Арганічная хімія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 225с.
Мінск 1965
створам вокісу серабра, то атрымаецца характэрнае «сярэбранае люстэрка». Значыць,
139
шосты атам кіслароду ў малекуле глюкозы ўваходзіць у састаў альдэгіднай групы.
Каб скласці поўнае ўяўленне аб будове глюкозы, трэба ведаць, як пабудаваны шкілет малекулы. Паколькі ўсе шэсць атамаў кіслароду ўваходзяць у састаў функцыянальных груп, значыць, атамы вугляроду, якія ўтвараюць шкілет, злучаны адзін з адным непасрэдна. Вызначана, што ланцуг вугляродных атамаў прамы, а не разгалінаваны. Нарэшце, улічым, што альдэгідная група можа знаходзіцца толькі ў канцы вугляроднага ланцуга (чаму?) і што гідраксільныя групы могуць быць устойлівыя, знаходзячыся толькі ў розных атамаў вугляроду.
На падставе ўсіх гэтых даных мы прыходзім да наступнай структурнай формулы глюкозы:
н н н н н
I I I I I о
Н—С—СС—с—с—с/
он он он он он
Хімічныя ўласцівасці. Як паказвае будова, глюкоза — рэчыва з дваістай хімічнай функцыяй: яна з’яўляецца альдэгідаспіртам і мае хімічныя ўласцівасці і спіртоў і альдэгідаў.
Як спірт глюкоза ўтварае складаныя эфіры.
Як альдэгід яна можа акісляцца ў спіртакіслату
СН₂ОНСНОН—СНОН—СНОН—СНОНС^⁰ хон
і іншыя прадукты. Апрача аміячнага раствору вокісу серабра, акісляльнікам альдэгіднай групы можа з’яўляцца гідрат вокісу медзі. r J
Да свежаасаджанага гідрату вокісу медзі прыльём раствор глюкозы і сумесь нагрэем. У выніку рада ператварэнняў мы выявім утварэнне чырвонага закісу медзі. Складзіце ўраўненне рэакцыі акіслення глюкозы па аналогіі з тым, як мы пісалі яго для альдэпдаў. м
Альдэгідная група глюкозы можа быць адноўлена. Тады ўтворыцца шасціатамны спірт.
Важнай хімічнай уласцівасцю глюкозы з’яўляецца браджэнне яе пад дзеяннем арганічных каталізатараў — ферментаў, якія выпрацоуваюцца мікраарганізмамі.
Вядома некалькі відаў браджэння. 3 адным з іх — а л к аг о л ь н ы м₍ або с п і р т о в ы м, б р а д ж э н н е м — мы часткова знаеміліся, калі разглядалі спосабы атрымання этылавага спірту. Успомніце, з якога зыходнага прадукту атрымліваецца 140
спірт браджэннем і ў прысутнасці якіх мікраарганізмаў гэты працэс адбываецца.
Спіртовае браджэнне можна назіраць на доследзе. Колбу з растворам глюкозы і невялікай колькасцю расцёртых дражджэй ставяць у цёплае месца. Праз некаторы час назіраецца вылучэнне з раствору пузыркоў газу. Каб даведацца, які газ утвараецца пры браджэнні, можна прапусціць яго праз вапнавую ваду. Памутненне вапнавай вады паказвае на вылучэнне двухвокісу вугляроду. У колбе можна выявіць з’яўленне этылавага спірту.
Хімізм браджэння глюкозы вельмі складаны. У сумарным выглядзе ён выражаецца наступным ураўненнем:
С₆НІ₂О₆ > 2С₂Н₅ОН + 2СО₂
Пад дзеяннем ферменту малочнакіслых бактэрый адбываецца малочнакіслае браджэнне глюкозы. Яно можа быць паказана ўраўненнем:
0
С₆Н₁₂Ов^2СН₃СНС< । он он
Рэчыва, якое пры гэтым утвараецца,— малочная кіслата — з’яўляецца злучэннем з дваістай хімічнай функцыяй; у ёй спалучаюцца ўласцівасці спірту і карбонавай кіслаты. Як вы думаеце, у якія рэакцыі яна ў такім выпадку павінна ўступаць?
Працэс утварэння малочнай кіслаты адбываецца пры скісанні малака. Бактэрыі, якія выклікаюць гэты працэс, трапляюць у малако з паветра, дзе заўсёды ёсць іх зародкі. З’яўленне кіслаты ў малацэ можна ўстанавіць пры дапамозе лакмусу.
Малочнакіслае браджэнне мае вялікае значэнне ў перапрацоўцы сельскагаспадарчых прадуктаў. 3 ім звязана атрыманне цэлага рада малочных прадуктаў — сыраквашы, тварагу, смятаны, сыру.
Малочная кіслата ўтвараецца ў працэсе квашання капусты, сіласавання кармоў і выконвае пры гэтым кансервуючую ролю. Збіраючыся ў шчыльна ўложанай сіласуемай масе, яна садзейнічае стварэнню кіслотнага асяроддзя, у якім не могуць развівацца працэсы гніення бялкоў і іншыя шкодныя хімічныя ператварэнні; гэта прыводзіць да атрымання дабраякаснага высокапажыўнага сакавітага корму для жывёлы.
Прымяненне і атрыманне. Глюкоза — каштоўнае пажыўнае рэчыва. Як мы неўзабаве даведаемся, вугляводы, якія прымаюцца намі з ежай, у стрававальным тракце ператвараюцца ў глюкозу, якая крывёю разносіцца па ўсіх тканках арганізма. Энергію, неабходную для мышачнай работы, наш арганізм атрымлівае пера
141
важна за кошт паслядоўнага акіслення глюкозы. Сумарна гэты працэс паказваецца ўраўненнем:
С₆Н₁₂Ов + 6О₂ > 6СО₂ + 6Н₂О
, Канчатковымі прадуктамі акіслення глюкозы, як і тлушчаў, з яўляюцца двухвокіс вугляроду і вада.
3 прычыны высокай пажыўнасці глюкоза непасрэдна прымяняецца як умацавальны лячэбны сродак: яе прапісваюць слабым хворым у выглядзе таблетак або ўнутрывенных уліванняў. Яна скарыстоўваецца ў кандытарскай справе (у саставе патакі) пры вырабе мармеладу, карамелі, пернікаў і г. д. У тэкстыльнай прамысловасці глюкоза ўжываецца для апрацоўкі тканін. Як аднаўляльнік яна прымяняецца ў вырабе люстэрак і ёлачных цацак (серабрэнне). Браджэннем глюкозы могуць быць атрыманы малочная кіслата і іншыя прадукты.
У тэхніцы глюкозу атрымліваюць з больш складаных вугляводаў, пераважна з крухмалу.
Фруктоза як ізамер глюкозы. Вядомы рад іншых вугляводаў з малекулярнай формулай С₆Н₁₂О₆. Ізамерам глюкозы з’яўляецца напрыклад, фруктоза, якая мае будову:
н н н н н
I I I I I он он он он о он
Фруктоза змяшчаецца звычайна ў салодкіх пладах і ў мёдзе разам з глюкозай. Яна саладзейшая за глюкозу і звычайны цукар. л " пеРшыню вуглявод саставу С₆Н₁₂Ов быў штучна атрыманы A. М. Ьутлеравым у 1861 г. полімерызацыяй фармальдэгіду ў вапнавым растворы: J J
О
⁶НСС*СвНі2°в
Гэта быЎ першы ў гісторыі хіміі сінтэз вугляводу. Побач з сінтэзамі Вёлера і Бертэла адкрыццё Бутлерава мела вялікае значэнне для абвяржэння віталістычнай тэорыі.
Пытанні і практыкаванні
1. Ахарактарызуйце: а) фізічныя ўласцівасці, б) хімічныя в) знаходжанне ў прыродзе, г) прымяненне глюкозы.
2. На падставе якіх доследаў можна зрабіць вывад аб будове шыце іх. «
ўласцівасці, глюкозы? Апі
142
3. Складзіце ўраўненні рэакцый: а) акіслення глюкозы вокісам серабра, лічачы, што пры гэтым утвараецца кіслата паказанай вышэй будовы (у сапраўднасці'рэакцыя ідзе больш складана), б) амылення воцатнакіслага эфіру глюкозы, в) аднаўлення глюкозы ў шасціатамны спірт.
4. Колькі грамаў карбанату кальцыю атрымаецца, калі двухвокіс вугляроду, што ўтвараецца пры браджэнні 0,1 гмоль глюкозы, паглынуць вапнавай вадон.
5. Складзіце ўраўненне поўнага акіслення глюкозы. Які аб’ём двухвокісу вугляроду ўтвараецца ў гэтым выпадку з 1 гмоль глюкозы?
6 Як пры дапамозе гідрату вокісу медзі распазнаць: а) гліцэрын, б) альдэгід, в) воцатную кіслату, г) глюкозу? Адказ пацвердзіце ўраўненнямі рэакцын.
’ 7. Улічваючы, што малочная кіслата мае ўласцівасці спірту і кіслаты, складзіце ўраўненні рэакцый яе: а) з натрыем. б) з едкім натрам.
§ 39. ЦУКРОЗА
Фізічныя ўласцівасці цукрозы і знаходжанне у прыродзе. Цукроза добра вядома нам у выглядзе звычайнага цукру. Гэта крышталічнае рэчыва белага колеру, салодкага смаку, вельмі добра растваральнае ў вадзе. Тэмпература плаўлення цукрозы 160°С; пры застыванні расплаўленай цукрозы ўтвараецца аморфная празрыстая маса — карамель.
Цукроза змяшчаецца ў многіх раслінах — у соку бярозы, клёну, у моркве, дыні. Асабліва многа яе ў карэннях цукровых буракоў і цукровым трыснягу. 3 гэтых раслін і атрымліваюць цукрозу. Таму яна называецца яшчэ бураковым або трысняговым цукрам.
Састаў і хімічныя ўласцівасці. Малекулярная формула цукрозы С₁₂Н₂₂ОП. .
У сувязі з ускладненнем саставу цукроза мае і больш складаную будову, чым глюкоза.
Перш за ўсё неабходна праверыць, ці змяшчае цукроза тыя функцыянальныя групы, якія мы выявілі ў глюкозе.
Наяўнасць гідраксільных груп у малекуле цукрозы легка пацвярджаецца рэакцыяй з гідратамі вокіслаў металаў. Калі да воднай суспензіі гідрату вокісу кальцыю («вапнавага малака») дадаць раствор цукрозы і сумесь узбоўтаць, то назіраецца растварэнне асадку, таму што адбываецца ўтварэнне растваральнага ў вадзе цукарату кальцыю, падобна таму як мы раней назіралі ўтварэнне гліцэрату медзі.
Наяўнасць альдэгіднай групы ў цукрозе выявіць не удаецца: пры награванні з аміячным растворам вокісу серабра яна не дае «сярэбранага люстэрка», пры награванні з гідратам вокісу медзі не ўтварае чырвонага закісу медзі. Такім чынам, цукроза у адрозненне ад глюкозы не з’яўляецца альдэгідаспіртам.
Важныя даныя для меркавання аб будове цукрозы можна атрымаць на аснове вывучэння яе рэакцыі з вадой. Пракіпяцім раствор цукрозы з некалькімі кроплямі салянай або сернан кіслаты. Затым нейтралізуем кіслату шчолаччу і нагрэем раствор з пдратам вокісу медзі. Утвараецца чырвоны асадак. Відаць, пры кіпячэнні
143
раствору цукрозы з’явіліся малекулы з альдэгіднымі групамі, якія і аднавілі гідрат вокісу медзі да закісу медзі.
Вывучэнне гэтай рэакцыі паказвае, што цукроза пры каталітычным дзеянні кіслаты гідралізуецца, у выніку чаго ўтвараюцца глюкоза і фруктоза:
Q2H22O11 + Н₂О > СвН₁₂Ов + С₆Н₁₂Ов
Глюкоза Фруктоза
Такім чынам, можна лічыць, што малекула цукрозы складаецца са злучаных адзін з адным астаткаў глюкозы і фруктозы, прычым у астатку глюкозы не захоўваецца альдэгіднай групы.
Атрыманне цукру з буракоў. У нашай краіне цукар атрымліваюць з цукровых буракоў.
Атрыманне цукру мае адно істотнае адрозненне ад вывучаных намі ранен хімічных вытворчасцей. Мы разглядалі такія вытворчасці, калі мэтавы прадукт атрымліваецца шляхам хімічнага ператварэння зыходных рэчываў. Цукрозу (цукар) не трэба атрымліваць хімічна, яна есць у бураках, і яе неабходна толькі вылучыць пшпЛЬ' Х„¹МІЧНЫЯ працэсы I накіраваны тут на тое, каб вылучыць цукрозу ў магчыма больш чыстым выглядзе.
Першая задача заключаецца ў тым, каб'найбольш поўна здаыць цукар з буракоў вадой. Для гэтай мэты буракі рэжуць механіÑ