Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
�КНО КАПРОН
Раней мы знаёміліся з прыроднымі і штучнымі валокнамі. Прыродныя валокны, як мы ведаем, вырабляюць непасрэдна з прыродных высокамалекулярных матэрыялаў — бавоўны, ільну, шэрсці, шоўку. Штучныя таксама атрымліваюць з прыродных палімерных матэрыялаў, але прайшоўшых папярэдне тую або іншую хімічную перапрацоўку (віскознае, ацэтатнае).
Сінтэтычныя валокны адрозніваюцца ад іншых тым, што для іх атрымання скарыстоўваюцца не прыродныя палімеры, а сінтэтычныя. Найбольш вядомае з сінтэтычных валокнаў — капронавае.
6*
163
Штучныя і сінтэтычныя валокны аб’ядноўваюць у адну групу хімічных валокнау, таму што ў вытворчасці тых і другіх карыстаюцца хімічнымі метадамі, хоць і ў рознай ступені. Агульная класіфікацыя валокнаў тады будзе паказана наступнай схемай (рыс. 44).
Рыс. 44. Класіфікацыя валокнаў.
Сінтэз і будова капрону. Манамерам для атрымання капронавага валакна з’яўляецца амінакапронавая кіслата H₂N—СН₂—СН₂— —СН₂—СН₂—СН₂—СООН. Малекулы гэтай кіслаты маюць на канцах кіслотную і асноўную функцыянальныя групы, рэагуюць паміж сабой, утвараючы доўгія ланцугі¹:
„ н
,0 | о
Н^—(СН₂)₅—С^'і + Н'—N— (СН,)₆—с/)+'Н?
он і \ он і
н
N(CH»)₆CC і+
о н о н о
II I II I II
... H.,N(CH₂)₆CN—(СН₂)₆С—N—(СН₂)₆—С—... +/IH..0
¹ Тут прыводзіцца спрошчаная трактоўка сінтэзу капрону. На самай справе ў якасці зыходнага рэчыва бярэцца не сама амінакапронавая кіслата, а капралактам, які можна разглядаць як прадукт узаемадзеяння карбаксільнай групы
161
Гэта рэакцыя полікандэнсацыі, таму што ўтварэнне палімеру тут ідзе з вылучэннем пабочнага нізкамалекулярнага прадукту (вады). У выніку рэакцыі ўтвараецца смала — капрон, малекулярная формула якой можа быць запісана так:
Н О
I II
[_N_₍CH₂)₆C_
п
У атрыманай смале макрамалекулы размешчаны хаатычна. Але калі іх удасца размясціць у пэўным парадку, то, будучы лінейнымі, яны пачнуць моцна прыцягвацца адна да адной і могуць даць вельмі трывалае валакно.
Валокны з капрону належаць да групы поліамідных валокО Н
II I
наў. Так яны названы таму, што група атамаў —С—N—, якая злучае астаткі амінакапронавай кіслаты, з’яўляецца ашднай групоўкай, характэрнай для амідаў кіслот. У гэтым вы лёгка пераканаецеся, калі формулу якоганебудзь аміду напішаце ў разгорнутым выглядзе:
О Н
II I R_С—N—Н
Фармаванне капронавага валакна. Якім жа спосабам можна ўпарадкаваць размяшчэнне малекул у капроне і атрымаць з яго валакно? Мы ўжо ведаем, што для гэтай мэты трэба перш за ўсё аслабіць сілы ўзаемадзеяння паміж макрамалекуламі, каб яны змаглі свабодна перамяшчацца. Успомніце, якімі двума спосабамі гэтага можна дасягнуць. 3 адным такім спосабам мы пазнаёміліся на прыкладзе атрымання ацэтатнага валакна. Тут скарыстоўваецца другі спосаб — плаўленне палімеру (капрон плавіцца пры 215° С без раскладання). Затым палімер трэба прапусціць
і амінагрупы ўнутры малекулы амінакіслаты:
/° СН₂СНгСН₂—C\:qH
СН₂—СН₂—N
сн,—сн₂сн₂
? /СО 4 Н₂О
СНа—СН₂—NH
Капралактам
Цыклічныя малекулы капралактаму
о н
ў працэсе сінтэзу палімеру могуць
II
гідралізавацца вадой па сувязі—С—N—з утварэннем
амінакапронавай кіслаты.
165
праз тонкія адтуліны, каб малекулы арыентаваліся ў адным напрамку і атрымаліся валаконцы.
Утварэнне валокнаў капрону можна назіраць на простым до
следзе. Калі ў прабірцы або ў фарфоравым кубку расплавіць кавалачкі капронавай смалы або вырабу з капрону і акунуць у расплаў канецшкляной палачкі, то мы заўважым, што ўслед за палачкай будуць выцягвацца з расплаву тонкія доўгія ніткі, якія застываюць на паветры. Вядома, пры такім прымітыўным сгюсабе валокны не будуць дастаткова роўнымі і трывалымі.
На рысунку 45 паказана агульная схема атрымання капронавага валакна ў прамысловасці.
Раздробленая смала палімеру з бункера паступае ў плавільную галоўку ўстаноўкі. Тут на рашотцы, абаграваемай парай высокакіпячых рэчываў, якая праходзіць па змеевіку, смала плавіцца. Вязкі расплаў смалы паступае ў фільеру, з якой ён выходзіць у выглядзе тонкіх струменьчыкаў у шахту, куды ўваходзіць халоднае паветра. Пры ахаладжэнні струменьчыкаў утвараюцца тонкія валаконцы. Апошнія затым выцягваюцца па роліках, якія круцяцца з рознай хуткасцю, і скручваюцца ў ніткі. У працэсе выцягвання ўзмацняецца арыентацыя малекул удоўж валакна і яно набывае
Рыс. 45. Схема атрымання капрона ³“ большую трываласць.
вага валакна з расплаву. На РЫСунку 46 паказаны агуль
ны выгляд машыны для фармавання капронавага валакна. Фармаванне з расплаву прымяняецца і ў вытворчасці іншых сінтэтычных валокнаў.
Уласцівасці і прымяненне капронавага валакна. Нам вядома
з хатняга ўжытку, што капронавыя вырабы не ўбіраюць вільгаць і таму не страчваюць сваёй трываласці ў мокрым стане; яны не гніюць і не паядаюцца моллю. Капрон больш устойлівы да сцірання і дзеяння шматразовых дэфармацый (выгінаў), чым усе натуральныя
валокны.
166
Але ў капронавага валакна ёсць недахопы. Яно мала ўстойлівае
да дзеяння кіслот: пад уплывам кіслот 'амідныя сувязі —С—N—
гідралізуюцца і макрамалекула распадаецца на больш дробныя звенні. Параўнальна невялікая і цеплаўстойлівасць капронавага валакна: пры награванні трываласць яго зніжаецца, а пры 215°С, як мы бачылі, адбываецца плаўленне. Таму, напрыклад, прасаваць капронавыя рэчы гарачым прасам нельга.
Вядома, як шырока выкарыстоўваецца капронавае валакно. Прыгожыя кофтачкі, шалікі, шкарпэткі, панчохі і многія іншыя рэчы з яго сталі ўжо звычайнымі ў нашым быце. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца вырабы з вітага капронавага валакна — безразмерныя шкарпэткі і панчохі, якія лёгка расцягваюцца. 3 капрону таксама вырабляюць прыгожыя футравыя рэчы.
3 прычыны таго што капрон мае высокую трываласць і не гніе, ён ідзе таксама на выраб парашутнай тканіны, канатаў, рыбалоўных сетак, лёсак і г. д. 3 асабліва трывалага (так званага звыштрывалага) капрону робяць кордавую тканіну, якая скарыстоўваецца ў якасці каркаса аўта і авіяпакрышак. Тэрмін службы шын з капро
Рыс. 46. Агульны выгляд машыны для фармавання капронавага валакна
навым кордам значна боль
шы, чым у шын са звычайным віскозным і баваўняным кордам.
Капронавая смала шырока выкарыстоўваецца і ў якасш пластмасы для вырабу дэталей машын і механізмаў — шасцерань, укладышаў падшыпнікаў, утулак і г. д., якія вызначаюцца вялікай трываласцю і зносаўстойлівасцю.
167
Пытанні і практыкаванні
групГ’хМч^ ^.^ ‘ СІНТЭТЫЧНЫЯ в“' абядноўваюцца ў адну
28. Як атрымліваецца капрон і якую будову ён мае?
' ў' ^³ ^Рмзпластычных ці тэрмарэактыўных смол належыць капрон’ Чым ваш адказ можа оыць пацверджаны?
30. Пералічыце важнейшыя галіны прымянення капрону і назавіце на якіх уласцівасцях палімеру яны грунтуюцца ⁵ Це' на якіх
_ 'П' ³выштРывалае валакно з капрону для кордавай тканіны рыхтуеййа
асабл>ва мочным выцягваннем яго. Як гэта растлумачыць? У
32. Якія групы атамаў утвараюцца на канцах малекул пры гідролізе каР П^ амідных сувязях? Прывядзіце схематычнае ўраўненне рэакцыі
33. Параунанце уласцівасці ацэтатнага і капронавага валакна
„ Іюліаміднае валакно энант, якое адрозніваецца ад капрону большай кісла^ы”'^
ўраўненне полікандэ^шыЛмж^ант^ ? п’рьТвяд^с^
формулу высокамалекулярнага рэчыва, якое ўтвараецца У " У
пінаван кіслаты НООС — СН„ — СН, — СН„ — Д
ам^ым?^ РЭаКЦЫІ пол™«і.Ц^ можна дадзенае валакно назвХ nS
Заданні
вырабу. ПаРаУНаНЦе тРываласць выцягнутай вамі ніткі і ўзятай з капронавага HiKy²?^^^’^^^ наступнага параграфа, паўтарыце па падручніку і іарыо яна і М. Г. Маркава «Анатомія і фізіялогія чалавека» §34.
§ 48. БЯЛКІ
Бялкі ў прыродзе. Бялкі — высокамалекулярныя азотзмяшчаю“ЭЧЫВЫ ВеЛЬМ' складанай бУдовы Яны з’яўляюцца асноунан часткан пратаплазмы клетак і таму знаходзяцца ■ vcix раслінных і жывёльных арганізмах. Бялкі знаходзяцца ў кпыві ““Ц" МЬ¹ШЦаХ’ СКурЬІ' касцях' Бялковую прыроТу ма^^ Р п г '₍аРПЮНЫ' ³ бЯЛК°Ў скл«а РвалУасы шэрЙ,
Д’ zⁿapayH^bHa многа бялкоў змяшчаецца ў збожжавых культурах (у „асеяні пшаніш 18%, у „асенні жыта
/0 /•
шаіРржы ³ ТЛушчамі ' вУ™яводамі бялкі складаюць аснову наштоБч'і2 асаблівае значэнне ў жыцці арганізмаў, таму
звязаны Усе жыццевыя працэсы. Без бялку няма жьші;
Жьіцце есць спосаб існавання бялковых цел» (Ф. Энгельс) n JaCTay ' будова' У састаЎ бялкоў уваходзяць вуглярод вадаРОД, кісларод, азот, часта сера. Часам яны змяшчаюць таксама фосфар. жалеза і іншыя элементы мяшчаюць таксама
168
Малекулярная вага бялкоў вельмі разнастайная. У большасці выпадкаў яна складае некалькі дзесяткаў або соцень тысяч, а ў некаторых бялкоў яна дасягае мільёнаў.
Як і іншыя прыродныя высокамалекулярныя рэчывы, бялкі гідралізуюцца. Вывучэнне прадуктаў гідролізу дапамагае скласці ўяўленне аб будове бялкоў. Вызначана, што ў выніку гідролізу бялкоў атрымліваецца не адно рэчыва, як пры гідролізе крухмалу або цэлюлозы, а некалькі. Усе гэтыя рэчывы з’яўляюцца амінакіслотамі. Увогуле з прадуктаў гідролізу бялкоў вылучана больш 20 амінакіслот.
Таму можна лічыць, што бялковыя малекулы складзены з астаткаў амінакіслот, таксама як малекулы крухмалу і цэлюлозы пабудаваны з астаткаў глюкозы.
Цікава, што ва ўсіх амінакіслотах, атрыманых гідролізам бялкоў, амінагрупа і карбаксільная група размешчаны не на канцах малекулы, як напрыклад у амінакапронавай кіслаце, а ў самым блізкім суседстве адна з адной (табл. 12).
Т а б л і ц a 12
Будова некаторых амінакіслот, вылучаных з бялкоў
Амінакіслоты Будова
Глікаколь (гліцын)..... сн,с