• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
     агульнай індустрыялізацыі народнай гаспадаркі нашай краіны былі створаны магчымасці для развіцця прамысловага арганічнага сінтэзу. У сваю чаргу развіццё прамысловасці, якая вырабляе важнейшыя рэчывы для іншых галін вытворчасці, з’явілася магутным фактарам іх развіцця і, значыць, нашага агульнага тэхнічнага прагрэсу.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
    
       7.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання рэчываў з метану на аснове схемы, паказанай на рысунку 47.
       8.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання рэчываў з этылену на аснове схемы, паказанай на рысунку 48.
       9.     Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання рэчываў з ацэтылену на аснове схемы, паказанай на рысунку 50.
       10.    Якія рэчывы атрымліваюцца ў прамысловасці акісленнем вышэйшых парафінавых вуглевадародаў? Для чаго гэтыя рэчывы выкарыстоўваюцца?
       11.    Якія рэчывы атрымліваюцца ў прамысловасці з прадуктаў каксавання каменнага вугалю?
       12.    Раскажыце аб некаторых напрамках у развіцці асноўнага аргаяічнага сінтэзу.
    
    
    
    § 52. АРГАНІЧНАЯ ХІМІЯ  СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ
    
       У выкананні грандыёзных планаў хімізацыі сельскай гаспадаркі, распрацаваных снежаньскім (1963 г.) Пленумам ЦК КПСС у мэтах інтэнсіфікацыі вытворчасці і стварэння ў краіне багацця прадуктаў» вялікая роля належыць арганічнай хіміі.
       Хімізацыя сельскай гаспадаркі ажыццяўляецца ў разнастайных напрамках. У раслінаводстве — гэта шырокае прымяненне ўгнаенняў, хімічных сродкаў аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, сродкаў барацьбы з пустазеллем, рэгуляванне працэсаў росту і плоданашэння і г. д. У жывёлагадоўлі — абагачэнне кармоў бялкамі, вітамінамі, антыбіётыкамі і іншымі прэпаратамі, скарыстанне сродкаў барацьбы з паразітамі і хваробамі жывёл. Апрача таго, як і іншым галінам вытворчасці, сельскай гаспадарцы неабходны разнастайныя палімерныя матэрыялы.
       Пераважную большасць усёй гэтай прадукцыі павінна даваць прамысловасць арганічнай хіміі. ■
       Хімія ў раслінаводстве. Мы ўжо знаёмы з арганічным угнаеннем — карбамідам (мачавінай). Успомніце яго будову і якія перавагі ён мае ў параўнанні з іншымі азотнымі ўгнаеннямі. Вытворчасць карбаміду ў нас узрасце к 1970 году ў параўнанні з 1963 у 15 разоў. Вялікую цікавасць мае атрыманне павольна растваральных (доўга дзеючых) угнаенняў на аснове прадуктаў полімерызацыі карбаміду з іншымі рэчывамі.
    
    
    Ў4 7 Цвяткоў, Арганічная хімія
    
    185
    
        3 групы ядахімікагпаў, якія прымяняюцца для барацьбы са шкоднікамі, нам вядомы гексахларан і ДДТ. У сапраўднасці асартымент ядахімікатаў значна больш разнастайны. Паколькі ў насякомых з цягам часу выпрацоўваецца ўстойлівасць да дзеяння прэпарату, перад вучонымі стаіць пастаянная задача — шукаць усё новыя і новыя ядахімікаты.
        Атрымаць новы прэпарат, які быў бы прыгодны для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы,—справа нялёгкая. Трэба, каб рэчыва мела высокую таксічнасць у адносінах да шкоднікаў, было б бяспечным для чалавека, цеплакроўных жывёл і карысных насякомых, зручным для практычнага карыстання, даступным у вытворчасці і давала неабходны эканамічны эфект. Пакуль што няма строгай тэорыі, якая б раскрывала залежнасць біялагічнай актыўнасці рэчыва ад яго будовы. Таму пошукі новых ядахімікатаў ажыццяўляюцца пераважна эмпірычным шляхам. Прыходзіцца сінтэзаваць і выпрабоўваць велізарную колькасць прэпаратаў, перш чым будзе знойдзена рэчыва, якое адпавядае неабходным патрабаванням.
        Да ліку вядомых цяпер ядахімікатаў належыць, напрыклад гептахлор.
    
    
    
                С¹СІІ
    
    
    
    CC1
    
    СН
    
    C1Q
    
    Cl—С—С1
    
    /сн\/
    
    CC1
    
    сн
    
    CHC1
    
       Яго будову лёгка зразумець, калі за аснову прыняць дзве <спаяныя» малекулы — цыклагексану і цыклапентану. У кожным з гэтых цыклаў ёсць па двайной сувязі; у шасцічленным кальцы два процілеглыя атамы вугляроду злучаны паміж сабой пры дапамозе аднаго вугляроднага атама; апрача таго, у малекуле змяшчаецца сем атамаў хлору.
       Гептахлор крышталічнае рэчыва. Ён прымяняецца супраць тых жа насякомых, што і гексахларан і ДДТ.
    Для барацьбы з філаксерай — небяспечным шкоднікам вінаэфектыўны прэпарат гексахлорбутадыен
                Ш = СС1₂. Будова гэтага рэчыва не патрабуе асаблівых тлумачэнняў.
       Узрастае значэнне аховы раслін пры дапамозе ўнутрыраслінных, аоо сістэмных,, ядахімікатаў. Пасля ўвядзення ў расліну гэтыя рэчывы распаўсюджваюцца па сасудзістай сістэме і робяць яе ядавітай для шкодных насякомых і ўзбуджальнікаў хвароб. 186
    
    Да сістэмных ядаў належаць некаторыя фосфарарганічныя злучэнні, напрыклад актаметыл:
    
       Каб зразумець гэту складаную формулу, трэба ўявіць сабе будову пірафосфарнай кіслаты
    
    
    НО.          /ОН
    НС/ц       || ХОН
    0     о
    
       Актаметыл — прадукт замены гідраксільных груп у гэтай
                                                   /СН₃ кіслаце на арганічныя азотзмяшчаючыя групы —N<     .
    
       Для аховы раслін ад шкоднікаў прымяняюцца і іншыя фосфарарганічныя прэпараты.
       У барацьбе з хваробамі раслін вялікі эфект дае, як вядома, перадпасяўное пратручванне насення. Апрача вядомай ужо нам пратравы — фармаліну, для гэтай мэты скарыстоўваюцца і іншыя прэпараты.
       Напрыклад, для сухога пратручвання насення пшаніцы супраць цвёрдай галаўні станоўчы вынік дае гексахлорбензол:
    
    CC1 сіс Ассі сісч Jcci
    CC1
    
    
       Яго можна разглядаць як прадукт поўнага замяшчэння атамаў вадароду ў бензоле хлорам.
       Шырока вядомы сродак для сухога пратручвання насення — граназан. Гэта ртуцьарганічнае рэчыва даволі простай будовы С₂Н₅—Hg—Cl. Граназан вельмі ядавіты, таму абыходзіцца з ім трэба надзвычай асцярожна,
       Асабліва вялікае значэнне цяпер мае прымяненне ў сельскай гаспадарцы гербіцыдаў. Яны даюць магчымасць значна павысіць ураджайнасць і, устараняючы ручную праполку, рэзка зніжаюць затраты працы ў барацьбе з пустазеллем.
    
    
    V* 7*
    
    187
    
       3 гербіцыдаў мы знаёміліся з некаторымі вытворнымі феноксівоцатнай кіслаты. Успомніце іх будову. Рэчывы падобнага дзеяння знойдзены і сярод іншых класаў злучэнняў.
       Досыць простым па будове і моцна дзеючым гербіцыдам з’яўляецца, напрыклад, пентахлорфеналят натрыю:
    
    ONa
    
    С сіс/\са
    
    СІС^/ССІ
    CC1
    
       Растворы яго скарыстоўваюцца для ўнясення перад усходамі па пасевах рада тэхнічных культур і кукурузы.
       Сярод гербіцыдаў ёсць рэчывы досыць складанай будовы. Напрыклад, сімазін, які выкарыстоўваецца для барацьбы з пустазеллем у пасевах кукурузы, у садах і вінаградніках і для ачысткі вадаёмаў ад зарастання, мае будову:
    
    
    С1
    
       Але і ў такой будове мы можам разабрацца, ведаючы валентнасць хімічных элементаў.
       Згодна з рашэннем снежаньскага (1963 г.) Пленума ЦК КПСС вытворчасць гербіцыдаў і іншых сродкаў аховы раслін у нашай краіне будзе шпарка развівацца і к 1970 г. дасягне 800—900 тыс. т у год.
       Хімія дае раслінаводству не толькі ўгнаенні і сродкі аховы раслін, яна дае магчымасць актыўна ўмешвацца ў іх развіццё, рэгуляваць рост і плоданашэнне.
       Створаны і ўжываюцца рэчывы, якія стымулююць рост пладоў і агародніны, садзейнічаюць хуткаму ўкараненню дрэў і кустоў, загойванню ран на ствалах і галінках. Вядомы прэпараты, якія затрымліваюць распусканне пупышак і цвіценне дрэў халоднай вясной і, наадварот, падаўжаюць перыяд цвіцення дэкаратыўных раслін. Існуюць рэчывы, якія выдаляюць лісце раслін (напрыклад, бавоўніку), садзейнічаюць высушванню раслін, што аблягчае ма
    
    188
    
    шынную ўборку ўраджаю. Мы знаёміліся раней з прадстаўніком рэчываў, якія паскараюць даспяванне пладоў і агародніны. Назавіце гэта злучэнне.
       3    усёй гэтай разнастайнасці арганічных рэчываў звернем увагу на некалькі стымулятараў росту раслін. Выявілася, што тыя ж рэчывы, якія ў вялікіх дозах затрымліваюць развіццё і знішчаюць расліны, у малых колькасцях аказваюць на іх стымулюючае ўздзеянне. Напрыклад, некаторыя вытворныя феноксівоцатнай кіслаты могуць выкарыстоўвацца і як гербіцыды і як стымулятары
    
    росту.
       Сярод стымулятараў вялікую цікавасць выклікаў прэпарат НРР — нафтавае роставае рэчыва. Гэта сумесь натрыевых солей арганічных кіслот — вытворных цыклапентану, якія вылучаюцца з нафты. Найбольш простая з такіх кіслот — цыклапентанкарбонавая кіслата:
    
    н,ссн^н
    
    Н₂С сн₂
    сн₂
    
    
        Іншыя кіслоты можна разглядаць як яе гамолагі. Складзіце структурныя формулы аднагодвух бліжэйшых гамолагаў цыклапентанкарбонавай кіслаты.
        НРР _ выключна даступны і танны прэпарат. Прымяненне яго ў належных умовах дае значнае павышэнне ўраджайнасці розных культур. , „ . . .
        Хімія ў жывёлагадоўлі. Адна з асноўных задач хімізацыі жывелагадоўлі — забеспячэнне жывёл у дастатковай колькасці бялкамі. Бялкі патрэбны для будовы клетак арганізма, таму недахоп іх у многіх кармах затрымлівае рост жывёлы і зніжае прадуктыўнасць жывёлагадоўлі.
        Папаўненне бялкоў у кармавых рацыёнах магчыма розньші шляхамі. Для жвачных жывёл гэтага можна дасягнуць дабаўленнем у корм карбаміду. Успомніце, як ідзе ў іх працэс ператварэння карбаміду ў бялкі арганізма.
        Абагачэнне бялкамі магчыма шляхам увядзення ў рацыён жывёл амінакіслот, з якіх яны будавалі б свае ўласныя бялкі, асабліва тых амінакіслот, што адсутнічаюць у бялках корму, але зусім неабходны для арганізма жывёлы. Прамысловая вытворчасць амінакіслот набывае ў сувязі з гэтым вялікае значэнне.
        Можна і сінтэзаваць бялкі для спажывання жывёламі. Гэта магчыма ажыццявіць пры дапамозе мікраарганізмаў. У нас ужо даўно атрымліваюць кармавыя дрожджы, размнажаючы іх на адходах гідролізнай вытворчасці. Распрацаваны падобны спосаб атрымання бялковых рэчываў з адходаў нафты і іншых прадуктау.
    
    7 Цвяткоў, Арганічная хімія ¹
    
        Вельмі^ павышаюць эфектыўнасць кармавых сродкаў і, значыць, прадуктыўнасць жывёлагадоўлі дабаўкі ў корм вітамінаў, антыбіетыкаў, мікраэлементаў. Прымяненне іх таксама павінна стаць важным мерапрыемствам у хімізацыі жывёлагадоўлі.
        Падобна таму як у раслінаводстве трэба не толькі забяспечыць правільнае жыўленне раслін, але і засцерагчы іх ад шкоднікаў, хвароб і г. д., жывёл неабходна не толькі правільна карміць, але і ахоўваць ад паразітаў і захворванняў. У гэтым таксама вялікая роля належыць хімічным сродкам.
        Значэнне палімерных матэрыялаў для сельскай гаспадаркі часткова разглядалася намі раней (гл., напрыклад, § 9). Асабліва ва™. шы