• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ы нафты. Рэакцыя ператварэння ізапентану ў ізапрэн аналагічная ператварэнню бутану ў бутадыен. Складзіце ўраўненне гэтай рэакцыі дэгідравання.
       Інтэнсіўныя даследаванні вядуцца ў галіне атрымання палімераў, устойлівых пры высокіх тэмпературах, таму што, бадай, толькі гэта ўласцівасць металаў да апошняга часу не была пераўзыдзена ў палімерах.
       У гэтых адносінах цікавымі з’яўляюцца крэмнійарганічныя палімеры. Аснову іх будовы складаюць ланцугі чаргова размешчаных атамаў крэмнію і кіслароду, акаймаваныя вуглевадароднымі радыкаламі (СН₃, С₂Н₅ і г. д.):
    
                     R R R R
    I I                  I
    —Si—о—Si—О—Si—О—Si—...
    
                     R R R R
    
    194
    
       Каўчук такой будовы вытрымлівае, напрыклад, тэмпературу да 400° С; пры 250° С ён можа служыць доўгі час.
       Наяўнасцю сувязей, якія шматразова паўтараюцца,
    
    
                I I
    
    
                          —Si—0—Si—0—... характарызуецца будова прыродных злучэнняў крэмнію (двухвокісу крэмнію, сілікатаў). Гэтыя злучэнні, як вядома, вытрымліваюць награванне да высокіх тэмператур.
       Крэмнійарганічныя палімеры, такім чынам, сумяшчаюць у сабе будову і ўласцівасці неарганічных і арганічных палімераў.
       Можна спадзявацца, што на «стыку» неарганічнай і арганічнай хіміі, пры ўключэнні ў палімерныя ланцугі іншых хімічных элементаў, удасца дасягнуць высокай тэрмічнай стойкасці сінтэтычных матэрыялаў, якая адпавядае патрабаванням сучаснай тэхнікі. Ужо атрыманы палімеры, што маюць у сваім саставе такія элементы, як тытан, алюміній, бор і іншыя. Падобныя злучэнні, якія ўключаюць разнастайныя элементы перыядычнай сістэмы, маюць агульную назву элементаарганічных злучэнняў.
       Нягледзячы на вялікую разнастайнасць сінтэтычных палімераў, у іх застаецца тое агульнае, што мы выявілі пры вывучэнні асобных прадстаўнікоў. Малекулярная вага для кожнага палімеру характарызуецца некаторай сярэдняй велічынёй. Палімеры маюць пераважна лінейную або прасторавую структуру. Яны вызначаюцца тэрмапластычнасцю або тэрмарэактыўнасцю; ад гэтага залежыць спосаб іх перапрацоўкі ў вырабы. У аснове сінтэзу палімераў ляжаць галоўным чынам дзве рэакцыі — полімерызацыя і полікандэнсацыя. У выпуску палімерных вырабаў карыстаюцца або чыстымі палімерамі, або іх складанымі камбінацыямі з іншымі матэрыяламі.
       Грандыёзныя перспектывы развіцця ў краіне вытворчасці сінтэтычных матэрыялаў і іншых галін хімічнай прамысловасці, намечаныя XXII з’ездам партыі і снежаньскім (1963 г.) Пленумам ЦК КПСС, патрабуюць вялікай колькасці добра падрыхтаваных кадраў хімікаў. Для паспяховай работы ў сучаснай хімічнай вытворчасці патрэбны глыбокія і рознабаковыя веды. Перад выпускнікамі сярэдняй школы адкрываюцца шырокія перспектывы творчага ўдзелу ў развіцці хімічнай вытворчасці і далейшага павышэння сваіх хімічных ведаў. Гэта будзе высакародная і радасная праца, таму што стваральная хімія адыгрывае ўсё ўзрастаючую ролю ў жыцці народа, у вырашэнні тых вялікіх задач, якія пастаўлены перад нашай краінай Праграмай Камуністычнай партыі.
    
    195
    
    Пытанні і практыкаванні
    
        18.     Чым адрозніваюцца па будове і ўласцівасцях пластмасы, каўчукі і валокны і што ў іх агульнага?
        19.     Прывядзіце прыклады палімераў, якія маюць: а) лінейную, б) прасторавую структуру. Напішыце іх структурныя формулы.
        20.     Валакно нітрон, якое больш за іншыя валокны падобна да шэрсці, атрымліваюць з прадукту полімерызацыі акрыланітрылу СН₂ =СН. Складзіце ўраў
    
                                                         CN ненне полімерызацыі акрыланітрылу.
        21.     Валакно вінол, якое адрозніваецца ад іншых сінтэтычных валокнаў тым, што яно добра ўбірае вільгаць і дае таму вельмі носкія ў гігіенічных адносінах тканіны, мае будову
    
    СН₂СНСН₂СНСН₂СН...
    
    он он он
    
        Запішыце кароткую структурную формулу гэтага палімеру. Полімерызацыяй якога манамеру, на вашу думку, можна атрымаць гэта рэчыва? (На самай справе яно атрымліваецца іншым шляхам.)
        22.     Якія вам вядомы: а) тэрмапластычныя, б) тэрмарэактыўныя палімеры? Якімі спосабамі тыя і іншыя перапрацоўваюцца ў вырабы?
        23.     Дайце кароткую характарыстыку вядомых вам: а) пластмас, б) каўчукаў, в) сінтэтычных валокнаў.
        24.     Раскажыце аб вядомых вам дасягненнях у атрыманні сінтэтычных матэрыялаў.
    
    Заданне
    
        На аснове абагульнення вывучанага курса і дадатковых крыніц, якія назваў настаўнік, падрыхтуйце паведамленне на тэму «Роля арганічнай хіміі ў стварэнні матэрыяльнатэхнічнай базы камунізма».
    
    
    ЛАБАРАТОРНЫЯ ДОСЛЕДЫ
    
    1. Атрыманне этылену і доследы з ім
    
    
      Этылен у лабараторыі атрымліваюць пры награванні этылавага спірту з кан
    
    цэнтраванай сернай кіслатой.
       1.     Збярыце прыладу, як паказана на рысунку 51, і праверце яе герметычнасць. Наліце ў шырокую прабірку (колбу) 5 мл выдадзенай вам сумесі спірту з сернай кіслатой (на 1 аб’ём спірту 3 аб’ёмы сернай кіслаты), змясціце ў сумесь крыху пяску або пемзы, каб пазбегнуць штуршкоў вадкасці пры кіпенні, заткніце прабірку коркам з газаадводнай трубкай і ўмацуйце ў штатыве, як паказана на ры
    
    сунку. Награвайце сумесь (асцярожна!).
       2.    Пасля таго як паветра будзе выцеснена з прабіркі, збярыце этылен, што вылучаецца, у дзве прабіркі па спосабу выцяснення вады. Прабіркі заткніце коркамі і пастаўце ў штатыў.
       3.    Выньце газаадводную трубку з вады і, выдаліўшы з яе ваду лёгкім патрэсваннем, падпаліце газ, які пры гэтым вылучаецца. Свеціцца ці не свеціцца полымя пры га
    
    рэнні этылену?                             рЫСі 51. Атрыманне этылену.
         Патушыце спіртоўку. Гарэнне этылену паступова спыніцца.
        4      У адну прабірку з этыленам прыліце 1—2 мл бромнай вады, заткніце прабірку коркам і страсяніце. Што назіраеце? Растлумачце гэту з’яву. Напішыце ўраўненне рэакцыі.
        5      . У другой прабірцы выпрабуйце газ падкісленым растворам марганцавакіслага калію. Што назіраеце? Растлумачце назіранне.
         Які вывад аб хімічных уласцівасцях этылену можна зрабіць?
    
    
    197
    
    2. Уласцівасці поліэтылену
    
         1.      Узор поліэтылену (гранулы, кавалачак плёнкі, пласцінку, корак ад бутэлькі і г. д.) змясціце ў шклянку з вадой. Ці тоне палімер у вадзе? Што можна сказаць аб яго ўдзельнай вазе на падставе дадзенага доследу?
         2.      Узор поліэтылену нагрэйце нямоцна (трымаючы яго абцугамі) над полымем спіртоўкі або газавай гарэлкі. Назірайце паступовае размякчэнне палімеру і затым плаўленне яго. Шкляной або драўлянай палачкай змяніце форму размякчанага поліэтылену і дайце яму астыць. Паспрабуйце змяніць форму ўзору пры звычайнай тэмпературы.
         Якая ўласцівасць поліэтылену ляжыць у аснове назіраемых з’яў? Пры якіх умовах гэта ўласцівасць праяўляецца? Якое практычнае значэнне яна мае?
         3.     Падпаліце ўзор поліэтылену. Звярніце ўвагу, ці гарыць ён паза полымем, якога колеру полымя, ці ўтвараецца пры гэтым сажа. Ці маюць прадукты гарэння пах?
         4.     У прабіркі з бромнай вадой і растворам марганцавакіслага калію змясціце гранулы або дробныя кавалачкі поліэтылену. Назірайце, ці адбываецца змяненне афарбоўкі раствораў.
         5.      У прабірку з канцэнтраванымі растворамі сернай кіслаты і шчолачы змясціце здробненыя кавалачкі поліэтылену. Назірайце, ці дзейнічаюць гэтыя рэчывы на палімер. Які вывад аб хімічных уласцівасцях палімера можна зрабіць на падставе праведзеных доследаў?
    
    
    3. Уласцівасці каўчуку і рызіны
    
        1.     Змясціце ў прабірку некалькі невялікіх кавалачкаў каўчуку і збярыце прыбор, як паказана на рысунку 8 (стар. 37). Награваючы прабірку з каўчукам на полымі спіртоўкі або гарэлкі, збярыце ў прабірцыпрыймальніку 1—2 мл вадкіх прадуктаў раскладання. Выпрабуйце, ці змяшчаюцца ў іх негранічныя злучэнні. Якое рэчыва пераважна ўтвараецца пры раскладанні ўзятага для доследу каўчуку?
        2.     Выражце з невулканізаванага каўчуку і рызіны тонкія палоскі аднолькавага сячэння і роўнай даўжыні. Расцягніце іх і затым адпусціце. Які ўзор хутчэй вяртаецца ў ранейшы стан і з’яўляецца, значыць, больш эластычным?
        Паспрабуйце цяпер расцягваць палоскі да разрыву іх. Што з’яўляецца больш трывалым: каўчук або рызіна?
        3.     Наліце ў дзве прабіркі на 2—3 мл бензіну. У адну з прабірак змясціце кавалачак невулканізаванага каўчуку, а ў другую — такой жа велічыні кавалачак рызіны. Заткніце прабіркі коркамі і пакіньце да наступных заняткаў. Якія змяненні адбыліся з каўчукам і рызінай? Чым растлумачыдь розніцу ў растваральнасці каўчуку і рызіны?
    
    4. Уласцівасці бензолу
    
        1.     Наліце ў адну прабірку прыкладна 1 мл бензолу, у другую — столькі ж вады. У абедзве прабіркі змясціце па маленькаму кавалачку топленага масла або па некалькі кропель алею. Узбоўтайце змесціва прабірак; пастаўце іх поруч
    
    198
    
    у стойку для прабірак. Што можна сказаць аб растваральнасці тлушчу ў бензоле і вадзе?
        2.     У дзве прабіркі наліце па 0,5 мл бензолу. У адну прабірку дабаўце бромную ваду, у другую — раствор марганцавакіслага калію. Устрэсванцв змесціва прабірак і дайце вадкасці адстояцца. Што назіраеііе? Растлумачце назіранні.
    
    5.  Уласцівасці стыролу і полістыролу
    
        1.     Да 0,5 мл стыролу ў прабірцы прыліце бромнай вады і сумесь узбоўтайце. Вынікі доследу параўнайце з адносінамі бензолу да бромнай вады. Складзіце ўраўненне рэакцыі.
        2.     Выпрабуйце, ці рэагуе стырол з растворам марганцавакіслага калію. Як растлумачыць вынік доследу?
        3.     У прабірку з 2—3 мл бензолу або дыхлорэтану змясціце здробненыя кавалачкі полістыролу. Назірайце пры ўстрэсванні прабіркі змяненні, якія адбываюцца з палімерам. Змажце атрыманым растворам або растваральнікам канцы пласцінак полістыролу (напрыклад, ад разбітай разеткі) і, паклаўшы іх адна^на адну, сцісніце пальцамі або пакладзіце пад груз. Праз некалькі мінут спрабуйце раз’яднаць пласцінкі. Растлумачце назіраемую з’яву.
        4.     Нагрэйце нямоцна кавалачак полістыролу над полымем гарэлкі або на азбеставанай сетцы. Праверце, ці лёгка ён дэфармуецца, ці захоўвае нададзеную форму пасля ахаладжэння. Якая ўласцівасць полістыролу праяўляецца ў гэтым доследзе?
        Варыянт доследу. Тонкі кавалачак полістыролу апусціце на некалькі мінут у кіпячую ваду. Ці размякчаецца полістырол пры гэтых умовах? Для параўнання такім жа спосабам выпрабуйце поліэтылен. Што можна сказаць аб цеплаўстойлівасці полістыролу на падставе дадзÐ