• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    яе ажыццяўляюць у спецыяльных рэактарах, куды загружаюць нітрабензол, саляную кіслату і чыгунныя стружкі. Жалеза, што змяшчаецца ў чыгуне, выцясняе з кіслаты і вады вадарод, які, знаходзячыся ў атамарным стане, аднаўляе нітрабензол у анілін.
    
    158
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        4.     Складзіце формулы ўсіх ізамераў бутыламіну.
        5.     Складзіце ўраўненне рэакцыі гарэння этыламіну, лічачы, што азот пры гэтым вылучаецца ў свабодным стане.
        6.     Метыламін пры растварэнні ў вадзе рэагуё з ёй, як аміяк. Складзіце ўраўненне рэакцыі. Растлумачце з’яўленне шчолачных уласцівасцей у злучэнні, якое ўтварылася пры рэакцыі.                         ,     ...
        7"     Пералічыце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) прымяненне аніліну.                                             .
        8.     Колькі грамаў аніліну можа быць атрымана з 246 г нітрабензолу пры 80% выхадзе?                                                   .
        9.     Складзіце ўраўненне рэакцыі аднаўлення: а) нітраэтану, б) нітраталуолу CH₃C₆H₄NO₃ у адпаведныя аміны.
        10.    Як растлумачыць, што араматычныя аміны маюць больш слабыя асноуныя ўласцівасці, чым аміны гранічнага рада?
        11.    Як атрымань анілін, маючы ў якасці зыходнага рэчыва карбід кальцыю' Прывядзіце схему ператварэнняў і ўкажыце ўмовы рэакцый.
        12.    Назавіце хімічныя спосабы раздзялення наступных сумесей: а) этылавага спірту і воцатнай кіслаты, б) бутылавага спірту і фенолу, в) бензолу і аніліну.
    
    
    
    § 45. АМІДЫ КІСЛОТ. КАРБАМІД
    
    
       Аміды кіслот. Амінагрупа—NH₂ утварае не^толькі^ аміньр з якімі мы азнаёміліся, яна ўваходзіць таксама ў састаў амідаў кіслот.
       Аміды кіслот можна разглядаць як прадукты замены пдраксільнай групы ў кіслотах амінагрупай:
    
    RC
    
    zO хон
    
    RC<
    
    О¹
    
        nh₂
    
    Назвы    амідаў утвараюцца ад назваў адпаведных кіслот, на
    прыклад: 0                                                 
             Н амід мурашынай кіслаты,                   
             XNH2                                              
             .0                                                
             СНС/   амід воцатнай кіслаты,               
             nh2                                               
             0                                                 
    
        СН —СН₂—С\            — амід прапіёнавай кіслаты.
                       NH₂
    
    
        Першы член гэтага рада — амід мурашынай кіслаты вадкасць. Усе іншыя аміды — цвёрдыя рэчывы.
    
         ¹ Практычна аміды атрымліваюць не з кіслот, як паказана на схеме, а пры дапамозе іншых рэакцый.
    
    159
    
       Карбамід. Гэта рэчыва пад назвай мачавіны даўно вядома як Канчатковы прадукт ператварэння бялкоў у арганізме.
       Карбамід — бясколернае крышталічнае рэчыва, якое не мае паху і добра раствараецца ў вадзе.
       ’                        ’                     /NH,
       Ьудова карбаміду паказваецца формулай: О=С\ “ ■
    
       Яго можна лічыць вытворным вугальнай кіслаты О=С\ у якой абедзве гідраксільныя групы заменены амінагрупамі. Адсюль і паходзіць назва карбамід (carboneum — вуглярод).
       3 прычыны наяўнасці амінагруп карбамід праяўляе ўласцівасці слабай асновы. Раствор яго не змяняе афарбоўкі лакмусу, але з кіслотамі ён можа даваць солі, напрыклад з азотнай кісла
                                                ZNH₂
    тон утварае цяжка растваральную соль О=С<
    NH₂HNO₃
       Пры награванні з растворамі кіслот або шчолачаў карбамід гідралізуецца. Пры гэтым спачатку ўтвараецца вугальная кіслата, якая, будучы нястойкай, раскладаецца:
    
    
    
    
                                            + 2NH₃ >
    
    
     2NH₃ + Н₂О + СО₂
    
    
    
       Падобнае расшчапленйе карбаміду з вылучэннем аміяку адбываецца пры так званым аміячным браджэнні мачы пад уплывам мікраарганізмаў.
       Карбамід знаходзіць зараз шырокае прымяненне ў сельскай гаспадарцы. Ен з’яўляецца вельмі добрым азотным угнаеннем. Азоту ў ім значна больш, чым у такіх угнаеннях, як аміячная салетра і сульфат амонію. Праверце гэта шляхам разліку. Апрача таго, ён гіграскапічны, добра рассейваецца і не закісляе глебу. У сувязі з вялікай колькасцю азоту нормы ўнясення яго ў глебу значна ніжэйшыя, чым для іншых мінеральных угнаенняў.
       Карбамід прымяняецца ў сельскай гаспадарцы і ў якасці дабаўкі да беднага бялкамі корму для жвачных жывёл. У стрававальйым тракце гэтых жывёл знаходзяцца бактэрыі, здольныя ператвараць азот карбаміду ў бялковыя рэчывы, якія далей засвойваюцна арганізмам. Скормліванне мачавіны ў якасці дабаўкі да асноўнага корму цялят і авечак дае значны прырост у жывой вазе, павышае надоі малака ў кароў.
       У вялікіх колькасцях прымяняецца карбамід і ў хімічнай прамысловасці, напрыклад для сінтэзу мачавінафармальдэгідных
    
    
    І60
    
    пластычных мас, якія ідуць на выраб розных дэкаратыўных і аздабляючых матэрыялаў, порыстых матэрыялаў (міпору), посуду, галантарэйных вырабаў і г. д.
       Для задавальнення патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці карбамід атрымліваюць сінтэтычным шляхам з двухвокісу вугляроду і аміяку. Схематычна гэты працэс можна паказаць так:
    
    
               =                  Н
    о с ;о г
               і                  н
    
    NH,    /NH,
       >О=С      ■ + н₂о
    NH»       NH,
    
    
       Рэакцыю праводзяць у стальных апаратах калоннага тыпу пры высокім ціску і тэмпературы каля 200' С.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
        13.     Як адрозніваюцца па будове аміны і аміды?
        14.     Складзіце формулы амідаў: а) масленай, б) капронавай кіслот.
        15.     Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці, в) атрыманне, г) прымяненне карбаміду.
        16.     Якая працэнтная колькасць азоту ў карбамідзе?
        17.    Як правесці дослед гідролізу карбаміду, каб выявіць рэчывы, якія пры гэтым утвараюцца?
        18.     Якія перавагі мае карбамід у параўнанні з іншымі азотнымі ўгнаеннямі?
        19.     На ўтварэнне якіх рэчываў у арганізме ідзе карбамід, што дабаўляецца ў корм жывёле?
    
    
    
    § 46. АМІНАКІСЛОТЫ
    
       Сярод азотзмяшчаючых арганічных рэчываў, як і сярод кіслародзмяшчаючых, ёсць злучэнні з дваістай функцыяй. Асабліва важнымі з іх з’яўляюцца амінакіслоты.
       Будова і фізічныя ўласцівасці. Амінакіслоты — гэта рэчывы, у малекулах якіх змяшчаюцца адначасова амінагрупа —NH₂ і карбаксільная група —СООН. Прыкладам такіх злучэнняў могуць з’яўляцца амінавоцатная кіслата (глікаколь) H₂N—СН₂—СООН і амінапрапіёнавая кіслата СН₃—СН—СООН.
    
    NHₐ
       Амінакіслоты можна разглядаць як карбонавыя кіслоты, у малекулах якіх вадародны атам у радыкале замешчаны амінагрупай. У залежнасці ад месцазнаходжання гэтай групы, якая замяшчаецца, могуць існаваць розныя ізамерныя амінакіслоты. Напрыклад, амінапрапіёнавай кіслаце ізамерная кіслата з большым аддаленнем амінагрупы ад карбаксілу HₐN—СН₂—СН₂—СООН.
       Рад амінакіслот са знаходжаннем амінагрупы ў канцы ланцуга прыведзены часткова ў табліцы 11.
    
    
    6 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    
    161
    
    Г a б л і ц a 11
    
    Некаторыя прадстаўнікі амінакіслот
    
      Карбонавыя кіслоты            Амінакіслоты        
    Мурашыная ...........                            
    нсоон                                            
    Воцатная ............          Амінавоцатная        
    СН3COO11                   H2NСН2СООН      
    Прапіёнавая ...........       Амінапрапіёнавая      
    с2н5соон              Н.,.МСН2СН.,СООН  
    Масленая ............          Амінамасленая        
    С3Н7СООН             H2NСН2СН>СН„СООН
    Валяр'янавая ..........      Амінаваляр’янавая      
    с4н#соон                 H2N(СН2)4СООН     
    Капронавая ...........        Амінакапронавая       
    С5НПсоон                 H2N(СН2)5СООН     
    Энантавая............          Амінаэнантавая       
    свн13соон                H2N(СН2)всоон     
    
       Амінакіслоты з’яўляюцца бясколернымі крышталічнымі рэчывамі, добра растваральнымі ў вадзе; многія з іх маюць салодкі смак.
       Хімічныя ўласцівасці амінакіслот вызначаюцца тым, што ў іх малекулах змяшчаюцца процілеглыя па характару функцыянальныя групы — кіслотная карбаксільная група і асноўная амінагрупа. Таму амінакіслоты могуць рэагаваць і як кіслоты, і як асновы.
       Як кіслоты яны рэагуюць з асновамі, утвараючы солі, і ўзаемадзейнічаюць са спіртамі, утвараючы складаныя эфіры, напрыклад:
    
    H₂N—СН₂—СООН + NaOH ^ H₂N—СН₂—COONa + Н₂О
    
        H₂N—СН₂—СООН + HOR > H₂N—СН₂—+ Н₂О ²² XOR
    
       Як асновы яны ўтвараюць солі пры рэакцыі з кіслотамі, напрыклад:
    
    H₂N—сн₂—соон + нсі > HC1 • H₂N—сн₂—соон
    
       Рэчывы, якія ўтвараюць солі пры рэакцыі з кіслотамі і з асновамі, як мы ведаем з неарганічнай хіміі, называюцца амфатэрнымі. Тут мы сустрэліся са з’явай амфатэрнасці ў арганічнай хіміі. Амінакіслоты — гэта арганічныя амфатэрныя злучэнні.
    
    
    162
    
       У амінакіслот ёсць, вядома, і істотныя адрозненні ад неарганічных амфатэрных злучэнняў. Паколькі кіслотныя і асноўныя ўласцівасці ў амінакіслотах маюць розныя групы атамаў, іх малекулы могуць рэагаваць адна з адной, напрыклад:
    
    
    Н
    О (.= |       О
    H₂N—СНа—С^ +; Н  N СН₂ С >
    \бН І          ⁰Н
    
    
    О Н
    II |       □
    H₂NCH₂CNCH₂—С<    + н₂о
    он
    
    
    Пры гэтым, як і пры рэакцыі нейтралізацыі, вылучаецца вада.
       Амінакіслоты вельмі шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Як вядома з курса біялогіі, яны ўтвараюць у прыродзе ўсю незлічоную разнастайнасць раслінных і жывёльных бялкоў. У апошні час амінакіслоты набылі важнае тэхнічнае значэнне, асабліва ў вытворчасці так званых сінтэтычных валокнаў.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        20.    Якія арганічныя злучэнні з дваістай хімічнай функцыяй вам вядомы? Прывядзіце іх структурныя формулы і дайце кароткую характарыстыку ўласцівасцей.
        21.    Чым, апрача становішча амінагрупы, можа абумоўлівацца ізамерыя амінакіслот? Адказ пацвердзіце прыкладамі.
        22.    Складзіце структурныя формулы ўсіх ізамерных: а) амінамасленых, б) амінаваляр’янавых кіслот.
        23.    Усе бялковыя рэчывы ўтвораны амінакіслотамі, у якіх амінагрупа знаходзіцца ля бліжэйшага да карбаксілу вугляроднага атама. Складзіце структурныя формулы 3—4 такіх амінакіслот ізамерных прыведзеным у табліцы 11.
        24.    Як атрымаць этылавы эфір амінапрапіёнавай кіслаты? Складзіце ўраўненне рэакцыі.
        25.     Складзіце формулы двух тыпаў солей амінакапронавай кіслаты.
        26.     Як хімічным спосабам адрозніць амін ад амінакіслаты?
    
    
    
    § 47. СІНТЭТЫЧНАЕ ВАЛÐ