• Газеты, часопісы і г.д.
  • Арганічная хімія

    Арганічная хімія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 225с.
    Мінск 1965
    299.65 МБ
    ‹ выгляд:
    
    6пСО₂ + 5лН₂О > (С₆Н₁₀О₆)л + 6пО₂
    
            Як відаць, пры засваенні (асіміляцыі) раслінамі двухвокісу вугляроду адначасова адбываецца вылучэнне кіслароду. Так папаўняецца ў атмасферы кісларод, які расходуецца на працэсы дыхання арганізмаў, на рэакцыі гарэння, павольнага акіслення і г.д.
            Крухмал, які збіраецца ў лістах, затым гідралізуецца. Глюкоза, што ўтвараецца пры гэтым, як рэчыва растваральнае, разносіцца расліннымі сокамі ў іншыя органы расліны і з’яўляецца тым матэрыялам, з якога сінтэзуюцца ў ёй іншыя арганічныя рэчывы (тлушчы, бялкі і г. д.), будуюцца ўсе клеткі і тканкі. У клубнях, насенні глюкоза зноў утварае крухмал. Гэтым запасам крухмалу жывіцца парастак, пакуль у яго няма лістоў і карэнняў.
    
    
    148
    
         Фотасінтэз адыгрывае вялікую ролю ў сельскай гаспадарцы. Атрыманне высокіх ураджаяў звязана з сінтэзам арганічных рэчываў у раслінах, развіццё жывёлагадоўлі патрабуе кармоў — прадуктаў таго ж фотасінтэзу. Таму кіраванне фотасінтэзам, стымуляванне яго мае велізарнае значэнне для развіцця сельскай гаспадаркі. Там, дзе шляхам ужывання перадавой агратэхнікі, угнаенняў, стымулятараў росту, сродкаў аховы раслін ствараюцца найлепшыя ўмовы для фотасінтэтычнай дзейнасці раслін, дасягаюцца і высокія ўраджаі.
         Арганічныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў працзсе фотасінтэзуг з прычыны паглынання энергіі сонечных праменняў маюць большы запас энергіі, чым зыходныя рэчывы —двухвокіс вугляроду і вада. Таму ў працэсе росту раслін адбываецца назапашванне(акумуліраванне) велізарных запасаў сонечнай энергіі. За кошт гэтай энергіі, якая зноў вылучаёцца пры акісленні арганічных рэчываў, ажыццяўляецца жыццядзейнасць арганізмаў. Гэта ж акумуліраваная сонечная энергія вылучаецца ў выглядзе цяпла пры спальванні драўніны, каменнага вугалю, нафты і г. д. Такім чынам, адбываецца кругаварот энергіі на зямлі дзякуючы фотасінтэзу.
    
    
    Пытанні і практыкаванні
    
           14.     Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці,. в) знаходжанне ў прыродзе, г) біялагічнае значэнне крухмалу.
           15.     Дайце характарыстыку крухмалу як высокамалекулярнага прадукту. Якая структура малекул крухмалу?
           16.     Калі ўлічыць, што ўвесь крухмал пры гідролізе ператвараецца ў глюкозу, то больш ці менш па вазе ўтвараецца глюкозы ў параўнанні з зыходным крухмалам? Дайце абгрунтаваны адказ.
           17.         Як растлумачыць клеячае дзеянне варанай бульбы?
           18.         Складзіце ўраўненні рэакцый атрымання этылавага спірту з крухмалу:
    
                           (СвНІ₀О₅)„  С₆НІгОв ~ С.,Н₆ОН
    
         Як называюцца рэакцыі (1) і (2)?
           19.     Сок зялёнага яблыка дае рэакцыю з ёдам. Сок спелага яблыка аднаўляе аміячны раствор вокісу серабра. Як растлумачыць гэтыя з’явы?
           20.     Да фізічных ці хімічных працэсаў трэба аднесці атрыманне крухмалу з бульбы? Чаму?
           21.         У чым сутнасць і значэнне фотасінтэзу?
           22.         Як адбываецца кругаварот: а) вугляроду, б) кіслароду ў прыродзе?
    
    
    Практычнае заданне
    
    
         Прарабіце дома наступныя доследы: а) разбаўце ў 10 разоў вадой крыху ёднай настойкі і атрыманым растворам выпрабуйце на прысутнасць крухмалу вараную бульбу, белы хлеб, бульбяную муку, здробнены рыс, пудру, зубны парашок і г. д.; б) паназірайце за варкай кісялю; в) падрыхтуйце крухмальны клейстар і прасачыце за змяненнем афарбоўкі яго з ёдам пры награванні і ахаладжэнні; г) накрухмальце кавалачак тканіны.
    
    
    149
    
    § 41. ЦЭЛЮЛОЗА
    
    
            Знаходжанне ў прыродзе. Фізічныя ўласцівасці. Цэлюлоза, або клятчатка, уваходзіць у састаў усіх раслін, утвараючы ў іх абалонкі клетак. Адсюль паходзіць і яе назва («цэлула» — клетка). Цэлюлоза надае раслінам неабходную трываласць, эластычнасць і з’яўляецца як бы іх шкілетам.
            Валокны бавоўны змяшчаюць звыш 90% цэлюлозы; валокны льну і канапель таксама ў асноўным складаюцца з цэлюлозы; у драўніне яна складае каля 50%. Папера, баваўняныя тканіны — гэта вырабы з цэлюлозы. Асабліва чыстымі ўзорамі цэлюлозы з’яўляюцца вата, атрыманая з ачышчанай бавоўны, і фільтравальная (непраклееная) папера.
            Вылучаная з прыродных матэрыялаў цэлюлоза — гэта цвёрдае валакністае рэчыва, якое не раствараецца ні ў вадзе, ні ў звычайных арганічных растваральніках.
            Будова цэлюлозы. Цэлюлоза, як і крухмал, з’яўляецца прыродным высокамалекулярным злучэннем (палімерам). Выявілася, што гэтыя рэчывы маюць нават аднолькавыя элементарныя звенні С₆Н₁₀О₅ і, значыць, адну і тую ж малекулярную формулу (С₆Н₁₀О₅)п. Але тады ўзнікае пытанне: ад чаго ж залежыць адрозненне ўласцівасцей гэтых двух несумненна розных рэчываў?
    
    Рыс. 41. Размяшчэнне ліней
    
    ных малекул:
    
    злева — бязладнае, справа — упарадкаванае, арыентаванае ўдоўж восі валакна.
    
       Можна дапусціць, што малекулы крухмалу і цэлюлозы адрозніваюцца па ступені полімерызацыі або па сваёй структуры.
       Сапраўды, ступень полімерызацыі ў цэлюлозы звычайна вышэйшая, чым у крухмалу. У сувязі з гэтым сярэдняя малекулярная вага яе большая — яна дасягае ў некаторых выпадках некалькіх мільёнаў.
       Асноўнае ж адрозненне паміж крухмалам і цэлюлозай ■— у структуры іх малекул. Малекулы крухмалу, як мы памятаем, маюць лінейную і разгалінаваную структуру, малекулы ж цэлюлозы — толькі лінейную структуру. Гэтым тлумачыцца ўтварэнне цэлюлозай такіх валакністых матэрыялаў, як бавоўна, лён, пянька і г. д. У прыродных валаконцах ма
    
        крамалекулы цэлюлозы размяшчаюцца ў адным напрамку: яны, як кажуць, арыентаваны ўдоўж восі валакна (рыс. 41). Вялікія міжмалекулярныя сілы, якія пры гэтым узнікаюць, абумоўліваюць высокую механічную трываласць такіх валаконцаў. У працэсе прадзення бавоўны, ільну і г. д. гэтыя элемен
    
    150
    
    тарныя валаконцы сплятаюцца ў больш доўгія і трывалыя ніткі.
       3 цэлюлозы драўніны, як вядома, не прадуць нітак. Гэта тлумачыцца тым, што малекулы ў ёй, хоць і маюць лінейную структуру, але размешчаны бязладна, не арыентаваны ў адным напрамку.
       Хімічныя ўласцівасці і прымяненне. Спальваючы дровы, мы назіраем праяўленне адной з хімічных уласцівасцей цэлюлозы —■ здольнасць яе гарэць.
       Калі награваюць драўніну без доступу паветра, адбываецца тэрмічнае раскладанне цэлюлозы. Пры гэтым утвараюцца лятучыя арганічныя рэчывы, вада і драўняны вугаль. У ліку арганічных прадуктаў раскладання драўніны — метылавы спірт, воцатная кіслата.
       Паколькі макрамалекулы цэлюлозы складаюцца з тых жа элементарных звенняў, што і малекулы крухмалу, узнікае думка аб падабенстве іх хімічных уласцівасцей. Паспрабуем ажыццявіць гідроліз цэлюлозы. Для гэтага кавалкі фільтравальнай паперы разатром у фарфоравай ступцы з канцэнтраванай сернай кіслатой. Атрыманую кашку разбавім вадой, нейтралізуем кіслату шчолаччу і, як у выпадку з крухмалам, выпрабуем раствор на рэакцыю з гідратам вокісу медзі. Мы выявім з’яўленне закісу медзі. Значыць, цэлюлоза, як і крухмал, гідралізуецца. Серная кіслата — каталізатар гэтай рэакцыі.
       Працэс гідролізу, як і ў выпадку крухмалу, праходзіць па ступеньках. Тут той жа канчатковы прадукт гідролізу —■ глюкоза, Такім чынам, сумарна гідроліз цэлюлозы можа быць паказаны тым жа ўраўненнем, што і гідроліз крухмалу:
    
                     (С₆Н₁₀О₅)л н пН₂О> пС₆Н₁₂О₆
    
       Элементарныя звенні макрамалекулы цэлюлозы (астаткі глюкозы) змяшчаюць па тры гідраксільныя групы, іх часам вылучаюць /ОН
    у формуле: CₑH₇O₂—ОН. За кошт гэтых груп цэлюлоза можа \ОН
    даваць простыя і складаныя эфіры. Вельмі важным, як мы ўбачым далей, з’яўляецца няпоўны воцатнакіслы эфір цэлюлозы, так званая дыацэтылцэлюлоза¹:
    
    
                      /О—ОС—сн₃ С₀Н₇О₂ О—ОС—сн₃ хон
    
    
    п
    
        ¹ Ацэтылам называецца група атамаў (частка малекулы воцатнай кіслаты) СН₃—С\ .
    
    151
    
             Дыацэтылцэлюлоза — цвёрдае рэчыва, па вонкаваму выгляду падобнае на цэлюлозу.
             Цэлюлоза мае самае разнастайнае прымяненне. У выглядзе драўніны яна ідзе на пабудовы і шматлікія вырабы, часткова ўжываецца ў якасці паліва. Цэлюлоза, вылучаная з драўніны (вызваленая ад рэчываў, якія ёй спадарожнічаюць), ідзе на выраб паперы. 3 валокнаў бавоўны, ільну, канапель вырабляюць ніткі, тканіны, вяроўкі. Шляхам гідролізу цэлюлозы і браджэння глюкозы, што ўтвараецца пры гэтым, атрымліваюць этылавы спірт.
             3 цэлюлозы атрымліваюць штучныя валокны, напрыклад віскознае і ацэтатнае, негаручую кінаплёнку і г. д.
    
         ■Пытанні і практыкаванні
           23.    Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасш. в) знаходжанне ў прыродзе, г) прымяненне цэлюлозы.
           24.           У чым падобны і чым адрозніваюцца адзін ад аднаго цэлюлоза і крухмал?
           25.    Разлічыце, колькі звенняў СвН₁₀О₅ змяшчаецца ў малекуле цэлюлозы (чаму роўны лік п у малекулярнай формуле): а) ільнянога валакна (М=5 900 000), б) баваўнянага валакна (Л'1 = 1 750 000).
           26.    Чаму з цэлюлозы атрымліваюць валокны. а з крухмалу іх атрымаць «емагчыма?
           27.    Якую агульную хімічную ўласцівасць маюць цукроза, крухмал і цэлюлоза? Адказ пацвердзіце ўраўненнямі рэакцый.
           28.    Складзіце ўраўненні рэакцый. якія вядуць да атрымання этылавага спірту з цэлюлозы.
    
    § 42. АТРЫМАННЕ АЦЭТАТНАГА ВАЛАКНА
    
             3 даўніх часоў чалавек шырока выкарыстоўвае прыродныя валакністыя матэрыялы для вырабу адзення і розных прадметаў хатняга ўжытку. Адны з гэтых матэрыялаў маюць расліннае паходжанне і складаюцца з цэлюлозы, як напрыклад лён, бавоўна, другія — жывёльнага паходжання і складаюцца з бялкоў — шэрсць, шоўк.
             Па меры павелічэння патрэб насельніцтва і тэхнікі, якая развіваецца, у тканінах стаў адчувацца востры недахоп валакністых матэрыялаў. Узнікла неабходнасць штучнага атрымання валокнаў.
             Каб стварыць валокны штучна, трэба, відаць. лінейныя малекулы якоганебудзь палімернага рэчыва ўлажыць паралельна ў доўгія тонкія ніці.
             У якасці зыходнага рэчыва можна ўзяць драўняную цэлюлозу або баваўняны пух, які застаецца на насенні бавоўніку пасля таго, як з яго знімуць валаконцы бавоўны.
             Каб лінейныя малекулы зыходнага палімеру маглі размясціцца ўдоўж восі ўтвараемага валакна, трэба іх перш за ўсё аддзяліць аÐ