• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    оон                             
                               NH, /                                  
    Аланін ..........          СНзснсоон                        
                                                NH.,                  
    Цыстэін..........                        сн2снсоон              
                               SH nh2                                 
    Серын ..........           носн2снсоон                   
                                                NH.,                  
    Аспарагінавая кіслата ....         нооссн 2снсоон        
                               NH,.                                   
    Лізін ...........          h2nсн2сн2сн2сн2снсоон
                               nh2                                    
    
       Будову агульнай
    
    амінакіслот, якія ўтвараюць структурнай формулай
    
    бялкі, можна паказаць
    R—CH—СООН     або
    
                                         NHₐ
    
    H₂NCHCOOH.
    
    
          R
    
    169
    
        Амінакіслоты, такім чынам, адрозніваюцца толькі значэннем радыкала R. У складзе гэтага радыкала могуць быць адкрытыя 1 замкненыя ланцугі, розныя функцыянальныя групы і г. д.
        Які ж характар сувязі паміж амінакіслотнымі звеннямі ў малекулах бялку? Рэакцыя гідролізу, якая праходзіць з утварэннем амінакіслот, і спробы сінтэзу бялковападобных малекул даюць падставу лічыць, што гэтыя сувязі аміднага характару
        Вучоным яшчэ ў пачатку XX стагоддзя ўдалося ажыццявіць узбунненне малекул амінакіслот. Спрошчана гэты працэс можна паказаць у наступным выглядзе:
    
    
    
    
    
    
    
    
    о н о н о
    
          > H₂N—CH—С—N—CH—С—N—CH—С—
    
    R        R         R
    
    
    
    +«Н₂О
    
        Былі атрыманы рэчывы, у малекулах якіх змяшчалася каля " амінакіслотных звенняў. Гэтыя рэчывы па некаторых уласцівасцях, напрыклад паздольнасці расшчапляцца ферментамі, мелі падаоенства з прасцейшымі бялкамі, хоць, вядома, яшчэ далёка не з яўляліся імі.
        Уласцівасць бялкоў. Адны бялкі раствараюцца ў вадзе (напрыклад, бялок курынага яйца), утвараючы пры гэтым калоідньія растворы, другія раствараюцца толькі ў прысутнасці кіслаты або шчолачы.
        Калі да калоіднага раствору бялку прыліць канцэнтраваны раствор солі, напрыклад (NH₄)₂SO₄, то адбываецца асаджэнне бялку. Аднак такі бялок зноў можа быць пераведзены ў растваральны стан.
        Неабарачальнае асаджэнне бялку можна выклікаць награваннем. Пры награванні бялок «згусае» і ўжо больш не можа быць раствораны ў вадзе. Такі бялок мы маем у вараных яйках, назіраем у выглядзе камякоў у мясным булёне.
        Пры больш моцным награванні бялкі раскладаюцца з вылучэннем лятучых рэчываў, якія маюць пах «паленых пер’яў». Па гэтаму паху лёгка адрозніць, напрыклад, шарсцяную тканіну ад баваўнянай і натуральны шоўк ад штучнага. Аб уласцівасці бялкоў гідралізавацца ўжо гаварылася вышэй.
    
    
    170
    
       Бялкі даюць рад характэрных каляровых рэакцый, па якіх можна іх распазнаць сярод іншых рэчываў. Так, калі да раствору бялку прыліць канцэнтраваны раствор азотнай кіслаты, то з яўляецца жоўтая афарбоўка. Гэту рэакцыю можна назіраць на скурьі рук пры неас.цярожным абыходжанні ў лабараторыі з азотнай кіслатой.
       Ператварэнне бялкоў у арганізме. Жывёльныя арганізмы могуць будаваць свае бялкі толькі з тых бялкоў, якія дастаўляюцца ім у выглядзе ежы.
       Бялкі, якія прымаюцца з ежай, спачатку расшчапляюцца у стрававальным тракце да амінакіслот пры дзеянні ферментаў.
       Ведаючы, як будуюцца малекулы бялкоў з амінакіслот, мы можам уявіць адваротны працэс гідролізу бялковай малекулы ў арганізме наступным чынам:
    
    
                                    О
    
    —CH—cj
    
    пН₂О^
    
    R3
    
    О h₂nchg6
        I ⁰ R.
    
    
        ₊ h₁Nchc^ₕ₊h,nchc^ₕ
    
         Rₐ                     ^з
    
        Амінакітлоты затым усмоктваюцца сценкамі кішэчніка ў кроў і паступаюць ва ўсе клеткі арганізма. У клетках сініэзуюцца спецыфічныя для дадзенага арганізма бялкі. Гэтыя бялкі перш за ўсё ідуць на пабудову клетак і тканак арганізма. Тлушчы j вугляводы, як мы памятаем, з’яўляюцца пераважна крыніцай энергіі для яго.
        Побач з сінтэзам у клетках у працэсе жыццядзеннасці арганізма адбываецца пастаянны распад бялкоў. Пры гэтым яны зноў гідралізуюцца да амінакіслот; амінакіслоты ў канчатковым выніку ператвараюцца ў двухвокіс вугляроду, ваду і аміяк. Аміяк у печані ператвараецца ў мачавіну і выводзіцца з аріанізма з мачой.
        Праблема сінтэзу бялкоў. Магчымасць штучнага атрымання бялкоў даўно хвалюе вучоных. Чаму ж да гэтага часу не ўдалося сінтэзаваць прыродны бялок у лабараторыі, хоць мнопя іншыя высокамалекулярныя злучэнні атрымліваюць „ сінтэтычна? Прычына тут заключаецца ў надзвычай складанай будове бялкован малекулы. Калі сінтэзуюць звычайны палімер, напрыклад капрон. у макрамалекулу злучаюцца аднолькавыя звенні амінакапронавап кіслаты. Таму ўсё роўна, у якой паслядоўнасці яны стануць адно за адным. Бялковыя ж малекулы складаюцца з розных амінакіслот, і кожны бялок характарызуецца строга пэўным парадкам размя
    
    171
    
    шчэння звенняў. Калі хаця б адна малекула амінакіслаты стане не на сваё месца, патрэбны бялок ужо не атрымаецца. Ажыццявіць такое строгае чаргаванне амінакіслот пры велізарнай колькасці звенняў у малекуле вельмі цяжка. Нават вызначэнне гэтай паслядоўнасці амінакіслот справа складаная: толькі ў апошнія гатй ўдалося расшыфраваць яе ў некаторых бялкоў.
        Але складанасць сінтэзу бялкоў звязана не толькі з парадкам чаргавання амінакіслот. Кожная бялковая малекула мае пэўную прасторавую канфігурацыю. Часта, напрыклад, яны бываюць скручаны ў спіраль, якая ў сваю чаргу можа быць скручана ў клубок, і г. д. Значыць, сінтэзаваная малекула павінна мець яшчэ адпаведную прасторавую структуру.
        Цікава адзначыць, што ў скручанай у спіраль або клубок бялковай малекуле радыкалы R амінакіслотных звенняў (гл. агульную формулу амінакіслот) у вялікай колькасці аказваюцца звернутымі вонкі. У складзе гэтых радыкалаў, як відаць на прыкладзе нават некаторых амінакіслот (стар. 170), ёсць разнастайныя функцыянальныя групы, здольныя ўступаць у шматлікія хімічныя рэакцыі. 3 гэтым звязана высокая рэакцыйная здольнасць бялкоў і выкананне імі такіх разнастайных функцый у арганізме.
        Вучоныя зараз інтэнсіўна вывучаюць, які механізм сінтэзу бялкоў у арганізмах і тых хімічных працэсаў, што адбываюцца ў бялковых малекулах пры выкананні імі розных жыццёвых функцый.
        У сувязі з дасягнутымі поспехамі ў высвятленні структуры і працэсу сінтэзу бялку ў арганізме вучоныя ўжо ўшчыльную падышлі да штучнага атрымання параўнальна простых бялкоў; несумненна, будуць сінтэзаваны і бялкі больш складанай будовы.
        Пазнанне сутнасці шматгранных працэсаў, якія адбываюцца з бялкамі як носьбітамі жыцця, і авалоданне законамі кіравання гэтымі працэсамі яшчэ больш узвысяць чалавека над прыродай. Узнікнуць прынцыпова новыя працэсы ў тэхналогіі, якія раней ажыццяўляліся толькі ў жывых арганізмах. Адкрыюцца нябачаныя рэсурсы атрымання разнастайных рэчываў і матэрыялаў для народнага спажывання і тэхнікі. На службу стануць новыя невычарпальныя крыніцы энергіі, звязаныя з ажыццяўленнем хімічных рэакцый. Зусім рэальнай стане задача ліквідацыі хвароб чалавека і дасягнення яго даўгалецця.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        36.   Разлічыце, якую прыкладна малекулярную вагу будзг мець бялок, што змяшчае 0,32% серы, калі дапусціць, што ў малекуле яго змяшчаецца толькі адзін атам серы.
        37.   Чаму будову бялку нельга паказаць кароткай структурнай формулай як гэта мы рабілі для іншых палімераў?
    
    172
    
        38.    Напішыце формулы і назавіце рэчывы, якія ўтвараюцца пры гідролізе злучэння:
    о н            о н
    
    H₃NCH₂—С—N—СН.,СН₂—С—NCH₂—СООН
    
        39.    Чаму бялковую ежу нельга замяніць на працяглы час ежай, якая змяшчае толькі тлушчы і вугляводы?
        40.    Як адрозніць: а) віскозны шоўк ад натуральнага, б) натуральную скуру ад штучнай?
        41.    Якія рэчывы ўтвараюцца ў арганізме пры гідролізе: а) тлушчаў, б) вугляводаў, в) бялкоў?
    
    
    Практычнае заданне
    
       Малако змяшчае ўсе тры асноўныя групы пажыўных рэчываў — бялкі, тлушчы і вугляводы. Аддзяліце дома ад малака тлушч і затым дзеяннем кіслаты — бялок. Параўнайце, як паводзіць сябе пры награванні кіслае малако з дабаўкай соды і без соды. Растлумачце гэтыя з’явы.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    РАЗДЗЕЛ fV
    
    ПОСПЕХІ АРГАНІЧНАЙ ХІМІІ
    
    
       Вывучаючы асноўныя класы арганічных злучэнняў, мы пастаянна пераконваліся, што хімія займаецца не толькі вывучэннем рэчываў, але і атрыманнем новых злучэнняў.
       Прайшло крыху больш стагоддзя з таго часу, як хімікі свядома пачалі ставіць сабе за мэту сінтэзаваць арганічныя рэчывы з больш простых злучэнняў і ў канчатковым выніку з элементаў. За гэты час былі дасягнуты вялікія поспехі. Усяго каля 3000 арганічных злучэнняў было большменш вывучана к 50м гадам мінулага стагоддзя, а зараз іх налічваюць ужо звыш двух мільёнаў. Большасць гэтых злучэнняў не сустракаецца ў прыродзе, а створана працай чалавека.
       У працэсе вывучэння курса мы сустракалі многа прыкладаў таго, як дасягненні сінтэтычнай хіміі выклікаліся да жыцця патрэбамі развіцця вытворчасці. Разам з тым гэтыя дасягненні сталі магчымы таму, што абапіраліся яны на навуковаправільную тэорыю хімічнай будовы, створаную ў аснове сваёй A. М. Бутлеравым. He выпадкова, што час узнікнення гэтай тэорыі супадае з пачаткам развіцця сінтэтычнай арганічнай хіміі.
       3 якімі ж ведамі па тэорыі хімічнай будовы мы падыходзім к канцу курса арганічнай хіміі? Абагульнім гэтыя веды, перш чым перайсці да характарыстыкі сучаснага прамысловага арганічнага сінтэзу.
    
    
    
    § 49. ТЭОРЫЯ ХІМІЧНАЙ БУДОВЫ, ЯЕ РАЗВІЦЦЕ I ЗНАЧЭННЕ
    
       Асноўная ідэя тэорыі хімічнай будовы заключаецца ў сцвярджэнні таго, што ўласцівасці рэчываў залежаць не толькі ад іх саставу, але і ад парадку злучэння атамаў у малекулах, ад парадку ўзаемнага ўплыву адзін на аднаго.
       Разгледзім, з якімі парадкамі злучэння атамаў мы пазнаёміліся ў дадзеным курсе.
    
    
    174
    
      У аснове будовы арганічных рэчываў ляжыць уласцівасць атамаў вугляроду злучацца ў ланцугі. Мы ведаем ланцугі адкрытыя*і замкнёныя. Адкрытыя ланцугі бываюць прамыя, напрыклад СН₃—СН₂—СН₂—СН₃, або разгалінаваныя, напрыклад
    
    Н₂С
    
    СН₂
    
    СН₃—СН—СН₂—СН₃. Замкнёныя ланцугі
    
    СН₃
    
    Н₂С\/СН₂ могуць СН₃
    
    Н₂С
    
    СН—СН₂СН₃.
    
    спалучацца з адкрытымі Н₂С
    
     /СН₂ 'сн.
    
       Ужо тут пры разгляданні характару вугляродных ланцугоў мÑ