• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    і чалавека, а не па «боскай волі» хімія «творыць» свет новых рэчываў. Усёй сваёй практыкай чалавек даказвае правільнасць, сілу і бязмежныя магчымасці свайго пазнання, абвяргаючы тым самым сцвярджэнні рэлігіі аб недаступнасці для чалавека «таямніц сусвету».
    
    Пытанні і пракгпыкаванні
    
        1.    Назавіце асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай будовы A. М. Бутлерава і раскрыйце кожнае з іх на канкрэтным матэрыяле арганічнай хіміі.
        2.    Што такое: а) гамалогія, б) ізамерыя, в) кратная сувязь, г) функцыянальная група? Прывядзіце прыклады з розных раздзелаў курса арганічнай хіміі.
        3.    Ахарактарызуйце значэнне тэорыі хімічнай будовы для навуковаматэрыялістычнага светапогляду, развіцця хіміі і вытворчасці.
    
    
    § 50. АСНОУНЫЯ НАПРАМКІ ПРАМЫСЛОВАЙ АРГАНІЧНАЙ ХІМІІ
    
       Патрэбныя чалавеку ў жыцці і вытворчай дзейнасці арганічныя рэчывы ў вялікіх колькасцях выпускаюцца прамысловасцю. Абагульняючы ўжо вядомыя нам, можна назваць наступныя больш важныя вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай і атрыманнем арганічных рэчываў.
       Асноўны арганічны сінтэз. Гэта прамысловасць дае народнай гаспадарцы многатанажныя прадукты, якія прымяняюцца непасрэдна ў якасці растваральнікаў, ядахімікатаў, мыючых сродкаў, холадаагентаў і да т. п., або выкарыстоўваюцца для вырабу іншых хімічных прадуктаў—палімерных матэрыялаў, фарбавальнікаў, лекавых рэчываў і г. д.
       Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу — гэта параўнальна нескладаныя па саставу і будове рэчывы, галоўным чынам з тых класаў злучэнняў, якія мы вывучалі. Да іх ліку належаць галагенавытворныя вуглевадародаў, метылавы, этылавы і іншыя спірты, фенол, мурашыны і воцатны альдэгіды, воцатная кіслата і вышэйшыя кіслоты, простыя і складаныя эфіры, нітразлучэнні, аміны і некаторыя іншыя.
       Перапрацоўка гаручых выкапняў. Яна ўключае пераважна хімічную перапрацоўку нафты, прыроднага газу, каменнага вугалю.
    
    
    179
    
    Гэта галіна дае розныя сарты вадкага гаручага, змазачных і іншых матэрыялаў. Апрача таго, яна дае сыравіну для арганічнага сінтэзу.
        Вьпворчасць палімерных матэрыялаў. У яе ўваходзіць галоўным чынам атрыманне пластмас, каўчукаў, хімічных — штучных і сінтэтычных — валокнаў.
        Перапрацоўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовая прамысловасць. 3 гэтаіі галіны мы знаёміліся з перапрацоўкай тлушчаў, крухмалзмяшчаючых прадуктаў, з атрыманнем маргарыну, патакі, цукру. Усё гэта вытворчасці ў асноўным не сінтэтычнага характару, хаця ў асобных выпадках і тут могуць прымяняцца сінтэтычныя метады, як напрыклад пры гідраванні тлушчаў.
        Хімічная перапрацоўка драўніны. Тут ажыццяўляецца вытворчасць цэлюлозы, неабходнай для атрымання паперы, кардону, віскознага валакна; гідроліз цэлюлозы (драўніны, адходаў сельскай гаспадаркі) з мэтай атрымання глюкозы і этылавага спірту; сухая перагонка драўніны, якая дае харчовую воцатную кіслату і некаторыя іншыя прадукты.
        Тонкі арганічны сінтэз. У гэту галіну ўваходзіць атрыманне надзвычай вялікай колькасці самых разнастайных рэчываў, часта вельмі складанай будовы. Гэта вытворчасці не такія многатанажныя, як у прамысловасці асноўнага арганічнага сінтэзу або палімерных матэрыялаў, але затое больш «тонкія» ў хімічных адносінах: каб атрымаць зададзенае рэчыва, тут часта даводзіцца ажыццяўляць цэлы рад досыць складаных хімічных рэакцый. Сюды трэба аднесці выраб фарбавальнікаў, шматлікіх фармацэўтычных прэпаратаў, духмяных рэчываў, арганічных рэактываў, фота, кінаматэрыялаў і г. д. У вырабе ўсіх гэтых рэчываў шырока выкарыстоўваецца прадукцыя арганічнага сінтэзу.
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        4.      Дайце характарыстыку асноўных галін прамысловасці арганічнай хіміі.
        5.    Назавіце арганічныя рэчывы, якія прымяняюцца ў якасці: а) растваральнікаў, б) ядахімікатаў, в) мыючых сродкаў, г) холадаагентаў. У вядомых вам выпадках прывядзіце формулы рэчываў.
        6.   Назавіце асноўныя хімічныя працэсы прамысловай перапрацоўкі: а) тлушчаў, б) крухмалзмяшчаючых прадуктаў, в) цэлюлозы. Прывядзіце ўраўненні рэакцый.
    
    § 51. АСНОУНЫ АРГАНІЧНЫ СІНТЭЗ
    
        У развіцці прамысловага арганічнага сінтэзу мы можам адзначыць некалькі найбольш важных напрамкаў.
        Адбываецца інтэнсіўны працэс асваення новых крыніц вуглевадароднай сыравіны — прыродных і спадарожных газаў, нафты і нафтапрадуктаў. У сувязі з гэтым крыху зніжаецца ўдзельная вага араматычнай сыравіны ў арганічным сінтэзе — прадуктаў коксахіміі.
    
    
    180
    
       Ведаючы састаў прыродных і спадарожных газаў, а таксама прадуктаў, што атрымліваюцца пры перапрацоўцы нафты, вы можаце самі назваць рад рэчываў, якія магчыма сінтэзаваць на аснове гэтых крыніц сыравіны. Найбольшую каштоўнасць для арганічнага сінтэзу маюць метан і яго бліжэйшыя гамолагі, а таксама
    
    
    
    Рыс. 47. Метан як хімічная сыравіна
    
    Рыс. 48. Сінтэзы на аснове этылену
    
    негранічныя злучэнні, што атрымліваюцца пры іх дэгідраванні і пры перапрацоўцы нафты. На схемах (рыс. 47, 48, 49) паказана, якія рэчывы атрымліваюцца толькі з метану, этылену і бутану.
        Некаторыя з рэчываў, якія атрымліваюцца такім шляхам, з’яўляюцца ў сваю чаргу крыніцай сінтэзу многіх іншых арганічных злучэнняў. Мы ведаем пра вялікую колькасць сінтэзаў на аснове ацэтылену (рыс. 50).
    
    
    
    181
    
    Рыс. 49. Хімічнае выкарыстанне бутану.
    
    Рыс. 50. Сінтэзы на аснове ацэтылену.
    
    182
    
       Калі вы прыгледзецеся да таго, якія рэакцыі ляжаць у аснове ўсіх шматлікіх сінтэзаў, паказаных на схемах, то прыйдзеце да вываду, што колькасць іх зусім невялікая. У прамысловасці асноўнага арганічнага сінтэзу выкарыстоўваецца параўнальна мала тыпаў рэакцый. але яны ажыццяўляюцца з велізарнымі масамі рэчываў і вядуць да атрымання многатанажнай прадукцыі. Гэта пераважна такія рэакцыі: хлараванне, акісленне, гідраванне і дэгідраванне, гідратацыя і дэгідратацыя, этэрыфікацыя і гідроліз і некаторыя іншыя. Прывядзіце па 2—3 прыклады для кожнага з названых тыпаў, карыстаючыся прыведзенымі тут схемамі і наяўнымі ў вас ведамі з галіны арганічнай хіміі.
       Сучасная прамысловасць арганічнага сінтэзу характарызуецца высокім узроўнем тэхнічнага развіцця. У ёй шырока ажыццяўляюцца бесперапынныя працэсы, аўтаматызацыя кантролю і кіравання працэсамі, прымяняюцца высокі ціск і тэмпература, выключнае значэнне набыў каталіз.
       Усе гэтыя тэхнічныя дасягненні дазваляюць у радзе выпадкаў пазбегнуць многаступеньчатасці сінтэзаў і атрымаць рэчывы больш прамым шляхам, які непасрэдна вынікае з тэорыі хімічнай будовы.
       Успомнім, якім складаным і дарагім з’яўляецца шлях да атрымання бутадыену праз этылавы спірт. Але ж у малекуле бутадыену, як і ў малекуле даступнага рэчыва бутану, змяшчаюцца чатыры атамы вугляроду. Тэорыя проста паказвае, як трэба перабудаваць малекулу бутану, каб атрымаць бутадыен, і гэта зараз ажыццяўляецца ў прамысловасці.
       Воцатную кіслату атрымліваюць многаступеньчатым сінтэзам праз ацэтылен. Але структурная тэорыя падказвае, як атрымаць воцатную кіслату з таго ж бутану. Трэба разарваць малекулу напалам і акісліць асколкі малекул:
    
    2СН₃—СН₂ЬСН₃—СН₃+5О₂ > 4СН₃—СООН + 2Н₂О
    
       Зараз такі спосаб атрымання кіслаты пачынаюць прымяняць у прамысловасці.
       Каб атрымаць фармальдэгід, спачатку сінтэзуюць метылавы спірт; для гэтага неабходны вокіс вугляроду і вадарод, якія ў сваю чаргу атрымліваюць пры хімічнай перапрацоўцы метану (або вугалю). Але ад метану можна перайсці да фармальдэгіду і больш прамым шляхам, мінаючы ўсе гэтыя стадыі, калі зможам замяніць у малекуле зыходнага рэчыва два атамы вадароду на атам кіслароду:
    сн₄ + о₂ > сн₂о + Н₂О
    
       Сучасныя спосабы кіравання рэакцыямі даюць магчымасць ажыццявіць такі працэс у прамысловых маштабах.
    
    
    183
    
       Параўнайце карбідны спосаб атрымання ацэтылену з атрыманнем яго з метану або атрыманне этылавага спірту з этылену і з харчовых прадуктаў. Вы зноў пераканаецеся, што найбольш прагрэсіўнымі з’яўляюцца аднастадыйныя працэсы.
       Пераход ад многастадыйных сінтэзаў да больш прамых, маластадыйных сінтэзаў адкрывае вялікія магчымасці для ажыццяўлення ў вытворчасці бесперапынных працэсаў, шырокага ўкаранення аўтаматыкі, дае магчымасць значна павышаць прадукцыйнасць працы і павялічваць выпуск прадукцыі.
       Выкарыстанне новых крыніц вуглевадароднай сыравіны і ўкараненне найбольш прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў дае магчымасць практычна рашаць пастаўленую партыяй важную народнагаспадарчую задачу: спыніць расходаванне харчовых прадуктаў для тэхнічных мэт, з тым каб яны цалкам маглі быць накіраваны на патрэбы народнага спажывання.
       Для вытворчасці сінтэтычнага каўчуку (бутадыенавага, бутадыенстырольнага) патрэбна, як вядома, вялікая колькасць спірту. Раней гэты спірт атрымлівалі з крухмалзмяшчаючых харчовых прадуктаў. Цяпер для вытворчасці каўчуку выкарыстоўваюць ужо толькі гідролізны і сінтэтычны спірт або атрымліваюць бутадыен непасрэдна з бутану. Такая замена дала магчымасць, напрыклад, у 1963 г. зберагчы для харчовага выкарыстання сотні тысяч тон збожжа і бульбы.
       Цяпер на тэхнічныя патрэбы яшчэ многа расходуецца расліннага тлушчу (атрыманне мыла, гліцэрыну, аліфы і да т. п.), крухмалу (шліхтаванне ткацкай асновы, атрыманне дэкстрынаў), малака (атрыманне казеіну для падрыхтавання клею, вырабу пластмас).
       Каб зберагчы для харчовага спажывання раслінныя тлушчы, неабходна, відаць, сінтэтычным шляхам атрымліваць вышэйшыя карбонавыя кіслоты, мыючыя сродкі, гліцэрын, аліфу. Адпаведныя працэсы ажыццяўляюцца ў нашай прамысловасці. У 1963 г. выпуск сінтэтычных кіслот мыючых сродкаў склаў каля 170 тыс. т, што дало магчымасць вызваліць з прамысловага спажывання 125 тыс. т алею. У 1964—1965 гг. дзякуючы далейшаму развіццю сінтэтычных вытворчасцей будзе сэканомлена для народнага спажывання ўжо 300 тыс. т тлушчу.
       Згодна з рашэннем снежаньскага (1963 г.) Пленума ЦК КПСС к 1967—1968 гг. у краіне павінна быць зусім спынена выкарыстанне харчовых прадуктаў на тэхнічныя мэты.
       Прамысловасць арганічнага сінтэзу можа з поспехам развівацца толькі на базе: а) высокаразвітай хімічнай прамысловасці неарганічных рэчываў, якая пастаўляе кіслоты (асабліва серную і азотную), шчолачы, вадарод і іншыя рэчывы; б) буйной энергетычнай прамысловасці, якая дае магчымасць ствараць высокія тэмпературы і ціскі, а таксама прыводзіць у рух шматлікія механізмы; в) высокаразвітай металургіі, якая вырабляе метал для хімічнай
    
    184
    
    апаратуры, здольнай вытрымліваць уздзеянне агрэсіўных рэчываў, часта пры высокіх тэмпературах і цісках.
       Таму толькі на аснове