Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
‡ным спосабам у тонкую стружку, якую загружаюць у рад паслядоўна злучаных апаратаў — дыфузараў. н
прапускаюць гарачую ваду. Пераходзячы гачХГцу^ BW ³ ПРЫЧЫНЫ ДЫФУЗІІ СОКУ усё больш Узба'
3 атрыманага раствору яшчэ нельга здабыць цукар, таму што непазбежныя прьшесі, якія паступаюць з буракоў,— арганічныя юслоты, бялкі, фарбуючыя рэчывы і г. д, вельмі забруджваюць яго і перашкаджаюць крышталізацыі.
Таму далей паўстае найбольш складаная задача: вызваліпь pacJBOp цукроз“ад прымесей. Для гэтага яго апрацоўваюць вапнаSotbH Дзеяннем гідрату вокісу кальцыю арганічныя
кіслоты і іншыя прымесі асаджваюцца з раствору. Цукроза ж за
™“= ігаджад^ ’“^ Т⁻ У B™« ^""У вь™мяД„ ДДам™ Хпк •“ ад асадку Раств°Р выпарваюць. і крышталі
зуюць. Гак атрымліваецца цукарпясок. Частка цукрупяску пасля дадаткован ачысткі ідзе на вытворчасць рафінаду
Вапну і двухвокіс вугляроду, якія расходуюцца ў вялікіх ™ІЬКВСЦ:' ПРЬ' здабьіванн' ЦУКРУ ³ буракоў, атрымліваюць на тым жа заводзе шляхам абпальвання вапняку. Успомніце ўраўненне гэтан рэакцыі і як працуе вапнаваабпальная печ.
144
СССР мае высокаразвітую цукровую прамысловасць. У нас працуюць сотні заводаў па атрыманню цукру з буракоў. Вялікая ўвага надаецца вырошчванню цукровых буракоў і павышэнню іх цукрыстасці.
Пытанні і практыкаванні
8. Ахарактарызуйце; а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя ўласцівасці цукрозы.
9. У розных прабірках змяшчаюцца растворы глюкозы і цукрозы. Як даведацца, у якой прабірцы знаходзіцца тое ці іншае рэчыва?
10. Як праверыць, ці гідралізуецца цукроза ў шклянцы салодкага чаю?
11 3 якой мэтай у працэсе атрымання цукру з буракоў раствор іх апрацоўваюць: а) вапнавым малаком, б) двухвокісам вугляроду?
12. У якім апараце вы прапанавалі б ажыццявіць у выглядзе бесперапыннага працэсу апрацоўку цукровага раствору вапнавым малаком? Нарысуйце схему гэтага апарата і дайце да яе тлумачэнне.
13. Які прадукт атрымліваецца ў выглядзг адходу ў вытворчасці цукру і як вы прапанавалі б выкарыстаць яго ў гэтай жа вытворчасці?
Практычнае заданне
Прарабіце дома наступныя доследы: а) прасачыце за змяненнямі цукру пры награванні, б) вызначце растваральнасць цукру ў вадзе пры хатняй тэмпературы.
§ 40. КРУХМАЛ
Фізічныя ўласцівасці крухмалу, знаходжанне ў прыродзе. Крухмал — гэта белы парашок, нерастваральны ў вадзе. Пры расціранні бульбянога крухмалу чуецца характэрны хруст. У гарачай вадзе крухмал набракае і ўтварае калоідны раствор — клейстар.
Крухмал з’яўляецца прадуктам засваення двухвокісу вугляроду зялёнымі (якія змяшчаюць хларафіл) клеткамі раслін і таму надзвычай распаўсюджаны ў раслінным свеце. Часта ён у вялікіх колькасцях адкладаецца ў клубнях і насенні ў выглядзе зярнят. Клубні бульбы змяшчаюць каля 20% крухмалу, зярняты пшаніцы і кукурузы — каля 70%, рысу — каля 80%. Крухмал—адно з важнейшых пажыўных рэчываў для чалавека.
Будова крухмалу. Крухмал — прыроднае высокамалекулярнае рэчыва.
Аналіз паказвае, што малекулы яго складаюцца з элементарных звенняў С₆Н₁₀О₅. Малекулярная формула крухмалу (С₆НІ₀О₅)я. Як і ў іншых высокамалекулярных рэчывах, малекулы ў крухмале неаднолькавыя па велічыні: у іх уваходзіць розная колькасць звенняў — ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч. Таму можна гаварыць аб некаторым сярэднім значэнні п у формуле крухмалу і аб сярэдняй малекулярнай вазе яго.
У адрозненне ад многіх іншых высокамалекулярных злучэнняў малекулы крухмалу адрозніваюцца не толькі колькасцю элемен
145
тарных звенняў, але і сваёй структурай. Побач з малекуламі лінейнай структуры, сярэдняя вага якіх некалькі дзесяткаў тысяч, ёсць малекулы разгалінаванай структуры з сярэдняй малекулярнай вагой у сотні тысяч (рыс. 40).
Хімічныя ўласцівасці. 3 адной з хімічных уласцівасцей крухмалу — здольнасцю даваць сінюю афарбоўку пры ўзаемадзеянні з ёдам — мы пазнаёміліся пры вы
соххэооооооооооооооооооооооооооооооэ Д
Рыс. 40. Схема будовы малекул крухмалу ў выглядзе прамых (А) і разгалінаваных (Б) ланцужкоў.
вучэнні галагенаў. Гэту афарбоўку лёгка назіраць, калі змясціць кроплю раствору ёду на зрэз бульбы або лустачку белага хлеба.
Ці мае крухмал уласцівасці толькі што вывучаных вугляводаў?
Нагрэем крухмальны клейстар з гідратам вокісу медзі. Мы не выявім утварэння чырвонага асадку закісу медзі. Значыць, крухмал не мае аднаўленчых уласцівасцей глюкозы.
Тады праверым, ці мае ён ула
сцівасць цукрозы, іменна здольнасць гідралізавацца. Пракіпяцім крухмальны клейстар з невялікай колькасцю сернай кіслаты, затым нейтралізуем раствор і ў асобнай
пробе выпрабуем яго растворам ёду. Сіняя афарбоўка не назіраецца. У другой пробе правядзём рэакцыю з гідратам вокісу медзі. Утвараецца характэрны асадак закісу медзі.
3 доследу можна зрабіць вывад: пры награванні з вадой у прысутнасці кіслаты крухмал гідралізуецца, у прадуктах гідролізу змяшчаецца рэчыва, якое аднаўляе гідрат вокісу медзі ў закіс
медзі.
Як вызначана, пры гідролізе крухмалу ў адрозненне ад цукрозы атрымліваецца толькі адно рэчыва — глюкоза.
Працэс гідролізу схематычна можна паказаць так:
..С₆Н₁₀О₅—іСвН₁₀О₅—С₆Н₁₀О₅ ; С₆Н₁₀О₆—.. н4ОН HLOH н—он нрэн
—> лС₆Н[₂О₆
Глюкоза
або карацей:
(С₆Н₁₀О₅)л + /іН₂О > пС₆Н₁₂О₆
У сапраўднасці працэс расшчаплення макрамалекул крухмалу вадой ідзе паступова. Спачатку ўтвараюцца прамежкавыя 146
прадукты з меншай малекулярнай вагой, чым у крухмалу,— дэкстрыны, канчатковы прадукт гідролізу — глюкоза.
Рэакцыю ператварэння крухмалу ў глюкозу пры каталітычным дзеянні сернай кіслаты адкрыў у 1811 г. рускі вучоны Канстанцін Кірхгоф. Распрацаваны ім спосаб атрымання глюкозы ў прынцыпе выкарыстоўваецца і цяпер.
Крухмал як пажыўнае рэчыва. Крухмал з’яўляецца асноўным вугляводам нашай ежы. Аднак непасрэдна ён не можа засвойвацца арганізмам. Таксама як тлушч, ён спачатку гідралізуецца. Гэты працэс пачынаецца ўжо пры перажоўванні ежы ў роце пад дзеяннем ферменту, што змяшчаецца ў сліне. Далей гідроліз крухмалу працягваецца ў кішэчніку. Глюкоза, якая ўтвараецца, усмоктваецца праз сценкі кішэчніка ў кроў і паступае ў печань, а адтуль — на жыўленне ўсіх тканак арганізма. Лішак глюкозы адкладаецца ў печані ў выглядзе высокамалекулярнага вугляводу — глікагену. Гэты запасны глікаген зноў ператвараецца ў глюкозу па меры расходавання яе арганізмам.
Ператварэнне глюкозы ў клетках і роля яе як крыніцы энергіі намі былі разгледжаны раней. Успомніце, якія канчатковыя прадукты ўтвараюцца пры акісленні глюкозы ў арганізме.
Прамежкавыя прадукты гідролізу крухмалу (дэкстрыны) засвойваюцца лягчэй, чым сам крухмал, бо складаюцца з меншых па размерах малекул і леппі раствараюцца ў вадзе. Прыгатаванне ежы часта звязана іменна з ператварэннем крухмалу ў дэкстрыны. Частковы гідроліз крухмалу адбываецца, напрыклад, пры варцы бульбы, выпечцы хлеба. Утварэннем клейкіх дэкстрынаў тлумачыцца, у прыватнасці, з’яўленне скарынкі на хлебе і смажанай бульбе.
Прымяненне крухмалу і атрыманне яго з крухмалзмяшчаючых прадуктаў. Крухмал выкарыстоўваецца не толькі як прадукт харчавання. У харчовай прамысловасці з яго падрыхтоўваюць глюкозу і патаку.
Для атрымання глюкозы крухмал награваюць з разбаўленай сернай кіслатой на працягу некалькіх гадзін. Калі працэс гідролізу закончыцца, кіслату нейтралізуюць мелам; асадак сернакіслага кальцыю, што ўтвараецца, адфільтроўваюць і раствор упарваюць. Пры ахаладжэнні раствору ўтвараецца крышталічная глюкоза.
Калі працэс гідролізу да канца не давесці, то ў выніку атрымліваецца густая салодкая маса — сумесь дэкстрынаў і глюкозы — патака. Яна прымяняецца ў кандытарскай справе пры вырабе некаторых сартоў цукерак, мармеладу, пернікаў і да т. п.
Дэкстрыны, якія атрымліваюцца з крухмалу, ужываюцца ў якасці клею і для загушчэння фарбаў пры нанясенні рысункаў на тканіну. Крухмал прымяняецца, як вядома, для крухмалення бялізны: пад дзеяннем награвання гарачым прасам ён ператвараецца ў дэкстрыны, якія склейваюць валокны тканіны і ўтвараюць
147
шчыльную плеўку. Апошняя засцерагае тканіну ад хуткага забруджвання. У тэкстыльнай прамысловасці ён скарыстоўваецца для шліхтавання —• насычэння нітак асновы з мэтай павышэння іх трываласці ў працэсе ткацтва.
Крухмал (у выглядзе зярнят збожжа і бульбы ) ідзе на выраб этылавага спірту. Яго пры гэтым працэсе спачатку гідралізуюць пад дзеяннем ферменту, які змяшчаецца ў соладзе, а прадукт гідролізу затым збраджваюць у прысутнасці дражджэй у спірт. Этылавы спірт, які ідзе на прамысловыя патрэбы (сінтэз каўчуку), атрымліваюць сінтэтычным шляхам з этылену і гідролізам іншага вугляводу — цэлюлозы (гл. стар. 152).
Крухмал атрымліваюць часцей за ўсё з бульбы. Бульбу мыюць, затым здрабняюць на механічных цёрках і здробненую масу прамываюць на сітах вадой. Дробныя зярняты крухмалу, якія вызваліліся з клетак клубня, праходзяць з вадой праз сіта і асядаюць на дне чана. Крухмал старанна прамываюць, аддзяляюць ад вады і сушаць.
Утварэнне крухмалу ў раслінах (фотасінтэз). Штучным шляхам крухмал не атрыманы. Увесь спажываемы намі крухмал з’яўляецца прадуктам фотасінтэзу. Ён утвараецца ў раслінах з двухвокісу вугляроду і вады. У вывучэнні працэсу фотасінтэзу выдатную ролю адыграў К. А. Ціміразеў. Ён вызначыў, што для фотасінтэзу выкарыстоўваецца энергія сонечнага святла, паглынаемая зялёным пігментам лістоў — хларафілам, і што гэты працэс адбываецца ў поўнай адпаведнасці з законам захавання энергіі.
Каб скласці сумарнае ўраўненне рэакцыі ўтварэння крухмалу ў расліне, напішам яго спачатку для аднаго элементарнага звяна макрамалекулы — глюкознага астатку СеН₁₀О₅:
6СО₂ ф 5Н₂О > С₆Н₁₀О₃ + 60.,
Паколькі такіх звенняў сінтэзуецца многа для кожнай макрамалекулы, то, відаць, неабходна ўнесці ва ўраўненне каэфіцыент. Тады яно прыме наступнÑ