Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
ілінам старанна вымыйца
18. Уласцівасці карбаміду (мачавіны)
1. Каля 0,5 г карбаміду растварыце ў 2—3 мл вады, разліце раствор у дзве прабіркі.
2. Да адной часткі раствору карбаміду асцярожна дабаўце ўдвая меншы аб’ём канцэнтраванай азотнай кіслаты. Узбоўтайце сумесь і ахаладзіце ў халоднай вадзе. Што назіраеце? Якое рэчыва выпадае ў асадак?
203
3. Да другой часткі раствору карбаміду дабаўце двайны аб’ём празрыстай барытавай вады і сумесь пракіпяціце. Што назіраеце? Газападобны прадукт рэакцыі выпрабуйце пры дапамозе вільготнай лакмусавай паперкі і па паху. Якое гэта рэчыва? У выніку вылучэння якога іншага прадукту рэакцыі ўтварыўся асадак вуглякіслага барыю? Складзіце ўраўненні гідролізу карбаміду і іншых рэакцый, якія назіраліся ў доследзе.
19. Атрыманне нітак капрону
Пры дапамозе абцугоў або трымальніка для прабірак нагрэйце злёгку над полымем кавалачак капронавай смалы або згорнутыя ў шчыльны камячок абрыўкі трыкатажнага вырабу. Калі палімер пачне размякчацца, зробіцца вязкім (не награваць да плаўлення), дакраніцеся да яго лучынкай або шкляной палачкай. Адводзячы затым хутка палачку ўбок, выцягніце тонкую нітку. Дослед паўтарыце некалькі разоў. Якая ўласцівасць палімеру выкарыстоўваецца ў гэтым доследзе?
20. Каляровыя рэакцыі бялкоў
1. Да 2 мл раствору бялку ў прабірцы прыбаўце некалькі кропель канцэнтраванай азотнан кіслаты. Утвараецца белы асадак. Нагрэйце змесціва прабіркі, асадак бялку афарбоўваецца ў жоўты колер. Ахаладзіце сумесь і дабаўце асцярожна, па кроплях, канцэнтраваны раствор аміяку (у лішку), афарбоўка робіцца аранжавай.
2. Да 2 мл раствору бялку ў прабірцы прыліце роўны аб’ём раствору шчолачы і затым некалькі кропель слабага раствору меднага купарвасу. Бялок афарбоўваецца ў чырвонафіялетавы колер.
3. Крыху добра раздробненага мяса пракіпяціце з вадой. Адфільтруйце вадкасць праз вату і выпрабуйце пры дапамозе каляровай рэакцыі, ці змяшчаецца ў растворы бялок.
4. Падпаліце некалькі нітак якойнебудзь тканіны і вызначце па паху, баваўняная гэта тканіна ці шарсцяная.
ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ
Работа 1. ВЫВУЧЭННЕ ПРАДУКТАЎ ПЕРАПРАЦОЎКІ НАФТЫ I КАМЕННАГА ВУГАЛЮ
1. Якаснае вызначэнне вугляроду і вадароду ў вуглевадародах
Якасны састаў вадкіх і цвёрдых вуглевадародаў, якія атрымліваюцца з нафты, можна вызначыць шляхам акіслення іх вокісам медзі.
Змясціце ў сухую прабірку 1 г парашку вокісу медзі і вельмі мала (0,2 а) парафіну, керасіну або вазелінавага масла. Вадкія нафтапрадукты павінны намачыць вокіс медзі. Прабірку з парафінам для гэтай мэты трэба падагрэць, каб цвёрды нафтапрадукт расплавіўся.
Надаўшы прабірцы гарызантальнае становішча, унясіце ў яе крыху абязводжанага меднага купарвасу і заткніце коркам з газаадводнай трубкай так, каб парашок сернакіслай медзі знаходзіўся каля корка. Канец газаадводнай трубкі апусціце ў прабірку з вапна
вай вадой (рыс. 54).
Награвайце нямоцна чываў. Што заўважаеце прабіркі? Якія змяненні з сернакіслай меддзю вадой?
сумесь рэна сценках адбываюцца і вапнавай
Спыніце дослед. Пасля таго як прабірка астыне, выдаліце з яе сернакіслую медзь і дастаньце прадукты рэакцыі. У што ператварыўся вокіс медзі пры акісленні вуглевадародаў?
Які вывад можна зрабіць аб якасным саставе нафтапрадуктаў на падставе праведзенага доследу? Складзіце вокісам медзі гранічнага вуглевадароду, 14 атамаў вугляроду.
Рыс. 54. Якаснае вызначэнне вугляроду і вадароду ў вуглевадародах.
ўраўненне рэакцыі поўнага акіслення у састаў малекулы якога ўваходзіць
205
2. Вызначэнне тэмпературы ўспышкі нафтапрадуктаў
й
Важнай характарыстыкай вадкіх нафтапрадуктаў з’яўляецца тэмпература ўспышкі. Гэта тая мінімальная тэмпература, пры якой пара вадкасці ўтварае з паветрам сумесь, лёгкую на загаранне пры паднясенні полымя. Па тэмпературы ўспышкі мяркуюць аб вогненебяспечнасці вадкага паліва і масла.
Вызначаецца тэмпература ўспышкі ў стандартных прыборах. Вы будзеце праводзіць дослед спрошчаным спосабам.
Жалезны або фарфоравы тыгель змясціце ў пясочную лазню, як паказана на рысунку 55. Наліце ў яго вазелінавае, саляравае або машыннае масла, каб узровень вадкасці быў на 10—12 мм ніжэй за краі тыгля. Пры наліванні масла не павінна трапляць у пясок і на сценкі тыгля вышэй узроўню вадкасці! Умацуйце тэрмометр у лапцы штатыва так, каб ртутны шарык знаходзіўся ў вадкасці пасярэдзіне тыгля. Для лепшага назірання ўспышкі прыбор павінен знаходзіцца ў крыху зацененым месцы. У якасці запальнага прыстасавання падрыхтуйце тонкую шкляную трубачку з кнотам, насычаным маслам.
Награвайце пясочную лазню 1 за 10— 15° С да чакаемай тэмпературы (даведацца
Рыс. 55. Вызначэнне тэмпературы ўспышкі нафтапрадуктаў.
ў настаўніка) паспрабуйце падпаліць пару вадкасці. 3 гэтай мэтай полымем запальнай трубкі (даўжыня полымя не больш 3—4 мм) павольна правядзіце па краі тыгля, не датыкаючыся паверхні масла. Калі ўспышкі не будзе, працягвайце гэту аперацыю праз кожныя 2°С паказанняў тэрмометра, пакуль над вадкасцю не ўспалыхне сіняватае полымя (вадкасць пры гэтым не павінна загарацца). Паказанне тэрмометра ў гэты момант і ёсць тэмпература ўспышкі даследуемага масла.
3. Параўнанне вязкасці змазачнага масла
Пры адсутнасці спецыяльных прыбораў для вызначэння вязкасці можна параўнаць вязкасць рознага масла наступным спрошчаным спосабам.
У прабіркі аднолькавага памеру наліце рознага масла і заткніце коркамі так, каб пад імі застаўся аднолькавы аб’ём паветра, прыкладна 0,5 см³.
Павярніце прабіркі адначасова дном угору. Назірайце за хуткасцю падняцця пузыркоў паветра ў слоі масла.
Чаму дадзены дослед дае магчымасць меркаваць аб адноснай вязкасці масла? Якое масла з узятых вамі больш вязкае, а якое — менш вязкае?
206
4. Вызначэнне колькасці вільгаці ў цвёрдым паліве
Цвёрдае паліва, апрача асноўнай гаручай часткі, змяшчае вільгаць і мінеральныя рэчывы (яны пасля спальвання паліва ўтвараюць попел).
Здрабніце ў чыгуннай ступцы 1—2 г каменнага вугалю. Узважце тыгель з накрыўкай (з дакладнасцю да 0,01 г), змясціце ў яго вугаль і зноў узважце. Затым пастаўце тыгель (без накрыўкі) на 1 гадзіну ў сушыльную шафу, папярэдне нагрэтую да 102—105°С. Калі ў лабараторыі ёсць шафа, якая дапускае награванне да 150° С, то пры гэтай тэмпературы тыгель дастаткова вытрымаць у ёй 5—7 мін.
Пасля заканчэння вызначанага тэрміну дастаньце тыгель, закрыйце накрыўкай, ахаладзіце спачатку на паветры 2 мін, потым у эксікатары да пакаёвай тэмпературы і зноў узважце.
Вынікі доследу запішыце ў табліцу:
Вага тыгля з накрыўкай.......................................
Bara тыгля з накрыўкай і палівам.............................
Наважка паліва (q) .......................................
Bara тыгля з накрыўкай і палівам пасля прасушкі..............
Страты ў вазе паліва (д^ .................................
Зрабіце разлік колькасці вільгаці (IF) у вугалі (у працэнтах) па формуле Ц7 ₌ ^¹ ' '00
<7
5. Вызначэнне колькасці лятучых рэчываў у цвёрдым паліве
Лятучымі рэчывамі паліва лічацца газападобныя прадукты, якія утвараюцца пры моцным награванні яго без доступу паветра.
У папярэдне ўзважаны тыгель (з накрыўкай) змясціце каля 1 г здробненага ў парашок вугалю з вядомай вільготнасцю (напрыклад, знойдзенай у папярэднім доследзе). Узважце тыгель з вугалем (з дакладнасцю да 0,01 г) і змясціце яго на 7 мін у папярэдне разагрэтую да 850° С муфельную печ на керамічную падстаўку. Тыгель пры гэтым павінен быць закрыты накрыўкай (яна не перашкаджае выхаду лятучых прадуктаў).
Пасля заканчэння вызначанага тэрміну ахаладзіце тыгель на працягу 5 мін на паветры, затым у эксікатары і ўзважце яго з цвёрдым астаткам.
Вынікі доследу запішыце ў табліцу:
Вага тыгля з накрыўкай...................
Вага тыгля з накрыўкай і палівам ..............
Наважка паліва (?) .....................
Вага тыгля з накрыўкай і палівам пасля прапальвання.....
Страты ў вазе паліва (q^ ..................
Вільготнасць паліва ў працэнтах (IF) .............
207
Вылічыце выхад лятучых рэчываў (V) у працэнтах за вылікам колькасці
вільгаці (W)
па формуле
I/ = ftJ^ _ цу
Я
Работа 2. АТРЫМАННЕ БРОМІСТАГА ЭТЫЛУ I СКЛАДАНАГА ЭФІРУ
1. Атрыманне бромістага этылу
Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання бромістага этылу з сумесі этылавага спірту, сернай кіслаты і бромістага калію.
Падрыхтуйце для доследу прыладу, як паказана на рысунку 56. Пры наяўнасці падведзенай да лабараторных сталоў вады, замест паветранага халадзільніка лепш карыстацца вадзяным, таму што бромісты этыл лятучы (тэмпература кіпення 38,4° С) і для кандэнсацыі яго патрэбна моцнае ахаладжэнне.
Рыс. 56. Атрыманне бромістага этылу
У колбу ёмістасцю 50—100 мл наліце па 5 мл этылавага спірту і канцэнтраванай сернай кіслаты (асцярожна!). Пасля таго як разагрэтая сумесь астыне, дабаўце па кроплях 3 мл вады і 5 а бромістага калію або бромістага натрыю. За’ ткніце колбу коркам з халадзільнікам, канец якога апусціце ў колбу або прабірку з сумессю лёду і вады.
Награвайце сумесь асцярожна, праз азбеставаную сетку. Сачыце за кандэнсацыяй пары бромістага этылу ў халадзільніку і ўтварэннем слоя цяжкай вадкасці пад вадой у прыймальніку.
208
Калі ў прыймальнік перастануць пераходзіць масляністыя кроплі, адстаўце яго і спыніце награванне.
Змесціва прыймальніка (без лёду!) пераліце ў дзялільную лейку, дайце вадкасці адстояцца і аддзяліце ніжні слой бромістага этылу. Змясціце яго зноў у дзялільную лейку, прыбаўце вады, узбоўтайце сумесь (заткнуўшы лейку коркам), каб растварыліся ў вадзе прымесі, дайце ёй адстояцца і зноў аддзяліце бромісты этыл.
Калі будзе час, узважце ў бюксе атрыманы прэпарат і вылічыце, які прыкладна атрыманы вамі выхад прадукту ў працэнтах у адносін