Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
Калі ён адышоў, тут усе й завяліся і пачалі даводзіць, што гасціна павінна спраўляцца a пэўным часе, з пэўнай нагоды, каб людзі маглі ўзаемна паквітацца выпіўкай, даць адзін аднаму ганьбы ці яшчэ якую штуку ўрэзаць; a калі каторы ўпіваецца аж так, што не можа болей ні сядзець, ні хадзіць, ні стаяць, гэта называецца: «Цяпер і ты свіння, і табе пірог адпечаны» і так далей, etc. A хто трымаецца даўжэй і п’е ўмеючы, той — на вышыні, не выстаўляе сябе на смех і глум; але ўрэшце ўсе выспельваюцца і вычвараюцца, як усё роўна чмурнага зелля наеўшыся. Камедыя — глядзець на ўсё гэта, a няма ж чалавека, які здзіўляўся б, як я. Адзін спявае, гарлае, другі плача, скавыча; адзін рагоча-заліваецца, як з гары едучы, другі ўвесь y меланхоліі кволіцца, румзае; адзін лаецца, другі моліцца; адзін крычыць: «Ура!», другі нешта языком замельвае, ска-
заць нічога не могучы; адзін сядзіць ціха і замірана, другому — хоць з чортам узачубкі брацца; той спіць і маўчыць, a той бурдоліць і балбоча, што на язык налезла, без упыну, без угамону. Той болбат нешта пляце пра свае мілосныя флірты і выправы, a той — пра неверагодныя ваенныя подзвігі; закідаюцца і пра царкву, пра матэрыі духоўныя, a то і пра ratione status, палітыку, дачыненні ўнутраныя і замежныя; a каторыя бегаюць, мітусяцца, шнуруюць тудысюды, як ртутныя шарыкі, не могучы нідзе спыніцца, тым часам як назюзюканыя покатам качаюцца, пальцам варухнуць не могучы, не тое каб стаяць роўненька ці спаважна пахаджаць; a вунь жа тыя, бач, няло ім, усё яшчэ замалочваюць, усё яшчэ мурзаюць, мурзаюць, папускаюць папругі і зноў акладаюцца, быццам тыдзень расінкі макавай y роце не мелі, a натаптаўшыся, зараз пойдуць бляваць і рыгаць усім, чым аб’еліся за дзень. Часам усе іхнія ўхваткі і высцебкі такія смешныя і распацешныя, блазнівыя і дзіўныя, ну ж і такія грэшныя і пахібныя, што той мой нявінны пшык, які так знагулу выхапіўся з мяне і за які я быў так жорстка выперцаваны,— проста мілы дзіцячы досціп, на які і зважаць добрым людзям не след было б. Нарэшце за сталамі ўсчынаецца страшэнны кавардак: пачынаюць шпурляцца шклянкамі, келіхамі, міскамі і талеркамі, садзіць адзін аднаму кулакамі, накладаць крэсламі, ножкамі з лавак, услонамі, шпагамі і ўсім, што пад руку навернецца; ужо юха дудкаю б’е, ужо... Але мой гаспадар сунімае гэты вэрхал.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ТРЭЦІ
Сімпліцы бачыць, як пан казла дзярэ, і яго ліхая агіда бярэ
Калі зноў запанавалі мір і злагада людская, піткі пабралі музыкаў і баб і перайшлі ў другі дом, дзе была зала пад іншыя блазноты. A мой пан сеў на ложак, бо ці то ад злосці, ці то ад пераеду, але яму заблажэла. Я пакінуў яго, дзе ён лёг, хай, думаю, адпачне і выспіцца, але не паспеў я падысці да дзвярэй, як ён ужо спрабаваў свіснуць мне, ды не змог. Ен крыкнуў, але ў яго выйшла толькі: «Сімпле!» Я падскочыў, a ў яго вочы закаціліся, як y недарэзанага цяляці. Я стаяў перад ім як слуп і не ведаў, што рабіць; a ён паказаў на паліцу і замармытаў: «Пр-пр-прынясі ты, ллайддаак, ттта-азік, ббуду кказзла драць». Я хуценька прынёс тазік і калі падышоў да яго, ён надзьмуў шчокі, як сурмач,
потым спрытна схапіў мяне за руку і паставіў перад сабою так, што я трымаў тазік y яго пад носам. I тут яго прарвала, з сутаргамі і балючымі курчамі ён рыгануў y падстаўлены тазік гідотную матэрыю, аж я ледзь не самлеў ад невыноснага смуроду, тым больш што пырскі (sal. ven.— з дазволу сказаўшы) паляцелі мне ў твар. Я ледзь быў не далучыўся да яго за кампанію, але ўбачыўшы, як ён спалатнеў, стрымаўся на паўдарозе ад страху, што сама душа ў яго зараз спагоніць ахвоту і вывернецца ў той тазік разам з гідотай, бо вось ужо й халодны пот выступіў на лобе, і ўвесь твар зрабіўся як усё роўна ў нябожчыка. Калі ж ён праз колькі хвілін перастаў і крыху адчаўраў, дык сказаў мне прынесці свежай вады, каб прапаласкаць свае тэльбухі.
Пасля загадаў мне вынесці «казла». Не бачыў я ў гэтым ніякай заганы, хоць перада мною ў срэбным тазіку ляжала, як мне здалося, едала на добрых чатырох мужыкоў, якое не заслужылася, каб яго выкідалі ў памыйніцу. Да таго ж я ведаў, што мой пан не браў y рот нічога паскуднага, a толькі цудоўныя далікатэсныя паштэты і ўсякія розныя печывы, драбяціну і дзічыну, мяккія цялячыя выразкі, усё гэта яшчэ можна было ў тазіку выдатна пазнаць і адрозніць. I я панёс усе тыя лагодкі, не ведаючы, аднак, што з тым дабром рабіць, але і папытацца не мог. Я пайшоў да гофмайстра; паказаў яму ўсе панскія прысмакі і спытаўся, што рабіць з «казлом». Ен адказаў: «Дурны, нясі і аддай кушнеру, хай скуры вырабляе». Я спытаўся, дзе той кушнер. «Не,— адказаў ён, убачыўшы маю прастадушнасць,— затарабань доктару, хай паглядзіць-пабачыць, чаго там наш мілы панок так нахрапаўся». Такі жарт я скроіў бы, калі б гофмайстар не баяўся нарвацца на горшае; ён сказаў мне занесці гасцінца на кухню дзяўчатам,— хай усё гэта паперчаць, пасыплюць перным зеллем і ашчадзяць да наступнага разу; я сур’ёзна выканаў ягоны загад, але тыя шлюндры на кухні толькі збэсцілі мяне.
РАЗДЗЕЛ ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ
Сілтліцы прыходзіць на панскія танцы, ды зноў упускае выдатныя шанцы
Калі я пазбавіўся ад тазіка, выйшаў і мой пан; я ішоў следам за ім да вялікага дома, дзе ў зале ўбачыў мужчын, жанчын і людзей нежанатых; усё там скакала, кішэла, грымела, падбрыквала і вішчала так, аж я падумаў быў, a ці
не павар’яцелі яны ўсе, бо я ніяк не мог зразумець, навошта гэты гвалт і валтузня ўся. Глядзець на іх збоку — проста жудасць, шаленства і страхалюдства нейкае, y мяне валасы падраслі, пакуль глядзеў, y мяне скура сшэрхла, я не мог падумаць нічога, як толькі, што ўсе яны тут кручаныя шаляніцы, з глузду з’ехалі, з быка пападалі. Калі мы падышлі бліжэй, я пазнаў — гэта ж былі нашыя госці, якія яшчэ ад полудня былі ў добрым гуморы. «Божа мой,— падумаў я,— што тут робяць гэтыя няшчасныя? Ах! іх і праўда, мусібыць, апантала». A потым падумалася, што сюды пазбіралася ўсякая пякельная нечысць і цяпер тут такім вось чынам збыткуе і пацяшаецца з усяго чалавечага роду, зладзіўшы шабас і малпіна гамузаванне; я падумаў — калі б y іх былі чалавечыя душы і Божае падабенства, яны не паводзілі б сябе так не па-людску. Калі мой пан ступіў на парог і ўжо мерыўся ўвайсці ў залу, шалы прыпыніліся, хоць усе ўсё яшчэ патузвалі і торгалі галовамі, дрыгалі і шоргалі нагамі, аж мне здалося, што яны прыгладжваюць тыя калдобіны, якіх панавыбівалі ў глінянай падлозе. Па потных тварах і пыхценні я зразумеў, што яны добра-такі намардаваліся; але весялосць на тварах сведчыла, што намогі не былі ім горкія.
Вельмі хацелася ведаць, што азначала ўсё гэта безгалоўе, і таму я спытаўся ў свайго таварыша, таго самага шчырадушніка і даверанага сардэчнага брата, які нядаўна навучыў мяне вешчаваць праўду, чаму тут такі гвалт і гармідар і як мне глядзець на гэты шалены разгірдзяш, гэтыя скокі, падскокі і выдыганні. Той сказаў мне чыстую праўду, што ўсе прысутныя згаварыліся ўтрамбаваць y зале падлогу. «Чаму, ты думаеш,— сказаў ён,— яны ўсе так рассупоніліся і раступаталіся? Ты ж бачыў, як яны павысаджвалі вокны? Так будзе і з гэтай падлогай».— «Госпадзе Божа! — адказаў я.— Тады і мы правалімся разам з імі, і мы, падаючы, скруцім сабе вязы?» — «Ну, але ж,— сказаў мой прыяцель,— на тое яно ўсё і робіцца, каб чорту дагадзіць. Сам пабачыш, скора кожны, як толькі яго прыцісне смяротная небяспека, пачне хапаць хто прыгожую бабу, хто дзеўку, бо, як той казаў, абмінуць таго ўдары, хто падае ў пары». На такіх развагах апанаваў мяне раптам такі страх і такі клопат прыхапіў, што я больш не ведаў, куды падзецца і што рабіць; a калі ўскварылі музыкі, якіх дагэтуль я проста не заўважаў, і мужчыны разбегліся па панях, як кананіры па гарматах, як пачулі яны трубы, як пахапалі яны тых паняў, мне здалося, што вось-вось ужо тая падлога і трэсне і я разам з усімі правалюся ў апраметную. Але як
што яны зноў загапатавалі, як дурныя, што аж сцены задрыжалі, бо музыкі якраз утнулі нейкую дужа бадзёранькую штуку, я й падумаў: «Ну вось і садухі табе, ну вось і канец настае — гэнна граюць, гэтта скокі вырабляюць! Ну ж бо, Сімпліцы, хоць напаследак пабудзь чалавекам». A падумаўшы, што зараз абваліцца ўвесь дом, я з вялікага перапуду падхапіў за руку нейкую кумпячыстую паню з высокае шляхты і выдатных цнотаў, з якою толькі што гутарыў мой пан, учапіўся ў яе, як мядзведзь, і трымаў, як абцугамі. Яна не ўцяміла, якія бзікі заскочылі мне ў галаву, a я ў поўнай роспачы і адчаі залямантаваў, як недарэзаны. Але мала таго, тут якраз і выкаўзнулася мне нешта ў штаны, і пайшоў такі смурод, якога нос мой даўно не чуў. Музыкі раптам сціхлі, танцоры і танцоркі сталі, a шаноўная пані, якую я трымаў за руку, была ў поўным адпадзе, думаючы, што гэта мой пан падгаварыў мяне падкласці ей такую пігулку. Але мой пан распарадзіўся ўкінуць мне як след і замкнуць куды-небудзь, бо годзе з яго, сказаў, на сённяшні дзень такіх неспадзяванак. Стралкі, якія павінны былі выканаць гэта, умілажаліліся з мяне, але ад таго смуроду не маглі вытрываць, абышліся без лупцоўкі, a толькі завялі мяне ў гусіны катух і замкнулі там. Пасля я шмат разоў думаў над гэтай прыгодай і прыйшоў да высновы, што экскрэменты, якія выдушваюцца з чалавека ад пярэпалаху, смярдзяць куды горш, чым пры ачышчэнні ў спакайнаце.
КНІГА ДРУГАЯ
.vb trurûf ^urrhr ЛгП’СГ Wlf j yc-'ПГК (fcvant ^ch pP# iurà) tic ігіпу) (fo^' tn/rirlcnt .
5i'H rpÿrr^rrt i5ihybf WaltcrSc^ n»6f Lctjtô^ m Гоігйст Utnbh'^tvfmifn trtadv йф ntir frfaiuM rras uni) {akn .
iras tvar ôantif fit
7 ihj tyùf. J^bûe .
Франтыспіс «Нямецкага Сімпліцысімуса», 1669
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Сімпліцы і ў катуху не загіне, калі там паруюцца гусь і гусыня
У гусіным катуху я сядзеў і разважаў пра ўсё, што я апісаў y першай частцы майго «Чорнага і Белага», a таму няма ніякай патрэбы пашыраць гэтую тэму яшчэ і тут. Але я не магу абысці маўчаннем, што яшчэ тады я сумняваўся, ці праўда, што ашалелыя танцоры прадзяўблі падлогу, ці што ўсё гэта толькі пустыя набрэхі. Цяпер я раскажу далей, як я вырваўся з гусінага катуха. Цэлыя тры гадзіны, пакуль не скончылася «Прэлюдыя Венеры» (пачэсны танец, павінен вам сказаць), я мусіў сядзець y сваім уласным (s. v.) гаўне, пакуль нехта не прабраўся да хлевушка і не зашкрабаў засаўкаю. Я насцярожыўся, як свіння, цурболячы ў лужыну, a хлапец каля дзвярэй не толькі адчыніў іх, але і так хуценька — шмуль! усярэдзіну, як я быў бы рады выкаўзнуцца з іх, яшчэ і прывалок за руку нейкую бабу, гэтак, як, я бачыў, робяць y танцах. Адкуль мне было ведаць, што ўсё гэта азначала; але як што я ўжо прывык да шмат якіх дзіўных прыгодаў, якія давялося ў гэты дзень асэнсоўваць маімі блазенскімі мазгамі, і як што я ўжо змірыўся з тым, што трэба прымаць цярпліва і моўчкі ўсё, што толькі пашле мне мой лёс, я ўплішчыўся за дзверы, са страхам і дрыжыкамі чакаючы, чым яно ўсё скончыцца. Неўзабаве паміж парай усчаўся пярэшапт, з якога я не ўцяміў нічога, апрача таго, што адзін голас загаварыў пра агідны смурод y гэтым катуху — але ён быў з маіх штаноў, a не з катуха — a другі, наадварот, супакойваў першага. «Вядома, красуня мая,— сказаў ён,— усім сэрцам убольваюся, што, каб паласавацца пладамі кахання, неспрыяльны лёс не паслаў нам больш хацелага месца. Але я павінен запэўніць вас, што ваша цудоўная прысутнасць высакародніць мне нават гэты агідны заканурак, ён мне здаецца мілым раем». Пасля гэтага я пачуў пацалункі і ўбачыў дзіўныя канфігурацыі; я не ведаў, што гэта было ці што магло азначаць, a таму маўчаў далей і сядзеў ціхенька, як мыш. Калі ж азваліся яшчэ іншыя гукі і ўвесь