Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
µнага доследу?
5. Падпаліце кавалачак полістыролу. Праверце, ці гарыць ён паза полымем, ці ўтвараецца пры гэтым сажа, ці маюць прадукты гарэння пах.
6. Дробныя кавалачкі полістыролу змясціце ў прабірку і збярыце прыбор, як паказана на рысунку 8 (стар. 37). Награвайце прабірку паступова на голым полымі. Назірайце за змяненнямі полістыролу. У прабірцы, якая ахалоджваецца вадой, збіраецца стырол, што ўтвараецца пры раскладанні палімеру. Прымесямі ён афарбаваны ў жоўты колер. Дослед не трэба даводзіць да раскладання ўсяго палімеру, таму што пры гэтым утвараецца многа пабочных прадуктаў.
Выпрабуйце атрыманы манамер бромнай вадой або растворам марганцавакіслага калію. Складзіце ўраўненне дэполімерызацыі полістыролу.
6. Уласцівасці гліцэрыну
1. Да 1 мл вады ў прабірцы прыліце роўны аб’ём гліцэрыну і ўзбоўтайце сумесь. Затым дабаўце яшчэ столькі ж гліцэрыну. Што можна сказаць аб растваральнасці яго ў вадзе?
2. На ліст фільтравальнай паперы нанясіце 2—3 кроплі гліцэрыну іасобна — некалькі кропель вады. Назірайце час ад часу, якая вадкасць хутчэй выпарыцца. Як растлумачыць вынікі доследу?
199
3. Да 2 мл раствору шчолачы ў прабірцы прыбаўцё некалькі кропель раствору меднага купарвасу. Да асадку гідрату вокісу медзі прыліце гліцэрыну і сумесь узбоўтайце. Якія змяненні адбыліся? Напішыце ўраўненні рэакцый.
7. Уласцівасці фенолу
1. Змясціце ў прабірку некалькі крышталікаў фенолу (не браць рукамі!) і прыбаўце 3—5 мл вады. Узбоўтайце змесціва прабіркі. Ці растварыўся цалкам фенол у вадзе?
2. Праверце, ці змяняецца растваральнасць фенолу ў вадзе пры награванні сумесі і яе паступовым ахаладжэнні.
З Да атрыманай у першым доследзе мутнай вадкасці (сумесі фенолу з вадой) прыбаўце некалькі кропель раствору шчолачы і ўзбоўтайце. Што назіраецца? Растлумачце гэту з’яву.
4. Прыбаўце да атрыманага раствору крыху кіслаты (сернай або салянай) Растлумачце прычыну памутнення раствору. Складзіце ўраўненні гэтай і папярэдняй рэакцый.
5. Спаласніце прабірку празрыстым растворам фенолу і прыліце ў яе канцэнтраваную бромную ваду да з’яўлення белай муці. Растлумачце назіраемую з яву. Складзіце ўраўненне рэакцыі.
Указанне. Прабіркі і рукі пасля доследаў з фенолам старанна вымыйце.
8. Акісленне спірту ў альдэгід
1. На канцы меднага дроту зрабіце 5—6 віткоў спіралі.
2. Наліце ў прабірку некалькі кропель метылавага або этылавага спірту, напаліце медную спіраль у полымі спіртоўкі, каб медзь пакрылася чорным налётам вокісу, і хутка апусціце спіраль у прабірку са спіртам. Паўтарыце гэту аперацыю некалькі разоў. Звярніце ўвагу на пах утворанага альдэгіду і на змяненні, якія адбываюцца са спіраллю.
3. Складзіце ўраўненні рэакцый акіслення медзі пры напальванні і акісленні спірту ў альдэгід вокісам медзі.
9. Уласцівасці фармальдэгіду
1. Старанна вымыйце прабірку вадой. Наліце ў яе 2—3 мл аміячнага раствору вокісу серабраМ дабаўце па сценцы 4—5 кропель фармаліну. Пасля гэтага змясціце прабірку ў загадзя падрыхтаваную шклянку з гарачай вадой. На сценках прабіркі павінен утварыцца асадак металічнага серабра. Складзіце ўраўненне рэакцыі.
Аміячны раствор вокісу серабра рыхтуюць, прыліваючы да 2працэнтнага раствору азотнакіслага серабра AgNO₃ раствор аміяку (25працэнтны раствор, разбаулены дыстыляванан вадой у 10 разоў) да растварэння асадку, які ўтвараецца спачатку. ¹ у
200
2. У прабірку да 3—4 кропель раствору меднага купарвасу прыбаўце 2—3 мл раствору едкага натру. Да ўтворанага асадку прыліце 23 мл фармаліну і сумесь нагрэйце. Як змяняецца колер асадку? Складзіце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння сернакіслай медзі са шчолаччу і рэчыва, якое пры гэтым утварылася, з фармальдэгідам, калі ў працэсе апошняй рэакцыі атрымліваюцца закіс медзі і мурашыная кіслата.
10. Атрыманне і ўласцівасці воцатнай кіслаты
1. Змясціце ў прабірку крыху воцатнакіслага натрыю і прыбаўце прыкладна 2 мл канцэнтраванай сернай кіслаты. Прабірку заткніце коркам з газаадводнан трубкай, свабодны канец якой апусціце ў пустую прабірку (рыс. 52). Награванце
сумесь на полымі спіртоўкі да таго часу, пакуль у прабірцыпрыймальніку збярэцца некаторая колькасць вадкасці. Звярніце ўвагу на пах воцатнай кіслаты.
2. Сабраную кіслату падзяліце на дзве часткі. Адну частку выпрабуйце растворам лакмусу і нейтралізуйце шчолаччу. Другую частку разбаўце крыху вадой і ў атрыманы раствор змясціце кавалачак стужкі або парашок магнію. Што назіраеце? Складзіце ўраўненні рэакцый.
3. Прарабіце рэакцыі воцатнай кіслаты з вокісам якоганебудзь металу і соллю.
Рыс. 52 Атрыманне воцатнай кіслаты
11. Уласцівасці вышэйшых
карбонавых кіслот і іх солей
1. Падрыхтуйце ў прабірцы пры награванні водны раствор звычайнага гаспадарчага мыла (настругаўшы крыху яго для гэтай мэты ў выглядзе тонкіх РУ2 Наліце ў прабірку 3—4 мл раствору мыла і прыбаўце да яго салянай кіслаты да ўтварэння асадку. Што сабой нагадвае асадак? Складзіце ўрауненне Р 3. Аддзяліўшы кіслоты ад астатняй вадкасці. праверце, m рэагуюць яны са шчолаччу.
₄. да 3—4 мл раствору мыла ў прабірцы прыліце раствор хлорыстага кальцыю. Што назіраеце? Напішыце ўраўненне рэакцыі. Якая ўласцівасць мыла ілюструецца дадзеным доследам? _
5. Дакажыце доследным шляхам, што алеінавая кіслата з яуляецца кісл той негранічнай.
201
12. Атрыманне складаных эфіраў
1. Наліце ў прабірку па 2 мл канцэнтраванай воцатнай кіслаты і этылавага спірту, дабаўце 0,5 мл канцэнтраванай сернай кіслаты. Прабірку заткніце коркам з доўгай вертыкальнай трубкайхаладзільнікам (рыс. 53). Награвайце сумесь (не моцна, асцярожна!) на працягу 4—5 мін. Затым дайце вадкасці астыць і прыліце ў прабірку 2—3 мл насычанага раствору спажыўной солі.
Рыс. 53. Атрыманне складаных эфіраў.
Воцатнаэтылавы эфір не раствараецца ў растворы спажыўной солі і збіраецца слоем зверху. Звярніце ўвагу на яго пах. Напішыце ўраўненне рэакцыі.
2. У прабірку наліце па 2 мл канцэнтраванай воцатнай кіслаты і ізаамілавага спірту і 0,5 мл канцэнтраванай сернай кіслаты. Сумесь перамяшайце, награвайце не вельмі моцна на працягу 5—6 мін (асцярожна’), не даводзячы да кіпення, затым дайце астыць і выліце ў прабірку з вадой. Атрыманы воцатнаізаамілавы эфір збіраецца на паверхні. Ці мае ён пах? Напішыце ўраўненне рэакцыі.
13. Уласцівасці тлушчаў
1. У тры прабіркі наліце па 1 мл вады, спірту і бензіну і змясціце ў іх прыкладна па аднолькаваму кавалачку цвёрдага тлушчу або па некалькі кропель алею. Назірайце, што адбываецца пры ўстрэсванні прабірак. У якой
вадкасці тлушчы лепш раствараюцца?
2. Некалькі кропель раствору тлушчу ў спірце і бензіне нанясіце на фільтравальную паперу. Што назіраецца пасля выпарэння растваральніку?
14. Уласцівасці глюкозы
1. У прабірку да 3—5 кропель раствору меднага купарвасу прыліце 2—3 мл раствору едкага натру. Да атрыманага такім чынам асадку гідрату вокісу медзі прыліце роўны аб’ём раствору глюкозы і сумесь узбоўтайце. Як змянілася афарбоўка раствору? Аб чым гэта сведчыць?
2. Нагрэйце змесціва прабіркі. Як змяняецца афарбоўка асадку? Аб наяўнасці якой функцыянальнай групы ў малекуле глюкозы гаворыць гэты дослед? Складзіце ўраўненне рэакцыі акіслення глюкозы гідратам вокісу медзі.
3. Да аміячнага раствору вокісу серабра, налітага ў чыстую прабірку, дабаўце палавіну гэтай колькасці раствору глюкозы. Нагрэйце сумесь асцярожна над полымем спіртоўкі (награванне павінна быць раўнамерным і павольным). Што назіраеце? Растлумачце назіраемую з’яву.
202
15. Гідроліз цукрозы
1. Атрымайце ў прабірцы гідрат вокісу медзі Cu(OH)₂, як было паказана вышэй, прыбаўце да яго раствор цукру і нагрэйце. Ці адбываецца аднаўленне гідрату вокісу медзі ў закіс медзі?
2. Наліце ў чыстую прабірку 2—3 мл раствору цукру, дабаўце туды 2—3 кроплі разбаўленай сернай кіслаты і пракіпяціце сумесь на працягу некалькіх мінут.
3. Зноў атрымайце гідрат вокісу медзі, дабаўце да яго раствор цукру, які кіпяцілі з сернай кіслатой, папярэдне нейтралізаваўшы кіслату шчолаччу, і сумесь нагрэйце. Якія змяненні пры гэтым адбываюцца? Дайце ім тлумачэнні. Складзіце ўраўненні рэакцый.
16. Уласцівасці крухмалу
1. Насыпце ў прабірку добра расцёртага крухмалу, прыліце вады і добра ўзбоўтайце. Выліце сумесь павольна, памешваючы яе, у загадзя падрыхтаваную ў шклянцы гарачую ваду і пракіпяціце яе яшчэ раз. Утвараецца крухмальны клейстар.
2. Нагрэйце ў прабірцы крухмальны клейстар са свежаасаджаным гідратам вокісу медзі. Ці аднаўляецца гідрат вокісу медзі крухмалам?
3. Добра разжуйце кавалачак чорнага хлеба. Змочаны слінай хлеб пакладзіце ў прабірку, прыбаўце туды некалькі кропель раствору сернакіслай медзі і раствору шчолачы, каб атрымаўся асадак гідрату вокісу медзі. Нагрэйце сумесь. Што назіраеце? Растлумачце назіранні.
17. Уласцівасці аніліну
1. У прабірку з 5 лл вады прыбаўце 7—8 кропель аніліну. Сумесь узбоўтайце. Ці растварыўся анілін у вадзе? Дабаўце ў прабірку кроплямі саляную кіслату. Чаму раствараецца анілін? Да атрыманага раствору дабаўце канцэнтраваны раствор шчолачы. Чаму анілін зноў вылучаецца з раствору? Складзіце ўраўненні рэакцый.
2. У прабірку з 5 мл вады ўнясіце кроплю аніліну і сумесь узбоўтайце. Да атрыманага раствору прыліце па кроплях бромную ваду да з’яўлення белага асадку. Складзіце ўраўненне рэакцыі браміравання аніліну. Ці рэагуюць падобным чынам з бромнай вадой: а) бензол, б) фенол? Чым абумоўліваецца гэта ўласцівасць аніліну?
3. Атрымайце раствор аніліну, як у папярэднім доследзе, разбаўце яго вадой (1 : 3). Дабаўце 2—3 кроплі гэтага раствору да прафільтраванага раствору хлорнай вапны. З’яўляецца характэрная для аніліну фіялетавая афарбоўка.
Указанне. Прабіркі і рукі пасля доследаў з ан