• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ‹ сустракаемся з залежнасцю ўласцівасцей рэчываў ад парадку злучэння атамаў. Рэчывы могуць мець адну і тую ж малекулярную формулу, але розную будову вугляродных ланцугоў, і ад гэтага іх уласцівасці будуць рознымі. Разгледзьце гэты прасцейшы від ізамерыі на прыкладзе злучэнняў С₄Н₁₀ і С₅Н₁₂.
       Характар сувязі паміж вугляроднымі атамамі можа быць розным — гэта сувязі простыя і кратныя (двайныя і трайныя). Кратныя сувязі могуць быць як у адкрытых ланцугах, так і ў замкнёных. Назавіце вядомыя вам рады вуглевадародаў з двайнымі і трайнымі сувязямі ў малекулах.
       Характар міжвугляродных сувязей робіць уплыў на ўласцівасці рэчываў. Для рэчываў з простымі сувязямі характэрны рэакцыі замяшчэння. У рэчываў з кратнымі сувязямі, як правіла, лёгка праходзяць рэакцыі акіслення і далучэння. Разгледзьце прыклады такіх рэакцый. Своеасаблівыя хімічныя ўласцівасці маюць араматычныя злучэнні. Успомніце, у чым гэта своеасаблівасць заключаецца.
       Калі ў малекулы арганічных рэчываў, апрача вугляроду і ва
    
    дароду, уваходзяць іншыя элементы, утвараюцца новыя парадкі злучэння атамаў у выглядзе функцыянальных груп. Мы ведаем
    
    
    групы атамаў: гідраксільную —ОН, альдэгідную
    
    
    кар
    
    баксільную
    
    , амінагрупу—NH₂ і іншыя, атамныя групоў
    
    
    кі простыхэфіраў R—О—Ri і складаных эфіраў R—Сх^ ^ • Усе
    
    
    гэтыя парадкі злучэння атамаў абумоўліваюць характэрныя хімічныя ўласцівасці рэчываў і даюць аснову для іх класіфі кацыі.
    
    
    175
    
        Вядомы злучэнні, у малекулах якіх змяшчаецца не адна, а дзве і больш функцыянальныя групы. Гэтыя групы могуць быць аднолькавымі або рознымі. Аднолькавыя групы мь» сустракаем у мнагаатамных спіртах і дыкарбонавых кіслотах. Розныя групы знаходзяцца ў вугляводах і амінакіслотах. Прывядзіце прыклады такіх злучэнняў.
        Парадак размяшчэння кратных сувязей і тых або іншых атамных груповак у малекулах можа быць розным. Ад гэтага вельмі ўзрастаюць магчымасці ізамерыі і, значыць, разнастайнасці арганічных злучэнняў. Успомніце ізамерыю негранічных злучэнняў, якая залежыць не толькі ад разгалінаванасці вугляроднага шкілета, але і ад месцазнаходжання кратных сувязей, або ізамерыю спіртоў, якая залежыць таксама не толькі ад ізамерыі шкілета, але і ад таго, дзе знаходзіцца гідраксільная група ў малекуле’ Амінакіслоты, як вы памятаеце, з’яўляюцца зусім рознымі ў залежнасці ад парадку ўзаемнага размяшчэння ў іх амінагрупы і карбаксільнай групы.
        Мы назіралі ізамерыю і паміж злучэннямі розных класаў — паміж цыклапарафінамі і вуглевадародамі рада этылену, простымі эфірамі і аднаатамнымі спіртамі, складанымі эфірамі і аднаасноўнымі карбонавымі кіслотамі.
        Так перад намі больш шырока, чым у пачатку курса, раскрываецца пытанне аб парадку злучэння атамаў у малекулах і ўплыве яго на ўласцівасці рэчываў.
        Ведаючы хімічную будову рэчыва, хімік мае магчымасць многае сказаць аб гэтым рэчыве, аб яго мінулым, сучасным і будучым. як яно ўтварылася або можа быць атрымана з іншых рэчываў, якія яго ўласцівасці, у якія іншыя рэчывы яно можа быць ператворана. I наадварот, не ведаючы будовы рэчыва, хімік глядзіць на яго як бы з заплюшчанымі вачыма, пазбаўляецца пуцяводнай ніці ў яго даследаванні і практычным ужыванні.
        Як жа вызначаецца хімічная будова рэчываў? У хіміі для гэтага існуюць разнастайныя спосабы. Мы пазнаёміліся з некаторымі, як больш даступнымі, аб значэнні якіх гаварыў яшчэ A. М. Бутлераў.
        Вывад аб будове рэчыва можна зрабіць на аснове яго сінтэзу з больш простых рэчываў, будова якіх вядома. Так, мы вызначылі будову этылену на аснове сінтэзу яго з ёдзістага метылену і выказалі меркаванне аб будове бензолу на аснове сінтэзу з ацэтылену.
       Аб будове рэчыва можна меркаваць па прадуктах раскладання яго на больш простыя рэчывы. Ведаючы, што пры гідролізе крухмалу і цэлюлозы ўтвараецца глюкоза, мы прыйшлі да вываду, што малекулы гэтых вугляводаў пабудаваны са звенняў С₆Н₁₀О₅’
       Вывады аб будове рэчыва могуць быць зроблены і на падставе іншых яго ператварэнняў, якія даюць магчымасць меркаваць аб асобных частках яго малекулы. Так, на падставе рэакцыі эты176
    
    лавага спірту з натрыем мы выказалі меркаванне аб асобым становішчы аднаго атама вадароду ў малекуле спірту і наяўнасці ў ёй гідраксільнай групы. Па рэакцыі глюкозы з гідратам вокісу медзі выказалі меркаванне аб прыналежнасці яе да мнагаатамных спіртоў і альдэгідаў. Далучэнне трох малекул вадароду да малекулы бензолу, якое вядзе да ўтварэння цыклагексану, пацвердзіла нам цыклічную будову бензолу.
       Тэорыя хімічнай будовы, створаная стагоддзе назад, не страціла значэння і ў нашы дні. Няма ў арганічнай хіміі ніякай іншай тэорыі, якая б замяніла яе. I цяпер перш за ўсё ёю кіруюцца ўсе вучоныяарганікі ў сваіх навуковых даследаваннях.
       Але, зразумела, гэта тэорыя не засталася нязменнай. Яна развівалася ў сувязі з агульным развіццём хіміі і іншых прыродазнаўчых навук, перш за ўсё фізікі.
       Мы пазнаёміліся з двума напрамкамі ў развіцці тэорыі хімічнай будовы — з вучэннем аб прасторавым размяшчэнні атамаў у малекулах і з вучэннем аб электроннай будове арганічных малекул.
       Мы ведаем, што атамы ў малекулах не размешчаны ў адной плоскасці, як паказваем іх у формулах на паперы,— малекулы маюць аб’ёмную будову. Характар размяшчэння атамаў у прасторы, як і парадак іх хімічнага злучэння, робяць уплыў на ўласцівасці рэчываў. Праўда, прыклады такой залежнасці мы не разглядалі ў элементарным курсе хіміі, з імі крыху пазнаёмімся толькі ў канцы дадзенага раздзела, пры разгляданні палімераў.
       Поспехі фізікі ў вывучэнні будовы атамаў дапамаглі зразумець прыроду хімічных сувязей у малекулах арганічных рэчываў і растлумачыць іх многія ўласцівасці. Валентная рыска ў структурных формулах набыла фізічны сэнс — яна абазначае электронную пару, якая ажыццяўляе кавалентную сувязь паміж атамамі. Стала зразумелым, чаму кратныя сувязі ў негранічных злучэннях больш рэакцыйназдольныя, чым простыя сувязі. Высветліўся «механізм» узаемнага ўплыву атамаў у малекулах. Успомніце, на якіх прыкладах мы гэту з’яву разглядалі.
       Вучэнне аб прасторавай і электроннай будове малекул, развіваючьі тэорыю хімічнай будовы, не абвяргае яе асноўных палажэнняў, а, наадварот, пацвярджае гэтыя палажэнні, дапамагае глыбей зразумець іх і з большым поспехам імі карыстацца.
       Тэорыя хімічнай будовы мае вялікае значэнне для навуковаматэрыялістычнага светапогляду. Яна значна паглыбляе нашы ўяўленні аб рэчывах як адным з асноўных відаў матэрыі.
       Сваім вучэннем аб будове малекул з атамаў гэта тэорыя перш за ўсё пацвярджае рэальнасць існавання атамаў і малекул як найдрабнейшых часцінак матэрыі. Больш таго, яна раскрывае наяўнасць у малекулах пэўнай паслядоўнасці злучэння атамаў, дае магчымасць як бы бачыць унутраны свет малекулы. Тэорыя хімічнай будовы пераканаўча паказвае, што структурныя формулы, якімі
    
    177
    
    мы карыстаемся, адлюстроўваюць рэальна існуючы парадак сувязі атамаў у малекулах.
       Электронныя ўяўленні аб характары хімічных сувязей атамаў даюць магчымасць разглядаць малекулу не як механічнае злучэнне больш дробных часцінак, а як новае якаснае ўтварэнне, напоўненае пастаянным унутраным рухам. Пры злучэнні атамаў узаемадзейнічаюць іх электронныя абалонкі; атамы, застаючыся самімі сабою, у той жа час змяняюцца, і гэта змяненне прыводзіць да з’яўлення ў рэчыве новых уласцівасцей, якія не зводзяцца да сумы ўласцівасцей элементаў, што яго ўтвараюць. Уласцівасці рэчываў, такім чынам, не выпадковыя, яны залежаць ад узаемнага ўплыву атамаў, які мае зусім матэрыяльную, электронную прыроду.
       Тэорыя хімічнай будовы дапамагае зразумець адзінства, узаемасувязь і развіццё рэчываў прыроды. Яна паказвае, як атамы адных і тых жа элементаў, злучаючыся парознаму і ў рознай колькасці, утвараюць усю разнастайнасць неарганічных і арганічных рэчываў. Яна раскрывае сувязь рэчываў паміж сабой як па прыналежнасці да пэўных класаў і гамалагічных радоў на аснове падабенства ў будове, так і пры хімічным уздзеянні рэчываў адных класаў з рэчывамі другіх класаў. Яна дазваляе прасачыць, як з параўнальна простых неарганічных рэчываў атрымліваюцца рэчывы арганічныя і як у працэсе іх паступовага ўскладнення ўтвараюцца найбольш складаныя рэчывы, якія складаюць жывыя арганізмы. Тым самым гэта тэорыя дапамагае матэрыялістычна зразумець узнікненне арганічных рэчываў з неарганічных у гісторыі Зямлі і развіццё іх да ўтварэння найбольш складаных рэчываў — бялкоў, якія паклалі пачатак жыццю.
       Правільнасць тэорыі хімічнай будовы пацвярджаецца практыкай. Кіруючыся ёю, вучоныя сінтэзавалі і працягваюць атрымліваць велізарную колькасць новых рэчываў. Усе дасягненні сучаснага навуковага і прамысловага арганічнага сінтэзу абапіраюцца перш за ўсё на гэту тэорыю.
       Поспехі арганічнага сінтэзу паказалі бязглуздасць ідэалістычнага вучэння аб «жыццёвай сіле», якое сцвярджала, быццам немагчыма штучнае прыгатаванне арганічных рэчываў, што гэтыя рэчывы могуць стварацца толькі жывымі арганізмамі.
       Дасягненні ў пазнанні хімічных працэсаў, якія працякаюць у жывых арганізмах, усё паўней раскрываюць нам малюнак таго, што ў аснове з’яў жыцця ляжаць матэрыяльныя працэсы, якія адбываюцца з атамамі, малекуламі, іонамі і да т. п. часцінкамі, утвараючымі рэчывы арганізмаў.
       Вывучэнне сутнасці хімічных рэакцый паказвае, што ўсе ператварэнні рэчываў, дзе б яны ні мелі месца, адбываюцца не пад дзеяннем нейкіх звышнатуральных, нематэрыяльных сіл, а ў выніку дзеяння законаў, уласцівых самой матэрыі, і з’яўляюцца праяўленнем уласцівасцей саміх рэчываў. Калі рэчывы знахо
    
    178
    
    дзяцца ў неабходных умовах, хімічнае ўзаемадзеянне адбываецца з непазбежнасцю, незалежна ад чыёйнебудзь волі.
       Поспехі арганічнай хіміі, дасягнутыя на аснове паслядоўнага прымянення тэорыі хімічнай будовы,— пераканаўчае сведчанне пазнавальнасці прыроды. Раскрыўшы будову малекул з атамаў і заканамерныя сувязі паміж будовай і ўласцівасцямі, чалавек здолеў штучна ствараць патрэбныя рэчывы, у тым ліку і такія, якіх няма ў прыродзе. Зараз мы знаходзімся, бясспрэчна, на парозе штучнага атрымання бялку. I чым глыбей раскрываюцца навукай законы прыроды, тым больш магутныя сродкі мы набываем для яе пераробкі. Па вол