• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ах да тэарэтычна магчымага выхаду з узятай колькасці этылавага спірту (удзельная вага спірту 0,8).
    
    2. Атрыманне воцатнаэтылавага эфіру.
    
        Складзіце ўраўненне рэакцыі ўтварэння складанага эфіру з воцатнай кіслаты і этылавага спірту.
        Для работы скарыстайце прыладу, дадзеную на рысунку 56, крыху відазмяніўшы яе, як паказана вышэй.
        Наліце ў колбу па 5 мл этылавага спірту і воцатнай кіслаты і 3 мл канцэнтраванай сернай кіслаты. Далучыце да колбы вадзяны або паветраны халадзільнік, ніжні канец якога апусціце ў прыймальнік, змешчаны ў сумесь вады з лёдам. Награвайце сумесь у колбе праз азбеставаную сетку (асцярожна!) Калі збярэцца дастатковая колькасць эфіру і перагонка запаволіцца, дослед спыніце.
        Каб вызваліць эфір ад прымесі спірту і кіслаты, дабаўце да атрыманага прадукту вады і сумесь узбоўтайце. Затым раздзяліце яе пры дапамозе дзялільнай лейкі. Звярніце ўвагу, што ў дадзеным выпадку слой сінтэзаванага рэчыва ўтвараецца не знізу, а зверху вады.
    
    
    
    Ра  бота 3. ТЛУШЧЫ I МЫЮЧЫЯ СРОДКІ
    
        1. Экстрагаванне тлушчаў
    
        Растваральнасцю тлушчаў у арганічных растваральніках карыстаюцца для здабывання алею з насення.
        Здрабніце ў фарфоравай ступцы каля 1 г сухога льнянога семя або сланечніку, змясціце іх у невялікую колбачку або шырокую прабірку, дабаўце 3—4 мл бензіну, дыхлорэтану або чатыроххлорыстага вугляроду і заткніце коркам з доўгай прамой шкляной трубкай у якасці паветранага халадзільніка.
        Змясціце колбачку (прабірку) у кіпячую вадзяную лазню і час ад часу ўстрэсвайце сумесь.
        Праз 7—8 мін разбярыце прыладу, перанясіце крыху раствору на гадзіннікавае шкло і, трымаючы яго над полымем, выпарце растваральнік. Што назіраеце?
        Замест гадзіннікавага шкла атрыманы раствор можна нанесці на фільтравальную паперу. Пасля высушвання паперы над полымем застаецца тлушчавая пляма.
    
    
    209
    
        2. Атрыманне мыла з тлушчаў
    
        Складзіце ўраўненне рэакцыі атрымання мыла гідролізам тлушчу ў прысутнасці шчолачы.
        У фарфоравы кубак аба хімічную шклянку змясціце 5 г топленага маслаабо жывёльнага тлушчу (здор, лой) і прыбаўце 12—15 мл канцэнтраванага (35— 40працэнтнага) раствору едкага натру.
        Награвайце сумесь праз азбеставаную сетку, падтрымліваючы слабае кіпенне і асцерагаючыся распырсквання. Дабаўляйце ваду ў пасудзіну па меры яе выкіпання. Мінут праз 15—20 адбярыце піпеткай крыху вадкасці ў прабірку з гарачай вадой. Калі проба раствараецца, не выдзяляючы кропель тлушчу, амыленне можна лічыць закончаным. У адваротным выпадку награвайце далей і праз некаторы час зноў праверце, ці закончыўся гідроліз.
        Прыліце да атрыманага раствору пры памешванні прыкладна 10 мл насычанага раствору спажыўной солі. Слой мыла, які вылучыўся на паверхні, збярыце ў анучку і адцісніце.
        Вадкасць пасля аддзялення мыла выпрабуйце на прысутнасць гліцэрыну пры дапамозе вядомай вам рэакцыі. Праверце, ці раствараецца мыла ў вадзе і ці ўтварае яно пену. Атрымайце з яго тлустыя кіслоты.
    
        3.      Вызначэнне вагавай колькасці тлустых кіслот у мыле
    
        Вызначэнне зводзіцца да выяўлення вагавай колькасці тлустых кіслот, вылучаемых салянай кіслатой з пэўнай наважкі мыла.
        Адважце 5 г мыла (туалетнага або 72працэнтнага), нарэжце яго тонкімі палоскамі, змясціце ў хімічную шклянку і заліце 50 мл дыстыляванай вады.
        Награвайце сумесь праз азбеставаную сетку да поўнага растварэння мыла. Затым прыліце 10 мл салянай кіслаты (1 : 1) і награвайце далей на слабым полымі да ўтварэння двух слаёў. Дослед праходзіць больш спакойна, калі ў шклянку апусціць шкляную палачку.
       Пасля таго як мыла растворыцца, дайце шклянцы крыху астыць на паветры і затым пастаўце яе ў пасудзіну з халоднай вадой. Калі верхні слой кіслот застыне, выньце палачку са шклянкі і праз утвораную адтуліну зліце вадкасць. Тлустыя кіслоты перанясіце палачкай на фільтравальную паперу. Рэшткі кіслот на сценках шклянкі здыміце нажом. Прасушыце цвёрды прадукт пры дапамозе фільтравальнай паперы.
        Узважце атрыманыя тлустыя кіслоты і, ведаючы першапачатковую наважку, вылічыце працэнтную колькасць іх у дадзеным узоры мыла.
    
        4. Параўнанне ўласцівасцей мыла і сінтэтычных мыючых сродкаў
    
        Сінтэтычныя мыючыя сродкі тыпу «Новость» маюць рад пераваг у параўнанні з мылам, якое атрымліваецца з тлушчаў.
        Падрыхтуйце па 50 мл 1працэнтных раствораў у дыстыляванай вадзе звычайнага мыла і парашку «Новость».
    
    210
    
        1.      Да раствораў мыла і парашку ў асобных прабірках прыбаўце па 2—3 кроплі раствору фенолфталеіну. Што назіраеце? Якое з мыючых сродкаў лепш прымяніць для мыцця тканін, адчувальных да шчолачаў (напрыклад, шарсцяных)?
        2.      Наліце ў адну прабірку 2—3 мл раствору мыла, у другую — столькі ж раствору парашку «Новость», дабаўце ў прабіркі па некалькі кропель раствору сернай або салянай кіслаты. Што назіраеце? У якім растворы ўтвараецца пена пры ўстрэсванні? Якое з гэтых рэчываў можа захоўваць мыючае дзеянне ў кіслым асяроддзі?
        3.      У дзве прабіркі наліце па 3—4 мл жорсткай вады. У адну прабірку дабаўце кроплямі раствор мыла, у другую — раствор парашку. Пасля кожнай кроплі змесціва прабірак узбоўтвайце. У якім выпадку даводзіцца прыбаўляць больш раствору да ўтварэння ўстойлівай пены? Які прэпарат не страчвае мыючага дзеяння ў жорсткай вадзе?
    
    
    
         Работа 4. РАШЭННЕ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫХ ЗАДАЧ
    
        1.     Выдадзены прабіркі: а) з гексанам, б) бензолам, в) стыролам. Вызначцехімічным шляхам, у якой прабірцы знаходзіцца кожнае з гэтых рэчываў.
        2.     Дакажыце доследным шляхам, што ў састаў поліэтылену ўваходзяць вуглярод і вадарод.
        3.         Поліхлорвініл (—СН₃—СН—)я пры награванні раскладаецца з вылу
    
                                С1
    чэннем хлорыстага вадароду. Дакажыце гэта доследным шляхам.
        4.     Нагрэйце ў прабірцы крыху сумесі этылавага спірту, канцэнтраванай сернай кіслаты і спажыўной солі. Падпаліце газ, што пры гэтым вылучаецца. Звярніце ўвагу на зялёную афарбоўку полымя. Якое рэчыва гарыць такім полымем?
        5.     Выдадзены прабіркі: а) з этылавым спіртам, б) растворам гліцэрыну, в) растворам фенолу. Вызначце хімічным шляхам кожнае з гэтых рэчываў.
        6.     Наліце ў прабірку 1—2 мл этылавага спірту, прыбаўце столькі ж раствору марганцавакіслага калію і некалькі кропель сернай кіслаты. Нагрэйце сумесь. Чаму змянілася афарбоўка раствору? Якое рэчыва выяўляецца па паху?
        7.     У прабірках змяшчаюцца: а) мурашыная, б) воцатная кіслоты. Вызначце хімічным шляхам, дзе знаходзіцца мурашыная кіслата.
        8.     У адной прабірцы змяшчаецца машыннае масла, атрыманае з нафты, у другой — алей. Вызначце хімічным шляхам, дзе якое рэчыва знаходзіцца.
        9.     Зыходзячы з этылавага спірту, атрымайце: а) просты эфір, б) альдэгід,. в) кіслату, г) складаны эфір.
        10.    Дакажыце доследным шляхам, што выдадзенае вам рэчыва: а) негранічны вуглевадарод, б) араматычны вуглевадарод, в) мнагаатамны спірт, г) альдэгід, д) карбонавая кіслата.
        11.    Выдадзены прабіркі з растворамі: а) гліцэрыну, б) альдэгіду, в) глюкозы. Пры дапамозе адных і тых жа рэактываў вызначце кожнае рэчыва.
        12.        Дакажыце на доследзе, што звычайны цукар змяшчае вуглярод.
        13.    Дакажыце доследным шляхам, што: а) бульба і хлеб (белы) змяшчаюць крухмал, б) спелы яблык змяшчае глюкозу.
    
    
    211
    
        14.     Вызначце пры дапамозе характэрных рэакцый кожнае з трох прапанаваных рэчываў: а) крухмал, бурачны цукар, глюкоза, б) гліцэрын, мыла, крухмал (растворы), в) воцатная кіслата, фенол, этылавы спірт (растворы), г) бензол, бензін (прамой гонкі), крэкінгбензін.
    
         Работа 5. АТРЫМАННЕ АНІЛІНУ 3 БЕНЗОЛУ
    
        Неабходны для атрымання аніліну нітрабензол вы павінны атрымаць самі з бензолу. Складзіце ўраўненні адпаведных рэакцый.
    
    1. Атрыманне нітрабензолу
    
        Наліце ў невялікую колбачку 2 мл канцэнтраванай азотнай кіслаты і 4 мл канцэнтраванай сернай кіслаты. Прыліце да сумесі кіслот кроплямі 2 мл бензолу, паступова ўстрэсваючы колбачку. Калі ўвесь бензол будзе прыліты, заткніце колбачку коркам з вертыкальным паветраным халадзільнікам (доўгай шкляной трубкай) і награвайце нямоцна на працягу 15 мін на вадзяной лазні, не даводзячы бензол да кіпення.
        Каб вылучыць атрыманы нітрабензол, выліце сумесь у шклянку з вадой. Кіслоты пяройдуць у раствор, а нітрабензол, як вадкасць больш цяжкая, збярэцца ўнізе. Зліце асцярожна раствор кіслот з нітрабензолу. Прамыйце нітрабензол яшчэ раз вадой і аддзяліце яго ад вады пры дапамозе дзялільнай лейкі.
    
    2. Атрыманне аніліну
    
        Змясціце ў кругладонную колбачку 5 г жалезных апілак; прыліце 1 мл канцэнтраванай салянай кіслаты, 4 мл вады і нагрэйце колбачку так, каб пачалося бурнае вылучэнне вадароду. Дабаўце 0,5 мл атрыманага вамі нітрабензолу, заткніце колбачку коркам з доўгай вертыкальнай трубкай у якасці паветранага халадзільніка; награвайце сумесь на кіпячай вадзяной лазні да знікнення паху нітрабензолу.
       Для вылучэння аніліну прыбаўце ў сумесь раствор шчолачы да моцна шчолачнай рэакцыі. Заткніце колбачку коркам з выгнутай газаадводнай трубкайхаладзільнікам; канец яе апусціце ў прабірку, якая ахаладжаецца ў шклянцы з вадой. Нагрэйце полымем гарэлкі пераважна верхнюю частку вадкасці. Анілін пераганяецца ў выглядзе воднай эмульсіі. Каб вылучыць яго, прыбаўце да эмульсіі спажыўной солі, перамяшайце і дайце сумесі адстояцца. Зліце або аддзяліце пры дапамозе лейкі верхні слой аніліну. Прарабіце з атрыманым прадуктам характэрныя хімічныя рэакцыі.
    
    Работа 6. АНАЛІЗ ХАРЧОВЫХ ПРАДУКТАУ
    
    1. Вызначэнне кіслотнасці малака
    
        Высокая пажыўная каштоўнасць малака абумоўліваецца тым, што яно змяшчае побач з вадой усе патрэбныя для арганізма рэчывы — тлушчы, вугляводы (малочны цукар — ізамер цукрозы), бялкі, вітаміны, солі.
    
    
    212
    
        Паказчыкам дабраякаснасці малака з’яўляецца перш за ўсё яго кіслотнасць. Пры захоўванні кіслотнасць павышаецца з прычыны ўтварэння малочнай кіслаты з малочнага цукру пад уплывам ферменту малочнакіслых бактэрый, якія трапляюць з паветра. Утвораная кіслата асаджвае бялок — казеін. Гэта асаджванне, згусанне, можна назіраць пры награванні кіслага малака. Калі кіслотнасць вялікая, малако