іх амінаў і іншых арганічных злучэнняў.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
       1.    Складзіце ўраўненне рэакцыі атрымання: а) нітраэтану, б) трынітраталуолу, зыходзячы з адпаведных вуглевадародаў.
       2.    Ці могуць быць ізамеры: а) у нітраэтану, б) у нітрапрапану, в) у нітрабутану? Прывядзіце іх структурныя формулы.
       3.      Як атрымліваюць нітразлучэнні ў прамысловасці?
    
    
    , 156
    
    § 44. AMIНЫ
    
    
       Будова амінаў. Азот можа змяшчацца ў арганічных злучэннях не толькі ў выглядзе астатку азотнай кіслаты, але і ў іншых формах, напрыклад у выглядзе аднавалентнага астатку аміяку —NH₂, называемага амінагрупай. Амінагрупа можа ўваходзіць як у састаў злучэнняў з адкрытым ланцугом, так і араматычных, напрыклад:
    СН₃—NH₂ С₄Н₉—NH₂ С₆Н₅—nh₂ Метыламін         Бутыламін        Феніламін
                                                  або анілін
       Арганічныя рэчывы, у малекулах якіх змяшчаюцца амінагрупы — NH₂, злучаныя з вуглевадародным радыкалам, належаць да класа амінаў ¹.
       Аміны, што змяшчаюць групу—NH₂, можна разглядаць як арганічныя вытворныя аміяку, у малекуле якіх адзін атам вадароду заменены вуглевадародным радыкалам.
       Падабенства амінаў з аміякам не толькі фармальнае. Яны маюць і некаторыя агульныя ўласцівасці.
       Ніжэйшыя члены амінаў гранічнага рада газападобныя і маюць пах аміяку. 1х спачатку і прымалі за аміяк, пакуль не выявілася, што ў адрозненне ад яго яны гараць на паветры.
       Больш падрабязна з уласцівасцямі амінаў і падабенствам іх з аміякам азнаёмімся на прыкладзе араматычнага аміну — аніліну.
                    СН
    
    Анілін
    
              нс ^с—nh₂
                  — бясколерная нсч/сн
                 сн
    
    маслістая вадкасць,
    
    ён мала растваральны ў вадзе, вельмі ядавіты і звычайна бурага колеру з прычыны частковага акіслення на паветры. На каляровым рысунку I паказана мадэль малекулы аніліну.
       Анілін, як і аміяк, мае ўласцівасці асноў. Праўда, гэтыя ўласцівасці ў аніліну праяўляюцца настолькі слаба, што ён не змяняе афарбоўкі лакмусу, але з кіслотамі анілін рэагуе, утвараючы солі падобна аміяку:
    NH₃ + HC1 > [NHJ Cl
    C₆H₅NH₂ + HC1 > [C₆H₅NH₃] Cl
       Успомніце, як праводзіцца першая рэакцыя. Каб ажыццявіць другую рэакцыю, трэба да аніліну прыліць канцэнтраваную кіслату. Узаемадзеянне рэчываў ідзе з вылучэннем цеплыні. Пасля ахаладжэння сумесі ўтвораная соль вылучаецца ў цвёрдым выглядзе.
    
         ¹ Да класа амінаў належаць і некаторыя іншыя рэчывы, якія змяшчаюць азот не ў выглядзе групы —NH₂. Тут яны не разглядаюцца.
    
    157
    
    Мікалай Мікалаевіч Зінін (1812—1880).
    
       Формулы солей амінаў часта пішуць, адасабляючы кропкай формулы аміну і кіслаты. Атрыманая соль аніліну можа быць паказана формулай СвН₅—NH₂ • HC1 і названа ў такім выпадку хлорыставадародным анілінам.
       Калі на раствор хлорыставадароднага аніліну падзейнічаць растворам шчолачы, то, як і ў выпадку солі амонію, зноў вылучыцца анілін:
    NH₄C1 + NaOH >
        > NaCl + Н₂О + NH₃
       C₆H₅NH, • HC1 + NaOH
        > NaCl + H₂O + C₆H₅NH₂
    
    
    з’яўляюцца больш моцнымі
    
       Цікава, што аміны — вытворныя гранічных вуглевадародаў— асновамі, чым анілін. Напрыклад, растворы метыламіну і этыламіну, таксама як шчолачы, афарбоўваюць лакмус у сіні колер.
       Аслабленне асноўных уласцівасцей у аніліну адбылося таму, што бензольнае ядро, як мы бачылі на прыкладзе фенолу, узмацняе кіслотныя ўласцівасці рэчыва; таму яно як бы часткова нейтралізуе асноўныя ўласцівасці аніліну.
       Анілін — адзін з важнейшых прадуктаў хімічнай прамысловасці. Ён ужываецца пры атрыманні так званых анілінавых фарбавальнікаў, многіх лекавых і духмяных рэчываў, высокамалекулярных злучэнняў і г. д.
       Таму вялікае значэнне для развіцця хіміі і прамысловага арганічнага сінтэзу мела адкрыццё прафесарам Казанскага універсітэта М. М. Зініным (1842) даступнага спосабу атрымання аніліну. Ён знайшоў, што анілін можна атрымліваць аднаўленнем нітрабензолу. Схематычна такі працэс можа быць паказаны ўраўненнем:
    
    
    C₆H₃NO₂ + 6Н ^ C₆H₅NH₂ + 2Н₂О
    
    
    
       Гэта рэакцыя мае назву рэакцыі Зініна. У прамысловасці